Гальпяровіч навум Якаўлевіч, беларускі журналіст, паэт. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам "За заслугі перад Полацкам" І медалём Ф. Скарыны




НазваГальпяровіч навум Якаўлевіч, беларускі журналіст, паэт. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам "За заслугі перад Полацкам" І медалём Ф. Скарыны
Дата канвертавання24.11.2012
Памер19.66 Kb.
ТыпДокументы
ГАЛЬПЯРОВІЧ

Навум Якаўлевіч,

беларускі журналіст, паэт. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам “За заслугі перад Полацкам” і медалём Ф.Скарыны.

У год кнігіи мы звяртаемся да Вас, як вядомага чалавека ў нашым горадзе, з просьбай адказаць на некалькі пытанняў:


1.Самыя яркія кніжныя ўражанні з дзяцінства і юнацтва?

З самага ранняга дзяцінства я любіў прыгодніцкую літаратуру, празаічныя

творы Аркадзя Гайдара, Іны Гоф, Вольгі Асеевай, Льва Касіля пра сваіх равеснікаў, вершы Маршака, Барто, Чукоўскага, Купалы, захапляўся Цімурам і яго камандай, Васьком Трубачовым, героямі Янкі Маўра і Змітрака Бядулі. З замежнай прыгодніцкай літаратуры прачытаў усяго Жуль Верна, Майн Рыда, Луі Бусенара. Пазней палюбіў Купрына, Буніна, Тургенева. Увогуле, шмат чытаў таго, што было ранавата для майго ўзросту. Потым, перачытваючы ў больш сталым узросце, знаходзіў тое, што прапусціў, што не да канца зразумеў.

2. Якую кнігу Вы чытаеце зараз?

Цяпер на маім стале не адна кніга. Алена Брава “Каменданцкі час для ластавак”. Вельмі цікавы празаік, чытаю з вялікім задавальненнем. Анатоль Бутэвіч “Адвечны покліч Радзімы“ з серыі “Сем цудаў Беларусі“ і кнігі па гісторыі Віцебска, пра жыццё і творчасць Казіміра Малевіча і Марка Шагала, бо зараз працую над кнігай пра Віцебск для выдавецтва “Пачатковая школа”. Ну і на чарзе перыёдыка – новыя нумары часопісаў “Полымя“ , “Маладосць“ “Нёман”.

3. Якую кнігу, на Ваш погляд, трэба прачытаць кожнаму палачаніну?

Я думаю , што кожнаму палачаніну варта пачытаць кнігу Уладзіміра Арлова “Таямніцы полацкай гісторыі“ , вялізны том “Полацк“ , што выйшаў толькі што ў выдавецтве “ Беларуская энцыклапедыя”. Буду рады, калі землякі зазірнуць у кнігу “Полацк –бацька гарадоў беларускіх“ Н. Гальпяровіча і Н Ванінай, што выдала выдавецтва “Пачатковая школа“ і кнігу–альбом “Я ад дрэва твайго“ з маімі вершамі, прысвечанымі роднаму гораду. Пра наш горад і яго людзей напісалі цікавыя творы Алесь Савіцкі, Барыс Косцін, Пятро Васючэнка, Надзея Салодкая ,Сяргей Тарасаў, Іван Саверчанка, прысвяцілі навуковыя даследаванні Георгій Штыхаў, Дзяніс Дук, Ніна Здановіч, Уладзімір Лобач...

4. Што для Вас значыць кніга і чытанне?

Услед за класікам я магу паўтарыць, што ўсім добрым абавязаны кнізе. Кніга і толькі кніга была для мяне галоўным выхавацелем з дзяцінства, з кніг я пачэрпнуў не толькі звесткі пра сусвет, пра жыццё людзей, іх псіхалогію, кнігі выхавалі ў мяне любоў да Радзімы, вернасць высокім ідэалам. Я нават уменню правільна пісаць і гаварыць абавязаны добрым кнігам. Кнігі дапамагалі мне знайсці адказы на самыя складаныя пытанні, кнігі вучылі мяне быць сапраўдным чалавекам. Я не ведаю, як склаўся б мой лёс, калі б не адданая і ўсепаглынаючая любоў да харошай кнігі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гальпяровіч навум Якаўлевіч, беларускі журналіст, паэт. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам \"За заслугі перад Полацкам\" І медалём Ф. Скарыны iconГанна Мікалаеўна атрошчанка
Член саюза пісьменнікаў Беларусі І беларускага Саюза журналістаў. Паэтэса, празаік, журналіст, публіцыст. Піша на рускай І беларускай...

Гальпяровіч навум Якаўлевіч, беларускі журналіст, паэт. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам \"За заслугі перад Полацкам\" І медалём Ф. Скарыны iconАддзел бібліятэчнага маркетынгу
Чырвоная змена”, з 1961г. – старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё. З 1975г. – загадчык аддзела прозы...

Гальпяровіч навум Якаўлевіч, беларускі журналіст, паэт. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам \"За заслугі перад Полацкам\" І медалём Ф. Скарыны iconРаіса баравікова
Сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”, паэт, празаік, публіцыст, аўтар вялікай колькасці кніг,...

Гальпяровіч навум Якаўлевіч, беларускі журналіст, паэт. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам \"За заслугі перад Полацкам\" І медалём Ф. Скарыны iconГальпяровіч Навум Якаўлевіч нарадзіўся ў Полацку. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў грузчыкам на заводзе шкловалакна, карэктарам, літсупрацоўнікам у
Бду. У 1977 годзе пераехаў у Наваполацк, дзе працаваў рэдактарам радыёвяшчання аб’яднання “Палімір”, карэспандэнтам гарадской газеты...

Гальпяровіч навум Якаўлевіч, беларускі журналіст, паэт. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам \"За заслугі перад Полацкам\" І медалём Ф. Скарыны iconТаццяна Дасаева Беларускі дзяржаўны універсітэт Радыёстанцыя "Беларусь" у інфармацыйнай прасторы
Згодна з канцэпцыяй развіцця замежнага вяшчання, адной з галоўных задач радыёстанцыі “Беларусь” з’яўляецца фарміраванне пазітыўнага...

Гальпяровіч навум Якаўлевіч, беларускі журналіст, паэт. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам \"За заслугі перад Полацкам\" І медалём Ф. Скарыны iconРоздум пра творчасць уладзіміра караткевіча
Анатоль Леанідавіч Верабей — крытык, лі- таратуразнаўца. Дацэнт кафедры беларускай -літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсі-...

Гальпяровіч навум Якаўлевіч, беларускі журналіст, паэт. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам \"За заслугі перад Полацкам\" І медалём Ф. Скарыны iconЗванне "Герой Беларусі" вышэйшая ступень узнагароды. Заснавана Прэзідэнтам рб у 1996 годзе. Прысвойваецца адзін раз за асаблівыя заслугі перад Айчынай
Званне “Герой Беларусі” – вышэйшая ступень узнагароды. Заснавана Прэзідэнтам рб у 1996 годзе. Прысвойваецца адзін раз за асаблівыя...

Гальпяровіч навум Якаўлевіч, беларускі журналіст, паэт. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам \"За заслугі перад Полацкам\" І медалём Ф. Скарыны iconШчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі
Заслужаная настаўніца Беларусі (1987 г.), член Саюза пісьменнікаў рб (1985 г.). Асноўная тэматыка публікацый методыка выкладання...

Гальпяровіч навум Якаўлевіч, беларускі журналіст, паэт. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам \"За заслугі перад Полацкам\" І медалём Ф. Скарыны iconКіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых
Кіпель Вітаўт – беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага...

Гальпяровіч навум Якаўлевіч, беларускі журналіст, паэт. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам \"За заслугі перад Полацкам\" І медалём Ф. Скарыны iconАлесь Анціпенка, філёзаф, сябра Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў, сябра рады Беларускага пэн-цэнтру
Нарадзіўся ў 1953 годзе, як сам кажа, на далёкім усходзе Беларусі, у Слаўгарадзе, у сям’і настаўнікаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка