Быў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Але пасьля перамогі не атрымаў значнай пасады




НазваБыў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Але пасьля перамогі не атрымаў значнай пасады
Дата канвертавання28.10.2012
Памер24.77 Kb.
ТыпДокументы
Анатоль Лябедзька – старшыня АГП, сябар палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных слаў.


Нарадзіўся у 1961 годзе ў вёсцы Трылес Стаўбцоўскага раёну Менскай вобласьці.


1979-1980 працаваў мэханізатарам калгасу імя Суворава Стаўбцоўскага раёну. Потым намесьнікам дырэктара Ашмянскай школы-інтрнату.


Скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Менскага пэдагагічнага інстытуту, юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту.


На парлямэнцкіх выбарах 1990 года быў вылучэнцам райкому камсамола, але пасьля путча 1991 года актыўна садзейнічаў прыпыненьню дзейнасьці беларускага камсамолу.


1990 - 1995 дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня. Намесьнік старшыні Камісіі ў справах моладзі, сям’і і жанчын.

Быў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Але пасьля перамогі не атрымаў значнай пасады.

1994 на сэсіі Вярхоўнага Савета Лукашэнка прызначыў А.Л. сваім афіцыйным прадстаўніком у Вярхоўным Савеце

1994 прысутнічаў на сустрэчы кандыдата Лукашэнкі ў Ашмянах з выбарцамі, калі той рабіў заявы пра аб'яднаньне грашовых сыстэм з Расеяй і вінаваціў Кебіча ў правале гэтай ідэі

1992 – 1999 Прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў

1995 – 1997 дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га скліканьня. Намесьнік старшыні Камісіі ў міжнародных справах. Адзін з лідэраў парлямэнцкай фракцыі “Грамадзянскае дзеяньне” у ВС.

Адзін з ініцыятараў спробы імпічмэнту прэзыдэнта (1996).


Ад 2000 году – старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.


2004 падчас акцыі пратэсту супраць рэфэрэндуму быў зьбіты АМАПам у рэстарацыі «Патыё-піца» й трапіў у лякарню з гематомай ныркі, пераломам рэбраў і чэрапна-мазгавой траўмай.


Называе сябе палітычным аптымістам.


2005 Падчас выбараў дэлегатаў на кангрэс дэмсілаў пад Салігорскам малады чалавек у майцы з сымболікай Нацыянал-балшавіцкай партыі кінуў яйка ў палітыка. Яйка трапіла ў палу пінджака. Ппасьля выступу Лябедзька змыў яйка гарачай вадой.


2005 на кангрэсе дэмсілаў быў адным з прэтэндэнтаў на кандыдата ў прэзыдэнты ад аб'яднаных дэмсілаў. Але з перавагай у некалькі галасоў перамог Аляксандар Мілінкевіч. Узначаліў Нацыянальны камітэт. Прысягу ісьці да перамогі (падчас выступу на кангрэсе) Лябедзька прынёс на Бібліі, Канстытуцыі-1994 і кнізе твораў В.Быкава.


Заявіў аб стварэньні Міжнароднага трыбуналу які разгледзіць, ці парушаў грамадзянін Лукашэнка прававыя нормы.


2007 узначаліў ініцыятыўную групу свайго сына Арцёма, які вылучаўся кандыдатам на мясцовых выбарах.


За ўдзел у палітычнай дзейнасьці неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці. «Amnesty International» прызнала яго вязьнем сумленьня.


У жыцьці два галоўныя захапленьні — палітыка й футбол. Заўзятар мадрыдзкай «Реал», апошнімі гадамі «захварэў» горнымі лыжамі.

Жанаты, мае сына. Сын Арцём як сябра АГП падзялае погляды бацькі, старшыні АГП. Сын кажа, што звычайна дома пра палітыку размаўляюць не часта. Звычайна абмяркоўваюць пытаньні: што зьесьці на сьнеданьне? Куды схадзіць?што паглядзець па тэлебачаньні?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Быў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Але пасьля перамогі не атрымаў значнай пасады iconА. Казулін: "Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай"
Кацаў здолеў пазьбегнуць турмы за два абвінавачаньні ў згвалтаваньнях (а ў Ізраілі за згвалтаваньне прадугледжана турэмнае зьняволеньне...

Быў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Але пасьля перамогі не атрымаў значнай пасады iconМы с гомельских пастбищ, травой знаменитых, Ушли перед самым осенним покосом
Кожны дзень набліжае нас да слаўнай даты — 40-годдзя Вялікай Перамогі. Але гераізм у Вялікай Айчыннай вайне праяўляўся не толькі...

Быў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Але пасьля перамогі не атрымаў значнай пасады iconСёньня дзень народзінаў былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. Палітык, які адбывае пакараньне ў калёніі "Віцьба-3", галадае ад 20-га
Аляксандра Лукашэнкі й дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў аан. Казулін пакараны на пяць з паловай гадоў за хуліганства й...

Быў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Але пасьля перамогі не атрымаў значнай пасады iconІзраіль адклікаў амбасадара зь Беларусі. Мзс гэтай краіны палічыў, выказваньні Аляксандар Лукашэнкі антысэміцкімі. У часе прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар
Аляксандар Лукашэнка заявіў: «Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Свінушнік быў!...

Быў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Але пасьля перамогі не атрымаў значнай пасады iconДа 65-годдзя Вялікай Перамогі
Еўропы. Але кожны з тых, хто дажыў І не дажыў да пераможнага мая 1945-га, унёс свой важкі ўклад у агульную справу Перамогі

Быў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Але пасьля перамогі не атрымаў значнай пасады iconДа 65-годдзя Вялікай Перамогі
Еўропы. Але кожны з тых, хто дажыў І не дажыў да пераможнага мая 1945-га, унёс свой важкі ўклад у агульную справу Перамогі

Быў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Але пасьля перамогі не атрымаў значнай пасады iconСлухачы Свабоды працягваюць сачыць за нафтагазавым канфліктам паміж Расеяй І Беларусьсю
Нфлікту. А менавіта да Расеі, пэрсанальна да прэзыдэнта Ўладзімер Пуціна, а таксама да Аляксандра Лукашэнкі. Смс паведамленьне ад...

Быў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Але пасьля перамогі не атрымаў значнай пасады iconПрывітаньне! Разам з вамі я Севярны Квяткоўскі
Па сутнасьці ад Лукашэнкі патрабуецца зьмяніць дыктатуру на кіраваную дэмакратыю. Але І гэтая замена можа стацца для беларускага...

Быў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Але пасьля перамогі не атрымаў значнай пасады icon1864 1925 польскі пісьменнік І публіцыст, "сумленне польскай літаратуры". У 1924 г намінаваўся на Нобелеўскую прэмію, але не атрымаў яе праз непрыхільныя
У 1924 г намінаваўся на Нобелеўскую прэмію, але не атрымаў яе праз непрыхільныя водгукі на аповесць “Вецер з мора”. Выкарыстоўваў...

Быў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Але пасьля перамогі не атрымаў значнай пасады iconУ жж-суполцы "Беларуская палітыка" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі
У жж-суполцы “Беларуская палітыка” community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка