Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.)




НазваБеларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.)
старонка3/3
Дата канвертавання10.01.2013
Памер345.91 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3
Пытанне 33. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. на тэрыторыі Беларусі.

9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу па загаду Мікалая II была расстралаяна мірная дэманстрацыя рабочых, якія неслі цару петыцыю з просьбай аб паляпшэнні іх становішча. Было забіта каля 500 і паранена 3000 чалавек. Гэта падзея стала пачаткам першай расійскай рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Па ўсёй расійскай імперыі адбыліся палітычныя дэманстрацыі з лозунгам "Далоў самадзяржаўе". Толькі ў студзені 1905 у беларускіх гарадах іх адбылася больш за 30, а ў маі іх адбылася 56 з удзелам 200 000 рабочых. Такі размах рабочага руху звязываюць са святкаваннем 1 мая. Пралетарыят быў падтрыманы і сялянствам. У Беларусі ў студзені адбылася каля 50 сялянскіх выступленняў, ўжо ў чэрвені 175, а да восені 1905 года сялянскі pyx ахапіў усю тэрыторыю Беларусі. Прычым калі рабочыя, проста хадзілі на дэманстрацыі і не з’яўляліся на работу, то сяляне палілі панскія маёнткі, секлі панскія лясы, заганялі скаціну на панскія палі, а часам і забівалі саміх паноў. Сітуацыя стала крытычнай калі узбунтаваўся экіпаж браняносца "Пацёнкіна" на Чорным моры (14 чэрвеня 1905), гэта абазначала, што апора царызма – армія пачала пераходзіць на бок рэвалюцыі. У Беларусі ў армію таксама пачалі пранікаць рэвалюцыйныя настроі. Летам 1905 года ў Мінску, Брэсце, Баранавічах адбыліся хваляванні сярод салдат чыгуначнікаў.

Каб неяк палепшыць сітуацыю 19 жніўня 1905 года цар абнародаваў маніфест аб стварэнні дарадчай дзяржаўнай думы без заканадаўчых паўнамоцтваў. У народзе дума была называна булыгінскай бо праект яе пісаў нехта Булыгін. Булыгінскую думу народ байкаціраваў, на выбары ў яе ніхто не з’явіўся, а рэвалюцыйны рух пачаў набіраць яшчэ большыя абароты і ў пачатку кастрычніка перарос ва Усерасійскую палітычную стачку. На практыцы гэта абазначала, што ва ўсёй Расійскай Імперыі не працавалі ні адно прамысловае прадпрыемства. Пад час гэтай стачкі на прадпрыемствах узнікаюць рэвалюцыйныя органы ўлады саветы рабочых дэпутатаў, якія кіравалі ходам стачак. У іх увайшлі прадстаўнікі партый РСДРП, БСГ, ППС эсеры, бундаўцы. Каб спыніць стачку 17 кастрычніка цар Мікалай II выдае новы маніфест згодна, з якім ствараецца новая дзяржаўная дума з заканадаўчымі паўнамоцтвамі.

18 кастрычніка ў Мінску на прывакзальнай плошчы збіраецца 20 тысячны мітынг, на каторым прадстаўнікі рэвалюцыйных партый заклікаюць не верыць цару, не прымаць удзелу ў думскіх выбарах, а працягваць рэвалюцыйную барацьбу да поўнага звяржэння самадзяржаўя. Трэба адзначыць, што рэвалюцыянеры былі ў многім правы, таму, што выбарчы закон быў надзвычай несправядлівым: 1 памешчык = 1 голас, 1 гаспадар завода ці фабрыкі = 1 голас, 15 сялян = 1 голас, 18 рабочых = 1 голас. Губернатар Курлоў загадаў расстраляць гэты мітынг і ў выніку, 100 чалавек было забіта і 300 паранена. Такія ж мітынгі былі расстраляны ў Магілёве і Віцебску.

Пасля маніфесту 17 кастрычніка ў РІ аформіліся ліберальныя (цэнтрысцкія) партыі, гэта Саюз 17 акцябра – акцябрысты і кантытуцыйна-дэмакратычная партыя кадэты. Яны заявілі, што рэвалюцыю трэба завяршыць бо асноўных мэтаў яна дабілася, у Расіі ўжо быў утвораны парламент. Акцябрысты і кадэты прызвалі да ўдзелу ў выбарах. Агульнае ў акцябрыстаў і кадэтаў было тое, што яны былі за абмежаваную парламентам (думай) манархію, аднак розніца паміж гэтымі партыямі была. Яны адрозніваліся сацыяльным паходжаннем: акцябрысты – найбагацейшыя прадпрымальнікі, гаспадары фабрык і заводаў, памешчыкі, кадэты – прафесары ВНУ і настаўнікі гімназій, чыноўнікі, прадстаўнікі сярэдней буржуазіі. Акцябрысты ігнаравалі нацыянальнае пытанне і былі за адзіную і недзялімую Расію, кадэты былі за прадстаўленне ўсім народам Расійскай імперыі культурна-нацыянальнай аўтаноміі. Трэба адзначыць, што, ўвогуле, кадэты былі значна больш дэмакратычныя, чым акцябрысты, бо іх праграма прадугледжвала інтарэсы ўсіх слаеў насельніцтва Расійскай імперыі, а не толькі багатых. Напрыклад, у праграме партыі кадэтаў былі патрабаванні ў інтарэсах рабочых, якія ўключалі патрабаванне 8 гадзіннага рабочага дня, абавязковага 1 выхаднога ў тыдзень, абавязковага аплачваемага водпуску, за выплаты пенсій па старасці і інваліднасці. Трэба памятаць, што ў пачатку 20 ст. усяго гэтага ў РІ не было ў працоўным заканадаўстве. Для сялян кадэты патрабавалі нацыяналізаваць палавіну памешчыцкай зямлі і перадаць яе сялянам.

Пасля 17 кастрычніка з’явіліся і правыя партыі якія выступалі за абсалютную, ні чым не абмежаваную манархію і за падаўленне рэвалюцыі, акрамя таго правыя партыі таго часу, усе без выключэння прапагандавалі антысемітызм. Яны імкнуліся пераканаць грамадскасць у тым, што ў рэвалюцыі вінаваты яўрэі і іх трэба, як мінімум, выслаць за межы Расіі. Да такіх партый адносіліся Саюз рускага народа, Саюз архангела Міхаіла і інш. У народзе прадстаўнікі гэтых партыі атрымалі назву – чарнасоценцы.

Трэба адзначыць, што маніфест не змог поўнасцю спыніць рэвалюцыю. Ужо 13 лістапада на Чорным моры ўзбунтаваўся экіпаж крэйсера "Ачакаў" 15 лістапада да яго далучыліся экіпажы яшчэ пяці караблёў. У снежні пачалося ўзброенае паўстанне ў Маскве, якое падавілі з вялікімі цяжкасцямі. Толькі ў пачатку 1906 года ўдалася выбраць дзяржаўную думу. У беларускіх губернях перамаглі кадэты, якія правялі ў думу 29 з 36 дэпутатаў ад Беларусі

Першая дума праіснавала не доўга, яна адмовілася зацьвердзіць Сталыпінскую аграрную рэформу і была распушчана. У пачатку 1907 года адбыліся выбары ў другую дзяржаўную думу па новым выбарчым законе. У іх прынялі ўдзел нават рэвалюцыйныя арганізацыі, але яны не змаглі правесці ад Беларусі, ніводнага свайго прадстаўніка. У беларускіх губернях перамаглі Акцябрысты і Чарнасоценцы, якія аб’ядналіся ў блок РОС – Российский окраинный союз. Аднак другая дума атрымалася яшчэ больш рэвалюцыйнай, чым першая, яна не толькі не зацьвердзіла сталыпінскую аграрную рэформу, але прапанавала сваю ўласную. Пасля гэтага думу адразу ж распусцілі. Адбылася гэта 3 чэрвеня, таму савецкая гістарыяграфія называе роспуск дзяржаўнай думы трэц’ечэрвеньскім дзяржаўным пераваротам. Пасля гэтага царызм выдаў такі выбарчы закон, па катораму 50 % месцаў у думе замацоўвалася за памешчыкамі. Трэцяя дзяржаўная дума зацьвердзіла сталыпінскую аграрную рэформу.

Сталыпінская аграрная рэформа не закранала памешчыцкага землеўладання. А на думку Першай і Другой дзяржаўнай думы памешчыкі абавязаны былі падзяліцца сваёй зямлёй з сялянамі.


Пытанне 34. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. на тэрыторыі Беларусі.

Аўстра-Венгрыя імкнулася падпарадкаваць сабе паўднёваславянскія народы і найперш Сербію, якая яшчэ ў 19 ст. дабілася незалежнасці. Паўднёваславянскія народы, падпарадкаваныя Аўстра-Венгрыяй, імкнуліся перайсці пад уладу Сербіі, таму на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі дзейнічала сетка тэрарыстычных арганізацый, якая арганізоўвала забойствы аўстра-венгерскіх дзяржаўных чыноўнікаў, генералаў, членаў дынастыі Габсбургаў, што правілі ў Аўстравенгрыі.

28 чэрвеня 1914 удзельнік адной з узгаданых тэрарыстычных арганізацый серб гімназіст Гаўрыла Прынцып застрэліў наследніка Аўстра-Венгерскага прэстола Франца Фердзінанда і яго жонку. Праз два тыдні Аўстра-Венгрыя аб’явіла Сербіі Вайну. Расія заступілася за праваслаўную Сербію і аб’явіла вайну Аўстра-Венгрыі. За Аўстра-Венгрыю заступілася Германія і Аб’явіла вайну Расіі. За Расію заступіліся Англія і Францыя і аб’явілі вайну Германіі. Колькасць уцягнутых у вайну дзяржаў расла як снежны ком. У рэшце рэшт у канфлікт былі ўцягнуты 37 краін з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. У той час гэта 2/3 насельніцтва зямнога шара.

На першых парах Расіі шанцавала ў гэтай вайне. Руская армія перайшла мяжу Германіі і без прашкод рухалася ўглыб краіны. Аднак потым немцы акружылі рускую армію і знішчылі. Загінула і трапіла ў палон 500 000 салдат і афіцэраў. Пасля гэтага немцы арганізавалі контрнаступленне. Летам 1915 года нямецкая армія перанесла баявыя дзеянні на тэрыторыю РІ, ёй была захоплена Варшава (Варшава у той час цэнтральны горад Прывіслінскага края Расійскай імперыі) і баявыя дзеянні перанесены на тэрыторыю Беларусі. У пачатку жніўня яны былі пад Баранавічамі, і там іх удалася спыніць. У кастрычніку 1915 года рускай арміі удалася стабілізаваць фронт па лініі Дзвінск Паставы смаргонь Баранавічы Пінск.

Адступаючая руская армія прымушала беларускае насельніцтва эвакуіравацца ў тыл. З места зняліся 1,5 млн. чалавек. Частка іх была пераселена ў цэнтральныя губерні Расіі, частка пакінута ў прыфрантавой паласе. Тым, хто не хацеў адпраўляцца ў бежанства, рускія пакідалі харчовых запасаў на два месяцы астатняе забіралі (гэта адбывалася перад наступленнем зімовых халадоў). На ўтрыманне бежанцаў царскі урад выдзяляў вялікія грашовыя сродкі, але да бежанцаў даходзіла ў лепшым выпадку 5% гэтых грошай, астатняе асядала ў кішэнях чыноўнікаў, праз якіх гэтыя грошы праходзілі.

На тэрыторыі Беларусі была ўведзена ваеннае становішча, забараняліся усякая палітычная дзейнасць мітынгі забастоўкі стачкі, уводзілася цэнзура і каменданцкі час. Каб паспяхова правесці мабілізацыю тут з 1914 года быў уведзены сухі закон. Была поўнасцю забаронена прадажа віна-гарэлачных вырабаў. Гэта быў цяжкі удар па эканоміцы Беларусі, без працы засталася 600 прадпрыемстваў па вырабу гарэлкі і піва. Як вы памятаеце, у Беларусі было 18% заводаў па вырабу алкагольных напояў.

Іншая прычына эканамічнага заняпаду гэта мабілізацыя ў войска. З-за яе прадпрыемствы якія не працавалі на вайну – разараліся, бо сутыкаліся з вострым недахопам Рабочых рук.

У сельскай гаспадарцы Беларусі таксама назіраўся ўпадак таму, што з яго у армію забралі найбольш працаздольных мужчын і лепшых коней.

На захопленай тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся акупацыйны рэжым. Насельніцтва абкладалася вялікімі падаткамі, праводзіліся рэквезіцыі (рэквізіцыя – адабранне прадуктаў харчавання і фуражу на карысць арміі). За непадпарадкаванне людзей адпраўлялі ў концлагеры.

Вайна загнала эканоміку Расійскай імперыі ў крызіс які ўсугубляўся яшчэ і тым, што ўсе чыгункі Расійскай імперыі былі заняты ваеннымі перавозкамі, таму ў буйныя гарады не паспявалі падвозіць прадукты харчвання. У Пецярбургу Маскве іншых буйных прамысловых гарадах пачаўся голад. Голад, эпідэміі, пахаронкі з фронту стварылі дабратворную глебу для дзейнасці рэвалюцыйных партый. Зімой 1916 – 1917 гг. рэвалюцыйныя партыі пачалі патрабаваць звяржэння цара і ўсталявання дэмакратычнай рэспублікі.

23 лютага 1917 г. у Петраградзе выйшлі на дэманстрацыю жанчыны з патрабаваннем далоў вайну, хлеба і міра да іх далучыліся рабочыя і салдаты (у тым ліку і тыя салдаты, што былі адпраўлены разганяць дэманстрацыю). Цар у гэты час знаходзіўся ў Магілёве ў стаўке галоўнакамандуючага. Ён выехаў у Пецярбург, каб неяк заспакоіць народ, але не даехаў, 1 сакавіка Мікалай ІІ адрокся ад прэстола, а са склада дзяржаўнай думы быў сфарміраваны часовы ўрад.

Беларусь у перыяд Лютаўскай Рэвалюцыі. 23 лютага 1917 года у Петраградзе перамагла рэвалюцыя. Цар Мікалай II адрокся ад прэстола З прадстаўнікоў Дзяржаўнай Думы, быў сфарміраваны часовы ўрад. Часовы таму, што пастаянны меркавалася абраць пад час ўстаноўчага сходу. Устаноўчы сход меркавалі склікаць пасля таго як адбудзецца перамога ў Першай Сусветнай вайне. Часовы ўрад прадстаўляў Расію на міжнароднай арэне, кіраваў дзяржаўнымі ўстановамі банкамі арміяй міліцыяй (была створана замест паліцыі), але ўлада яго была больш фармальнай, чым фактычнай, таму што жадалі падпарадкоўвацца часоваму ўраду толькі буржуазія, інтэлігенцыя і прыблізна палова афіцэрскага складу расійскай арміі.

Большая ж частка рэвалюцыйных сіл – рабочыя сяляне і салдаты, па ўсёй тэрыторыі Расійскай рэспублікі не жадалі падпарадкоўвацца Часоваму ураду. Яны стваралі свае органы ўлады – Саветы рабочых сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, на чале каторых стаяў Петраградскі савет рабочых салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Саветы з цягам часу набывалі усё больш і больш фактычную уладу. Такім чынам, у краіне ўсталявалася двоеўладдзе – адна ўлада Часовы ўрад другая ўлада саветы. На першых парах саветы супрацоўнічалі з Часовым урадам, але двоеўладдзе з’ява часовая, яно не можа працягвацца доўга. З цягам часу інтарэсы Саветаў усё больш і больш разыходзіліся з інтарэсамі Часовага ўрада, у рэшце рэшт Саветы забралі сабе ўсю ўладу пад час кастрычніцкай рэвалюцыі.

Праз неклькі дзён ў Беларусі таксама ўзнікла дзве ўлады. 4 сакавіка быў сфарміраваны Мінскі савет салдацкіх і рабочых дэпутатаў, а 6 сакавіка часовым урадам быў прызначаны грамадскі камітэт з прадстаўнікоў розных партый на чале з камісарам, гэты камітэт узяў на сябе функцыі губернскай адміністрацыі. Асаблівасцю палітычнага становішча ў Беларусі было тое, што тут узнікае і хутка расце трэцяя сіла – нацыянальныя партыі і арганізацыі якія актыуна праводзяць ідэю нацыянальнага адраджэння і самавызначэння. Ужо у сакавіку было створана 23 нацыянальныя партыі і арганізацыі. Найбольш буйнейшыя сярод іх былі БСГ, "Беларуская партыя народных сацыялістаў" і "Беларуская хрысціянская дэмакратыя 25 – 27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыўся Першы з’езд беларускіх арганізацый. Ён абраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) перад БНК была пастаўлена задача, аб’яднаць вакол сябе ўсе нацыянальныя сілы для барацьбы за аўтаномію Беларусі ў складзе расійскай рэспублікі. Старшынёй яго быу абраны Раман Скірмунт. БНК даручалася правесці выбары ў беларускую краевую раду і падрыхтаваць Канстытуцыю. Аднак у складзе БНК не было адзінства, яго раздзіралі спрэчкі. Таму справіцца з пастаўленай задачай; было не проста.

Вясной 1917 г актывізуецца дзейнасць усіх палітычных партый і арганізацый. У саветах большасць належыць меншавікам, бундаўцам і эсэрам. У бальшавікоў былі моцнымі пазіцыі на Заходнім фронце. На заводах і фабрыках ствараюцца ФЗК (фабрычна-завадскія камітэты, якія кіруюць стачачнай барацьбой. У гэтых камітэтах усё большы уплыў набываюць бальшавікі. У маі – чэрвені пад іх кіраўніцтвам прайшло 60 стачак.

20 – 23 красавіка ў Мінску адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупаванай часткі Віленскай губерні. Прадстаўнікі часовага ўрада на гэтым з’ездзе заклікалі сялян пачакаць зямельнай рэформы, якая адбудзецца пад час устаноўчага сходу і не захопліваць самавольна памешчыцкія землі. Сялянскія дэпутаты згадзіліся пачакаць, але выказаліся за хутчэйшае завяршэнне вайны і хутчэйшае вырашэнне аграрнага пытання. Тым не менш сяляне ў вёсках не чакалі Устаноўчага сходу, пачалі самі захопліваць памешчыцкія землі. Многія салдаты з сялян кідалі армію і вярталіся ў свае вёскі, каб хутчэй паспець да дзеляжу памешчыцкіх зямель.

Пасля лютаўскай рэвалюцыі адбываецца дэмакратызацыя ў арміі. З Заходняга фронту былі выгнаны 150 афіцэраў і генералаў, якія адкрыта выступалі за захаванне манархіі. Пад уплывам бальшавікоў ствараюцца салдацкія камітэты, фармальная задача каторых весці культурную і палітычную асвету салдат сялянскага паходжання, іх фактычнай задачай было браць пад свой, кантроль дзеянні камандзіраў. Камандзір не мог напрамую аддаць загад салдатам, спачатку ён павінен быў параіцца з салдацкім камітэтам, калі камітэт падтрымае гэты загад – яго выканаюць, калі не – праігнаруюць. Так бальшавікі развальвалі армію.

Каб неяк узняць баявы дух арміі 18 чэрвеня Часовы ўрад арганізуе на заходнім фронце наступленне, яно не мела поспеху, дарэмна загінулі дзесяткі тысяч салдат і афіцэраў. Гэта выклікала незадаволенасць палітыкай Часовага ураду.

Акрамя паражэнне на фронце станавілася ясна, што часовы ўрад церпіць паражэнне і ў сваё палітыцы. Праблему голада ў гарадах ён не вырашыў. Да яе дабавілася яшчэ і праблема інфляцыі, зарплата на многія фабрыкі прыходзіла ў рулонах як туалетная папера, кожны рабочы сам адматываў сабе столькі грошай сколькі трэба, але і каштавалі яны не больш чым папера. Крамы былі зачынены, на рынках цаніліся залатыя, і сярэбраныя царскія рублі, але іх не хапала, таму часцей на рынках выкарыстоўвалі натуральны абмен. Сялянская рэформа была вельмі далекай перспектывай, карыстаючыся такой сітуацыяй 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе бальшавікі наладжваюць “мірную” але ўзброеную дэманстрацыя з патрабаваннем адстаўкі Часовага урада. Часовы ўрад справіўся расстраляць гэту дэманстрацыю-бунт. Потым ён уводзіць пакаранне смерцю, пачынае масавыя арышты рэвалюцыйных лідэраў, спрабуе навесці парадак у сталіцы. У такіх умовах бальшавікі зноў ідуць у падполле і абвяшчаюць аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць урада.

8 – 10 ліпеня у Мінску адбыўся II з’езд беларускіх арганізацый. На ім выявіліся супярэчнасці паміж БНК і левым крылом БСГ, што прывяло да раскола ў БНК. Замест БНК на з’езде была абрана ЦРБА Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый якую ўзначаліў Іосіф Лёсік.
1   2   3

Падобныя:

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЛекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconРасклад факультатыўных заняткаў на першае паўгоддзе 2012/2013 н г
Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі: фарміраванне індустрыяльнага грамадства І нацыі (канец 18–пач. 20 ст.)

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЛекцыя Беларусь у перыяд станаўдення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЗацвярджаю: дырэктар дуа
Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі: фарміраванне індустрыяльнага грамадства І нацыі (канец ХVIII – пачатак ХХ ст.)

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconРасклад факультатыўных заняткаў на ІV чвэрць 2011/2012 навучальнага года
Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі: фарміраванне індустрыяльнага грамадства 14. 05-14. 50

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЗацвярджаю дырэктар гімназіі №3
Беларускіе землі ў складзе Расійскай імперыі: фарміраванне індустрыяльнага грамадства І нацыі

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЛекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЛекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconУтверждаю Зав кафедрой социально-гуманитарных дисциплин
Тэма: Эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Грамадска-палітычны рух у 30-40-х гг. XIX ст

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconУваходжанне беларусі ў расійскую імперыю
Рэч Паспалітая, з якой больш за два стагоддзі быў паяднаны лёс беларускага народа, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка