Натальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны знанага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча




НазваНатальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны знанага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча
Дата канвертавання24.11.2012
Памер11.47 Kb.
ТыпДокументы

Aksa0410ns bg Adamovich



Натальля Адамовіч – адзіная дачка, зьбіральніца і захавальніца творчае спадчыны знанага пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча.


Натальля нарадзілася ў 1954 годзе ў горадзе Крычаве. Ад двух месяцаў і да пяці гадоў жыла ў бабулі ў мястэчку Глуша, што на Бабруйшчыне. Калі бацькі атрымалі кватэру ў Менску, тады забралі дачку да сябе.


Скончыла філялягічны факультэт Белдзяржунівэрсытэту. Пасьля чаго стала працаваць у Літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа, дзе бесперапынна працуе ўвесь час - цяпер на пасадзе вядучага навуковага супрацоўніка аддзелу фондаў.


Гаворыць, што гэтая праца дапамагае ёй выконваць галоўную місію пасьля сьмерці бацькі – зьбіраць, захоўваць і выдаваць ягоную творчую спадчыну. Гэтая справа забірае ўсю яе да астатку, таму ня мае часу ні на якія іншыя захапленьні.


Лічыць сябе не публічным чалавекам.


Любіць узгадваць розныя асабістыя гісторыі, зьвязаныя з бацькам. Напрыклад, калі ў 1986 годзе яна прыйшла дадому з травеньскае дэманстрацыі і прагулянкі пасьля яе зь сябрамі па горадзе, то бацька забраў яе любімы зялёны сьвітарок, у якім яна была ў той дзень, і выкінуў. А яна не зразумела ўсёй небясьпекі тога напоенага чарнобыльскім дажджом свэтрыка і нават пакрыўдзілася на бацьку. Разуменьне ўсёй глыбіні і сур’ёзнасьці чарнобыльскай трагедыі, якую адразу ж адчуў і супраць якое пачаў змагацца Алесь Адамовіч, прыйшло да Натальлі пазьней. Цяпер яна сабрала і выдала асобным томам усю антычарнобыльскую і антыядзерную публіцыстыку Алеся Адамовіча.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Натальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны знанага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча iconНатальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны свайго бацькі пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча
Натальля Адамовіч – адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны свайго бацькі пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся...

Натальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны знанага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча iconГарадзенцу з вялікай літары прысьвячаецца
Сёньня ў Гародні адбудзецца вечарына памяці гарадзенскага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Аляксея Карпюка

Натальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны знанага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча icon"Мой Аляксей" на Нашай Ніве
Мой Аляксей гэта фільм-інтэрвію Іны Анатольеўны Карпюк, шчымлівы аповед жонкі пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Аляксея Карпюка,...

Натальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны знанага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча iconЗванок на Свабоду: "Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася "камуністычнай вандэяй"
Званок на Свабоду: “Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася “камуністычнай вандэяй”

Натальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны знанага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча iconСёньня Яўгену Куліку споўнілася б 70
Сябры, родныя І блізкія Яўгена Куліка прыйшлі сёньня падвечар на Кальварыйскія могілкі Менску, каб ушанаваць памяць знакамітага мастака...

Натальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны знанага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча iconКроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня
...

Натальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны знанага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча iconАлеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак
Алеся Атрошчанкава ў Цэнтральным судзе Менска. Міліцыянты засьведчылі, што актывіст “брыдкасловіў І паводзіў сябе нагла” ў грамадзкім...

Натальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны знанага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча iconНатальля Старасьціна І Аляксандар Урыўскі затрыманы на трое сутак
Менску пакараныя штрафам у памеры 10 базавых велічыняў моладзевыя актывісты Натальля Старасьціна І аляксандар Урыўскі. ІХ абвінавацілі,...

Натальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны знанага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча iconУсходнееўРАпейская школа пАлІтЫчНЫх даследаванняў
Школ. Беларуская Школа адзіная Школа для краіны не чальца Рады Еўропы, І адзіная Школа, не зарэгістраваная ў сваёй краіне. Ушпд зарэгістравана...

Натальля Адамовіч адзіная дачка, зьбіральніца І захавальніца творчае спадчыны знанага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча iconКроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня
Прэзентацыя трэцяга выпуску краязнаўчага альманаху “Горад Сьвятога Губерта”, прысьвечанага падзеям зьнішчэньня гістарычнай часткі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка