1. а ці дома пан-гаспадар




Назва1. а ці дома пан-гаспадар
Дата канвертавання09.01.2013
Памер79 Kb.
ТыпДокументы

1. А ці дома пан-гаспадар 2

2. Ішла Каліда калядуючы 2

3. Добры вечар пану гаспадару 2

4. Го-го-го каза 4

5. Учора з вячора 5

6. Будзь ваша здароў як рыжак бароў 5

7. А ў заенькі тры думанькі 7

8. Паехала каляда 7

9. Над вакном чорна хмара ўецца 8

10. Добры вечар табе, пане гаспадару (Радуйся) 8

11. Бегла калядка пэшком, пэшком 9

12. А ў лузе, лузе, на піравозе, 9

13. Тупу тупу на памосце 9

14. Добры вечар гаспадынечка, 11

15. Го-го-го каза (варыянт) 11

16. Прыехала каляда на белым кані 11



1. А ці дома пан-гаспадар


Добры вечар, шчодны вечар

Усім людзям на ўвесь вечар


А ці дома пан-гаспадар, а я бачу што ён дома,

Што ён дома не гуляе, чалядоньку даглядае,

На ём шуба шубалёва, прычаплёна каліточка,

А ў калітцы, а ў той новай, усім госцям па златому


Добры вечар шчодны вечар

Усім людзям на ўвесь вечар


А ці дома пані твая, а я бачу яна дома,

Яна дома не гуляе піражочкі расчыняе


Добры вечар шчодны вечар

Усім людзям на ўвесь вечар

2. Ішла Каліда калядуючы


1. Ішла Каліда калядуючы

R: Каліда-калядзіца

Добрая маладзіца

2. Дары, гаспадар, калядоўшчыкам

3. Бочку пшаніцы, бочку ярыцы

4. Рэшата аўса, наверх каўбаса

3. Добры вечар пану гаспадару


1. Добры вечар пану гаспадару, ой, каляда – 2 р.

2. Харошыя маеш ты сыночкі, ой, каляда – 2 р.

3. А што ж яны ў цябе робяць, ой, каляда – 2 р.

3. У святліцы золата аважаць, ой, каляда – 2 р.

4. Наважылі 30 пудаў і чатыры, ой, каляда – 2 р.

5. Тыя 30 - пану гаспадару, ой, каляда – 2 р.

6. А тыя чатыры – нам каляднічкам,калядзе – 2 р.


4. Го-го-го каза


Го-го-го каза

Го-го-го шэра

Ты хадзі каза

У чыстае поле

Го-го-го каза

Го-го-го шэра

У чыстым полі

Там жыта родзіць

Го-го-го каза

Го-го-го шэра

Дзе каза ходзіць

Там жыта родзіць

Дзе каза топ-топ

Там жыта сем коп

Дзе каза нагой

Там жыта капой

Дзе каза рагом

Там жыта снапом


Го-го-го каза

Го-го-го шэра

Не хадзі, каза,

Укругом сяла

Укругом сяла

Гарныя стральцы

Радзяцца ідці

Козаньку біці

Козаньку біці

Шкурку злупіці

Шкурку злупіці

Шубку пашыці

Го-го-го каза

Го-го-го шэра

Пакланісь каза

Хазяіну ў ногі

Шчэ й гаспадыні

Шубку ўдарылі

5. Учора з вячора


1. Учора з вячора,

учора з вячора, засвяціла зора. Засвяціла зора.

2. Зора засвяціла,

Зора засвяціла, свет узвесяліла. Свет узвесяліла

3. Свет узвесяліўся,

Свет узвесяліўся, Хрыстос нарадзіўся. Хрыстос нарадзіўся.

4. Хрыстова Раджэнне,

Хрыстова Раджэнне, людзям на збаўленне. Людзям на збаўленне.

5. Людзі прыбягайце,

Людзі прыбягайце, Хрыста прывітайце. Хрыста прывітайце.

6. Здаровы бывайце,

Здаровы бывайце, нам каляду дайце. Нам каляду дайце

7. Здаровы святкуйце,

Здаровы святкуйце, дайце, не шкадуйце. Дайце, не шкадуйце.

6. Будзь ваша здароў як рыжак бароў


1. Будзь ваша здароў,

Як рыжак бароў.

Гэй, каляда, калядзіца!

2. Май торбу грошай,

Жыві ў раскошшы.

3. Май усяго даволі,

А бяды ніколі.

4. Стары год канчаем,

Новы пачынаем.

5. З ранняю вясною,

З буйнаю травою.

6. Ды з прыемным летам,

Ды з громам пры гэтым.

7. Ды с восенню ясная,

Ды з долечкай шчаснай.

8. Бывай жа здароў

Ды з усёй сям’ёй.

9. Ды з усёй сям’ёй,

Ды (ы) з дзеткамі.

Гэй, каляда, калядзіца! Гэй!

7. А ў заенькі тры думанькі



А ў заенькі тры думанькі

Коледа, коледа

(паўтараецца пасля кожнага радка)


Адна дума полем бегчы

Друга дума лесам бегчы

Трэця дума морам плыці


Полем бегчы стральцы заб'юць

Лесам бегчы ваўкі з'ядуць

Морам плыці ўтаплюся


Каля печы не баюся

Хазяічка не будзь пышна

Ня будзь пяшна будзь паслышна

Каля печы павярніся

Кішку з печы, кеўбаса з клеці

Чарка гарэлкі, сыру а талеркі


8. Паехала каляда



1. Паехала каляда з канца ў канец.

Каляда, каляда, калядзіца мая.

2. Прыехала каляда к Янку на двор.

3. Калі Янка нам дасі бочку пшаніцы.

4. Калі Янка нам дасі младу Ганульку.

5. Калі гэта не дасі, то трасцу што з’ясі.

6. Не шкадуй нічога нам, аддавай усё калядам.


9. Над вакном чорна хмара ўецца



Над вакном чорна хмара ўецца,

Пад вакном каляднік чаўпецца,

Пусці яго ў хату,

Ён вам будзе спеваці каляду,


Ёмін-ёмін ёмінаў

Звесяліся дружына

Хрыстовая


Як ў пячы пірагі сядзелі,

Там мае вочанькі глядзелі,

Туды-сюды паглядаў,

Па адному выцягаў. Наеўся.


Як у пячы пірагоў ня стала,

Палез я на гару па сала,

А я сала не дастаў.

З драбіною з гары ўпаў. Пабіўся.


10. Добры вечар табе, пане гаспадару (Радуйся)



Добры вечар табе, пане гаспадару,

Радуйся, ой радуйся земля

Сын Божы, нарадзіўся.

Засцілайце столы, усе колько маем,

Дай кладзіце калачы святое пшаніцы,

Дай прыйшлі к нам жэ тры святыя ў госці,

Дай першае свята, Хрыстово ражджэнне,

А другое свята, святого Васіля,

А трэцяе свято, святое Крашчэнне.


11. Бегла калядка пэшком, пэшком


Бегла калядка пэшком, пэшком, гэй Коляда,

Нэсла пірожкі мэшком, мэшком, гэй Коляда,

Дай забэгла до Дэм’яна, гэй Коляда,

Од Дэм’яна до Стэпана, гэй Коляда,

До Стэпана до Дэніса, гэй Коляда,

А ў Дэм’яна куццю таўкуць, гэй Коляда,

А ў Стэпна пірогі печуць, гэй Коляда,

Од Дэм’яна выйшла п’яна, гэй Коляда,

А ў Дэніса выйшла лыса, гэй Коляда.

12. А ў лузе, лузе, на піравозе,


А ў лузе, лузе, на піравозе,

Святы вечар, добрым людзям.

Красная Манечка піравоз дзіржала,

Піравоз дзержара піравозіла,

Як прыйшло і к ёй два халосцякі,

Красная Манечка піравязі нас,

Мы сказам табе дзіва дзіўноя,

Дзіва дзіўноя, шчэ дзіўнейшоя,
Што ў нас Раство ружа расцівла,

Што ў нас на Пятро Дунай замірзаў.

13. Тупу тупу на памосце


Тупу тупу на памосце,

прыехалі на двор госці

Ні старыя, ні малыя,

калядачкі маладыя

Добры вечар, шчодры вечар

Усім людзям добры вечар

Добры вечар, шчодры вечар

Дай, дзяўчына, піражэчак

А ты, дзядзька, каўбасу,

Бо я хату разнясу


Вары маці густу кашу,

Бо люблю дачку я вашу

Яшчэ каша не ўскіпела,

А я замуж захацела!

14. Добры вечар гаспадынечка,


1.Добры вечар гаспадынечка,

А што ў цябе за навіначка?

Шчодры вечар, добры вечар – 2р.

2. Сорака кароў ацялілася,

А йшчэ сорак назначылася.

3. Гаспадынечка, перепёлачка,

У цябе сырчыкаў поўна полачка.

4. А ты сёння нас частаваць будзеш,

А мы цябе віншаваць будзем.

5. І з дзеткамі, і з сямейкаю,

І йшчэ з добрым здароўечкам.

6. Каб налета дачакала,

Каляднічкаў сустракала,

Падарачкамі надзяляла!

15. Го-го-го каза (варыянт)


Го-го-го каза, го-го шэрая,

Дзе рожкі дзела? – на соль праела.

Го-го-го каза, го-го шэрая,

Лезь каза на печ, пакажы чапец.

Го-го-го каза, го-го шэрая,

Лезь каза на пол, пакажы хахол.

Го-го-го каза, го-го шэрая,

Лезь каза на кут, пакажы хамут.

Дзе каза рогам – там жыта стогам,

Дзе каза хвастом – там жыта кустом.

Дзе каза нагой – там жыта капой.

Дзе каза ходзіць – там жыта родзіць.


16. Прыехала каляда на белым кані


Прыехала каляда на белым кані,

Яе конічак – ясен месячык,

Яе дужачка – ясна зорачка,

Яе пужачка – ясна звёздачка,

Яе вазочак з тоўстага лядку,

Яе кажушок з белага сняжку.




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1. а ці дома пан-гаспадар icon1. а ці дома пан-гаспадар 6
Шчодры вечар, добры вечар! Пане гаспадару ці Вам песню заспяваці ці хочаце так каляду дасі ?

1. а ці дома пан-гаспадар iconГаспадар ты мой, гаспадар ты мой! гаварыла Мікіціха з крыўдай у голасе да свайго васьмігадовага сына Сцяпана. Табе ў галаве цацачкі, конікі, чалавечкі
Гаспадар ты мой, гаспадар ты мой! кончыла жаласліва Мікіціха свае прычытанні. Але ўбачыўшы, што ўсё роўна нічога не памагае, бо Сцяпан...

1. а ці дома пан-гаспадар iconК решению Совета депутатов муниципального образования "Город Всеволожск"
Варшавской; Вахрушева; Заводской; Колтушского шоссе: дома 98-181; Константиновской: дома 54-214; Коралловской; Минюшинской; Павловской;...

1. а ці дома пан-гаспадар iconГенрик Сенкевич Пан Володыёвский
«Пан Володыёвский» (1888 г.) польского писателя Генрика Сенкевича (1846 — 1916) составляет война Речи Посполитой с Османской империей...

1. а ці дома пан-гаспадар iconУлицы, входящие в участок
Октябрьская; Лермонтова (дома 1-30); Карла Маркса (дома 2, 3, 6, 8, 10/2, 12); Мира (дома 15, 17, 21, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29,...

1. а ці дома пан-гаспадар iconПан крот (частка I)

1. а ці дома пан-гаспадар iconСцэнар ранішніка
Дзейныя асобы: вядоўца, гаспадыня Васіліна, гаспадар Антось, госці – валачобнікі дзеці ў народных строях

1. а ці дома пан-гаспадар iconРаёёей федераций/н налуксемпе т,левсем ёинчен калакан саккун/СЕМПЕ раёёей федераций/н субъекч/сене шанса пан+ налук й/ркел/В/н ч+ваш республикинчи ыйт+В/сем ёинчен
Субъекч/сене шанса пан+ налук й/ркел/В/н ч+ваш республикинчи ыйт+В/сем ёинчен саккунне улш+нусем к/ртесси ёинчен

1. а ці дома пан-гаспадар iconГалоўныя дзеючыя асобы І выканаўцы
Гучыць народная мелодыя або песня, На кірмашнай плошчы з’яўляюцца Гаспадар, Гаспадыня, Мальвіна

1. а ці дома пан-гаспадар iconСНиПы – что нужно знать обязательно знать владельцу земельного участка до начала строительства дома!
А, планирующему строительство собственного загородного дома или дачи. Снипы не призваны загнать человека в рамки, они действительно...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка