А. Казулін: "Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай"




НазваА. Казулін: "Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай"
Дата канвертавання09.01.2013
Памер37.43 Kb.
ТыпДокументы
Паводзіны вышэйшых асобаў -- пад звышпільным кантролем


Шмат у якіх краінах сьвету асабістае жыцьцё палітыкаў вельмі ўплывае на іх кар'еру і папулярнасьць. Скандал з Монікай Лявінскі ў свой час ледзь ня скончыўся для прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана імпічмэнтам. Увогуле, апытаньні паказваюць, што для амэрыканцаў важна, каб прэзыдэнт краіны быў добрым сем'янінам. У некаторых іншых краінах стаўленьне да асабістага жыцьця кіраўнікоў больш лібэральнае. Пра беларускі досьвед расказвае Ігар Карней.

А. Казулін: “Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай”



Былы рэктар БДУ, экс-кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году Аляксандар Казулін у сваёй тэлепрамове перад выбарцамі наўпрост заявіў:


“За ўсе 12 гадоў мы першую лэдзі так і не ўбачылі – ні на тэлебачаньні, ні на сьвятах, ні на афіцыйных прыёмах. Не сакрэт для многіх, што сёньняшні кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай, мае ад яе сына – падарунак да свайго 50-годзьдзя. Дый пра грамадзянскую цёшчу, экс-міністра аховы здароўя, перасудаў вышэй столі. Ну, ды Бог ім судзьдзя. Але асабістае жыцьцё палітыка павінна быць на віду. Каб табе людзі давяралі, каб яны ведалі, што ты не маньяк, здаровы. І, прыйшоўшы да ўлады, будзеш паводзіць сябе варта, па-чалавечы”.


Паводле дэклярацыяй, якую напярэдадні выбараў падаваў у Цэнтарвыбаркам Аляксандар Лукашэнка, у яго ёсьць жонка, два сыны, дзьве нявесткі і дзьве ўнучкі. Зьвестак пра іншых сямейнікаў няма.


Спадар жа Казулін намякаў на былую асабістую лекарку кіраўніка краіны Ірыну Абельскую. Нядаўна Абельская нарадзіла дзіця і цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.


Сустракаючыся ў красавіку з журналістамі, на пытаньне пра магчымага пераемніка на пасадзе кіраўніка Беларусі Лукашэнка загадкава адказаў: маўляў, самага маленькага буду рыхтаваць: “Унікальны чалавек... Можа, ня мы, але іншыя пакаленьні беларусаў дачакаюцца”. У кулюарах адразу ж загаварылі пра сына Абельскай – на той час ужо зьнятай з пасады кіраўніцы “лечкамісіі”.


Кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Павел Лёгкі на пытаньні журналістаў пасьля такой заявы адказваў аднолькава: у кола абавязкаў прэс-сакратара ніякім чынам не ўваходзіць інфармаваньне мэдыяў пра асабістае жыцьцё, сям’ю кіраўніка дзяржавы. “Асабістае жыцьцё – гэта асабістае жыцьцё прэзыдэнта краіны”, -- заявіў спадар Лёгкі.

А. Лукашэнка: “Прэзыдэнт вядзе замкнёны лад жыцьця”



Неўзабаве пасьля выбараў 1994 году мне ўдалося пагаварыць з жонкай Аляксандра Лукашэнкі – Галінай Радзівонаўнай. Жанчына тады казала, што ня бачыць сэнсу пераяжджаць у Менск, што да такога статусу не падрыхтаваная, дый ніхто яе туды асабліва і ня кліча.


Сам Лукашэнка асабліва і не хавае, што жыве перадусім дзяржаўнымі справамі, а не асабістымі. Пра гэта ён шмат гаварыў падчас ІІІ Усебеларускага народнага сходу, літаральна праз тыдзень пасьля “крыўдных” выказваньняў Казуліна:


“Тое, што я не ідэальны чалавек, дык гэта факт. Але, прабачце, за 12 гадоў мяне, напэўна, кожны чалавек у краіне распрануў, паглядзеў, які ён, куды бяжыць, што робіць, як робіць... У сілу становішча, у сілу майго стаўленьня да ўсяго, у сілу таго, што ідзе жахлівы ціск і пагрозы кожны дзень я вымушаны фактычна весьці (у чым мяне часта нават апазыцыя папракае) замкнёны лад жыцьця. Гэта насамрэч так. Але ў гэтым замкнёным ладзе жыцьця няма нічога нечалавечага – маўляў, я закрыўся і невядома чым займаюся. У любым выпадку прэзыдэнт ніколі, апроч сваёй спальні, адзін не бывае. За ім ідзе ад’ютант, за ім ідзе зьмена. Усе людзі бачаць – не бывае, каб прэзыдэнт адзін дзесьці шоў. А гэта ж людзі. І што, ты ў такіх умовах штосьці ня так зробіш?”.


Лукашэнка яшчэ дадаў, што няшчаснай была б тая нават “супэрмадэль ў сьвеце, якая б пагадзілася стаць жонкай прэзыдэнта Беларусі”. Пра законную жонку, якая працягвае жыць у Рыжкавічах, не было сказана ні слова.


Апошнія пару гадоў спадарыня Лукашэнка працуе ў Шклоўскім райвыканкаме. Яна займаецца разьмеркаваньнем санаторных пуцёвак сярод жыхароў раёну. А яе дом у Рыжкавічах ахоўваецца міліцыянтамі.

В. Булгакаў: “Бацька нацыі”, бо пазьбягае жанчын”



Сямейны статус Лукашэнкі ніяк не адлюстраваны нават у разьдзеле “біяграфія” на ягоным афіцыйным інтэрнэт-сайце: пра сямейнае становішча кіраўніка краіны і пра ягоных дзяцей там увогуле не ўзгадваецца. Затое ёсьць трактаваньне паняцьця “бацькі”: “Аляксандар Лукашэнка даражыць падтрымкай людзей і ганарыцца, што яго ў народзе называюць “бацька”.


Палітоляг і літаратар Валерка Булгакаў у азначэньне “бацька” укладае іншы зьмест:


“Гэта культурны і палітычны патэрналізам, калі Лукашэнка пераўтвараецца ў своеасаблівага бацьку нацыі, які адчужаны ад сэксуальнага пачатку, які папросту прэтэндуе на статус “бацькі нацыі” толькі таму, што ён пазьбягае жанчын вакол сябе. Прынамсі, у ракурсе публічнай палітыкі. І яшчэ насоўваецца адна псыхааналітычная тэма – гэта папросту праблема яго выхаваньня, сацыялізацыі, праблемы чалавека, які нарадзіўся ў няпоўнай сям’і. Тэма нібыта і хісткая, але ў любым разе вартая абгаворваньня, бо, безумоўна, у яго свае, адметныя ўяўленьні пра свабоду і пра палітыку. У гэтым сэнсе, дарэчы, Лукашэнка вельмі блізкі да Мілошавіча, які таксама меў падобную біяграфію і таксама вызначаўся прыкладна падобным характарам палітычных паводзінаў”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

А. Казулін: \"Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай\" iconА. Казулін: "Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай"
Кацаў здолеў пазьбегнуць турмы за два абвінавачаньні ў згвалтаваньнях (а ў Ізраілі за згвалтаваньне прадугледжана турэмнае зьняволеньне...

А. Казулін: \"Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай\" iconА. Казулін: "Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай"
Такім чынам, Кацаў папоўніў сьпісы вышэйшых кіраўнікоў, якія ня супраць сумясьціць службовыя паўнамоцтвы з подзьвігамі на эратычным...

А. Казулін: \"Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай\" iconЮрыдычны факультэт
Уласна, дзяржава існуе, "жыве" толькі ў сваіх функцыях, такім чынам, рэалізуючы сваё прызначэнне. У гэтай характарыстыцы дзяржавы...

А. Казулін: \"Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай\" icon1 арганізацыя І абарона тэрыторыі І прасторы; 2
Уласна, дзяржава існуе, "жыве" толькі ў сваіх функцыях, такім чынам рэалізуючы сваё прызначэнне. У гэтай характарыстыцы дзяржавы...

А. Казулін: \"Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай\" iconКаго звольнілі са структураў саюзнай дзяржавы пасьля праверак Сяргея Сьцяпашына?
Аюзнай дзяржавы Расеі І беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за парушэньні бюджэту саюзнай дзяржавы. Пра гэта днямі паведаміў кіраўнік...

А. Казулін: \"Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай\" iconНаведнікі камэнтуюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі падчас наведваньня на Вялікдзень Катэдральнага сабору. Кіраўнік дзяржавы заявіў: Наймагутнейшы ўдар, які
На форумах парталу tut by наведнікі камэнтуюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі падчас наведваньня на Вялікдзень Катэдральнага сабору....

А. Казулін: \"Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай\" iconШэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік
Пра злоўжываньні бюджэтам саюзнай дзяржавы Сяргей Сьпашын паведаміў падчас свайго візыту ў Менск. Але спадар Сьцяпашын быў нешматслоўным...

А. Казулін: \"Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай\" iconДзеліцца ўражаньнямі ад учарашняга сьпэктаклю "Тутэйшыя" ў Купалаўскім тэатры: "Кульмінацыя у канцы п'есы над сцэнаю ўзьнімаецца бел-чырвона-белы сьцяг
Заля ўстае, І нечый голас крычыць: "Жыве Беларусь!", а яму ў адказ нібы рэхам магутнае трохразовае "Жыве! Жыве! Жыве!" І як хочацца,...

А. Казулін: \"Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай\" iconПалітычная геаграфіябобрык
А тут на паседжаньні сельскага савету старшыня вытворчага кааператыву "Бобрык" ён жа былы кіраўнік калгасу Міхаіл Неўдах, як кажуць,...

А. Казулін: \"Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай\" icon47-мы дзень у калёніі "Віцьба-3" галадае былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін. Ён пратэстуе супраць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе
Аляксандар Казулін. Ён пратэстуе супраць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі й дамагаецца разгляду...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка