Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.)




НазваБеларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.)
старонка2/3
Дата канвертавання10.01.2013
Памер345.91 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3
Пытанне 30. Асаблівасці развіцця беларускага этнасу. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычным руху другой паловы XIX – пачатку XX ст. ст.

Тэрыторыя і насельніцтва Беларусі. Нацыя – гэта супольнасць людзей, што склалася гістарычна, для якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, і нацыянальная самасвядомасць.

Нацыі фарміруюцца ў буржуазную эпоху. У адрозненне ад расійскай і заходнееўрапейскіх, беларуская нацыя фарміравалася ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці.

Агульнасць тэрыторыі. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай імперыі беларускія землі ўваходзілі ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў.

Насельніцтва Беларусі, згодна з усерасійскім перапісам 1897 г., населеніе налічвала 6,7 млн чалавек. Па нацыянальным складзе яны падзяляліся наступным чынам: 65,6 % насельніцтва Беларусі з'яўляліся беларусамі, 14,6 % — яўрэямі, 6 % — рускімі, 5,2 % — палякамі, 4,6 % — украінцамі. Увядзенне мяжы яўрэйскай аселасці абумовіла штучную перанаселенасць яўрэямі гарадоў і мястэчак Беларусі, колькасную перавагу іх сярод гарадскога пралетарыяту, рамеснікаў і гандлёва-прамысловай буржуазіі. Урадавая палітыка перасялення ў Беларусь рускіх памешчыкаў і чыноўнікаў у другой палове XIX ст. прывяла да павелічэння тут колькасці рускіх. Найбольш палякаў пражывала ў Гродзенскай і Віленскай губернях.

Характэрнай асаблівасцю беларускага этнасу з'яўлялася тое, што больш за 90 % беларусаў жыло ў сельскай мясцовасці і займалася сельскай гаспадаркай.

Па канфесійным складзе сярод насельніцтва беларускіх губерняў у 1897 г. пераважалі праваслаўныя, якіх налічвалася каля 2/3.

У сацыяльную структуру беларускага грамадства ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя, рабочыя і сяляне. Буржуазія, што ва ўсім свеце, як правіла, выступала лідэрам нацыянальных рухаў, адрознівалася ў Беларусі сваёй слабасцю. Буржуазія ў беларускіх губернях па этнічнай прыналежнасці з'яўлялася яўрэйскай рускай, польскай і толькі часткова беларускай. Асноўныя капіталы краю знаходзіліся ў руках польскіх і рускіх памешчыкаў яўрэйскіх купцоў і прамыслоўцаў. Мясцовая нацыянальная буржуазія не ўсведамляла свайго адзінства і абыякава ці нават варожа ставілася да беларускага нацыянальнага руху.

У склад інтэлігенцыі ў Беларусі ўваходзілі дзеячы культуры, вучоныя, работнікі адукацыі, медыцыны і тэхнічнай сферы, а таксама чыноўнікі, служачыя, ваенныя, духавенства. У нацыянальным складзе інтэлігенцыі краю пераважалі рускія і беларусы, у меншай ступені былі прадстаўлены палякі.

Уласна беларуская нацыянальная інтэлігенцыя з вялікімі цяжкасцямі фарміравалася ў 1880 – 1890-я гг. з асяроддзя пераважна каталіцкай шляхты, сялян, мяшчан. Яна была нешматлікай і недастаткова арганізаванай.

Рабочы клас у Беларусі фарміраваўся з ліку беззямельнага збяднелага сялянства, яўрэйскай гарадской беднаты, рамеснікаў. У пачатку XX ст. колькасць пастаянных наёмных рабочых склала больш за 400 тыс. чалавек. Знайсці працу на прамысловых прадпрыемствах Беларусі было вельмі складана. Таму беларусы шукалі лепшай долі за межамі свайго краю: у Расіі, на Амерыканскім кантыненце. У 1897 г. у Мінску Магілёве, Гродне, Гомелі, Віцебску пражывала 41 тыс. беларусаў, у той час як у Пецярбургу іх колькасць даходзіла да 66,5 тыс. чалавек, Адэсе — 16,9 тыс., Маскве — 15,9 тыс. чалавек.

У беларускім грамадстве колькасная большасць належала сялянству, якое складалася пераважна з прадстаўнікоў карэннага этнасу. Мільёны сялян ледзь зводзілі канцы з канцамі, каля 9 % іх не мелі сваёй зямлі.

Агульнасць гаспадарчага жыцця. Агульнасць гаспадарчага жыцця з'яўляецца адной з прыкмет фарміравання нацыі. Павелічэнне колькасці фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у прамысловасці, пераарыентацыя памешчыцкіх гаспадарак на продаж сваёй прадукцыі, развіццё гандлю і чыгуначнае будаўніцтва спрыялі стварэнню на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёна. Пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязяў паміж рознымі часткамі Беларусі садзейнічала аб’яднання прадстаўнікоў карэннага этнасу ў Нацыю Выезд Беларусаў за межы радзімы на работу або вучобу дазваляў ім знаёміцца з побытам і культурай іншых народаў, дапамагаў усведамляць свае этнічныя адметнасці.

Развіццё беларускай літаратурнай мовы. У пачатку XIX ст. адбывалася адраджэнне беларускай літаратурнай мовы. На момант першага ўсеагульнага перапісу Расійскай імперыі існаванне беларускай мовы прызнавалася расійскай афіцыйнай уладай. Значная частка насельніцтва Беларусі ў перапісе назвала беларускую мову сваёй роднай.

У адраджэнні Беларускай мовы ключавую ролю адыграў паэт Францішак Багушэвіч. Ён першым з беларускіх дзеячоў культуры адзначыў самастойнасць беларускай мовы і роўнасць яе з усімі іншымі мовамі. Ф. Багушэвіч заклікаў да адраджэння беларускай мовы як асновы нацыі: «...мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая. ...Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам... Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю...» Пры друкаванні беларускіх выданняў выкарыстоўвалася пераважна лацінка. Так выдавался творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, газета «Мужыцкая праўда». У канцы XIX ст. лацінку паступова пачала выцясняць кірыліца.

У пачатку XX ст. з'явіліся легальныя беларуска-моўныя выданні, сярод іх – газета «Наша ніва». Аўтары, якія друкаваліся ў гэтай газеце, – Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка) – унеслі значны ўклад у фарміраванне беларускай літаратурнай мовы.

Нацыянальная самасвядомасць. Нацыянальная самасвядомасць — гэта сукупнасць ідэй, уяўленняў перакананняў вераванняў у якіх народ (этнас) асэнсоўвае сябе як нацыянальную супольнасць і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання.

Аб фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці сведчылі адносіны жыхароў Беларусі да мовы. Паводле перапісу 1897 г. беларускую мову прызналі роднай 60 % настаўнікаў 40 % чыноўнікаў 29 % паштова-тэлеграфных служачых, 20 % работнікаў медыцынскіх устаноў.

Знешняй формай праяўлення нацыянальнай самасвядомасці з'яўляецца назва народа. Назва Беларусь з’явілася на карце Расійскай імперыі яшчэ ў канцы 18 ст. праўда датычылася яна толькі усходняй паловы Беларусі. Цэнтральную і Заходнюю Беларусь нярэдка называлі Літвой, а яе насельніцтва Літвінамі. Аднак у канцы XIX – пачатку XX ст. тэрмін «Беларусь» і назва «беларусы» замацаваліся за ўсёй этнічнай тэрыторыяй беларусаў. Частка насельніцтва Беларусі называла сябе «тутэйшыя». У некаторых мясцовасцях існавалі рэгіянальныя назвы, якія адносіліся да значных тэрыторый: «палешукі» — для ўсяго Палесся, «пінчукі», «брашчане» — для яго асобных частак. Тым не менш, перапіс 1897 г. засведчыў, што большасць жыхароў Беларусі ўжо засвоіла назву «беларусы» і трымалася яе.

Такім чынам, другая палова XIX — пачатак XX ст. сталі вырашальным этапам працэсу фарміравання беларускай нацыі. Яе станаўленне адбывалася ў складзе Расійскай імперыі, урад якой быў зацікаўлены ў тэрытарыяльным адзінстве дзяржавы і аслабленні ў ёй нацыянальных рухаў.

Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі. Нацыя – гэта супольнасць людзей, аб'яднаных не толькі тэрыторыяй пражывання, літаратурнай мовай і культурай, але і агульнай ідэяй. Разам з паступовым фарміраваннем беларускай нацыі зараджалася беларуская нацыянальная ідэя – уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разумение беларусаў як самастойнай і самабытнай супольнасці людзей і іх жыццёва важныя інтарэсы. У межах нацыянальнай ідэі фармуляваліся мэты і задачы беларускага народа на розных этапах гістарычнага развіцця. Сутнасцю нацыянальнай ідэі з'яўлялася ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці.

Беларуская нацыянальная ідэя вырасла з літвінскай ідэі аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага, якая аформілася ў першай палове XIX ст. Каля яе вытокаў стаялі прафесары Віленскага універсітэта Міхаіл Баброўскі і Ігнат Даніловіч. Рэвалюцыянер-дэмакрат К. Каліноўскі выказаў думку пра стварэнне дэмакратычнай дзяржавы. Ён лічыў, што беларускія і літоўскія землі ў часы існавання ВКЛ мелі сваю самастойную дзяржаўнасць, і марыў аб яе адраджэнні.

Тэарэтычнае абгрунтаванне існавання самастойнага беларускага этнасу ўпершыню распрацавалі беларускія народнікі ў Пецярбургу. У часопісе «Гомон» яны пераконвалі, што ў беларускага народа ёсць свае інтарэсы, што Беларусь як краіна мае свае прыкметы: мову, тып мыслення, культуру. Беларускія студэнты-гоманаўцы выступалі супраць поглядаў на беларускі народ «як на нейкі матэрыял для ўсемагчымых эксперыментаў» і разглядалі яго «як жывую народнасць, здольную самастойна распараджацца сабой». У сувязі з гэтым заяўлялася аб законных правах беларускага народа на самастойнае і раўнапраўнае становішча ў «агульнай славянскай сям'і». Гоманаўцы марылі пра аўтаномію свайго краю ў складзе сацыялістычнай федэратыўнай Расіі.

У 1905 г. гоманаўскую ідэю аб аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай і федэратыўнай Расіі падтрымалі прыхільнікі БСГ. Кожны народ, які ўваходзіў у склад Расіі, паводле праграмы БСГ, мусіў мець свой парламент, выбіраць сабе чыноўнікаў, гаварыць і пісаць на сваёй мове.

Значную ролю ў фарміраванні беларускай ідэі і абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў адыграла газета «Наша ніва». Газета выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, скіраванай на раскол беларускага народа паводле веравызнання на «рускіх» і «палякаў». А. I. Луцкевіч адзначаў што, «пакуль касцёл і царква не зробяцца ў Беларусі беларускімі, народ наш заўсягды будзе дзяліцца на дзве часткі». Рэдактарам «Нашай нівы» з 1914 г. быў Я. Купала.

Роля «Нашай нівы» ў развіцці культуры Беларусі і згуртаванні нацыянальнай інтэлігенцыі. У 1906 – 1915 гг. у Вільні выходзіла легальная беларуская штотыднёвая «Наша ніва». Яе выданнем кіравалі лідэры Беларускай сацыялістычнай грамады браты Іван і Антон Луцкевічы. Да 1912 г. газета друкавалася кірыліцай і лацінкай, пазней – толькі кірыліцай. «Наша ніва» арыентавалася пераважна на сялянства і сельскую інтэлігенцыю, дробных служачых і рабочых.

Гістарычны дакумент. У артыкуле, які адкрываў першы нумар газеты, адзначалася: «Не думайце, што мы хочам служыць толькі ці панам, ці адным мужыкам. Не, ніколі не! Мы будзем служыць усяму беларускаму скрыўджанаму народу». Газета абвяшчала, што будзе «старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, — зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі сваё права...»

Сваю першачарговую і галоўную задачу «Наша ніва» бачыла ў барацьбе за прызнанне факта існавання беларускага народа, за яго раўнапраўнасць з іншымі народамі. Шмат увагі газета надавала тэарэтычнаму абгрунтаванню права беларускага народа на захаванне і развіццё сваей мовы і нацыянальнай культуры.

Для многіх тысяч беларусаў «Наша ніва» стала першай газетай, прачытанай імі. Паступова расла папулярнасць выдання, мацнелі яго сувязі з народам. Газета мела сотні карэспандэнтаў ва ўсіх кутках Беларусі. Так, за 1910 г. яна апублікавала 666 карэспандэнцый з 321 населенага пункта Беларусі і з 14 — паза межамі краю. Газета даходзіла нават да беларусаў, якія пераехалі ў Амерыку. «Наша ніва» ператварылася ў збіральніцу літаратурных талентаў. У яе асяродку выраслі класікі беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас, з ёй супрацоўнічалі Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Змітрок Бядуля.

Газета была цэлай эпохай у беларускім адраджэнні пачатку XX ст. і дала гэтаму перыяду гісторыі Беларусі сваю назву — «нашаніўскі». Публікацыі «Нашай нівы» пабуджалі мясцовую інтэлігенцыю шукаць адказ на пытанне: дык хто ж такія беларусы? У гэтых пошуках паволі выспявала беларуская нацыянальная ідэя.


Пытанне 31. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900 – 1914 гг. Сталыпінскія рэформы.

Па канспекту.

У выніку аграрнай рэформы з'явіўся новы пласт зямельных уласнікаў – сельская буржуазія. П. А. Сталыпін, бачыў апору царскага ўрада ў вёсцы сярод гэтага новага пласта, таму пазней ён запатрабаваў пашырэнні іх зямельных правоў. Ён прапанаваў увесці выбарныя земствы – органы мясцовага самакіравання. Яны былі ўведзены ў 1911 г. Віцебскай, Магілёўскай і Менскай губернях, каб забяспечыць перавагу прадстаўнікоў ад "рускага насельніцтва". Земствы адыгралі станоўчую ролю ў ажыццяўленні аграрнай рэформы. Памешчыкам "польскага паходжання", якія пераважалі ў Гарадзенскай, Віленскай і Ковенскай губернях, царскі ўрад пасля паўстання 1863 – 1864 гг. не давярала. Таму земствы тут не ўводзіліся.

Вынікі рэформаў для Беларусі. У перыяд правядзення аграрнай рэформы назіралася пашырэнне пасяўных плошчаў, адбываўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці. Больш актыўна выкарыстоўваліся сельскагаспадарчыя машыны, штучныя ўгнаенні. Стабільнымі сталі ўраджаі. Заможныя сялянскія гаспадаркі паступова ўцягваліся ў таварна-грашовыя адносіны, прапанавалі сваю прадукцыю для продажу на рынак. Дзякуючы сталыпінскай аграрнай рэформе Расійская імперыя стала сусветным лідарам па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, рэформа паклала пачатак сталаму засваенню Сібіры.

Дазвол сялянам замацоўваць свае зямельныя надзелы ва ўласнасць гэта спроба рэалізацыі "амерыканскага" шляху развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Аднак перыяд ажыццяўлення сталыпінскай рэформы апынуўся кароткім, і яна не была завершана. Абмежаваны характар мела ўвядзенне земстваў, яно адбылася толькі ў трох беларускіх губернях. І ўсё ж гэта сведчыла пра развіцці буржуазных адносін шляхам рэформаў.

Асаблівасці індустрыяльнага развіцця. Характэрнай асаблівасцю прамысловага развіцця Беларусі мяжы XIX – ХХ в.в з'явілася стварэнне манапалістычных аб'яднанняў, акцыянерных таварыстваў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу, якія паступова выцяснялі дробную вытворчасць. Напярэдадні Першай Сусветнай вайны ў Беларусі існавала 34 акцыянерных таварыствы. Ім прыналежалі такія буйныя прадпрыемствы Беларусі, як Віцебская ільнопрадзільная фабрыка "Дзвіна" (Руска-бельгійскае акцыянернае таварыства), трамвайная лінія і электрычная станцыя ў Віцебску (Бельгійскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрыка (Рускае акцыянернае таварыства карданажна-папяровай вытворчасці). Тым часам былі створаны і мясцовыя манапалістычныя аб'яднанні: акцыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі "Нёман" у Гародні, запалкавых фабрыкаў "Прагрэс-Вулкан" у Пінску і "Маланка" ў Мазыры. Аднак у Беларусі ў адрозненні ад іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі па-ранейшаму працягвалі адыгрываць вялікую ролю дробныя таварныя прадпрыемствы, якія ў 1913 г. давалі 50 % валавай прадукцыі прамысловасці.

Узрастанне ролі банкаў, зліццё банкаўскага капіталу з прамысловым – яшчэ адна з асаблівасцяў эканамічнага развіцця Беларусі на манапалістычнай стадыі капіталізму. Акрамя губернскіх аддзяленняў цэнтральных расійскіх банкаў (Дзяржаўнага, Сялянскага і Дваранскага) у краі дзейнічала шмат камерцыйных банкаў: Менскі, Магілёўскі, а таксама губернскія і павятовыя аддзяленні Руска-Азіяцкага, Азова-Данскога, Руска-Французскага, Віленскага і Беластоцкага банкаў. У дробным таваразвароце пераважаў прыватны гандаль, якая ў 1913 г. склала 78,9%.

У выніку развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю ў Беларусі паскорыўся рост гарадоў, якія ператвараліся ў фабрычна-завадскія і гандлёвыя цэнтры. За паўстагоддзя (1863 – 1913) колькасць гарадскіх жыхароў Беларусі павялічылася ў 2,8 разу з 350,8 да 983,3 тыс. чалавек. У 1913 г. самым вялікім горадам быў Менск, другім па значнасці – Віцебск, трэцім – Гародня. Буйнымі гарадамі з'яўляліся Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца.

Развіццё капіталізму ў Беларусі прывяло да змен у сацыяльным складзе насельніцтва. Адбываўся паступовы пераход ад дзялення грамадства на шматлікія саслоўі, што было характэрна для эпохі феадалізму, да класавай структуры буржуазнага грамадства, у якім вядучая роля прыналежала пралетарыяту і буржуазіі.


Пытанне 32. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі у канцы XIX − пачатку XX стст. і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Агульнарасійскія палітычныя партыі.

У другой палове XIX ст. у грамадскім руху ўзмацнілася разначынна-дэмакратычная плынь, выразнікамі якой сталі рэвалюцыянеры народнікі, якія стварылі ў 1861 г. арганізацыю "Зямля і воля". У 1879 г. арганізацыя "Зямля і воля" распалася на дзве часткі: "Чорны перадзел" і "Народную волю" Народніцкія гурткі дзейнічалі ў Віцебску, Гродна, Мінску Магілёве, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Ідэолагамі народніцкага руху былі рэвалюцыйныя філосафы Бакунін Ткачоў і Лаўроў. Кожны, з каторых заснаваў сваю плынь ў народніцкім руху.

Усе тры плыні народнікаў былі перакананы, што сялянская абшчына, каторая існуе амаль ў кожнай вёсцы Расійскай імперыі, гэта ячэйка сацыялізма. Яны былі ўпэўнены, што калі аддаць сялянскай абшчыне ўсю памешчыцкую зямлю і напісаць для яе справядлівыя законы, то прыдзе сацыялізм. Само сабой разумелася, што народнікі планавалі знішчыць царызм, пабудаваць у Расіі дэмакратычную рэспубліку, даць народам PI, у тым ліку і беларусам, культурна-нацыянальную аўтаномію. У 1879 – 1880 гг. у Мінску існавала падпольная народніцкая друкарня, дзе выдаваліся лістоўкі і пракламацыі.

У 1884 г. беларускія студэнты Аляксандр Марчанка і Хаім Ратнер, якія вучыліся ў Пецербургу, арганізавалі народніцкую групу "Гоман", якая спрабавала аб’яднаць усе народніцкія гурткі ў Беларусі. Былі таксама выдадзены два нумары газеты "Гоман" дзе беларускія студэнты абгрунтавалі права беларусаў на сваю нацыянальную дзяржаву.

Тры народніцкія плыні адрозніваліся паміж сабой толькі поглядамі на шляхі пабудовы сацыялізму ў Расіі. Бакунін і Ткачоў былі за рэвалюцыю, Лаўроў жа выказваўся за рэфарматарскі шлях.

Бакунін заклікаў сялянства да бунта такога ж як у часы Емельяна Пугачова. Удзельнікі арганізацыі "Чорны перадзел" спрабавалі на практыцы ажыццявіць яго ідэі і падняць народ на паўстанне. Яны займаліся хаджэннямі ў народ. Гэта значыць студэнты, якія ўваходзілі ў гэту арганізацыю, пад час канікул уладкоўваліся на працу, дзе працаваў "просты народ" і там спрабавалі весці рэвалюцыйную агітацыю. Часцей за ўсё агітацыя завяршалася здачай агітатараў у паліцыю, а на бунт нікога падняць не ўдалася.

"Народная воля" спрабавала ажыццявіць на практыцы ідэі Ткачова, які сцвярджаў, што царская ўлада надзвычай слабая, не мае ніякай народнай падтрымкі, таму дастаткова забіць некалькі сотняў чыноўнікаў, як ў краіне пачнецца рэвалюцыя, пасля якой прыдзе сацыялізм. Вось народавольцы і займаліся забойствамі вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, прадстаўнікоў царскай сям'і, генералаў і т.п. Іх найбольшым поспехам было забойства беларусам Ігнатам Грынявіцкім цара Аляксандра II ў 1881 г. Практыка паказала, што нават забойства цара не наблізіла грамадства ні да рэвалюцыі ні, тым больш, да сацыялізма.

Пасля забойства ў 1881 г. народнікамі Аляксандра II, усе ўдзельнікі народніцкіх арганізацый былі арыштаваны і ім на змену прыйшлі ліберальныя народнікі, якія спрабавалі ажыццявіць ідэі Лаўрова. Яны адмовіліся ад індывідуальнага тэрора і імкнуліся заняць пасады ў земствах, гарадскіх управах, універсітэтах, школах, іншых дзяржаўных установах, Ліберальныя народнікі імкнуліся пераканаць у народніцкіх ідэях сваіх калег чыноўнікаў, студэнтаў іншую моладзь. У прынцыпе ліберальныя народнікі мелі некаторыя шансы на поспех, паступова яны маглі перавыхаваць грамадства. Але ім моцна перашкодзілі.

У канцы 19 ст пачаў пашырацца сацыял-дэмакратычны рух, што садзейнічаў распаўсюджванню марксістскіх ідэй. У 70-я гады ў Беларусі адбылося 7 забастовак, у 80-я гады – 10, у 90-я гады – ужо 95. У забастоўках былі вінаватыя першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі, у каторых рэвалюцыянеры марксісты навучалі рабочых ідэям марксізму.

Марксісты ў адрознені ад народнікаў гаварылі, што рэвалюцыю павінны здзейсніць рабочыя таму, што яны самыя перадавыя, з’днаныя, свядомыя. Акрамя таго, іменна пралетарыят, гэта значыць рабочы клас, з'яўляецца асноўным стваральнікам усіх матэрыяльных благаў, па гэтай прычыне будзе справядліва, калі ў будучым, пасля рэвалюцыі ўсе астатнія класы і слаі грамадства будуць абслугоўваць усе патрэбы пралетарыяў. Што датычыцца класа памешчыкаў і буржуазіі то гэтыя сацыяльныя слаі падляжаць увогуле поўнаму знішчэнню.

У 1891 г. у Вільні адбыўся з’езд яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Літвы, Беларусі і Польшчы, на якім быў утвораны Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз Літвы, Польшчы і Расіі (БУНД). Ён адкладваў сацыялістычную рэвалюцыю на далёкую будучыню і галоўнай мэтай лічыў барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча яўрэйскіх рабочых.

У 1898 г. у Мінску прайшоў першы з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый, на якім была ўтворана Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП), якая выступіла за звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дыктатуры пралетарыята. Праўда, на другім з’ездзе РСДРП ў 1903 г. партыя раскалолася на бальшавікоў, якія адстойвалі ідэю рэвалюцыі, і меншавікоў, прыхільнікаў рэформ якія паступова прывядуць да сацыялізма.

У 1902 г. узнікла партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсераў). Эсеры ў асноўным, ветэраны народніцкага руху якія ў пачатку XX ст. ужо адсядзелі свае срокі ў турмах, і павыходзілі на свабоду. На свабодзе яны прыняліся за старае, заняліся індывідуальным тэрорам і падрыхтоўкай да сацыялістычнай рэвалюцыі. У ідэалагічным плане партыя эсераў таксама заставалася на старых народніцкіх пазіцыях і прапагандавала сялянскі сацыялізм.

У гэтым жа 1902 годзе ўтварылася Партыя Польская Сацыялістычная (ППС), якая дзейнічалі ў Літве і Заходняй Беларусі. Яна таксама стаяла на пазіцыях народніцкага сацыялізму, але адначасова выступала за узнаўленне Польшы ў межа 1772 г. У праграме гэтай партыі і выпускаемай літаратуры не было нават і ўспамінаў пра Беларусь.

Пачаткам беларускага нацыянальна вызваленчага руху можна лічыць стварэнне ў 1903 г. братамі Луцкевічамі Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, якая была пераіменована ў сацыялістычную і прыняла праграму. У ёй прадугледжвалася звяржэнне царызму, перадача зямлі сялянам, перадача фабрык рабочым, развіццё беларускай культуры, прадстаўленне Беларусі краявой аўтаноміі з сеймам у Вільні і ўсенароднае выбранне чыноўнікаў.

Пад уплывам узгаданых палітычных партый у пачатку XX стагоддзя пачаўся ўздым рабочага руху. У 1901 – 1904 гг. адбылося 408 эканамічных і палітычных стачак, у якіх прынялі ўдзел 56 тыс. чалавек. За гэты жа час 59 разоў рабочыя выходзілі на дэманстрацыі. У беларускіх вёсках у 1901 – 1904 гг. адбылося 116 сялянскіх выступленняў.


1   2   3

Падобныя:

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЛекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconРасклад факультатыўных заняткаў на першае паўгоддзе 2012/2013 н г
Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі: фарміраванне індустрыяльнага грамадства І нацыі (канец 18–пач. 20 ст.)

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЛекцыя Беларусь у перыяд станаўдення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЗацвярджаю: дырэктар дуа
Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі: фарміраванне індустрыяльнага грамадства І нацыі (канец ХVIII – пачатак ХХ ст.)

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconРасклад факультатыўных заняткаў на ІV чвэрць 2011/2012 навучальнага года
Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі: фарміраванне індустрыяльнага грамадства 14. 05-14. 50

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЗацвярджаю дырэктар гімназіі №3
Беларускіе землі ў складзе Расійскай імперыі: фарміраванне індустрыяльнага грамадства І нацыі

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЛекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЛекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconУтверждаю Зав кафедрой социально-гуманитарных дисциплин
Тэма: Эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Грамадска-палітычны рух у 30-40-х гг. XIX ст

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconУваходжанне беларусі ў расійскую імперыю
Рэч Паспалітая, з якой больш за два стагоддзі быў паяднаны лёс беларускага народа, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка