Кожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт)




НазваКожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт)
Дата канвертавання09.01.2013
Памер26.81 Kb.
ТыпДокументы


Кожны, хто свядома і добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна (далей -Універсітэт), прымае на сябе як правілы ўнутранага распарадку, так і галоўнае з духу і традыцый, што ўсталёўваліся на працягу ўсёй шматгадовай гісторыі першай на Берасцейшчыне вышэйшай навучальнай установы.

Супольнасць навучэнцаў Універсітэта лічыць неабходным прызнаць як каштоўнасць асноўныя запаведзі этычных паводзін, што выпрацоўваліся і падтрымліваліся папярэднімі студэнцкімі пакаленнямі. Прызнаць - каб кіравацца імі ў вучэбных дзеяннях і пазааўдыторных стасунках. Падтрымліваць - каб зрабіць больш дасканалымі адносіны асоб, што вучаць і вучацца. Кіравацца - каб дасягнуць найвышэйшай выніковасці вучэбнай, навуковай, грамадска-культурнай працы, універсітэцкага жыцця цалкам.

Быць навучэнцам Універсітэта - значыць:

  • даражыць сваёй прыналежнасцю да яго, умацоўваць і абараняць яго прэстыж, адказваць за захаванне адукацыйнага і навуковага патэнцыялу і разнастайнай маёмасці;

  • спрыяць ажыццяўленню Місіі Універсітэта і яго Палітыкі ў галіне якасці;

  • успрымаць адукацыю як адну з найважнейшых агульначалавечых каштоўнасцяў, прапанаваных дзяржавай;

  • удасканальваць уласны інтэлектуальны стан, развіваць навыкі самаадукацыі: у адукацыі і навуцы, як і ў будучай прафесійнай дзейнасці, нішто не ствараецца хутка, нішто не дасягаецца без пераадолення і цяжкасцяў;

  • верыць у высакароднасць выбранай прафесіі і адносіцца да ведаў, што дапамагаюць яе набыць, як вызначальнай унутранай патрэбы;

  • паслядоўна развіваць у сабе сціпласць, ураўнаважанасць, карэктнасць, гартаваць цярплівасць - якасці менавіта адукаванай асобы, заўважаць і ацэньваць іх у паводзінах сваіх педагогаў і аднакурснікаў;

  • праяўляць ініцыятыву і зацікаўленасць у арганізацыі жыццядзейнасці групы і факультэта, дбаць пра згоду і памяркоўнасць у калектыве; зважаючы на далікатнасць і канфідэнцыяльнасць адносін, не распаўсюджваць звесткі (пра стан здароўя, сацыяльныя праблемы і інш.), якія могуць выклікаць недавер да асобы аднакурсніка ці педагога;

  • паводзіць сябе годна на занятках: адмяжоўваць сябе і іншых ад недарэчных размоў і спраў, непатрэбных рэплік і дыскусій, што скарачаюць час, адведзены на эфектыўнае навучанне;

  • не прыніжаць сябе на экзаменах і заліках несумленнымі паводзінамі і асабліва спісваннем - бяздумным перанясеннем на паперу думак, якія спасцігаюцца іншым шляхам, цярплівым самаўдасканаленнем; перад правядзеннем атэстацыі і калектыўных мерапрыемстваў адключаць інфармацыйныя сродкі сувязі;

  • быць гатовым прыйсці на дапамогу таварышам, ахвяруючы сваімі звычкамі і часам; вучыцца вырашаць як свае, так і чужыя праблемы, радавацца як сваім перамогам, так і поспехам тых, хто кожны дзень побач;

  • вучыцца дараваць і ацэньваць дараванне ў адносінах да сябе як акт міласэрнасці; кантраляваць сябе і правільна ўспрымаць крытыку, аб'ектыўна і абачліва крытыкаваць іншых;

  • выяўляць ветлівасць: малодшым адносна старэйшых па ўзроўні ці статусе, мужчынам у адносінах да жанчын, асобам, што ўваходзяць у памяшканне, вітацца першымі; выкладчыкаў на пачатку заняткаў вітаць уставанием;

  • захоўваць прыстойны знешні выгляд, у якім выяўляецца павагада ўсталяваных адзіных патрабаванняў, а не выклік ім; здымаць верхняе адзенне ў вучэбных і службовых памяшканнях; не сядзець у памяшканнях і калідорах на сталах і падаконніках; не бегаць без патрэбы, не мітусіцца, не крычаць;

  • не дапускаць прылюдных паводзін, у якіх выяўляюцца інтымныя адносіны і для якіх існуюць іншыя ўмовы.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Кожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт) icon«Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»

Кожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт) icon"брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя а. С. Пушкіна"
Канферэнцыя адбудзецца 18-19 кастрычніка 2012 года па адрасе: г. Брэст, вуліца Міцкевіча, 28

Кожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт) iconМэты І задачы ўступнага іспыту ў уа брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна на спецыяльнасць
Журналістыка” (друкаваныя смі), спецыялізацыя 1-23 01 08-01 01 (перыядычны друк) у 2010 годзе

Кожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт) iconЗнакава-сімвалічная сістэма беларускай традыцыйнай духоўнай культуры
А. Швед, прафесар кафедры беларускага літаратуразнаўства ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна», доктар...

Кожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт) iconЗацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі
«Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» (далей Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасці з Палажэннем аб Студэнцкім навуковым...

Кожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт) iconПалажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі
Палажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна» (далей Палажэнне) распрацавана...

Кожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт) icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце
Падрыхтоўку студэнтаў у галіне рэлігіязнаўства трэба разглядаць як неад’емны кампанент прафесійнай падрыхтоўкі. Неабходнасць вывучэння...

Кожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт) iconАнага тэсцiравання дапаможнік для слухачоў факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Віцебск Выдавецтва уа "вду імя П. М. Машэрава" 2008
Друкуецца па рашэнні навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава”

Кожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт) icon«магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова» горацкі педагагічны каледж
Добрасумленная праца ў выбранай галіне грамадска-карыснай дзейнасці, выкананне вучэбнай дысцыпліны абавязак І справа гонару кожнага...

Кожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт) iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт тэсты па гісторыі мовазнаўства практычны дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта гомель 2003
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”26...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка