Тэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа І Я

НазваТэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа І Я
Дата канвертавання24.11.2012
Памер83.3 Kb.
ТыпДокументы
Слайд 1

Тэма: “Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа і Я. Кулалы і 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка”.

Слайд 2

Галоўная задача бібліятэкі – фарміраванне ў чытачоў каштоўных асноў: патрыятызму, годнасці, грамадсказці, культуры, кампетэнтнасці. Чытанне – гэта заўседы творчая дзейнасць чалавека, дзякуючы якой развіваюцца не толькі інтэлектуальныя здольнасці, але і фарміруюцца асабістыя якасці: сістэма маральных каштоўнасцей, дачыненне да грамадству, прыродзе, свету ў цэлым. Чытанне беларускай літаратуры садзейнічае захаванню прыемственасці ва ўмоўнай культуре нашага народа, захаваную Богам дадзенай нам мовы. Класіка – гэта самае каштоўнае, што маецца ў нашай культуры.

Слайд 3

Кожны адукаваны чалавек і патрыёт сваёй Радзімы абавязкова павінен ведадаць знакамітых людзей сваёй зямлі. У гэтым годзе ў Беларусі спраўляецца знакавая дата 130-годдзе з Дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы – самых вядомых, выдатных народных паэтаў, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. І бібліятэка не магла застацца ў старане ад гэтай вялікай падзеі.

Слайд 4

Купала i Колас – першыя вялікія народныя паэты Беларусі.

Іх сутнасць, роля, значэнне ў гісторыі беларускага народа тыпалагічна тыя ж, што Пушкіна – у рускай, Шаўчэнкі – ва ўкраінскай, Міцкевіча – у польскай.

Іх імены вымаўляюцца заўседы разам - яны пранеслі праз сваю творчасць высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці.

Але ж Купала і Колас вельмі розныя па творчай манеры, у кожнага свой голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар.

Слайд 5

Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў на свабоду,

Зваў з цемры да святла…

Слайд 6

Янка Купала – паэт і драматург, перакладчык і грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і літаратуры. У яго творчасці ярка адбілася шматграннаць жыцця і барацьбы беларускага народа за сваю гісторыю, за чалавечыя правы, ідэі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення, апісанне жыцця народа, гістарычнага мінулага Беларусі. Пісаць аб народзе, па-народнаму і для народа – такі дэвіз Купалы на ўсіх этапах творчасці.

Слайд 7

Зямля Янкі Купалы…

Дарогі дзяцінства і юнацкага жыцця будучага паэта назаўседы звязваюць радашковіцкую веску Вязынку з вескамі Юзафова і Косіна, якія туляцца напаўдарогі паміж Лагойскам і Жодзіна. Прудзішча нітуецца з Селішчам, Бяларучамі, Вялікімі і Малымі Бясядамі, Харужанцамі, Акопамі, Карпілаўкай і Лысай гарой… Усе гэта куточкі Мінскага ўзвышча – зямлі, якую часта называюць беларускай Швейцарыяй.

Слайды 8 – 12

Зараз праглядзім фотаздымкі родных мясцін Я.Купалы

Слайд 13

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Збыць цябе не мае сілы!

Не раз, утомлены дарогай,

Жыццем вясны мае ўбогай,

К табе я ў думках залятаю

І там душою спачываю…

Слайд 14

Якуб Колас – паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, грамадскі дзеяч, дзіцячы пісьменнік, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і літаратуры, заклаў асновы беларускага рамана. Творчасць Коласа – гэта ўдумлівы летапіс настрояў і імкненняў людзей, гістарычных падзей. Ён адкрыў свету беларуса, паказаў яго працавітасць і патрыятызм, яго гасціннасць і самапавагу, уменне ва ўсіх умовах абараняць годнасць, свабоду і незалежнасць роднага краю.

Слайд 15

Зямля Якуба Коласа…

Гэта найперш лясныя шляхі, якія, адпаведна біяграфіі песняра, пралеглі па ўсходзе, як раней казалі, Стаўпеччыны: ад Акінчыц да Мікалаеўшчыны, ад Ластка да Альбуці, ад Цёмных Лядаў да Смольні… Вядома, і самі гэтыя лясныя куточкі, нібы знітаваныя срэбраводным Нёманам, любімыя і ўслаўленныя паэтам.

Слайд 16-18

Зараз праглядзім фотаздымкі родных мясцін Я.Коласа

Слайд 19

Зараз вашай увазе прадстаўляется бібліяграфічны агляд літаратуры па творчасці Я.Купалы і Я. Коласа.

Чырскі, М.А. Гасцінцам Купалы / М.А.Чырскі. -  Мн.: Універсітэцкае,  2002 .- 35с.

Кніга запрашае чытача да падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццем і творчасцю Янкі Купалы, цікава апавядае пра літаратурныя і чалавечыя сувязі паэта з землякамі, дзеячамі беларускай культуры.

Слайд 20

Купала і Колас, вы нас гадавалі: У 2 кн. 1909 - 1939 : Дакументы і матэрыялы / Уклад. В. Дз. Селяменеў, В.У. Скалабан; [рэд. М.І.Мушынскі і інш.]. - Мн.: Лiтаратура i Мастацтва, 2010. 

Зборнік з’яўляецца своеасаблівым працягам прац Генадзя Кісялева “Пуцявінамі Янкі Купалы” і “З жыццяпісу Якуба Коласа”, дапаўненнем да Поўнага збору твораў Янкі Купалы, дзе публікуюцца невядомы і малавядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы класікаў.

Слайд 21

Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва / В.А.Максімовіч [і інш.]; Навук. рэд. М.А.Тычына. - Мн.: Беларуская навука, 2007. - 409с.

Гэта кніга, складзеная з навуковых артыкулаў літаратуразнаўцаў, упершыню ў гісторыі купала- і коласазнаўства шырока знаеміць чытача з нашымі класікамі як актыўнымі ўдзельнікамі гістарычнага працэсу дзяржавабудаўніцтва і культуратворчасці.

Мушынскі, М. Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа/М.Мушынскі. Мн.: Беларуская навука, 2007. - 414с.

У зборнік увайшлі артыкулы аўтара звыш 220 навуковых прац па гісторыі беларускай літаратуры, кіраўніка і ўдзельніка праграмы падрыхтоўкі шматтомных выданняўЯ.Купалы і Я. Коласа Міхаіла Іосіфавіча Мушынскага. Матэрыялы зборніка ўводзяць чытачоў у атмасферу творчай працы выдатных майстроў слова.

Слайд 22

Науменко, И. Янка Купала. Якуб Колас: Творческие портреты / И.Науменко. – М.: Советский писатель, 1982. – 287 с.

Книга содержит идейно-эстетический анализ творчества поэтов. Автор показывает тесно связанный с ними процесс становления и зарождения белорусской национальной поэзии.

При этом он привлекает к исследованию всевозможные исторические материалы, факты и явления литературной жизни.

Янка Купала і Якуб Колас: Некаторыя аспекты творчасці / С.Х. Александровіч, В.П. Іваноў, В.У. Івашын [і інш.]; Пад агул. рэд. А.А. Семяновіча. – Мн.: Вышэйшая школа, 1982. – 262 с.

Аналізуюцца творы розных жанраў класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я.Коласа.

Слайд 23

Народныя паэты Беларусі. – Мн.: Беларусь, 1973. – 79 с.: іл.

Слайд 24

Купала, Я. П’есы. Публіцыстыка. Янка Купала пра сябе / Янка Купала. – Мн.: ГА БТ “Кніга”, 2002. – 528 с.: іл. –(Народная бібліятэка).

У кнігу ўвайшлі п’есы, найбольш значныя публіцыстычныя артыкулы і выбраныя лісты класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

Слайд 25

Ярош, М.Р. Пясняр роднай зямлі: Жыццё і творчасць Я.Купалы / М.Р. Ярош. – Мн.: Бел. навука, 2003. – 341с.

У кнізе на шырокім фоне грамадскага жыцця падрабязна праследжваецца жыццёвы і творчы шлях Я.Купалы. Даследаванне грунтуецца на багатым фактычным матэрыяле, на дэталёвым аналізе купалаўскай творчасці. Паказваецца яе цесная сувязь з жыццём, рост паэтычнага майстэрства, вялікі ўплыў Купалы на творчасць іншых паэтаў, на развіццё беларускай літаратуры і культуры.

Слайд 26

Купала, Я. Санеты : на бел., англ., ісп., ням., пол.,  рус., укр., фр. мовах /  Я.Купала ; Уклад.  Ж.Дапкюнас,  В.Рагойшы. - Мн.: Маст.літ., 2002. - 271с. : ил. 

Вялікі майстар-наватар Янка Купала ўвеў у беларускую літаратуру адну з самых дасканалых формаў верша –санет, стаў заснавальнікам беларускай традыцыі санетапісання, якая знайшла пленны працяг у вершатворчасці многіх яго сучаснікаў і паслядоўнікаў. Усе 22 санеты, створаныя паэтам, пададзены ў гэтай кнізе ў арыгінале і ў перакладзе на 7 моваў свету.

Слайд 27

Купала, Я. Тутэйшыя :Трагічна-смяшлівыя сцэны ў 4-х  дзеях / Я.Купала ; Прадм. і камент. П.Васючэнкі. – Мн.: Маст.літ., 2006. - 94с. : іл. 

Купала , Я. Паўлінка : Камедыя ў 2-х актах  / Янка Купала . - Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. - 63с. : іл. -(Бібліятэка школьніка). 

Слайд 28

Колас, Я. Новая зямля: паэма / Якуб Колас; агул. рэд., паслясл. Я. Янушкевіча; уклад. У. Гілеп, Я. Янушкевіч; прадм. М. Мушынскага; пер. на рус. С. Гарадзецкага і інш.; пер. на польск. Ч. Сэнюха; камент. М. Мушынскага, Я. Янушкевіча; мает. В. Шаранговіч. — Мн.: БФК, 2002. — 904 с.: 91 л. іл.

Якуб Колас — волат беларускай літаратуры, народжаны на Нёманскай зямлі, які ўвабраў непаўторную прыгажосць роднага краю і перадаў яе неўміручую веліч у сваіх творах.

Асабліва магутна гэта ўвасоблена ў паэме «Новая зямля» — унікальным шэдэўры не толькі славянскага свету. Паэма па праву лічыцца энцыклапедыяй народнага жыцця Беларусі, паэтычным нацыянальным гімнам XX стагоддзя.

У гэтым фаліянце славуты твор друкуецца на трох мовах: беларускай, рускай і ўпершыню на польскай.

Слайд 29

Колас, Я. Нёманаў дар: апавяданні, аповесць / Якуб Ко­лас; уклад. М. Мушынскага.— Мн.: Маст, літ, 2003.— 431 с.— (Беларуская проза XX стагоддзя).

У кнігу класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ўвайшлі лепшыя апавяданні, напісаныя ім у 1906-1929 гадах, і аповесць «У палескай глушы» з трылогіі «На ростанях».

Слайд 30

Колас, Я. Песні жальбы; Казкі жыцця: для ст. шк. узрос-ту / Якуб Колас; прадм. У. Гніламёдава, М. Мушынскага.— Мінск: Маст. літ., 2007.— 230 с.— (Бібліятэка школьніка).

Перавыданне першай кнігі паэзіі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа «Песні жальбы» і ягонага шэдэўра прыгожага пісьменства «Казкі жыцця».

Слайд 31,32

З гэтай літаратурай больш падрабязна вы зможаце пазнаеміцца у ЦРБС на тэматычных выставах, прысвечаных 130-ддзю з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы.

Слайд 33

Я.Колас пра Янку Купалу

І народ свята захоўвае Ў сваім сэрцы памяць Аб лепшым сваім сыне,

Які Прайшоў разам з ім слаўны Шлях барацьбы ў імя лепшых Чалавечых ідэалаў.

Я. Купала пра Якуба Коласа

Жыві, мілы Колас,

Многа летаў, зімаў

З ясным сонцам побач

На зямлі радзімай.

Слайд 34

Такім чынам, магчыма адзначыць, што Колас і Купала з’яўляюцца патрыётамі сваёй Радзімы. Аповесці, апавяданні, паэмы, вершы, казкі, п’есы, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы пісьменнікаў узбагачаюць нас вопытам і ведамі ўважлівых даследчыкаў чалавечай душы, натхненых песняроў роднай прыроды, гарачых патрыётаў. Яны вучаць шанаваць і берагчы родную зямлю, родную мову, родную культуру.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа І Я iconТэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-ддя з дня нараджэння Я. Коласа І Я
Тэма: “Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-ддя з дня...

Тэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа І Я iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Тэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа І Я iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Тэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа І Я iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка

Тэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа І Я icon21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
У гісторыі кожнага цывілізаванага народа ёсць літаратурнае імя, якое з’яўляецца яго неафіцыйным сімвалам, якое першае ўспыхвае ў...

Тэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа І Я iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Ак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры І мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка