Еначная аблога 13 верасьня




НазваЕначная аблога 13 верасьня
Дата канвертавання10.01.2013
Памер36.19 Kb.
ТыпДокументы
Еначная абЛОГа 13 верасьня


На форуме tut.by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Интерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax.by прызнаны найбольш наведваным сайтам для атрыманьня апэратыўнай навіннай і даведачнай інфармацыі аб Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік аналітычнага цэнтру ECOOM Сяргей Мусіенка. Паводле вынікаў дасьледваньняў цэнтру, адказваючы на пытаньне: "Назавіце найбольш наведваемыя вамі сайты", 41,6% рэспандэнтаў аддалі перавагу інфармацыйна-даведачнаму парталу Interfax.by. Другую пазыцыю заняў партал Tut.by — 20,2% апытаных. Таксама Сяргей Мусіенка заявіў, што ў апошні час гаспадары многіх беларускіх сайтаў, асабліва карпаратыўных, сайтаў апазыцыйных партый і рухаў, заяўляюць аб "астранамічным" наведваньні сваіх рэсурсаў. Дасьледваньні паказалі, што рэальна справа выглядае па-іншаму». Змяшчаючы гэтую інфармацыю, партал tut.by адзначыў: “Віншуем паважаных калег зь “Интерфакса» з такім унушальным сьведчаньнем папулярнасьці! Удвая радасьней, што ад апытаньня да апытаньня гэтыя паказчыкі растуць. Гэта, верагодна, зьвязана з ростам у летні перыяд карпаратыўнай лаяльнасьці супрацоўнікаў «Интерфакса», сярод якіх і праводзілася апытаньне, вынікі якога вельмі істотна супярэчаць дасьледваньням такіх паважаных кампаній, як MASMI і SATIO».


Блог Горадні s13.ru, які адзначае сёньня двухгодзьдзе з дня заснаваньня, аб’явіў конкурс на лепшага блогера гораду. Конкурс будзе праходзіць з 13 верасьня па 12 кастрычніка ўключна. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе без абмежаваньняў па ўзросту і полу. Сёньня ж на гэтым блогу можна даведацца, што ў Горадні рашэньнем суда прыгаварылі некалькіх “зайцаў” да турэмнага зьняволеньня на тэрмін ад двух з паловай месяцаў да паўгода. Гэта тыя пасажыры, якія былі некалькі разоў затрыманыя без білетаў ці тыя, хто адмовіўся заплаціць штраф.


Навіну камэнтуюць гэтак. Mkadan: “Трэба езьдзіць “зайцам”. Трапіўся кантролю — плаціш штраф. Штраф ўсяго 6200, акупляецца за тыдзень паездак на халяву, калі лічыць па 2 паездкі штодня. А ловяць мяне ад сілы раз на месяц, але аніяк ня кожны тыдзень».


Аксакал Оглы : “Ну і зашыбіся! Урэшце трэба неяк людзей прывучаць да культуры. А калі падумаць сур'ёзна, каго мы падманваем, ня плацячы за праезд? Дзяржаву? Аўтапарк? Не! Мы падманвам у выніку саміх сябе, сваіх будучых дзяцей, якім давядзецца жыць у такой жа упадачнай краіне і гэтак жа плявацца, гледзячы на чыёсьці сьвінства, як і мы».


Eugene: “Сэнс у тым, што калі штраф будзе большы штраф, дык чалавек часьцей пачне задумвацца, што яму больш выгадна — заплаціць 500 руб. ці 50 тыс. Якраз дзеля гэтага сума штрафу і павінна быць непад'ёмнай, каб не было лішніх ілюзій».


Сайт народных навінаў з усіх куткоў паведамляе пра тое, што пэнсіянэрка Галіна Пракапенка зрабілася студэнткай. 59-гадовая жанчына паступіла ў Магілёўскі мэдычны каледж. Яна хоча атрымаць дыплём фармацэўта і адкрыць прыватную аптэку. Галіна Канстантынаўна ўжо мае вышэйшую адукацыю: у свой час яна скончыла хімічны факультэт Белдзяржунівэрсытэту і выкладала ў агралесатэхнічным каледжы ў пасёлку Буйнічы Магілёўскага раёну. Зьмяніць прафэсію яна вырашыла з прычыны пэнсійнага ўзросту.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.

Зьміцер Падбярэскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Еначная аблога 13 верасьня icon"Начная аблога" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня!
Прынамсі, сёньня апоўдні пад рубрыкай “Навіны апошняга дня” можна было азнаёміцца зь інфармацыяй ад 4 верасьня

Еначная аблога 13 верасьня iconНачная аблога 12 верасьня
Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са станам здароўя

Еначная аблога 13 верасьня iconНачная аблога 19 верасьня
Ды неяк паспрабавалі спыніць І стабілізаваць цэны на жытло. Указамі й пастановамі цэнаў ня спыніш!

Еначная аблога 13 верасьня iconНачная аблога 21 верасьня
Музыка Лявон Вольскі камэнтуе ў сваім дзёньніку паведамленьне пра выступ гурту “Крамбамбуля” на “Дажынках” у Рэчыцы

Еначная аблога 13 верасьня iconНачная аблога 10 верасьня
Я, такі й такі, жыву там І там, стала І г д.". Анкету на месцы запоўніў, здаў штамп у пашпарт тут проста й атрымаў. Адзін зварот....

Еначная аблога 13 верасьня iconНачная аблога 12 верасьня
На сайце блогаў “Жывы Журнал” камэнтуюць выказваньне палітыка Аляксандра Мілінкевіча з нагоды прызначэньня новым расейскім прэ’ерам...

Еначная аблога 13 верасьня iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

Еначная аблога 13 верасьня iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Еначная аблога 13 верасьня iconНа мяжы верасьня-кастрычніка 1915 году пачалася аблога Смаргоні горада, які даўжэй за астатнія месцы Эўропы трымаў абарону ад нямецкіх войскаў падчас Першай
Сібіры. Лінія расейска-германскага фронту праз Смаргонь праходзіла да лютага 1918-га, але заходнія губэрніі Расейскай імпэрыі, уключна...

Еначная аблога 13 верасьня iconСтаніслаў Суднік нарадзіўся ў вёсцы Сейлавічы Нясвіскага раёна Менскай вобласьці 21 верасьня 1954 года. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ў роднай вёсцы паступіў
Сейлавічы Нясвіскага раёна Менскай вобласьці 21 верасьня 1954 года. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ў роднай вёсцы паступіў на вучобу...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка