Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай Ніве", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па




НазваНаведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай Ніве", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па
Дата канвертавання10.01.2013
Памер34.07 Kb.
ТыпДокументы
Прывітаньне!


Наведнікі форумаў парталу tut.by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў “Нашай Ніве”, у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў Купалы, Быкава, Шамякіна, затое ёсьць Чаргінец і Аўруцін.


Фотограф адзначае: “Адзінае выйсьце — гэта бацькі, якія мусяць уплываць на выхаваньне дзяцей па-за школай. Але з гэтым у нас яшчэ горш, бо нікому гэта не патрэбна...»


Яму пярэчыць Aleh_K: “Чаму нiкому? Мне патрэбна. Маiм сябрам патрэбна. Вам, спадзяюся, таксама. Вучыць сваiх дзетак будзем, вось толькi замала гэтага».


А вось meeshootkin у чаканьні: “Калі ўжо ў праграму войдуць прамовы Лукашэнкі? Чакаю зь нецярплівасьцю!»


Сайт народных навінаў з усіх куткоў bulletimonline.org cёньня паведамляе, што каля гарадзкога пасёлку Парычы ў Сьветлагорскім раёне знойдзены рэшткі карабля, які за сваю гісторыю належаў дзвюм дзяржавам, меў тры назвы і двойчы быў затоплены. Гэта — адзін з двух першых у Беларусі браніраваных рачных караблёў, пабудаваных у Данцыгу. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны карабель быў сур'ёзна пашкоджаны ў баі і ўзарваны, а ініцыятарамі пад'ёму ягоных рэшткаў зрабіліся грамадзкае аб'яднаньне "Таварыства ветэранаў разьведкі ваенна-марскога флёту", якое дзейнічае ў Кіеве. У пад’ёме, які адбыўся 26 жніўня, ўдзельнічалі чальцы шклоўскага клюбу "Пошук".


Глеб Лабадзенка надрукаваў у беларускім выданьні «Комсомольской правды» артыкул, дзе разам з суразмоўнікамі сьцвярджае, быццам на характар і мэнталітэт беларусаў паўплывала бульба і недахоп у арганізьме ёду.


Артыкул выклікаў незвычайную дыскусію на форуме газэты. Да пракладу, Nika напісала: «Выдатны, сьмешны артыкул. Аўтар — прыкаліст. Уменьне пажартаваць над сабой — прыкмета розуму. Зьдзівілася, што некаторыя адрэагавалі балюча».


Паліцай: «Балоты якраз даюць чыстае паветра. Ніякі ёд з гэтым не параўнаецца. А крэтыны ў краіне ад алькаголікаў». Тутэйшы: «Хопіць самім сябе абсіраць і пагаджацца з усялякімі ідыётамі! Насамрэч крэтынамі зробімся. Нармальныя мы людзі. Зь гісторыяй, культурай і звычаямі... Па ідэі, у суд за такое трызьненьне і распальваньне расавай нянавісьці да беларусаў як адсталай нацыі цягнуць газэту з аўтарам трэба».


У сеціве зьявілася пародыя на ідэалягічна вывераны ЖЖ fromlu.net/ lujournal. Створаны ён, як там патлумачана, «з рознымі мэтамі: як патрыятычны дзёньнік, для пошуку прыхаваных апазыцыянэраў, для ананімных даносаў і іншых рэчаў» і зьяўляецца гэткам адказам на спробы ўладаў апанаваць Інтэрнэт. Праца гэтага сайту надзвычай забюракратызаваная. Напрыклад, калі вы пажадаеце напісаць данос, адразу зьяўляецца ваконца з такім тэкстам: «Прабачце, але ў цяперашні час прыём паведамленьняў ад насельніцтва часова прыпынены. Паспрабуйце скарыстацца тэлефонам даверу КДБ». А калі вы паспрабуеце стварыць дзёньнік, вам паведамяць: «Прабачце, але цяпер у адзьдзеле рэгістрацыі карыстальнікаў lujournal перазьменка. Паспрабуйце пазьней».


На сайце «Белорусской деловой газеты» bdg.by пачаў працаваць новы рэсурс — «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь?» У гэтым своеасаблівым даведніку прадстаўлены з галінаў палітыкі, бізнэсу, медыяў, навукі, культуры, шоў-бізнэсу. Таксама там маюцца рэйтынгі найбольш папулярных пэрсонаў і прадпрыемстваў краіны, якія фармуюцца аўтаматычна штодня цягам месяцу паводле колькасьці згадваньняў удзельнікаў каталёгу ў СМІ.
І на гэтым “Начная аблога” разьвітваецца з вамі. Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай Ніве\", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па iconНаведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай Ніве", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па
Яму пярэчыць Aleh K: “Чаму нiкому? Мне патрэбна. Маiм сябрам патрэбна. Вам, спадзяюся, таксама. Вучыць сваiх дзетак будзем, вось...

Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай Ніве\", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па iconАктыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай ніве", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў
Лявона Баршчэўскага ў "Нашай ніве", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў Купалы,...

Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай Ніве\", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па iconУдзельнікаў форумаў парталу
Удзельнікаў форумаў парталу tut by хвалюе прычына, па якой фэст “Дажынкі” перанесьлі на няпэўны тэрмін. Вось некаторыя развагі

Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай Ніве\", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць сэмінар у Менску. Нагадаю, што адбыўся ён пры ўдзеле прадстаўніка абсэ уты Цапф, якая адзначыла прагрэс у
Ці не наіўная, што нашмат горш» а бармалей радзіць: «Дзе ты бачыў эўрапейца, які хоць што-небудзь разумее ў нашай краіне? ІХ сюды...

Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай Ніве\", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Журналісты мусяць заплаціць
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Журналісты...

Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай Ніве\", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Як вядома, 19 сьнежня Мікалай
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Як...

Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай Ніве\", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па iconНа сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра
На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты “Эль-Паіс” адносна таго, што ён можа...

Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай Ніве\", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па iconНаведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера Пуціна ўзначаліць урад
Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера...

Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай Ніве\", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па iconНа форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са
На форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне...

Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў \"Нашай Ніве\", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па iconНаведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні факт страйку індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) І іх патрабаваньне аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам
Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні факт страйку індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) І іх патрабаваньне аб сустрэчы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка