Праект «памяць сэрца» Абаснаванне праекта




НазваПраект «памяць сэрца» Абаснаванне праекта
Дата канвертавання28.10.2012
Памер138.14 Kb.
ТыпДокументы
Феткевіч Н.Ф.

(Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, в.Солы, Сольская СШ)

ПРАЕКТ «ПАМЯЦЬ СЭРЦА»



Абаснаванне праекта

Войны – гэта старажытнейшая чалавечая трагедыя. За апошнія пяць з паловай тысяч гадоў на Зямлі адбылося каля 15 тысяч войнаў (у сярэднім 2-3 у год), у ходзе якіх загінула больш за 3,6 млрд. чалавек. Гэта нямногім менш, чым усё цяперашняе насельніцтва зямнога шара. За ўсю гісторыю свайго існавання людзі жылі ва ўмовах міру ўсяго 292 гады.

Першая сусветная вайна ахапіла больш 2/3 зямнога шара, у ёй прымалі ўдзел 38 краін, чалавечыя ахвяры склалі 9,5 млн. чалавек – столькі, колькі во ўсіх войнах XVII – XIX стагоддзяў. У другой сусветнай вайне прымалі ўдзел 72 краіны, загінула больш 50 млн. чалавек.

У выніку ўсіх войн, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі, рэспубліка была адкінута ў сваім развіцці на 2 – 3 стагоддзі назад. Гэта жыццё 5-6 пакаленняў.

Усё далей адыходзіць у нябыт Вялікая Айчынная вайна, не чуваць страшных, пякучых слых, выстралаў яе зброі, выбухі бомб заціхлі. Але ці надоўга гэта?! Спадзяёмся, што назаўсёды, што наша неба ніколі не страціць свайго чыстага блакіту, што зялёны дыван травы застанецца не вытаптаны танкамі, а птушкі не перастануць звонка шчабятаць. Таму мы павінны памятаць не толькі аб шчаслівых, радасных момантах жыцця нашых продкаў, але і аб тых трагічных, якія горкімі слязьмі застылі ў людскіх вачах і моцна паранілі іх душы. Памяць аб гэтым усім павінна быць неуміручай, каб такіх жахаў ніхто і ніколі не зведаў, а Вялікая Айчынная вайна не паўтарылася.

Нізка схіляем галовы перад памяццю герояў, якія зрабілі ўсё для нашай свабоды, шчасця і светлай будучыні. Гэта памяць кліча нас, сыноў, унукаў і праўнукаў адважных бацькоў, быць дастойнымі іх славы. Пад тысячамі абеліскаў па ўсёй беларускай зямлі вечным сном спяць мільёны тых, хто не вярнуўся з вайны. І пакуль б’юцца нашы сэрцы, мы не маем права ў паўсядзённых радасцях і клопатах забыць пра іх подзвіг.

Савет дружыны пры падтрымцы членаў ГА “БРСМ” , атрада “Следапыты” стаў ініцыятарам праекта “Памяць сэрца”. Ведаць гісторыю Радзімы – найсвяцейшы абавязак кожнага сапраўднага грамадзяніна Беларусі. Патрыятызм з’яўляецца асновай мужнасці, доблесці і моцы. Дзякуючы яму беларускі народ вынес суровыя выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення, змог адстаяць незалежнасць.


Мэта:

распрацоўка і арганізацыя экскурсійнага маршрута па месцах баявых дзеянняў на тэрыторыі Смаргонскага раёна.


Задачы:

  • паглыбленне ведаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на аснове краязнаўчага матэрыялу

  • выхаванне патрыятызму, грамадзянскай адказнасці, гістарычнай памяці

  • фарміраванне аб’ектыўнага ўсебаковага прадстаўлення аб фактах мінулага

  • актывізацыя работы валанцёрскіх атрадаў у межах акцый “Абеліск”, “Ветэраны”


Удзельнікі:

вучні, настаўнікі, бацькі, прадстаўнікі мікрасоцыума


Тэрмін рэалізацыі :

верасень 2009 – верасень 2010


Этапы рэалізацыі:

І. Падрыхтоўчы (верасень – снежань 2009г.)

  • стварэнне каардынацыйнага савета

  • распрацоўка плана рэалізацыі праекта, яго прэзентацыя


ІІ. Практычная рэалізацыя праекта (студзень – жнівень 2010г.)

  • арганізацыя работы па выкананню плана рэалізацыі праекта

  • унясенне карэктыў у праект

  • дзейнасць творчых груп, работа валанцёрскіх атрадаў

  • правядзенне экскурсійных паходаў


ІІІ. Заключны (верасень 2010г.)

  • творчая справаздача па выніках рэалізацыі праекта



Механізм рэалізацыі праекта




Партнёры:

САВЕТ ДРУЖЫНЫ * Школьны

музей

* Бацькі

Краязнаўчы * Настаўнікі

гурток * Сольскі ДК

* Бібліятэка

Творчая Акцябрацкія

група групы




Піянерскія Пярвічная

атрады арганізацыя

ГА “БРСМ


  • Стварэнне творчай групы па рэалізацыі праекта

  • Арганізацыя пошукавай дзейнасці

  • Дзейнасць валанцёрскіх атрадаў

  • Збор інфармацыі

  • Вывучэнне даведачнай літаратуры

  • Падбор матэрыялу для этапаў экскурсійнага маршрута

  • Стварэнне экскурсійнага маршрута “Памяць сэрца”

  • Арганізацыя экскурсій па месцах баявых дзеянняў

  • Шэфства над помнікамі Вялікай Айчыннай вайны, закінутымі магіламі

  • Выпуск газет, буклетаў, альбомаў

  • Творчая справаздача па выніках праекта


Чакаемы вынік

  • Распрацоўка экскурсійнага маршрута “Памяць сэрца”

  • Паглыбленне школьнікамі ведаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны

  • Актывізацыя дзейнасці валанцёрскіх атрадаў

  • Папаўненне школьнага музея новымі матэрыяламі



Метадычныя рэкамендацыі

па арганізацыі і правядзенню экскурсіі.

Экскурсія складаецца з cямі этапаў.

Першы этап – “ Сольскае перамір’е 1917 года і яго значэнне” дае магчымасць лепш зразумець падзеі першай сусветнай вайны. Праводзіцца ў школьным краязнаўчым музеі.

Другі этап – “Абаронцы Айчыны”, які апавядае аб мужных абаронцах, воінах Чырвонай Арміі, якія першымі сустрэлі ворага ў 1941 годзе. Праводзіцца каля помніка ў вёсцы Солы.

Трэці этап - “Ахвяры фашызму”, расказвае пра ваеннапалонных былога працоўнага канцэнтрыйнага лагера, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся на ўскрайку Сол на беразе ракі Ашмянка. Праводзіцца каля помніка ахвярам фашузму на месцы былога канцэнтрыйнага лагера на ўскрайку Сол.

Чацвёрты этап - “Памяць”, расказвае аб гераічнай абароне на 4-ы дзень вайны, якую трымалі курсанты Вільнюскага пяхотнага вучылішча. Праводзіцца каля помніка ў в. Васюкі.

Пяты этап - “ І памятаць страшна, і забыцца нельга”, аповед пра лагер ваеннапалонных на тэрыторыі цяперашняга бальнічнага гарадка ў г.Смаргоні. Праводзіцца каля мемарыяльнага знака ў бальнічным гарадку г. Смаргоні.

Шосты этап - “Пераправа”, раскрывае этапы вызваленчай аперацыі на тэрыторыі Смаргонскага раёна. Мемарыяльны комплекс “Пераправа” на скрыжаванні дарог Смаргонь – Вілейка – Свір.

Сёмы этап - “Вызваленне вёскі Солы – састаўная частка аперацыі “Баграціён”, вядзецца аповед аб вызваленні в.Солы. Цэнтр вёскі.

Экскурсія пачынаецца ў школьным краязнаўчым музеі.

“ СОЛЬСКАЕ ПЕРАМІР’Е 1917 г.”


Лета 1915 года. Да Смаргоншчыны набліжалася вайна.

9 верасня 1915 года ў раене Свянцян немцы прарвалі фронт і імкліва рушылі на Вілейку, Маладзечна, Смаргонь.

Смаргонцы пакідалі свой горад. А горад развітваўся са сваімі жыхарамі, развітваўся назаўседы. Ніколі больш яны не палюбуюцца пазалочанымі купаламі касцела на Мінскай вуліцы, не ўбачаць сваіх дамоў.

У 1916 годзе яго назавуць “мёртвым горадам”.

Прарваўшы фронт на стыку 5-й і 10-й рускіх армій, немцы ўвялі ў прарыў (65 кіламетраў) магутную кавалерыйскую групу з шасці дывізій. Слабыя заслоны рускай конніцы былі адкінуты. І да 16 верасня Вілейка, Маладзечна і Смаргонь былі захоплены немцамі.

Тэрмінова была праведзена перагрупоўка войск у арміях фронту.

Дзесяць дзен ішлі баі пад Крэвам і Смаргонню.

Да 21 верасня Маладзечна, Вілейка і Смаргонь былі вызвалены. Свянцянскі прарыў цаной вялікіх страт быў закрыты.

Аднак далей рускія наступаць не маглі.

Войскі спыніліся. Смаргоншчына аказалася перарэзанай лініяй фронту з паўдневага захаду на паўночны ўсход.

Пачалася пазіцыйная вайна.

У першым гістарычным Дэкрэце аб міры, прынятым 26 кастрычніка 1917 года вайна аб’яўлялася найвялікшым злачынствам супраць чалавецтва.

Савецкі ўрад рашыў сам прыступіць да перагавораў з Германіяй. Перагаворы былі назначаны на 12 гадзін дня 19 лістапада ў мястэчку Солы.

Да вядзення перамоў і падпісання перамір’я была зацверджана дэлегацыя ад ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Заходняга фронту. У яе склад увайшло 18 чалавек. Узначаліў дэлегацыю салдат Шчукін С.Я. Нямецкую дэлегацыю (18 чалавек) узначаліў генерал-маёр фон Заўберцвейг.

У аснову абмеркавання быў пакладзены рускі праект перамоў.

Пасяджэнне зацягнулася. Ішло яно з некалькімі перапынкамі ўвесь дзень 20 лістапада, усю ноч з 20 на 21 лістапада і закончылася толькі раніцай. Прадаўжалася яно прыкладна 30 напружаных гадзін.

Дагавор уступіў у сілу з 12 гадзін дня 23 лістапада і з гэтага часу спыняліся ўсе ваенныя дзеянні на ўсёй працягласці Заходняга фронту ад мястэчка Відзы да ракі Прыпяць. Дагавор заключаўся тэрмінам на два месяцы, або да заключэння агульнага перамір’я на ўсім руска-германскім фронце, калі такое адбудзецца раней вызначанага тэрміну.

Поўны тэкс дагавору аб перамір’і быў надрукаваны ў газеце “Звязда” 23 лістапада і ў газеце “Известия Советов рабочих и солдатских депутатов” 25 лістапада 1917 года. 7 снежня 1917 года газета “Правда”, даючы агляд перагавораў аб перамір’і на франтах, адзначала гэтую падзею, як падзею вялікага значэння для таго моманту.

Перагаворы аб падпісанні перамір’я на заходнім фронце паскорылі перагаворы ўрадавых дэлегацый аб заключэнні агульнага перамір’я. 22 лістапада 1917 года ў Брэст-Літоўску савецкай урадавай дэлегацыяй быў падпісаны дагавор аб перамір’і з нямецкім камандаваннем.

Перагаворы ў мястэчку Солы і заключэнне перамір’я на Заходнім фронце мелі выключнае значэнне галоўным чынам таму, што імі быў завершан вялікі перыяд барацьбы салдацкіх мас за мір.

Экскурсавод знаеміць наведвальнікаў з дакументамі, фотаздымкамі, зброяй, літаратурай, якія адносяцца да гэтай падзеі. Пасля мэтазгодна падыйсці да будынка Сольскага сельскага Савета і азнаеміць прысутных з мемарыяльнай дошкай у гонар гэтай падзеі.


“АБАРОНЦЫ АЙЧЫНЫ”


Вялікая Айчынная вайна не абмінула нашу сольскую зямлю.

Ужо 23 чэрвеня 1941 года нямецка-фашысцкія захопнікі тапталі нашу зямлю, спальвалі хаты, расстрэльвалі мірных жыхароў, імкнуліся зламаць супраціўленне Чырвонай Арміі.

Экскурсаводы падводзяць вучняў да помніка, устаноўленага на магіле шасці загінуўшых танкістаў і апавядаюць наступнае:

... Быў чэрвень 1941 года. Чырвоная Армія адступала. Па шасэ Вільнюс – Мінск рухалася калона нямецкіх танкаў. Хутка яна параўнялася з сучасным аўтобусным прыпынкам каля в. Лубянка. Нечакана з-за горкі насустрач нямецкай калоне выехалі два савецкія танкі і адкрылі агонь па ворагу. Нямецкі снарад трапіў у бензабак першага савецкага танка. Ен нечакана загарэўся. З танка пачалі выскокваць нашы воіны. Першы завіс на танку і цалкам згарэў. Астатнія згарэлі ўнутры танка. Другі савецкі танк

таксама быў падбіты, але не загарэўся.

Хутка расправіўшыся з двумя савецкімі танкамі, немцы, не затрымліваю-чыся, працягвалі наступаць на ўсход. З усіх членаў экіпажа другога танка застаўся жывым адзін лейтэнант. Аднак ён быў моцна паранены. Вельмі прыгожы, светлавалосы, з блакітнымі вачыма. Мясцовыя жыхары схавалі яго ў кустарніку непадалеку ад чугункі. Жыхары часта наведвалі параненага, кармілі малаком і хлебам, перавязвалі раны. Аднак раны не зажывалі, лейтэнанту стала горш, у яго пасінеў твар, ён пачаў траціць прытомнасць і хутка памер ...

Астанкі шасці танкістаў у 1967 годзе былі перазахаваны ў скверы нашай вескі.






“АХВЯРЫ ФАШЫЗМУ”

Вялікую цікавасць наведвальнікаў выклікае помнік ахвярам фашызму на тэрыторыі былога працоўнага канцэнтрацыйнага лагера, які быў размешчаны у гады Вякікай Айчыннай вайны на ўскрайку Сол на беразе ракі Ашмянкі.


Наведвальнікі маюць магчымасць адчуць і лепш зразумець гэтую эпоху. Экскурсавод прыводзіць урывак з пісьма вязня канцлагера Бардзіяна Сцяпана Іванавіча вучням Сольскай школы:

“... У сакавіку 1942 года 150 палонных з Маладзечанскага канцлагера прыгналі ў Солы. У гэтай групе былі рускія, украінцы, беларусы, татары, грузіны, узбекі і прадстаўнікі іншнацыянальнасцей. Змучаных, галодных і абарваных нас кожны дзень ганялі працаваць на будаўніцтва чыгункі, застаўлялі высякаць лес і пагружаць яго ў вагоны. У Солах нас кармілі так як і ў Маладзечна. Зрэдку ў баланду кідалі ванючую каніну. Асабліва жорстка абыходзіліся немцы з ваеннапалоннымі тады, калі яны цярпелі паражэнне на Усходнім фронце. У такіх выпадках яны давалі нам толькі 100 грамаў цвілага хлеба і 300 грамаў пахлебкі ў дзень. Праўда, у Солах мы ў рэчцы дабывалі вустрыц, крапіву, траву, варылі і елі. Але за гэта атрымоўвалі ўдары бізуна, прыклада, палкі.прадуктамі харчавання, якія прыносілі ў ведрах на станцыю Солы.

Аднак, калі аб гэтым даведаўся камендант лагера, ён забараніў жыхарам вескі ратаваць ваеннапалонных ад галоднай смерці. Якая звярыная душа! Сам застаўся жыць пасля рускага палону, а палонных Савецкага Саюза знішчаў.


Дарагія сябры! Прашу перадаць сваім бацькам пачуцце сардэчнай удзячнасці за мацярынскую любоў і дапамогу савецкім воінам у цяжкую хвіліну ад усіх памершых і жывых. Гэта маленькая дапамога ўмацоўвала нашы сілы і ўпэўненасць у перамозе Савецкага народа...”


ПАМЯЦЬ”

На чацвёрты дзень вайны фашысты наблізіліся да Смаргоні. Галоўныя сілы нашай арміі адступалі на Маладзечна, пакінуўшы перад Смаргонню невялікія группы чырвонаармейцаў – заслоны. Так, так на Гаўцеўскім пераездзе (недалёка ад Солаў) абарону трымалі курсанты Вільнюскага пяхотнага вучылішча. Вядомы толькі тры прозвішчы

( маёр Раўгале, капітан Луне, старшы лейтэнант В. Рымас) з усіх загінуўшых смерццю храбрых. Пасля вайны яны перахаваны ў брацкую магілу ў цэнтры Смаргоні.

“І ПАМЯТАЦЬ СТРАШНА, І ЗАБЫЦЦА НЕЛЬГА”


Пад восень 1941 года у Смаргоні фашысты арганізавалі лагер ваеннапалонных. Размяшчаўся ён на тэрыторыі цяперашняга бальнічнага гарадка. У будынку, дзе зараз знаходзіцца пункт тэхнічнага абслугоўвання медыцынскага абсталявання, была кухня лагера, жыла ахова. А дзе было фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і інфекцыйнае (частка), былі баракі для ваеннапалонных. Наогул гэтыя пабудовы яшчэ дарэвалюцыйныя, тут былі гарбарныя заводы. Тэрыторыя лагера была абнесена калючым дротам, 2 м у вышыню, па вуглах стаялі назіральныя вышкі. Уваход у лагер быў там, дзе зараз злева ўязная дарога на тэрыторыю больніцы. З самага пачатку немцы дазвалялі выкупляць палонных. Але хутка зразумелі, што яны ўцякаюць у партызаны, і ўжо нікога не выпускалі. Рэжым лагера быў на знішчэнне. Салдаты былі галодныя, босыя, у сваіх пашарпаных шынялях.Ваеннапалонных ганялі зімой чысціць снег, і калі іх калона ішла па вуліцы, людзі кідалі ў натоўп хлеб ці яшчэ што. У гэты трагічны час святар Смаргонскай царквы Уладзімір Роўда арганізаваў збор харчавання. Людзі што маглі неслі ў царкву, а з царквы ўжо на кані везлі ў лагер. Асабліва людзі ахвяравалі пад час вялікіх свят: Вялікадня, Каляд. Каб немцы дазволілі аддаць прадукты, ім везлі яйкі, сала. Але людзі ад голаду ўсё роўна гінулі, і нябожчыкаў адносілі ў падрыхтаваную яму і скідвалі. Зімой гэтая яма стаяла адкрытая. Летам 1942 г. палонных вывозілі і прывозілі новых. Дзесь у 1943, 1944 г. ў бараках была арганізавана майстэрня, дзе працавалі немцы, яны рамантавалі шынялі, боты. Разам з ваеннапалоннымі, але ў розных бараках, знаходзіліся і так званыя заложнікі з мясцовага насельніцтва.

“ПЕРАПРАВА”


Чацвёртага ліпеня пачаўся другі этап Беларускай наступальнай аперацыі. У адпаведнасці з дырэктывай Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання войскі 3-га Беларускага фронту атрымалі загад: галоўны ўдар нанесці на Вільнюскім напрамку, дапаможны — на Лідскім.



Праз тэрыторыю Смаргонскага раёна наступалі тры арміі — 5-я пад камандаваннем генерал-палкоўніка М.І.Крылова, 11-я гвардзейская пад камандаваннем генерал-маёра К.М.Галіцкага і 5-я гвардзейская танкавая пад камандаваннем маршала бранятанкавых войск П.А.Ротмістрава. Умоўнай мяжой паміж арміямі была шашэйная дарога Смаргонь —Ашмяны. Паўночную частку раёна вызваляў 65-ы стралковы корпус 5-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Пераспелава. 785-ы стралковы полк 144-й стралковай дывізіі 5 ліпеня з баямі рухаўся па маршруце Жодзішкі — Старая Рудня —Віктасіна —Новыя Якентаны. 612-ы полк гэтай жа дывізіі — па маршруце Снігяны —Тракелі. 449-ы полк адной ротай у той жа дзень атакаваў станцыю Солы. Пасля кароткага бою немцы пагрузіліся на матавозы з платформамі і рушылі ў напрамку станцыі Ашмяны. У вызваленні Солаў таксама прымала ўдзел 97-я стралковая дывізія, у вызваленні Жодзішак 215-я і 72-я стралковыя дывізіі 65-га стралковага корпуса. 3 боку Вілейкі ў напрамку горада Смаргонь наступаў 3-і гвардзейскі Сталінградскі механізаваны корпус пад камандаваннем генерал-палкоўніка В.Ц.Абухава ў складзе 35-й танкавай брыгады пад камандаваннем генерал-маёра А.А.Асланава і 7-й гвардзейскай механізаванай брыгады пад камандаваннем палкоўніка М.І.Радзіёнава. Фашысты ўмацоўвалі Смаргонь, бо планавалі затрымаць тут савецкія часці, каб выйграць час і падрыхтавацца да абароны Вільнюса. Але супраціўленне фашыстаў было адразу зламана. Захапіўшы плацдарм на левым беразе р. Вілія, дывізіі 3-га корпуса ў 9 гадзін раніцы 4.7.1944 г. пачалі нагступленне на Смаргонь, і да 15.00 горад быў вызвалены.

У баях за вызваленне горада вызначыліся экіпажы танкаў 35-й дывізіі М.ІІІуйдзіна і Данілава, якія захапілі плацдарм і ўтрымлівалі яго да падыходу асноўных сіл дывізіі. Адным з першых у горад уварваўся танк гвардыі старшага лейтэнанта В.А.Музырава. Мужна змагаліся артылерыста-знішчальнікі процітанкавай батарэі старшага лейтэнанта І.І.Біцюцкага, якія зшішчылі 6 гармат. Гераічна змагаўся камандзір танка 7-й брыгады лейтэнант Л.І.Царэнка. Яго танкісты знішчылі 2 гарматы, некалькі аўтамашын і павозак гітлераўцаў. За подзвігі, здзейсненыя Л.І.Царэнкам пры вызваленні Лепеля, Вілейкі, Смаргоні, ІІІаўляя і Елгавы, яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Паўднёвую частку раёна вызвалялі 16-ы і 36-ы гвардзейскія стралковыя карпусы 11-й гвардзейскай арміі. 6 ліпеня 16-я гвардзейская стралковая дывізія вяла баявыя дзеянні на тэрыторыі Смаргоншчыны і 7 ліпеня выйшла на рубеж Васюкі — Кушляны — Стымоні — Глінна - Вялікая Мыса. Баі за Крэва вёў 53-і гвардзейскі стралковы полк 18-й гвардзейскай стралковай дывізіі 36-га гвардзейскага стралковага корпуса і воіны 5-й гвардзейскай танкавай арміі. У 7 гадзін раніцы 7 чэрвеня Крэва было вызвалена. Баявыя дзеянні на тэрыторыі раёна вёў і 29-ы танкавы корпус пад камандаваннем генерал-маёра Ф.І.Фаміных. У вызваленні раёна прымалі ўдзел партызанскія брыгады імя Суворава і «Народныя мсціўцы» імя Варанянскага, атрад імя Фрунзе брыгады імя Будзённага, Смаленскі партызанскі полк, спецгрупа «Бура». 8.7.1944 г. Смаргонскі раён быў поўнасцю вызвалены. У гонар воінаў, якія вызвалялі Смаргонь, за 4 км ад Смаргоні на правым беразе р. Вілія ў 1976 г. ўзведзены помнік — «Пераправа».


ВЫЗВАЛЕННЕ ВЁСКІ СОЛЫ - САСТАЎНАЯ ЧАСТКА АПЕРАЦЫІ “БАГРАЦІЁН”.

Экскурсавод прыводзіць урывак з успамінаў гвардыі палкоўніка запаса, удзельніка баёў за вызваленне Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў Бачурына В.І.

“... Вялікае наступленне савецкіх войск у чэрвені 1944 г. у Беларусі было імклівым і хуткім. За два тыдні 97 стралковая дывізія прайшла з баямі Віцебскую, Мінскую і Вілейскую вобласці... Гітлераўцы паспешна адыходзілі за раку Ашмянку на раней падрыхтаваны абарончы рубеж.

Савецкія воіны ні днём, ні ўначы не прыпынялі рух. Трэція суткі байцы рухаліся па прасёлачных дарогах. Пыл над імі стаяў стаўпом. Твары ў іх зараслі, пачарнелі ад чэрвеньскай спякоты. На ўзмыліным кані насіўся камандзір палка Інакенцій Пятровіч Сітко.

  • Уперад, таварышы! Адступаючага лягчэй біць...

Франтавая дарога сведчыла аб тым, што наступленне ідзе паспяхова

  • Ах, і далі ж гітлераўцам нашы танкісты! – з гонарам гаварылі

Байцы, праводзячы вачыма вялікую колькасць ваеннай тэхнікі. Гэта натхняла іх на новыя подзвігі, на хутчэйшае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Як стала вядома, на станцыях Солы і Ашмяны знаходзіліся гатовыя да адлраўкі тры эшалоны з войскамі і грузамі. Для адыходу ворага да Вільнюса заставалася толькі гэта чыгуначная магістраль…

Атрад маёра Г.П. Лук’янава пераправіўся праз рэчку Ашмянку, пусціў пад адкос гэтыя эшалоны і знішчыў каля 150 гітлераўцаў. Перарэзаўшы ў двух месцах чыгуначную магістраль Солы-Ашмяны, нашы байцы пачалі выбіваць ворага з Сол, адкуль толькі што выйшаў да станцыі Ашмяны матавоз з груз. Але яго нашы байцы захапілі. Гітлераўцы везлі вялікую колькасць толу для падрыву чыгуначнага маста і станцыі Ашмяны, аднак ім перашкодзілі нашы байцы. У баі за Солы многія воіны паказалі гераізм і вайсковае ўменне, стойкасць і адвагу.

У разгар гарачага бою выйшаў са строю камандзір узвода:

  • Слухай маю каманду! Уперад!

Усе байцы ўбачылі знаёмую постаць сержанта Аляксандра Сакалова, у далейшым Герой Савецкага Саюза, які імкліва кінуўся на ворага. Таму яны цяпер ішлі за ім, упэўненыя ў перамозе. На ўскраі вёскі каля хлява знаходзіўся варожы кулямёт. Ён вельмі перашкаджаў наступаючым. Сакалоў вырашыў сам знішчыць яго. Ён па жытнёвым полі паўзком прабраўся да гітлераўца і гранатай знішчыў яго разам з кулямётам.

  • Агонь! Мацней агонь! – крычаў сакалоў.

І гітлераўцы не вытрымалі, адступілі. Байцы пад кіраўніцтвам сакалова ўварваліся ў Солы, а за імі і ўся рота. Было знішчана каля 50 гітлераўцаў. Была захоплена вялікая калькасць жывёлы і прадуктаў харчавання, якія гітлераўцы збіраліся вывезці ў Германію. Жывёлу і прадукты харчавання раздалі мясцоваму насельніцтву.

Так у выніку імклівага ўдару 97 стралковая дывізія ва ўзаемадзеянні са злучэннямі мехазаванага корпусу 6 ліпеня 1944 г. фарсіравала раку Ашмянку ў раёне Сол і з поўначы з боем накіравалася да горада Ашмяны…”


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праект «памяць сэрца» Абаснаванне праекта iconНа сядзібе бнф выстава "Памяць грукоча ў сэрца"
Менску на сядзібе бнф адбылося адкрыцьцё мастацкай выставы “Памяць грукоча ў сэрца” І прэзэнтацыя шэрагу выданьняў. Гэтая імпрэза...

Праект «памяць сэрца» Абаснаванне праекта iconДзе памяць сэрца ходзіць басанож …
Кніжная выстаўка “ Эдуарду Зубрыцкаму прысвячаецца”\ да 70-годдзя з дня нараджэння

Праект «памяць сэрца» Абаснаванне праекта iconТворчы праект "Янка Купала пясняр Беларусі" Мэта праекта
Мэта праекта: удакладніць І пашырыць веды дзяцей пра славутага беларускага песняра Я. Купалу, фарміраваць уменне самастойна працаваць...

Праект «памяць сэрца» Абаснаванне праекта iconКонкурс студэнцкіх праектаў
Тэрміны рэалізацыі праекта (праект мусіць быць рэалізаваны цягам сакавіка – траўня 2013 г.)

Праект «памяць сэрца» Абаснаванне праекта iconКонкурс студэнцкіх праектаў
Тэрміны рэалізацыі праекта (праект мусіць быць рэалізаваны цягам кастрычніка – лістапада 2012 г.)

Праект «памяць сэрца» Абаснаванне праекта iconПраект Прыгажосць роднай
Удзельнікі праекта: выхаванцы групы падоўжанага дня, бібліятэкар, вучні пачатковых класаў, бацькі

Праект «памяць сэрца» Абаснаванне праекта iconГістарычная памяць насельніцтва беларуска-польскага памежжа
Янкі Купалы ў Гродна. Гэтыя матэрыялы былі выкарыстаны, між іншым, пры складанні праекта адбудовы беларускай часткі Аўгустоўскага...

Праект «памяць сэрца» Абаснаванне праекта iconЗакончанага праекта Зыходныя даныя да праекта
Змест разлiкова-тлумачальнай запiскi (пералiк пытанняў, якiя падлягаюць распрацоўцы)

Праект «памяць сэрца» Абаснаванне праекта iconПраект "pulman", праграма "Электронная Еўропа"
Еўрасаюза, краіны-кандыдаты І дзяржавы, якія рыхтуюцца стаць кандыдатаміi, звярнуліся да разгляду наступных прыярытэтных накірункаў...

Праект «памяць сэрца» Абаснаванне праекта iconПраект ратаваньня "Новага Сьвету" ад гарадзенскіх гісторыкаў
Як паведаміў “Твайму стылю” адзін з арганізатараў, гісторык Андрэй Вашкевіч, галоўным момантам мерапрыемства, якое ладзіцца ў межах...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка