Зацверджана




НазваЗацверджана
Дата канвертавання09.01.2013
Памер78.48 Kb.
ТыпДокументы

ЗАЦВЕРДЖАНА


Пастанова

Мiнiстэрства

статыстыкi i аналiзу

Рэспублiкi Беларусь

28.06.2007 № 108


УКАЗАННІ

па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 2-нк «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі»



1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 2-нк «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, i iх фiлiялы (далей – установы адукацыі): тэхнiкумы, вучылішчы, каледжы, сярэднія школы-каледжы мастацтваў, гімназіі-каледжы мастацтваў, лінгвістычныя гімназіі-каледжы, прафесіянальна-тэхнічныя каледжы, вышэйшыя каледжы і вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, інтэграванай са спецыяльнасцямі вышэйшай адукацыі. Справаздача запаўняецца асобна на кожную форму атрымання адукацыі (дзенную, вячэрнюю, завочную) па стану на 1 кастрычнiка i прадстаўляецца абласному, Мiнскаму гарадскому ўпраўленню статыстыкi, сваей вышэйстаячай арганiзацыi 5 кастрычнiка.

Усе паказчыкi справаздачы павiнны запаўняцца па даных пярвiчнай падлiковай дакументацыi, якая есць у аддзеле кадраў i бухгалтэрыi ўстановы адукацыі.

Пры складанні справаздачы у даныя аб навучэнцах уключаюцца даныя як аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, так і аб грамадзянах усіх замежных краін.

У справаздачы выдзелены наступныя групы: на аснове агульнай базавай адукацыі; на аснове агульнай сярэдняй адукацыі; на аснове прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі. Групы на аснове прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі фарміруюцца з асоб, якія былі прыняты ва ўстанову адукацыі на скарочаны тэрмін навучання на спецыяльнасці, інтэграваныя са спецыяльнасцямі прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.

2. У раздзеле I «Размеркаванне навучэнцаў па курсах i спецыяльнасцях» прыводзяцца даныя аб прыеме навучэнцаў, колькасцi навучэнцаў па курсах, спецыяльнасцях i выпуску спецыялістаў. З агульнай колькасцi навучэнцаў выдзяляюцца жанчыны.

Назва спецыяльнасці прыводзiцца ў поўнай адпаведнасцi з Общегосударственным классификатором Республики Беларусь ОКРБ 011 – 2001 «Специальности и квалификации», зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2001 г. № 3, і запаўняецца ў графе А.
У графе Б прастаўляецца код спецыяльнасці.

У графу 1 «Прынята» уключаецца колькасць прынятых ва ўстанову за перыяд з 1 кастрычнiка мiнулага года па 30 верасня бягучага года згодна з загадам кіраўніка ўстановы і адпаведна вызначанай колькасці бюджэтных і платных месцаў на навучанне. Колькасць залічаных па загаду, але выбыўшых да 1 кастрычніка, а таксама залічаных у колькасць папаўнення старэйшых курсаў у графу 1 не ўключаецца. Колькасць навучэнцаў на курсах (графы з 2 па 7) паказваецца ў адпаведнасцi з загадамi па ўстанове. Даныя аб выпуску спецыялiстаў (графа 10) паказваецца за год з 1 кастрычнiка мiнулага года па 30 верасня бягучага года (не ўключаюцца асобы, якiя не здалi дзяржаўныя экзамены, або не абаранiлi дыпломную работу).

Па радках 05, 06 паказваюцца даныя аб прыеме, колькасцi i выпуску навучэнцаў, якiя навучалiся ва ўстанове на ўмовах дагавораў, заключаных памiж установай адукацыі i навучэнцам, арганізацыяй, ўстановай адукацыі i навучэнцам аб поўнай аплаце затрат на навучанне.

Па радку 07 неабходна паказаць колькасць навучэнцаў, якія навучаюцца за кошт сродкаў бюджэту, з iх – навучаюцца па дагавору аб мэтавай падрыхтоўцы (радок 08) згодна з Положением о целевой подготовке квалифицированных рабочих (служащих) и специалистов, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь ад 28 сакавіка 2000 г. № 406 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 33, 5/2876; 2006 г., №55, 5/22120).

У даведцы 2 даныя аб прыеме, колькасці навучэнцаў, выпуску спецыялістаў, якія навучаюцца за кошт бюджэтных сродкаў, размяркоўваюцца па спецыяльнасцях.

3. У раздзеле II «Размеркаванне навучэнцаў па катэгорыях» у графах з 1 па 5 прыводзяцца даныя аб асобах, якiя навучаюцца на падставе льгот, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i падцверджаных неабходнымi дакументамi.

4. У раздзеле III «Размеркаванне навучэнцаў па ўзросту» паказваюцца звесткi аб узросце ўсiх навучэнцаў (з радка 04 граф 8 i 9 раздзела I). Узрост навучэнцаў вызначаецца па лiку поўных гадоў на
1 студзеня наступнага за справаздачным года.

5. У раздзеле IV «Колькасць навучэнцаў дзеннай формы атрымання адукацыі, якiя атрымлiваюць стыпендыю» паказваецца колькасць навучэнцаў, якiм загадам дырэктара ўстановы адукацыі назначана стыпендыя са стыпендыяльнага фонду, а таксама тых, якія атрымлiваюць стыпендыю ў адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi з арганiзацыямi. У графах з 2 па 5 паказваюцца звесткi аб стыпендыятах па вiдах стыпендый.

6. У раздзеле V «Вынiкi прыему» па радку 01 паказваюцца даныя аб агульнай колькасцi асоб, якiя падалi заявы для паступлення. Па радку 02 прыводзяцца звесткі аб колькасці залічаных ва ўстанову адукацыі (без залічаных, але выбыўшых да 1 кастрычніка бягучага года).

Даныя ў графе 1 па радку 02 адпавядаюць даным у графе 1 па радку 04 раздзела І.

У графе 2 выдзяляецца колькасць асоб, якія на момант атрымання агульнай базавай або сярэдняй адукацыі пражывалі ў сельскіх населеных пунктах не менш як 2 гады.

У графах з 3 па 12 колькасць падаўшых заявы i колькасць залiчаных ва ўстанову адукацыі, размяркоўваецца па атрыманай адукацыi. У графе 12 паказваюцца даныя аб асобах, якiя падалi заявы i залiчаны для атрымання другой сярэдняй спецыяльнай адукацыi.

Колькасць залічаных на навучанне ў групы сярэдняй спецыяльнай адукацыі прафесіянальна-тэхнічных каледжаў пасля двух курсаў прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі паказваюцца ў раздзеле I па радку 03, а таксама ў раздзеле V у графе 11.

7. У раздзеле VI «Арганізацыі грамадскага харчавання» паказваецца фактычная колькасць месцаў у арганізацыях грамадскага харчавання непасрэдна ва ўстанове адукацыі i асобна пры iнтэрнатах.

8. У раздзеле VII «Размеркаванне колькасцi навучэнцаў па мовах навучання» па радках 02 і 03 паказваеца колькасць навучэнцаў, якiя вывучаюць усе прадметы на адной мове (рускай цi беларускай). Радкі 04 і 05 запаўняюцца ў тым выпадку, калi ва ўстанове адукацыі частка прадметаў выкладаецца на беларускай мове, а другая частка на рускай цi iншых мовах.

9. У раздзеле VIII «Выкладчыцкi састаў» паказваюцца даныя аб усiм выкладчыцкім саставе (фізічных асобах), якi займае пасады, прадугледжаныя штатным раскладам. Акрамя таго, па радку 03 паказваюцца даныя аб асобах, якiя працуюць на ўмовах штатнага сумяшчальнiцтва, а па радку 04 – на ўмовах пагадзiннай аплаты працы (без асоб, якiя займаюць штатныя пасады). У графах з 3 па 6 даныя аб выкладчыках размяркоўваюцца з улікам прысваення кожнаму вучонай ступені і вучонага звання, а ў графах з 7 па 12 – па ўзросту, які вызначаецца па колькасці поўных гадоў на 1 студзеня наступнага за справаздачным года.

Майстры вытворчага навучання ў колькасць выкладчыкаў не ўключаюцца.

Дырэктары ўстаноў адукацыі, намеснiкi дырэктара па вучэбнай, вучэбна-вытворчай рабоце, загадчыкi аддзяленняў, практыкай i iншыя работнiкi з колькасці адмiнiстрацыйна-гаспадарчага i навучальна-дапаможнага складу, якi вядзе выкладчыцкую работу, адносяцца да выкладчыкаў.

10. У раздзеле IX «Колькасць навучэнцаў з замежных краін» з указаннем дзяржавы i спецыяльнасцi паказваюцца даныя аб прыеме, колькасцi навучэнцаў i выпуску спецыялiстаў, якiя да паступлення на вучобу пражывалi на тэрыторыях замежных краiн, і былі прыняты на вучобу згодна з Правилами приема в средние специальные учебные заведения, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад
7 лютага 2006 г. № 80 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 24, 1/7253).

Код дзяржавы запаўняецца органамi дзяржаўнай статыстыкi ў адпаведнасцi з Общегосударственным классификатором Республики Беларусь ОКРБ 017 – 99 «Страны мира», зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 1999 г. № 8.

11. У раздзеле X «Колькасць навучэнцаў, якія накіраваны навучацца за мяжу» паказваецца колькасць навучэнцаў, якiя накiраваны дадзенай установай адукацыі навучацца за мяжу тэрмiнам не менш чым на 1 год, з указаннем дзяржавы i спецыяльнасцi.

12. Раздзел XI «Звесткі аб плошчы вучэбна-лабараторных будынкаў i iнтэрнатаў» запаўняюць установы адукацыі i iх фiлiялы, якія маюць уласную плошчу або плошчу, арандаваную ў iншых арганiзацыях, уключаючы арандаваную ў iншых установах адукацыі. Пры гэтым даныя аб плошчы паказваюцца ў квадратных метрах у цэлых лічбах.

У вучэбную плошчу (графа 5) ўключаецца плошча тых памяшканняў, у якiх адбываецца вучэбны працэс: аўдыторыi, вучэбныя лабараторыi, вучэбныя кабiнеты, чарцежныя залы i залы курсавога i дыпломнага праектавання, вучэбныя майстэрнi, дэманстрацыйныя, мантажныя i выпрабавальныя залы, закрытыя спартыўныя будынкi (спартыўныя залы ўсiх вiдаў, закрыты басейн для плавання).

Да вучэбна-дапаможнай плошчы (графа 6) адносiцца плошча тых памяшканняў, у якiх адбываецца работа, дапаможная да вучэбнага працэсу: выкладчыцкiя пакоi, адмiнiстрацыйныя памяшканнi, памяшканнi грамадскiх арганiзацый, бiблiятэчныя памяшканнi (чытальныя залы, кнiгасховiшчы), службова-вытворчыя памяшканнi, пакоi для адпачынку супрацоўнiкаў, кабiнет дырэктара, архiвы, памяшканнi актавай залы (актавая зала, пакоi для самадзейных калектываў, кiнаапаратная, радыевузел, кладоўка для iнвентару).

У падсобную плошчу (графа 7) ўваходзiць плошча сталовых, буфетаў, кухань, гардэробаў, лесвiчных клетак, тамбураў, пераходаў, санвузлоў, пакояў для самастойных заняткаў, гаспадарчых памяшканняў, палiклiнiк, амбулаторый, медпунктаў, памяшканняў тэхнiчнага i санiтарна-тэхнiчнага прызначэння (бойлерная, вузлы ўпраўлення цеплазабеспячэннем, шчытавыя, насосныя, кацельныя, радыевузлы, мясцовыя тэлефонныя станцыi).

У жылую плошчу (графа 8) ўключаецца ўся плошча, занятая пад жылле, у тым лiку i плошча жылых дамоў, занятых толькi выкладчыкамi. З агульнай жылой плошчы выдзяляецца плошча, занятая пад жылле толькi навучэнцамi дадзенай навучальнай установы (графа 9), i плошча, занятая навучэнцамi іншых устаноў (графа 10).

У колькасць навучэнцаў, якiя маюць патрэбу ў iнтэрнатах, уключаюцца толькi асобы, якiя навучаюцца ў дадзенай установе адукацыі.

12. Раздзел XII «Рух колькасці навучэнцаў з 1 кастрычнiка мiнулага года па 30 верасня бягучага года» запаўняецца ў адпаведнасцi з загадамi па ўстанове адукацыі. Паказваецца колькасць навучэнцаў, якія прыбылі ва ўстанову адукацыі (без новага прыему, але з улікам залічаных на папаўненне старэйшых курсаў) і выбылі з яе за указаны перыяд. Сярод тых, хто прыбыў, паказваецца колькасць пераведзеных з другіх форм атрымання адукацыі (дзеннай, вячэрняй, завочнай), другіх устаноў, па іншых прычынах, сярод выбыўшых - адлiчаныя па непаспяховасцi, пераведзеныя ў другiя формы атрымання адукацыі, у другiя ўстановы і па iншых прычынах.


Заўвага. Тэрмiналогiя, прыведзеная ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення дадзенай справаздачы.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зацверджана iconЗацверджана загад 03. 01. 2012 № Факультатыўныя заняткі

Зацверджана iconЗацверджана
Аб навучанні без адрыву ад вытворчасці ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі беларусь

Зацверджана iconЗацверджана на пасяджэнні
Арганізацыя адукацыйнага працэсу па прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыкла ў 2012/2013 навучальным годзе

Зацверджана iconЗацверджана загад 03. 01. 20112 графік правядзення класных І інфармацыйных гадзін на 2 паўгоддзе 2011/2012 навучальнага года

Зацверджана iconПадрыхтаваны ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, якое зацверджана

Зацверджана iconЗацверджана
Грыгаровіч Ядвіга Дамінікаўна, доктар педагагічных навук, прафесар, рэктар установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры...

Зацверджана iconАршанскі раён
Падрыхтаваны ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь,...

Зацверджана iconФ 20-014 Зацверджана
Прапазіцыйныя формулы. Таўталогіі, супярэчнасці, логікава эквівалентныя формулы. Прыклады

Зацверджана iconЗацверджана
Смолік Аляксандр Іванавіч, доктар культуралогіі, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі І музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага...

Зацверджана iconЗацверджана пастанова Мiнiстэрства
Дзiцячы сад-школа паказвае ў справаздачы звесткі толькi аб дзецях-дашкольнiках, якія знаходзяцца на рэжыме дашкольнай установы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка