Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.)




НазваБеларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.)
старонка1/3
Дата канвертавання10.01.2013
Памер345.91 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
Блок 5.

Беларускія землі ў перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др.пал. XIX – пач. XX стст.)


Пытанне 28. Развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX ст.

Пытанне 29. Паўстанне1863 – 1864 гг. на тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход, вынікі.

Пытанне 30. Асаблівасці развіцця беларускага этнасу. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычным руху другой паловы XIX – пачатку XX ст. ст.

Пытанне 31. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900 – 1914 гг. Сталыпінскія рэформы.

Пытанне 32. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі у канцы XIX − пачатку XX стст. і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Агульнарасійскія палітычныя партыі.

Пытанне 33. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. на тэрыторыі Беларусі.

Пытанне 34. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. на тэрыторыі Беларусі.


Пытанне 28. Развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX ст.

Сельская гаспадарка.

Памешчыцкая гаспадарка. Пасля рэформы 1861 г. частка памешчыкаў працягвала весці сваю гаспадарку па-старому. У першыя парэформенныя дзесяцігоддзі найбольшае распаўсюджанне ў Магілёўскай і Віцебскай губернях атрымалі адпрацоўкі. Адпрацоўкі, гэта калі малазямельныя сяляне былі вымушаны працаваць на пана за арэнду памешчыцкіх палёў, пашы, сенажацей і за натуральныя або грашовыя пазыкі. Адпрацоўкі (у аснове сваёй дарэформенная паншчына) ажыццяўляліся прымітыўнымі метадамі земляробства і традыцыйнымі прыладамі працы – драўлянай сахой і бараной, сярпом і касой. Сяляне, якія знаходзіліся на адпрацоўках, не былі зацікаўлены ў дабраякаснай працы, што асуджала памешчыцкую гаспадарку на заняпад. Неабходна адзначыць, што такія памешчыкі хутка разараліся і вымушаны былі прадаваць свае маёнткі сельскай буржуазіі, новай грамадскай праслойцы, што зарадзілася пасля рэформы 1861 г. На 1913 год 2/3 памешчыкаў заклалі свае маёнткі ў банках, а закладзены ў банку маёнтак часцей за ўсё не выкупаўся сваім гаспадаром.

Прыблізна 1/3 памешчыкаў здолела перайсці да капіталістычнай сістэмы гаспадарання. Гэтая сістэма пераважала ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях. Яна заключалася ў найме памешчыкамі ў свае гаспадаркі пастаянных або часовых работнікаў якія апрацоўвалі зямлю інвентаром уладальніка. Такія гаспадаркі паступова набывалі гандлёвы, прадпрымальніцкі характар. Тут уводзілі шматпольныя севазвароты, разводзілі пародзістую жывёлу, выкарыстоўвалі мінеральныя ўгнаенні і палепшаныя прылады працы (жалезныя плугі, бароны), а пазней – розныя сельскагаспадарчыя машыны. Падобнымі новаўвядзеннямі карысталіся на сваіх землях і заможныя прадпрымальныя сяляне. Па прымяненні машын у сельскай гаспадарцы Беларусь стаяла на першым месцы у Расійскай імперыі.

Сялянская гаспадарка. Пераважная большасць сялян вяла гаспадарку на надзелах, атрыманых пасля рэформы. Малазямелле і беззямелле было сапраўдным бедствам для большасці сялянства. Малазямельнымі лічыліся сяляне, ў каторых было да 5 дзесяцін зямлі на двор (десяціна гэта 1,09 га). Такі надзел зямлі не забяспечваў пражытачны мінімум сялянскай сямьі і малазямельныя сяляне арандавалі ворыўную зямлю у памешчыка, за што як і раней неслі адпрацовачныя павіннасці або сплачвалі грашыма. Такіх сялян у Беларусі было 60%.

Серадняком лічыўся той, хто меў ад 5 да 15 дзесяцін зямлі. Серадняк ўжо мог весці больш менш самастойную гаспадарку але такіх гаспадарак ў Беларусі было каля 30%

Сяляне, якія мелі надзелы звыш 15 дзесяцін зямлі, лічыліся заможнымі і маглі вырошчваць прадукцыю на продаж і пашыраць сваю гаспадарку. Праўда, такіх сялянскіх гаспадарак было 10 % ад агульнай колькасці.

У сярэднім на ўсе павіннасці падаткі паборы ійшло ў розныя гады ад 60 да 90% агульнай прадукцыі атрыманай з сялянскага надзела.

Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. У 1860 – 1870-я гг. сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавалася на вытворчасці збожжа: жыта, аўса, ячменю. Аднак у 1880-я гг. яго вытворчасць як рыначнай культуры стала ў Беларусі нявыгаднай таму, што Рынкі Заходняй Еўропы запоўніла больш таннае і якаснае збожжа з Амерыкі, што выклікала рэзкае (удвая і больш) падзенне цэн на яго. Гэта зрабіла прадукцыю беларускіх вытворцаў неканкурэнтаздольнай на еўрапейскім рынку.

Сельская гаспадарка Беларусі пераарыентавалася на малочна-мясную жывёлагадоўлю, якая ў тых умовах магла забяспечыць высокія прыбыткі. У 1883 – 1900 гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася ўдвая. З’явіліся высокапрадукцыйныя пароды кароў (галандская, цірольская, сіментальская) і фермы па іх гадоўлі. Малако перараблялі на масла і сыр на масларобчых і сыраварных заводах. Беларусь разам з прыбалтыйскімі губернямі стала раёнам, які спецыялізаваўся на вытворчасці малочных прадуктаў.

Другім важным відам капіталістычнага прадпрымальніцтва стала вінакурэнне. Асноўнай сыравінай для вырабу спірту было спачатку збожжа, потым – бульба. Таму яе пасевы выраслі больш як утрая. У пачатку XX ст. на Беларусь прыходзілася амаль 17 % усёй плошчы, занятай бульбай у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі.

Рэформа 1861 г. вызначыла марудны «прускі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. На гэтым шляху сельская гаспадарка Беларусі запаволена перарастала ў капіталістычную пры захаванні доўгі час галоўнага феадальнага перажытку – памешчыцкага землеўладання.

Прамысловасць.

Станаўленне фабрычнай вытворчасці. Вызваленне з-пад прыгону памешчыцкага сялянства стварыла рынак свабоднай рабочай сілы. За кошт беззямельных і малазямельных сялян, якія пакідалі вёску, а таксама збяднелых рамеснікаў папаўняўся рабочы клас. Грошы за зямлю, атрыманыя памешчыкамі ў выніку выкупной аперацыі, сталі асновай капіталу, выкарыстанага для стварэння і пашырэння прадпрымальніцтва. Будаўніцтва чыгунак абумовілі хуткі рост рынку збыту прамысловай прадукцыі. Такім чынам, свабодныя рабочыя рукі, наяўнасць капіталу і рынку стваралі ўмовы для паступовага станаўлення капіталізму. Капіталізм уяўляў сабой грамадскі лад, заснаваны на прыватнай уласнасці, таварна-грашовых адносінах, выкарыстанні вольнанаёмнай рабочай сілы. У парэформенныя гады аб’ём прамысловай вытворчасці ўзрос у 37 разоў, а колькасць рабочых – у 9.

Пры усім гэтым ў Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы з колькасцю рабочых да 50 чалавек. Буйных прадпрыемстваў, дзе працавала 500 рабочых і болей, было вельмі мала. У 1900 г. іх налічвалася ўсяго 9.

Іншай асаблівасцю прамысловасці Беларусі была яе прывязанасць да сельскай мясцовасці. У 1900 г. 2/3 фабрык і заводаў знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках. Але найбольш буйныя фабрыкі і заводы размяшчаліся ў гарадах.

Прамысловасць Беларусі спецыялізавалася на апрацоўцы прадукцыі мясцовай сельскай гаспадаркі, лясной і мінеральнай сыравіны. Найбольш развітымі былі галіны, звязаныя з перапрацоўкай прадуктаў земляробства (мукамольная, ільняная, вінакурная), жывёлагадоўлі (гарбарная, шарсцяная, суконная), лясной гаспадаркі (запалкавая, папяровая), а таксама вытворчасці будаўнічых матэрыялаў (шкла, цэглы). Менавіта яны прыносілі прадпрымальнікам высокія прыбыткі, таму што былі забяспечаны таннай сыравінай і не патрабавалі вялікіх капіталаў

Вядучая роля сярод галін вытворчасці належала вінакурэнню. Беларусь была адным з галоўных раёнаў вінакурэння Расійскай імперыі. У 1890 г. у пяці заходніх губернях дзейнічалі 18 % вінакурных заводаў краіны.

Хуткімі тэмпамі развівалася дрэваапрацоўчая прамысловасць. У пачатку XX ст. беларускія прадпрыемствы давалі 24 % агульнарасійскай вытворчасці дубовых шпал, амаль 24 % — фанеры, прыкладна 49 % — запалак.

Папярова-кардонная прамысловасць Беларусі размяшчалася галоўным чынам у Магілёўскай і Віцебскай губернях. Найбуйнейшай у галіне была Добрушская папяровая фабрыка – адна з самых перадавых у Расіі па тэхнічнай аснашчанасці.

Найбуйнейшым са шклозаводаў быў завод «Неман» у Лідскім павеце, які пачаў выпуск прадукцыі ў 1875 г. У пачатку XX ст. прадпрыемствы Беларусі давалі 55 % аконнага шкла, што выраблялася ў Расіі.

Найбольш значным прадпрыемствам у галіне тэкстыльнай, ільняной прамысловасці была льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» ў Віцебску пабудаваная ў 1900 г.

Рост гарадоў. Змены ў складзе гарадскога насельніцтва. У сярэдзіне XIX ст. у Беларусі налічвалася 42 гарады, а доля гараджан складала 10 % ад усяго насельніцтва Беларусі. Агульная колькасць гараджан на працягу другой паловы XIX ст. вырасла ў 2,2 раза і склала ў 1897 г. 655 тыс. чалавек. Яна павялічвалася за кошт шляхты, абеззямеленага сялянства і выселеных з сельскіх паселішчаў яўрэяў. Па тэмпах росту гарадскога насельніцтва Беларусь адставала ад цэнтральных губерняў Еўрапейскай Расіі.

Гарады Беларусі былі пераважна невялікімі. У канцы XIX ст. толькі два з іх Мінск і Віцебск мелі ад 50 да 100 тыс., а сем гарадоў — ад 20 да 50 тыс. жыхароў. У 1913 г. колькасць насельніцтва Мінска стала 116 тыс., а Віцебска – 103 тыс. чалавек.

У другой палове XIX – пачатку XX ст. у абліччы беларускіх гарадоў адбыліся прыкметныя змены. У значныя прамысловыя цэнтры ператварыліся Мінск, Гомель, Пінск, Віцебск, Гродна, Брэст, Бабруйск, Барысаў. Яны ўдвая, а то і болей павялічылі свае тэрыторыі. Тут былі пабудаваны фабрыкі і заводы, на ўскраінах з'явіліся рабочыя пасёлкі.

Характэрнымі для беларускіх губерняў былі мястэчкі — населеныя пункты, якія займалі прамежкавае становішча паміж горадам і вёскай. У канцы XIX ст. іх налічвалася ў Беларусі каля 320, і ў іх пражывала 680 тыс. чалавек. Пераважалі дробныя мястэчкі – да 2 тыс. жыхароў, але каля 100 мястэчак мелі насельніцтва ад 2 да 5 тыс. чалавек.

Рост гарадоў суправаджаўся зменай іх сацыяльнай структуры. Да канца XIX ст. сярод гараджан вылучаліся буржуазія і наёмныя рабочыя. У склад гарадской буржуазіі ўваходзілі прамыслоўцы, заможныя рамеснікі, купцы, фінансісты.

Своеасаблівым быў нацыянальны склад гарадскога насельніцтва, у якім паводле перапісу 1897 г. пераважалі яўрэі. Беларусаў сярод гарадскіх жыхароў было толькі 14,5 %. Удзельная вага яўрэйскага насельніцтва мястэчак даходзіла да 60 – 80 %. Яўрэі пераважалі сярод рабочых дробна-капіталістычнай і рамеснай вытворчасці, гандлю і бытавога абслугоўвання. Гандлёва-прамысловая буржуазія ў краі ў асноўным была прадстаўлена таксама яўрэйскімі купцамі і прамыслоўцамі. У буйной прамысловасці і на чыгунцы былі заняты пераважна беларусы.

Будаўніцтва чыгунак. Развіццё гаспадаркі ў Беларусі непасрэдна залежала ад узроўню развіцця шляхоў зносін. Аднак рачныя і шашэйныя шляхі зносін не задавальнялі патрэб капіталістычнага рынку. Яму ў найбольшай ступені адпавядаў у той час чыгуначны транспарт. Першая чыгунка – участак Пецярбургска-Варшаўскай магістралі – прайшла праз Беларусь у 1862 г. 3 пабудовай у 1860-я гг. Рыга-Арлоўскай, у 1870-я гг. Маскоўска-Брэсцкай і Лібава-Роменскай, у 1880-я гг. Палескай і ў 1902 г. Пецярбургска-Адэскай чыгунак іх даўжыня на тэрыторыі Беларусі склала 3000 км. Чыгуначная сетка на тэрыторыі Беларусі была адной з самых густых у Расійскай імперыі.

Развіццё гандлю. Значныя зрухі ў апошняй трэці XIX — пачатку XX ст. адбыліся ў гандлі. Паступова страчвалі сваю ролю кірмашы, якія праводзіліся перыядычна. На змену ім прыходзіў пастаянны гандаль праз крамы. На яго долю ў канцы XIX ст. прыпадала 95 % усяго ўнутранага гандлёвага абароту гарадоў.


Пытанне 29. Паўстанне 1863 – 1864 гг. на тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход, вынікі.

У Беларусі ў гэты час аграрна-сялянскае пытанне абвастрылася за кошт руха, які прывёў да паўстання 1863 – 1864 гг. У гэтым руху выявіліся дзве палітычныя групоўкі: "белыя" і "чырвоныя". Белыя выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і тое, не ўласнымі сіламі, а з дапамогай краін Захаду. "Чырвоныя" выказваліся за самастойнае паўстанне, якое павінна было перамагчы само, без замежнай дапамогі. Чырвоныя падзяляліся на правых і левых. Правыя (умеранныя) чырвоныя выказваліся за аднаўленне Польшчы, за бясплатнае надзяленне сялян невялікімі зямельнымі надзеламі (каля 4 га), за пабудаву рэспубліканскага ладу, нацыянальнае пытанне ў межах РП замоўчвалі. Левыя чырвоныя (радыкалы) выказваліся за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і перадачу ўсёй зямлі сялянам, за пабудову справядлівага (магчыма сацыялістычнага) грамадства, за самавызначэнне народаў якія ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Да Левых чырвоных адносіўся і лідэр паўстання ў Беларусі Канстанцін Каліноўскі.

Канстанцін Каліноўскі віднейшы прадстаўнік Беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Ён першы ў гісторыі паставіў пытанне аб стварэнні беларускай нацыянальнай дзяржавы і адраджэння беларускай мовы, акрамя таго ён быў за поўную ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і за пабудову справядлівага грамадства "дзе няма паноў і ўсе роўныя". Сваю палітычную праграму ён выклаў у сямі нумарах газеты "мужыцкай праўды".

У цэлым, мэты паўстання былі чужыя сялянству, тым не менш, многія сяляне прымалі ўдзел у паўстанні і, трэба думаць, удзельнічалі яны ў ім дзякуючы агітатарскай працы Каліноўскага.

Для падрыхтоўкі і кіравання паўстаннем у Варшаве ў 1862 г. быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), а ў Вільні Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), фармальна падначалены ЦНК. Старшынёй апошняга з кастрычніка 1862 г. быў К. Каліноўскі.

Паўстанне пачалося ў Польшчы 23 студзеня 1863 г. ЛПК падтрымаў яго, 1 лютага ён абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграму, якая, прадугледжвала перадачу сялянам бясплатна зямельных надзелаў, якімі яны да гэтага карысталіся. Але ў сакавіку ЦНК, дзе ўладу да рук прыбралі "белыя", адхіліў ад улады ЛПК і замяніў яго Аддзелам па кіраўніцтву правінцыямі Літвы на чале з памешчыкам Якубам Гейштарам. Каліноўскі быў накіраваны камісарам паўстання ў Гродзенскую губерню.

ЦНК пад кіраўніцтвам Белых загубіў справу паўстання, таму што разлічваў не на свае сілы, як урад чырвоных, а ў першую чаргу на дапамогу Захаду. Прадстаўнікі Белых адправіліся ў Францыю і Англію дзе пачалі весці перамовы аб тым, каб гэтыя краіны пачалі вайну з Расіяй і адваявалі ў яе для Польшчы свабоду. Асноўная задача, якую ставіў ЦНК перад паўстанцкімі атрадамі ў Беларусі і Польшчы, гэта як-небудзь пратрымацца да англафранцузскага ўтаржэння. Такая тактыка не прадугледжвала актыўных наступальных дзеянняў таму ўсе зручныя моманты для развіцця і, магчыма, перамогі паўстання былі ўпушчаны. Царызм атрымаў час, каб арганізаваць адпор паўстанцам. А Англічане і Французы нават і не падумалі пачынаць вайну з Расіяй.

У Беларусі, галоўным чынам у заходніх губернях, пачалі стварацца атрады з ліку дробнай шляхты, рамеснікаў, часткі сялян, а таксама студэнтаў, вучняў, афіцэраў, якія пакінулі армію. Агульнага плана дзеянняў не было. Большасць сялян з-за абмежаванасці праграмы ЦНК і антыпольскай прапаганды расійскіх улад устрымалася ад паўстання. Усяго ў Беларусі ў першай палове 1863 г. адбылася 46 баёў паўстанцаў з расійскай арміяй, дзве трэціх з іх зафіксаваны на Гродзеншчыне і Віленшчыне. У чэрвені 1863 г., пасля арышту многіх членаў Аддзела па кіраўніцтву правінцыямі Літвы, на чале паўстання зноў стаў К. Каліноўскі, які ўтварыў падпольны ўрад – Беларуска-Літоўскі Чырвоны Жонд, але было ўжо позна.

Неабходна адзначыць, што на падаўленне паўстання значны уплыў аказаў віленскі генерал губернатар Мікіта Мікалаевіч Мураўёў. Пад час паўстання царскі ўрад надзяліў яго дыктатарскімі паўнамоцтвамі. У гісторыю Беларусі ён ўвайшоў пад прозвішчам Мураўёў Вешальнік, хаця смертнаму пакаранню ён падверг параўнальна не многа ўдзельнікаў паўстання. Дзякуючы яго дзейнасці ўжо восенню 1863 г. узброеная барацьба ў Беларусі спынілася, а ў 1864 г. былі разгромлены і апошнія атрады ў Польшчы. 10 сакавіка 1864 г. К. Каліноўскага пакаралі смерцю ў Вільні. У Беларусі і ў Літве было абвешчана надзвычайнае становішча, 128 удзельнікаў паўстання пакараны смерцю, каля 13 тыс. асуджаны на катаргу і высылку ў Сібір.

Вынікі паўстання для Беларусі былі неадназначныя: зачынены Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, адзінае ВНУ ў Беларусі; амаль усе рэформы царскага ўрада, скіраваныя на дэмакратызацыю грамадства, прайшлі тут са значным спазненнем. Тым не менш паўстанне прынесла і пэўную карысць. Умовы вызваленя сялян на тэрыторыі Беларусі сталі значна лягчэйшымі чым у астатняй РІ, выкупныя плацяжы для сялян беларускіх губерняў былі зніжаны на 20 %, , было загадана мясцовым памешчыкам тэрмінова заключыць са сваімі сялянамі выкупныя здзелкі і вярнуць зямельныя адрэзкі, беззямельныя сяляне былі надзелены надзеламі зямлі ў 3 дзесяціны з дзяржаўных маёмасцяў. Такім чынам, сяляне, атрымаўшы, значныя паслабленні пры выкупе сваёй зямлі ўстрымаліся ад удзелу ў паўстанні.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЛекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconРасклад факультатыўных заняткаў на першае паўгоддзе 2012/2013 н г
Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі: фарміраванне індустрыяльнага грамадства І нацыі (канец 18–пач. 20 ст.)

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЛекцыя Беларусь у перыяд станаўдення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЗацвярджаю: дырэктар дуа
Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі: фарміраванне індустрыяльнага грамадства І нацыі (канец ХVIII – пачатак ХХ ст.)

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconРасклад факультатыўных заняткаў на ІV чвэрць 2011/2012 навучальнага года
Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі: фарміраванне індустрыяльнага грамадства 14. 05-14. 50

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЗацвярджаю дырэктар гімназіі №3
Беларускіе землі ў складзе Расійскай імперыі: фарміраванне індустрыяльнага грамадства І нацыі

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЛекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconЛекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconУтверждаю Зав кафедрой социально-гуманитарных дисциплин
Тэма: Эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Грамадска-палітычны рух у 30-40-х гг. XIX ст

Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.) iconУваходжанне беларусі ў расійскую імперыю
Рэч Паспалітая, з якой больш за два стагоддзі быў паяднаны лёс беларускага народа, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка