Настаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года




НазваНастаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года
Дата канвертавання09.01.2013
Памер56.05 Kb.
ТыпДокументы

Настаўніцкая газета

№141 (7271)

20 лістапада 2012 года

Падзеі. Факты. Людзі

Кваліфікацыйная катэгорыя – частка іміджу педагога


Такую думку агучыў старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Аляксандравіч Бойка падчас VII з'езда названай арганізацыі, які прайшоў днямі ў Мінску. З'езд сабраў прафсаюзных лідараў педагагічнай галіны краіны, кіраўнікоў абласных упраўленняў адукацыі, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Удзел у мерапрыемстве таксама прынялі міністр адукацыі Сяргей Аляксандравіч Маскевіч і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Пятровіч Козік.

Перыяд з красавіка 2010 па лістапад 2012 года быў асаблівым для галіновага прафсаюза, заўважыў падчас свайго выступлення А.А.Бойка. Значнай кансалідацыі ўсіх арганізацыйных структур прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі ў справе абароны правоў і інтарэсаў педагогаў запатрабавала ўступленне ў сілу Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў 2011 годзе. Прафсаюзныя лідары на ўсіх узроўнях імкнуліся знайсці салідарную з сацыяльнымі партнёрамі пазіцыю па шэрагу спрэчных пытанняў. Дадатковым стымулам для ўдасканалення многіх напрамкаў дзейнасці з'явілася і 90-годдзе галіновага прафсаюза (2011 год).

Прафсаюзны рух педагагічнай галіны сёння — гэта 612 тысяч чалавек, 65,7% з ліку якіх складаюць работнікі арганізацый сістэмы Міністэрства адукацыі, 29% — навучэнцы ўстаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійнатэхнічнай адукацыі (грамадзяне Рэспублікі Беларусі і замежнікі), 4,9% з'яўляюцца ветэранамі педагагічнай працы.

Падводзячы вынікі справаздачнага перыяду, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі адзначыў як адну з рэалізаваных задач сацыяльнага партнёрства работу прадстаўнікоў галіновага прафсаюза ў складзе калегій Міністэрства адукацы і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, упраўленняў адукацыі выканкамаў. Прадстаўнікі прафсаюза, паводле слоў А.А.Бойкі, працуюць сёння ў складзе атэстацыйных камісій, камісій па размеркаванні жылля грамадзянам (якія знаходзяцца на ўліку асоб, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў), аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні, праверцы ведаў кіраўнікоў і спецыялістаў па пытаннях аховы працы і г.д.

Так, галіновы прафсаюз прымаў актыўны ўдзел у абмеркаванні і ўнясенні прапаноў у праект Кодэкса аб адукацыі, удзельнічаў у рамках яго рэалізацыі ў распрацоўцы ведамасных нарматыўных прававых актаў; уносіў прапановы ў праекты нарматыўных прававых актаў па пытаннях парадку замяшчэння пасад прафесарскавыкладчыцкага складу, атэстацыі педагагічных работнікаў.

— Напрыклад, калі паўстала пытанне пра абавязковае пацвярджэнне любой кваліфікацыйнай катэгорыі, што значна пагаршала прававое становішча педагогаў, прафсаюз прапанаваў распаўсюдзіць гэты парадактолькі на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю і катэгорыю "настаўнік-метадыст", штоўводзілася, — сказаў Аляксандр Аляксандравіч. — У рамках Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі нам удалося адстаяць шэраг пазіцый. Сярод іх такія важныя, як:

*права праходзіць атэстацыю на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнікметадыст" для настаўнікаў устаноў адукацыі розных тыпаў;

*прэферэнцыі цяжарным жанчынам і работнікам, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3х гадоў, пры пацвярджэнні адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі;

*пашырэнне пераліку ўстаноў адукацыі, якім дадзена права праводзіць кваліфікацыйныя экзамены на пацвярджэнне адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Значная роля галіновага прафсаюза і ў тлумачальнай, кансультацыйнай рабоце ў СМІ, распрацоўцы метадычных рэкамендацый у сувязі з прыняццем новых нарматыўных актаў.

Акрамя таго, па ініцыятыве прафсаюзнай арганізацыі педагогаў у Галіновае пагадненне былі ўключаны гарантыі для работнікаў, якія пераведзены на кантрактную форму найму, у тым ліку для асоб перадпенсіённага ўзросту, маладых спецыялістаў; жанчын, якія маюць непаўналетніх дзяцей; цяжарных жанчын і інш. Напрыклад, з педагогамі-жанчынамі, якія маюць дзяцей, кантракты працягваюцца з іх згоды да дасягнення дзіцем узросту 5 гадоў. Наймальнікам таксама рэкамендуецца пераводзіць работнікаў, якія адпрацавалі па кантракце без парушэнняў працоўнай дысцыпліны, на працоўны дагавор на няпэўны тэрмін(з іх згоды).

Асаблівая ўвага падчас работы з'езда ўдзялялася такому пытанню, як аплата працы педагогаў. А.А.Бойка нагадаў прысутным, што па даручэнні VI з'езда галіновага прафсаюза Цэнтральны камітэт накіраваў зварот Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, у якім выказаў занепакоенасць узроўнем аплаты працы ў галіне, неадназначнасцю трактовак новага заканадаўства ў сферы прафесійнага пенсіённага заканадаўства, выдзялення сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на ўстанаўленне стымулюючых выплат работнікам галіны, з якімі заключаны кантракты і інш.

Трэба адзначыць, што, дзякуючы сумесным намаганням ФПБ, Міністэрства адукацыі і галіновага прафсаюза, з чэрвеня 2011 года работнікам устаноў дашкольнай адукацыі вернута былая працягласць адпачынкаў. 3 1 кастрычніка 2010 года павялічаны заробак маладым спецыялістам, педагагічным работнікам, нізкааплатным катэгорыям работнікаў. Тарыфныя стаўкі (аклады) маладых спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй павялічаны на 10%, а педагагічных работнікаў, у тым ліку і маладых спецыялістаў, — на 25%.

Вынікам плённага супрацоўніцтва сацыяльных партнёраў стала прыняцце рашэння аб павелічэнні са студзеня 2012 года на 50% тарыфных акладаў педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу, якія не маюць вучоных ступеняў і званняў.

Між тым, паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у верасні 2012 года паказчык намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы работнікаў сістэмы адукацыі склаў 2 899,9 тысячы рублёў, што адпавядае 70% адагульна рэспубліканскага паказчыка і з'яўляецца самым нізкім сярод паказчыкаў па асобных відах эканамічнай дзейнасці.

Павелічэнне тарыфнай стаўкі першага разраду з 1 верасня 2012 года пры ўжо зафіксаваным узроўні інфляцыі за студзень — верасень 2012 года 18,1% не прывяло да рэальнага росту заработнай платы работнікаў сістэмы адукацыі за аналагічны перыяд. Больш за тое, узмацняецца дыспрапорцыя ў аплаце працы педагогаў у параўнанні з работнікамі іншых сфер.

Даволі нізкі заробак атрымліваюць асістэнтывыкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі (каля 2334,2 тысячы рублёў), выхавальнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі (каля 2037,4 тысячы рублёў), метадысты (каля 1961,9 тысячы рублёў), педагогі ўстаноў дадатковай адукацыі (каля 1886,5 тысячы рублёў). Для параўнання: на сёння з улікам лістападаўскага павышэння сярэдні памер пенсіі па ўзросце, паводле папярэдніх ацэнак, складае каля 1 млн 964 тысячы рублёў. Гэта значыць, заробак шэрагу катэгорый педагагічных работнікаў фактычна ніжэйшы за памер пенсіі.

Заработная плата маладога спецыяліста ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі складае цяпер прыблізна 1971,8 тысячы рублёў за стаўку. Пасля заканчэння тэрміну абавязковай адпрацоўкі па размеркаванні яго заробак памяншаецца, паколькі малады спецыяліст перастае атрымліваць даплату ў памеры адной тарыфнай стаўкі. Гэтае разыходжанне не можа ліквідаваць нават праходжанне атэстацыі на прысваенне другой кваліфікацыйнай катэгорыі.

— Педагог павінен больш атрымліваць за свой кваліфікацыйны ўзровень, каб мець стымул да павышэння кваліфікацыі, — заўважыў А.А.Бойка. — Кваліфікацыйная катэгорыя павінна стаць часткай іміджу педагога, адлюстраваннем як якасці адукацыі, так і ўзроўню заработнай платы. Пакуль што гэтага няма.

Падчас з'езда абмяркоўваліся і іншыя актуальныя для галіновага прафсаюза пытанні: улік інтарэсаў навучэнцаў і педагогаў пры аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі, абарона правоў настаўнікаў і выкладчыкаў, выдзяленне грашовых сродкаў з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на стварэнне бяспечных працоўных умоў і ахову працы, інфармацыйная работа і інш.

Данута БУЙНОВА

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Настаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года iconНастаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года
Прычым здарылася гэта практычна на парозе школы. Трагедыя не пакінула раўнадушным нікога: вельмі ўжо відавочным быў той факт, што...

Настаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года iconНастаўніцкая газета 2 лютага 2013 года Падзеі. Факты. Людзі
Усяго ў рамках акцыІ галіновым прафсаюзам было адзначана 30 такіх маладых людзей

Настаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года iconНастаўніцкая газета 26 лютага 2013 года
Да сумеснага пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі І прэзідыума Цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі

Настаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года iconПлан работы дуа "Зубкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" з 12 лістапада па 17 лістапада 2012 года
Тэхналогія педагагічнай дзейнасці як аснова эфектыўнага рознабаковага развіцця асобы

Настаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года icon12-19 лістапада 2012 года
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага (вул. Валадарскага, 5)

Настаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года iconЕженедельная газета о любительском футболе Калининградской области №37 (1 марта 2012 года)

Настаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года iconЕженедельная газета о любительском футболе Калининградской области №39 (15 марта 2012 года)

Настаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года iconКоммунального комплекса в свердловской области
Уг ("Областная газета", 2009, 14 июля, n 204), от 25 августа 2009 года n 780-уг ("Областная газета", 2009, 28 августа, n 252-253)...

Настаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года iconМониторинг средств массовой информации 22 ноября 2012 года
Готов проект по поставке дешевой сибирской энергии в европейскую часть страны, — газета 3

Настаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года iconКонкурс праводзіцца з 01 кастрычніка да 02 лістапада 2012 года І ўключае наступныя этапы
Сапраўднае Палажэнне вызначае мэты, задачы, круг удзельнікаў, тэрміны І парадак правядзення Конкурсу творчых работ

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка