Пазнавальная гульня Загадкі прыроды




НазваПазнавальная гульня Загадкі прыроды
Дата канвертавання24.11.2012
Памер46.86 Kb.
ТыпДокументы
Пазнавальная гульня «Загадкі прыроды”

Мэта: стварыць умовы для пашырэння ведаў дзяцей аб жыцці раслін і жывёл, удасканаліць веды аб правілах паводзін у прыродзе;

Выхоўваць любоў, беражлівыя адносіны да прыроды.

Удзельнікі: вучні 1-5кл.

Ход занятка

  1. Арганізацыйны момант

(Вучні стаяць перад дзвярамі класа)

1.Добры дзень, дзеці! З якім настроем вы прыйшлі на класную гадзіну?

Чага вы чакаеце ад яе?

Уявіце, што мы стаім не перад дзвярамі класа, а перад дзвярамі ў вялікі храм. А што такое храм? (вельмі дарагое, святое для ўсіх месца). А вось што гэта за храм, здагадайцеся, прыслухаўшыся да гукаў.

( за дзвярамі гукі прыроды). Так, вы чуеце, як там спяваюць птушкі, шапаціць лісце дрэў. А як мы называем адным словам птушак, расліны, звяроў? (Прырода). Ітак, мы адпраўляемся з вамі ў храм прыроды. (на дзверы змяшчаецца вывеска “Храм прыроды”), дзе нас чакаюць незвычайныя , цікавыя загадкі прыроды

2.Уступная гутарка

Я думаю, што ў нашым храме вы сёння даведаецеся шмат новага і цікавага пра нашу прыроду, а таксама пра тое, як жыць у дружбе з прыродай.

Наш храм падзелены на тры сектары, дзе пабываюць вучні 1 - 4 класаў. Там сустрэнуць вас мае памочнікі (вучні 5 кл.), якія дапамогуць вам пашырыць свае веды пра акружаючае наваколле і адказаць на многія загадкі прыроды.

Пазнавальная гульня.

1 сектар “Расліны і грыбы роднага краю”

Загадкі Што за дрэвы, здагадайцеся?

  1. У белым сарафане, пад хусткаю зялёнай

Сумуе на паляне танклявая алёна (Бяроза)

  1. Я зацвітаю кожным летам ледзь непрыкметным цветам.

Але як толькі зацвіту, дык пчолы чуюць за вярсту. (Ліпа)

  1. Заўсёды, летам і зімой, мае іголачкі са мной.

Галінак у мяне багата, я сустракаю з вамі свята. (Елка)

  1. І ў сто гадоў я малады, маё насенне – жалуды. (Дуб)

  2. Стаіць у лесе дрэўца, пад ветрам лёгка гнецца,

а гронкі ягадак гараць і снегіры на іх ляцяць… (Рабіна)

  1. Нішто не ляцела, нішто не спужала,

А ўся затрымцела, а ўся задрыжала. (Асіна)

Пакуль адгадвалі загадкі, ветрык параскідаў лісцікі здрэў. З якіх дрэў яны?

Навошта патрэбны нам дрэвы? Якое галоўнае правіла сустрэчы з дрэвамі вы ведаеце?

Паляна кветак

У сектары “Расліны” ёсць паляна кветак. Вам неабходна назваць кветкі і сказаць, дзе і калі яны цвітуць. (карцінкі з кветкамі)

-З якіх кветак можна нарваць вялікі-вялікі букет? (Нельга рабіць вялікія букеты, а некаторыя кветкі, дык увогуле рваць нельга.)

Ягадная паляна.

Якія ягады выраслі на нашай паляне?

Маленькія, круглыя, бываюць трошкі сплюснутыя або, наадварот, выцягнутыя, чырвонага колеру, растуць на нізенькіх травяністых кусціках. Вельмі смачныя і карысныя. (Суніцы)

Гэтыя ягады растуць таксама на травяністых кусціках, якія значна вышэйшыя, чым сунічнік. Ягады цёмна-сіняга, амаль чорнага колеру. (Чарніцы)

Гэтыя ягады з каменьчыкамі –насеннем. Вельмі сакавітыя, салодкія, смачныя і карысныя. Дапамагаюць пры прастудных захворваннях. Чырвоныя, бываюць вельмі буйныя. Растуць на кустах. (Маліны)

А якія правілы збору ягад вы ведаеце?

Грыбная паляна

А зараз пабываем на грыбной паляне .

Конкурс збіральнікаў грыбоў . (Вучні 1-ага кл.) Хто назбірае больш грыбоў для супа? (на падлозе расстаўлены карткі з малюнкамі грыбоў, ядомых і ядавітых). “Перабіраць” дапамагаюць вучні 4кл.

  • Якія правілы збора грыбоў ведаеце?

  • Ці можна знішчаць неядомыя грыбы? Чаму? (імі лечацца звяры).


Час нашага прабывання ў сектары “Расліны і грыбы роднага краю” прайшоў. А зараз запрашаю вас у сектар “Жывёлы”

Сектар “Жывёлы”

Загадкі

1.Ён прысмакаў з’еў нямала, а калі харчоў не стала,

Лапу смокчучы заснуў, ледзьве не праспаў вясну. (Мядзведзь)

2.З грывай, а не конь, з рагамі, а не бык, з барадою, а не казёл.

Гучна-гучна зароў цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)

3.Рыжая дзяўчынка залезла ноччу ў двор –

Курэй пералічыла і ўсіх панесла ў бор. (Ліса)

4. Самы люты драпежнік, які жыве ў нашых лясах і пушчах. (Воўк)

5. Яны свойскім свінням сваякі.

Жывуць яны на волі, ядуць карэнні і жалуды. Вельмі любяць бульбу. (Дзікі)

6.Славутыя майстры. Без сякеры і без пілы ладзяць сабе хаткі. (Бабры)

7. Ён – лясны волат, а нікога не крыўдзіць.

Рогі яго – быццам карона стаяць на галавве важна, роўна. (Лось)

Гульня “Дапамажы птушкам”

Гэтыя птушкі маладыя і не ведаюць, каму неабходна ляцець у вырай, а каму – не (карцінкі-малюнкі птушак). Назваць птушак і сказаць, пералётныя яны ці не.

--Ці патрэбна наша дапамога зімуючым птушкам? Якая?


Віктарына “ Хто такі?”

(3 каманды) (прапануюцца варыянты адказаў)

  1. Калі ён галодны, то з’ядае каля 10 кг мяса. Але звычайна есць каля двух кг. Ён можа не есці 5-7 сутак. (воўк, мядзведзь, бабёр)

  2. Кожны год яны скідваюць свае рогі, а на іх месцы потым вырастаюць новыя. Рогі есць толькі ў самцоў. Іх малако вельмі густое, не скісае амаль тыдзень. (Лось, алень, казуля)

  3. У іх вельмі добры апетыт. Яны ўвесь час шукаюць, што паесці. У іх дрэнны зрок. Свой корм – карані, грыбы, клубні – шукаюць пры дапамозе вострагв нюха, рыючыся носам у зямлі. Яны сочаць за чысцінёй сваёй поўсці. Самыя страшныя іх ворагі – ваўкі (Дзікі, ласі, алені)

  4. Гэтае насякомае можа жыць без яды 7 гадоў (клешч, камар, страказа)

  5. Гэтыя звяры нават у маленькі дожджык ніколі не пакідаюць нары. Яны вельмі запаслівыя. Заўжды ў іх ёсць корм, схаваны на “чорны дзень” (Ліса, барсук, заяц)

  6. Гэта вельмі цікавыя птушкі. Яны ўдалечыні лепш бачаць прадметы, чым тыя, што знаходзяцца каля іх. Чуюць у 50 разоў лепш, чым людзі.

Вельмі любяць чысціню. Мыюцца ў вадзе, а калі яе няма, то ў пяску. Вельмі любяць цёплы дождж. Гэтыя птушкі з’явіліся на нашай зямлі каля 50 млн. гадоў назад. (Совы, гусі, качкі)

  1. У гэтай птушкі вельмі добры апетыт. Яна за гадзіну з’ядае каля 100 вусеняў. (Зязюля, шпак, дрозд)


3 сектар “Прырода і мы”

  1. “Расшыфруйце” правілы паводзін у прыродзе.

(па малюнках –плакатах)

2.Ахова прыроды ў Беларусі. Паведамленне настаўніка. Заказнікі, запаведнікі, Чырвоная кніга (паказ), Чырвоная кніга нашай мясцоваці.

3. Развучванне верша

Любіце прыроду:

Прырода – наш дом.

Давайце мы разам яе зберажом.

4. Калектыўнае стварэнне плаката “Прырода – наш дом”


Падвядзенне вынікаў

Увесь занятак мы ўяўлялі, што знаходзімся ў храме прыроды. А дзе ж знаходзіцца сапраўдны храм прыроды? (За нашым акном)

Якія галоўныя правілы паводзін у гэтым храме вы запомнілі?

На якія, раней невядомыя вам, загадкі прыроды можаце цяпер даць адказ?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пазнавальная гульня Загадкі прыроды iconГульня-падарожжа «Падарожжа ў свет прыроды»
Мэта: замацаваць І пашырыць веды вучняў аб узаемасувязях паміж прыродай І чалавекам; фарміраваць адказныя адносіны да прыроды; выхаванне...

Пазнавальная гульня Загадкі прыроды iconКонкурс знаўцаў пдр помни правила движенья как таблицу умноженья
Пазнавальная гульня “Аб карыснай І шкоднай ежы ( на Сусветнага дня здаровага харчавання)

Пазнавальная гульня Загадкі прыроды iconІнтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці
...

Пазнавальная гульня Загадкі прыроды iconКонкурс "Знаўцы прыроды"
Мэта гульні: пашырыць уяўленні дзяцей аб порах года, раслінным І жывёльным свеце; развіваць мысленне, уменне адгадваць загадкі; выхоўваць...

Пазнавальная гульня Загадкі прыроды iconЖыву ў Беларусі І тым ганаруся інэлектуальна – пазнавальная гульня
Мэта: дапамагчы вучням у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны І яе сучасных дасягненняў; фарміраваць паважлівыя...

Пазнавальная гульня Загадкі прыроды iconЖыву ў Беларусі І тым ганаруся інэлектуальна – пазнавальная гульня. Юхневіч Вольга Яўгенаўна
Мэта: дапамагчы вучням у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны І яе сучасных дасягненняў; фарміраваць паважлівыя...

Пазнавальная гульня Загадкі прыроды iconКонкурсна-пазнавальная гульня "У птушынай сям’і" Клас: 1-4 Мэта
Алфавіт ( камандам неабходна запісаць назвы птушак на кожную літару алфавіта. Колькі птушак запісана, столькі балаў атрымлівае каманда.)...

Пазнавальная гульня Загадкі прыроды iconПазнавальна-спартыўная гульня для вучняў 7 – 11 класаў (І іншых узростаў)
Зразумела, што цікаўнасць да прыроды, гісторыі, культуры сваіх мясцін існавала з даўніх часоў. Бо людзі заўсёды перш за ўсё любілі...

Пазнавальная гульня Загадкі прыроды iconДапамагаць дзецям у спасціжэнні светапогляду І душы народа, яго гумару, таленавітасці І майстэрства; выхоўваць патрыятызм; пазнаёміць бацькоў з факультатыўным
Падрыхтоўчая работа. Група дзеліцца на творчыя мікракалектывы. Кожнаму з ІХ даручаецца даследаваць выслоўі, скорагаворкі, загадкі,...

Пазнавальная гульня Загадкі прыроды iconАрганізацыйны Гульня "Дэкларацыя самакаштоўнасці"
Пазнаёміцца бліжэй нам дазволіць наступная гульня. Калі вы згаджаецеся з прыведзенымі мною словамі, то, калі ласка, прыўстаньце з...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка