Севярын Квяткоўскі, Менск




НазваСевярын Квяткоўскі, Менск
Дата канвертавання09.01.2013
Памер20.5 Kb.
ТыпДокументы
Аблога 23 студзеня


Севярын Квяткоўскі, Менск


На старонках інтэрнэт-выданьня “Русский Журнал” наведнікі з Расеі і Беларусі абмяркоўваюць cтасункі між дзьвюма дзяржавамі: “Радуе, што беларусы ў цяжкой сытуацыі шукаюць у расейцаў разуменьня, спагады і падтрымкі. Забаўляе, што яны робяць гэта з воплямі “рус, здавайсь!"; “Лукашэнка малайчына. “Рабуе” нарабаванае, то бок, аднятую ў жыхароў Расеі энэргетычную сыравіну, а атрыманыя грошы ўкладае ў нацыянальную эканоміку"; “Вы хочаце ўключыць нашу Беларусь у склад Расеі, і зрабіць яе губэрняй? Зьдзекуецеся, маўляў, Лукашэнка ніколі ня пойдзе на тое, каб згубіць уладу, і стацца губэрнатарам. А што, Пуцін гатовы сёньня адмовіцца ад пасады прэзыдэнта і стацца губэрнатарам?”


На форумах парталу Tut.by кіпяць жарсьці ў абмеркаваньні навіны пра тое, што Беларусь скіруе на музычны конкурс “Эўравізія” поп-выканаўцу Дзьмітрыя Калдуна. Камэнтары: “Вы б яшчэ каго адправілі і плакалі пра тое, што там нячэсна судзяць”; “Клоўны. Адправілі б ці НРМ, ці Крамбамбулю. Яны 100% ў фінал пройдуць”; “Спэцыяльна шлюць усялякае г…, каб не праcьці. А то раптам – перамогуць? А вы хоць бы ўяўляеце сабе што гэта такое – “Эўравізія” ў Менску? Гэта вам не “Славянскі базар”, гэта крах усёй ідэалёгіі!”


У інтэрнэт-суполцы minsk_by абмяркоўваюць навіну пра тое, што ад 1 лютага ўздымецца падатак на паслугі мабільнай сувязі. Штогод мясцовыя саветы ўсталёўваюць вой падатак. Так, напрыклад у Менску падатак падрасьце зь пяці да дзесяці працэнтаў. Да таго ж, зь пяці да пятнаццаці падвысіцца падатак на продаж мабільных тэлефонаў. “Калі ж увядуць акцызы на туалетную паперу?” – іранізуе карыстальнік pustasloy.


Магілёўскі паэт Дзьмітры Дзьмітрыеў у сваім блогу зьмясьціў спасылку на “мэлядэклямацыю для радыё” Віктара Жыбуля “Расьпілаваныя дошкі пачынаюць зрастацца". Дзьмітры Дзьмітрыеў прэзэнтуе сваё музычнае аздабленьне аўтарскага чытаньня Віктара Жыбуля. Памер файлу амаль 17 мэгабайт, працягласьць – крыху болей за 26 хвілінаў, запіс голасу быў зроблены для рубрыкі “Начная чытанка” ў Начной Свабодзе.


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266 39 52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі быў Севярын Квяткоўскі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Пачнём з агляду публікацыяў на расейскіх рэсурсах. Тэма нядаўні самі кіраўнікоў краінаў снд І дэмарш журналістаў

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні
Сёньня ўладальнік літаратурнай прэміі "Залатая Літара"- 2008 журналіст Севярын Квяткоўскі прэзентуе гарадзенцам сваю кнігу "Фрашкі...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconВітаю, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
На форумах парталу Tut by кіпіць абмеркаваньне нядаўняга інцыдэнту з расейскімі журналістамі, якія адмовіліся асьвятляць сустрэчу...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
На жаль, за 12 гадоў ён так І ня вырас з кароткіх нагавічак старшыні саўгасу"; "Дзівяць пабуджальныя матывы, якія прымусілі "бацьку"...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Украіны, даюць тыдзень. Калі Лукашэнка апэлюе да Масквы толькі "братэрскімі" пачуцьцямі, ўкраінскі бок, які ўспрымаецца там амаль...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Беларусь адмовіцца прадастаўляць сваю тэрыторыю для расейскіх вайсковых аб’ектаў у выпадку, калі Расея ўздыме цэны на энэрганосьбіты....

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Калі ён ужо быў даплыў да гаротніка, той кажа яму: “Схавай крыжык у трусы, бо тут возера, а не царква. … Усіх вернікаў І змагароў...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Суздальцаў некалькі гадоў пражыў у Беларусі, І быў дэпартаваны на пачатку бягучага году з краіны за артыкулы, якія не падабаліся...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка