Алесь бадак маланкавы посах




НазваАлесь бадак маланкавы посах
Дата канвертавання24.11.2012
Памер25.54 Kb.
ТыпДокументы
АЛЕСЬ БАДАК


МАЛАНКАВЫ ПОСАХ


Гэты шлях, нібы рэкі, цячэ

І злучае вякі і народы.

Ён то раптам з-пад ног уцячэ,

То зусім прападзе назаўсёды.


Ён падораны небам зямлі,

Дзе быў часткаю Млечнага Шляху,

Дзе над ім, як аблокі, плылі

Душы продкаў без жалю і страху.


Не адолець яго да канца.

Ён пасланы нам вечнай загадкай.

--Што ў канцы?—разбудзі мудраца.

Ён адкажа:

---Усё, што ў пачатку.


Але гэтыя словы, на жаль.

Не пачуе ніхто і ніколі.

І брыдуць у бясконцую даль

Той—па славу, а іншы—па волю.


Што я ведаў, наіўны, пра шлях,

У які бесклапотна збіраўся?!

Ён мне сніўся не раз па начах,

Ён мне самым шчаслівым здаваўся.


Не знайшоў я на вечным шляху

Ні грымотнае славы, ні волі.

І сысці ўжо з яго не магу—

Мне і гэтага шчасця даволі:


Ідучы ў невядомасць па ім,

Праз вякі і краіны праходзіць,

То блукаць у забытым былым,

То знікаць у наступным стагоддзі.


А калі ён з-пад ног прападаў,

Я прасіў дапамогі ў нябёсаў

І спагады цярпліва чакаў,

І з’яўляўся маланкавы посах.


Я той посах сціскаў у руках,

Каб відушчай душа мая стала.

І хацеў я ні многа ні мала—

І знаходзіў свой згублены шлях.


ТАЕМНЫ САД


Ж.


Дзе тонкай рысай далягляд

Злучае неба край з зямлёю,

Расце ў цішы таемны сад,

Вядомы толькі нам з табою.


Там сустракаюць нас заўжды

Анёлы ціхім песнапеннем.

З табой прыходжу я туды

Маліцца на твае калені.


На вусны і на голас твой

З нямой удзячнасцю за тое,

Што ўсё яшчэ яны са мной,

Як неба край—з зямлёю.


Ах, дзіўны сад, таемны сад!

Імчацца дачнікі на дачы,

Пасля вяртаюцца назад,

Але ніхто наш сад не бачыць!


І нам бы толькі не забыць,

Ці перад крыўдай, ці абразай,

Што гэты сад для нас шуміць

Датуль, пакуль з табой мы разам.


* * *


Можа быць, мы калісьці спаткаемся—

Выпадкова звядуць нас шляхі.

Я схілю галаву і пакаюся

За свае і твае ўсе грахі.


Дзе чые?

Мы ўсё гэтак заблыталі,

Што разблытваць не хопіць жыцця.

З-за таго й ніяк сэрца не выбаліць

І чакае былога працяг.


Павінюся за тое, што сказана

І што зроблена намі даўно,

Чым пакуль мы яшчэ з табой звязаны,

Хоць і нас разлучыла яно.


ШЛЯХІ


Перад намі так многа шляхоў,

Ды ніводным ісці мы не можам.

Толькі выйдзем на шлях, як ізноў

Апынаемся на раздарожжы.


Праляглі

у чатыры бакі.

Ні канца ім няма, ні пачатку.

Гоніць пылам сівыя вякі

Па іх часу віхор без аглядкі.


Ці не згубімся ў пыле вякоў?

Ці назад мы ідзём, ці наперад?

І чым менш у душы нашай веры,

Тым на ростанях болей шляхоў.






Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алесь бадак маланкавы посах iconПтушатнік Алесь Марціновіч
Марціновіч Алесь. Птушкі з пакінутых гнёздаў. Гісторыя ў асобах. Мінск, 2007. – 318 с

Алесь бадак маланкавы посах iconПетрашкевіч Алесь
Петрашкевіч Алесь нарадзіўся 01. 05. 1930 г у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і

Алесь бадак маланкавы посах iconАлесь гарун 1887-1920
У дарэвалюцыйнай Расіі быў узако-нены стары стыль. Можна дапусціць, што ў выпісцы, прызначанай для афіцыйнай дзяржаўнай установы,...

Алесь бадак маланкавы посах iconАлесь Камоцкі прэзэнтуе зборнік лірыкі І рыхтуе новы альбом песень
Алесь Камоцкі адзначае, што ўпершыню за час музычна-паэтычнай дзейнасьці да яго зьвярнуліся з прапановай выдаць ягоную творчасьць...

Алесь бадак маланкавы посах iconАлесь дуброўскі-сарочанкаў

Алесь бадак маланкавы посах iconБарановский Александр Александрович (Алесь Бараноýскi)

Алесь бадак маланкавы посах iconАлесь Міхалевіч: "Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць"
Алесь Міхалевіч: “Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць”

Алесь бадак маланкавы посах iconАлесь Астроўскі прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту
Алесь Астроўскі – прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту

Алесь бадак маланкавы посах iconАлесь Бяляцкі, праваааронца
Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэта, асьпірантуру Інстытута літаратуры Акадэміі навук Беларусі

Алесь бадак маланкавы посах iconСёньня ў Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя "За незалежную Беларусь", якую ініцыявала Партыя бнф. Перадае наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі
Сёньня ў Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя “За незалежную Беларусь”, якую ініцыявала Партыя бнф. Перадае наш карэспандэнт Алесь...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка