Учора ў Менску адбылася чарговая цырымонія "Рок-каранацыя". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так




НазваУчора ў Менску адбылася чарговая цырымонія "Рок-каранацыя". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так
Дата канвертавання10.01.2013
Памер22.79 Kb.
ТыпДокументы
Padb0226karona


Учора ў Менску адбылася чарговая цырымонія “Рок-каранацыя”. Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі і калектывы. Так, выканаўцам году быў названы Янка з групы “Таварыш маўзэр”, лепшым рок-выканаўцам году стаў музыка, які выступае пад псэўданімам Атмараві, у намінацыі “Пазытыўная музыка” перамагла група “Нагуаль”. Галоўную ж рок-карону, а таксама прыз у намінацыі “Цяжкая музыка” здабыла гомельская англамоўная група “Rasta”. Сваімі ўражаньнямі ад "Рок-Каранацыі 2006" дзеліцца музычны крытык Зьміцер Падбярэскі.


Сёлета вызначэньне лепшых адбывалася па крыху зьмененай формуле, бо ў кожнай з намінацыяў было сваё журы. Яно вызначала намінантаў, пасьля чаго галасавалі за пераможцу. Пры гэтым усе намінанты знаходзіліся ў зале, дзякуючы чаму інтрыга трымалася да апошняй хвіліны.


Быў таксама значна пашыраны сьпіс намінацыяў, зьявіліся “Сьпеўная паэзія”, “Лепшы выканаўца хіп-хопу”, “Лепшы папулярны выканаўца” і намінацыя “Пазытыўная музыка”. Адначасова арганізатары зьнялі такую традыцыйную намінацыю, як “Рок-князёўна”.


Выканаўца хіп-хопу Амбасадар Кроў, вядомы па групе “Чырвоным па беламу”, у жыцьці вельмі крытычны чалавек, у цырымоніі ўдзельнічаў упершыню


(Кроў: ) “Усё натуральна тут адбываецца. “Каранацыя” сама ў сабе — яна жыве, яна жывая. Добра, што пашырылі фармат, большая колькасьць выканаўцаў мае шанец трапіць на “Рок-каранацыю”.


Ня ўсе, аднак, зь ліку тых, зь кім я гутарыў за кулісамі цырымоніі, супакоіліся, як кажуць, на дасягнутым. Зьміцер Вайцюшкевіч, каранаваны ў намінацыі “Сьпеўная паэзія”, удзельнічаў амаль ва ўсіх папярэдніх “Рок-каранацыях”, а таму можа дазволіць сабе даволі жорсткі аналіз.


(Вайцюшкевіч: ) “Самае галоўнае ў тым, што “Каранацыя” не павінна рыхтавацца за паўтара месяцы да “Часу Х”. Таму хацелася б, каб журы і арганізатары ўсё ж нейкім чынам працавалі над гэтым, псыхалягічна ў першую чаргу, на працягу году, каб адсочвалі выканаўцаў, каб быў (папулярнае слова!) маніторынг. Таму што адсюль ідзе нейкая крыўда з боку музыкаў, якія па розных прычынах ня могуць выступіць тут. І ёсьць такое адчуваньне, што ўсё гэта — такое лёгкае беларускае аматарства, пры ўсіх маіх любові і павазе да “Каранацыі”! На жаль, іншага такога фэстывалю няма”.


Генадзь Шульман. Менавіта зь ягонай і Юрыя Цыбіна ініцыятывы і пачалася гісторыя рок-каранаваньня. У яго я пацікавіўся, ці мае цырымонія той патэнцыял, які дазволіў бы ён зрабіцца нацыянальнай прэміяй ў галіне альтэрнатыўнай музыкі?


(Шульман ). “Ды яна ўжо зрабілася нацыянальнай прэміяй! І мне здаецца, што гэтая вось “Рок-каранацыя” ў нейкім сэнсе пераломная, таму што па розных прычынах “старыя” музыкі перасталі зьвяртаць увагу на гэты фэстываль. Але ж ён жыве ня штучна, фэстываль па-ранейшаму цікавы для публікі. Моладзь піша добрую альтэрнатыўную музыку, і раз на год адбываецца фэстываль, які бачыць гэта і ацэньвае”.


Многія заўважылі, што сёлета на сцэну ня выйшлі музыкі груп “N.R.M.”, “Палац”, “Нейро Дюбель”, “Крама”. Справа тут не ў забароне для публічных выступаў гэтых калектываў, а таму, што цягам году яны ня мелі выдадзеных новых альбомаў. Іншыя забароненыя калектывы — “ZET”, “Drum Ecstasy” — значыліся сярод намінантаў, аднак не перамаглі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Учора ў Менску адбылася чарговая цырымонія \"Рок-каранацыя\". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так iconУ нядзелю адбудзецца ў канцэртнай залі "Менск" адбудзецца "Рок-каранацыя". У кожнай намінацыі ад 3 да 5 прэтэндэнтаў, якіх ужо вызначыла журы. Музычныя
Музычныя крытыкі, дый самі музыкі адзначаюць, што традыцыйныя арганізатары імпрэзы, “Кляс-клюб”, Юры Цыбін цягам году “Рок-каранацыяй”...

Учора ў Менску адбылася чарговая цырымонія \"Рок-каранацыя\". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так iconМаладыя галасы
Улады абвяшчаюць вайну алкагольным напоям І тытуню ў гайках Менску. Мы наўмысна зрабіліся парушальнікамі парадку

Учора ў Менску адбылася чарговая цырымонія \"Рок-каранацыя\". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так iconДырэкцыя рок-фестывалю «рок-кола»
Юрый Цыбін – прадзюсар фестывалю «Рок-Каранацыя», выдавец (г. Мінск) – старшыня журы

Учора ў Менску адбылася чарговая цырымонія \"Рок-каранацыя\". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так iconТрагедыя Хатыні ў стылі індастрыэл
Хатыні зьвярнуліся маладыя музыкі розных краінаў, якія выступаюць у галіне экспэрымэнтальнай музыкі. Вынікам ІХ працы зрабілася выданьне...

Учора ў Менску адбылася чарговая цырымонія \"Рок-каранацыя\". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так icon"Выданьне, адкрытае для ўсіх" так прэзэнтуе сябе літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў". 30 кастрычніка ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная
Дзеяслоў”. 30 кастрычніка ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная пяцігодзьдзю “Дзеяслова”. На ёй адбылося І ўганараваньне...

Учора ў Менску адбылася чарговая цырымонія \"Рок-каранацыя\". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так icon"Выданьне, адкрытае для ўсіх" так прэзэнтуе сябе літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў". Сёньня ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная
Дзеяслоў”. Сёньня ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная пяцігодзьдзю “Дзеяслова”. На ёй адбылося І ўганараваньне ляўрэатаў...

Учора ў Менску адбылася чарговая цырымонія \"Рок-каранацыя\". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так iconУ нядзелю 25 лютага ў канцэртнай залі "Менск" адбудзецца "Рок-каранацыя". У кожнай з 10 намінацыі ад 3 да 5 прэтэндэнтаў, якіх ужо вызначыла журы
У нядзелю 25 лютага ў канцэртнай залі “Менск” адбудзецца “Рок-каранацыя”. У кожнай з 10 намінацыі – ад 3 да 5 прэтэндэнтаў, якіх...

Учора ў Менску адбылася чарговая цырымонія \"Рок-каранацыя\". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так iconУ менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Міколы Ермаловіча
Сёньня ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Міколы Ермаловіча “Яго чакала Беларусь чатыры стагодзьдзі”. Кнігу падрыхтавалі паплечнікі...

Учора ў Менску адбылася чарговая цырымонія \"Рок-каранацыя\". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так iconСёньня ў менскім касьцёле сьвятых Сымона І Алены адбылася прэзэнтацыя музычнага альбому на вершы Сяргея Новіка-Пяюна "Дні лятуць". Песьні з-за кратаў". Выданьне
Данчык, Аляксандар Памідораў, Ларыса Сімаковіч, "P. L. A. N", "Чырвоным па беламу", новыя імёны Януш Малішэўскі з Ўсеваладам Крамушчанкам,...

Учора ў Менску адбылася чарговая цырымонія \"Рок-каранацыя\". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так iconСёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера у тэатры паставілі "Кававую кантату" Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт
Пэрліны барокавай музыкі”. Канцэрт складаецца з вакальных твораў эўрапейскіх кампазытараў 17-18 стагодзьдзяў – раней у рэпэртуары...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка