Каго ж найперш варта засьцерагацца сёньня міліцыі ці прадстаўнікоў крымінальнага сьвету?




НазваКаго ж найперш варта засьцерагацца сёньня міліцыі ці прадстаўнікоў крымінальнага сьвету?
Дата канвертавання10.01.2013
Памер26.04 Kb.
ТыпВопрос
0501Dran_vox


«Баяцца варта дурняў. І нікога болей...»


Страх казённых дамоў ды іхных жыхароў – стэрэатыпны для чалавечай падсьвядомасьці. Каго ж найперш варта засьцерагацца сёньня – міліцыі ці прадстаўнікоў крымінальнага сьвету? Меркаваньні мінакаў сталіцы.


(Спадар: ) “Міліцыі. Таму што нейкаму прадстаўніку крымінальнага сьвету ты маеш магчымасьць адказаць – абараніцца, а зь міліцыяй – не. На плошчу хацеў пранесьці сьцяг беларускі – міліцыянты адабралі і вельмі непрыемная размова была. Калі б гэта былі крымінальнікі, я б адказаў на іхнюю сілу – уласнай, а міліцыі адказаць я не мог – ведаў пра наступствы.”


(Спадарыня: ) “З крымінальнымі структурамі я не сутыкалася, а зь міліцыяй – сутыкалася. У самым горшых яе правах. На мой погляд, міліцыя пводзіць сябе горш за крымінальнікаў.”


(Спадарыня: ) “Калі ходзіш на плошчу, стаіш на ёй, вяртаешся зь яе, то гэткі чалавек з аголенай патыліцай і шматлікімі татуіроўкамі – ну, умоўны гэткі вобраз угалоўніка-бандыта – пужае менш. Міліцыянты у касках, чорнай уніформе і з дубінкай выклікаюць страх болей. Дагэтуль, хоць пара акцый на плошчы скончылася, калі еду па горадзе і бачу стаю міліцыянтаў, аўтаматычна напружваюся. А потым узгадваю: “Ды нармальна ўсё...”


(Спадарыня: ) “Крымінальнага сьвету... Асабліва людзей з няўстойлівай псыхікай, якія ўначы у пад’ездзе могуць чакаць... А міліцыя – наадварот – станоўчыя асацыяцыі выклікае...”


(Спадарыня: ) “Сёньня, мне здаецца, і тых, і другіх варта асьцерагацца.”


(Спадар: ) “Натуральна, бандытаў...”


(Спадар: ) “У маім узросьце дзіўна ўжо нечага баяцца. Напэўна, калі асьцерагацца, то дурняў... А больш нікога.”


(Спадар: ) “Паколькі я – сілавік, то сутыкаўся і з крымінальнымі структурамі, і з прадстаўнікамі міліцыі. Пастаянна кантактую. Але на мой погляд, дамовіцца з падобнымі да цябе – лягчэй, чым з крымінальнікамі.”


(Спадарыня: ) “Паводле ўласнага досьведу, у мяне вельмі нармальныя стасункі з міліцыяй былі. Пэўны прыклад: суседзі шумелі ўначы. А пятай раніцы выклікала міліцыю, яны прыехалі, сьцішылі. Праз тыдзень даслалі пратакол.”


(Спадарыня: ) “Напэўна, міліцыі. Асабіста я ня мела досьведу стасункаў зь імі – але паводле досьведу знаёмых, вельмі б і не хацелася...”


(Спадарыня: ) “Людзі розныя здараюцца І тыя могуць быць небясьпечнымі, і іншыя. Але больш усё ж такі крымінальнікаў.”


(Спадар: ) “Залежна ад сытуацыі – і тых, і другіх. Ёсьць пэўныя тэндэнцыі сёньня – выглядае, што варта асьцерагацца не асобнага прадстаўніка міліцыі, а міліцыі агулам.”


(Спадар: ) “На маю думку, у маім узросьце і ў гэтай краіне варта найперш баяцца міліцыі.”


(Спадарыня: ) Я думаю, людзей наагул трэба баяцца. Прынамсі, асьцярожным быць у стасунках зь імі. Незалежна ад таго, працуюць яны ў міліцыі, маюць нейкае крымінальнае мінулае ці будучае. Нават сярод міліцыянтаў ёсьць крымінальныя элемэнты, дый сярод крымінальных дзеячоў ёсьць людзі, якіх усе лічаць выдатнымі семьянінамі, бацькамі... Што да міліцыі, то калі разглядаць іх як агульнае прадстаўніцтва сілы ўлады, то найперш я б баялася СОБРаўцаў. Гэтая структура незразумела – каму падпарадкоўваецца, дзе месьціцца... А па зьнешнім выглядзе – не хацелася б апынуцца зь імі поплеч на адной вуліцы.


(Спадарыня: ) “Чаму Вы гэтак ставіце пытаньне? Чаму толькі такія альтэрнатывы адказаў прапануеце? Я сама прафэсыйны сацыёляг... Прынцып пабудовы анкеты – чаму Вы менавіта гэткі выбар мне прапануеце – крымінальны сьвет і міліцыя??? Скажыце рэдактару, каб ён да сацыёлягаў зьвярнуўся!”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Каго ж найперш варта засьцерагацца сёньня міліцыі ці прадстаўнікоў крымінальнага сьвету? iconАбмяркоўваюць акцыю студэнтаў супраць адмены ільготаў, якая адбылася 1 чэрвеня. Акцыю жорстка разагнаў спэцназ міліцыі. А сёньня тым, каго затрымалі
У суполцы Minsk by абмяркоўваюць акцыю студэнтаў супраць адмены ільготаў, якая адбылася 1 чэрвеня. Акцыю жорстка разагнаў спэцназ...

Каго ж найперш варта засьцерагацца сёньня міліцыі ці прадстаўнікоў крымінальнага сьвету? iconКрымінальнае права І працэс
Дзеянні Данілеўскага варта кваліфікаваць па ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей кк). У дзеяннях Фаткуліна...

Каго ж найперш варта засьцерагацца сёньня міліцыі ці прадстаўнікоў крымінальнага сьвету? iconНовы Сьвет у цэнтры ўвагі
Прэзентацыя кнігі, прысьвечанай унікальнаму раёну Гародні – Новаму Сьвету, ладзіцца сёньня

Каго ж найперш варта засьцерагацца сёньня міліцыі ці прадстаўнікоў крымінальнага сьвету? iconСлухачы спрачаюцца, ці варта апазыцыйным палітычным партыям удзельнічаць ў будучай кампаніі?
У праграме «Званкі на Свабоду» агляд тэлефанаваньняў за тыдзень. Нашы солухачы абмяркоўваюць палітычную сытуацыю ў Беларусі, а таксама...

Каго ж найперш варта засьцерагацца сёньня міліцыі ці прадстаўнікоў крымінальнага сьвету? iconЖыць ды жыць бы яму
Міколы Заруднага, сказаныя на пахаванні Андрэя Макаёнка: «Мы яшчэ напоўніцу не ўсвядомілі, каго не збераглі для сусветнага тэатральнага...

Каго ж найперш варта засьцерагацца сёньня міліцыі ці прадстаўнікоў крымінальнага сьвету? iconПалаюць страсьці ў сувязі з масавымі затрыманьнямі прадстаўнікоў моладзевых рухаў напярэдадні 27 ліпеня
Учора затрымалі, сёньня суд, цікавенька. Некаторых ня могуць ня тое што судзіць, а нават прыцягнуць, а хлопцаў адразу пад суд

Каго ж найперш варта засьцерагацца сёньня міліцыі ці прадстаўнікоў крымінальнага сьвету? iconУ нашай краіне 10 лістапада адзначаўся дзень ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў І ваеннаслужачых унутраных войскаў мус. Дата гэта выбрана невыпадкова
Мус. Дата гэта выбрана невыпадкова. Для супрацоўнікаў міліцыі, якія служылі ў гады Савецкага Саюза, гэты дзень быў прафесійным святам...

Каго ж найперш варта засьцерагацца сёньня міліцыі ці прадстаўнікоў крымінальнага сьвету? iconПраект ратаваньня "Новага Сьвету" ад гарадзенскіх гісторыкаў
Як паведаміў “Твайму стылю” адзін з арганізатараў, гісторык Андрэй Вашкевіч, галоўным момантам мерапрыемства, якое ладзіцца ў межах...

Каго ж найперш варта засьцерагацца сёньня міліцыі ці прадстаўнікоў крымінальнага сьвету? iconМенск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету?
Масква другі год запар аказалася лідэрам дасьледаваньня “Самы дарагі горад сьвету” у разьдзеле “Агляд кошту жыцьця”. Сьледам ідуць...

Каго ж найперш варта засьцерагацца сёньня міліцыі ці прадстаўнікоў крымінальнага сьвету? iconУ беларускім войску служаць больш за тры з паловай тысячы жанчынаў. Большасць зь ІХ працуюць паводле кантракту на пасадах салдат І сяржантаў
Значна больш працэнтаў жанчынаў працуе ў міліцыі. Ні ў войску ні ў міліцыі жанчыны ня маюць прывілеяў паводле палавой прыкметы. Любоў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка