Адукацыя скончыў філасофска-эканамічны факультэт бду ў 2000 годзе. У 2003 асьпірантуру па спэцыяльнасьці "эканамічная тэорыя". Але кандыдацкую пакуль не




НазваАдукацыя скончыў філасофска-эканамічны факультэт бду ў 2000 годзе. У 2003 асьпірантуру па спэцыяльнасьці "эканамічная тэорыя". Але кандыдацкую пакуль не
Дата канвертавання09.01.2013
Памер14.86 Kb.
ТыпДокументы
Аляксандар Чубрык


28 год.

Адукацыя - скончыў філасофска-эканамічны факультэт БДУ ў 2000 годзе. У 2003 – асьпірантуру па спэцыяльнасьці “эканамічная тэорыя”. Але кандыдацкую пакуль не абараніў, за што крытыкуе сябе бязьлітасна. Праўда, ад плянаў абараніцца не адмаўляецца, пастаянна працуючы над тэмай навуковае працы, што палягае ў сфэры эканамічнага росту Беларусі: фактары, наступствы і г.д. Працуе ў сфэры эканамічных досьледаў з 1999 году.


На сёньня Аляксандар - эканаміст і кіраўнік праектаў Дасьледчага цэнтру “Інстытут прыватызацыі і мэнэджмэнту”. Удзельнік міжнародных стажыровак ( EcoMod Network (Вашынгтон, ЗША), Economic Education and Research Consortium (Масква, Расея) ды іншыя. Аўтар каля 20 публікацый. сурэдактар бюлетэняў “Эканоміка Беларусі: тэндэнцыі, ацэнкі, прагнозы”, “Штомесячны агляд эканомікі Беларусі” і шэрагу іншых выданьняў. Удзельнік шэрагу міжнародных праектаў пры падтрымцы Агенцыі ЗША дзеля міжнароднага разьвіцьця, ПРААН, Эўрапейскай камісіі, і іншых.


Найперш сфэрай прафэсійнай цікавасьці для сябе Аляксандар называе “усё, што зьвязана з эканамічным ростам, хатнімі гаспадаркамі, галечай, няроўнасьцю”. Таксама займаецца эканамічным прагназаваньнем і аспэктамі макраэканомікі.


Мяркуе, што ўласьцівы аналітычнаму складу мозга цынізм вельмі дапамагае ў штодзённым, прыватным жыцьці. Але ж эканамічная тэорыя, эканамічная аналітыка, на погляд Аляксандра, наўрад ці дапамогуць сягнуць вышынь дабрабыту: спрацоўвае прыслоўе “каваль без сякеры, шавец – бяз ботаў”.


Жонка Аляксандра Марына таксама эканаміст. Той самы Філосафа-эканамічны факультэт БДУ, што і Аляксандар, скончыла на два гады пазьней.


У вольны час, якога заўсёды бракуе, любіць чытаць і слухаць музыку. Хацеў бы болей падарожнічаць па Беларусі, але пакуль што даводзіцца шмат бываць за мяжой па пытаньнях працы.


Спортам не захапляецца, асабліва яго “тэлевізійнымі” відамі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Адукацыя скончыў філасофска-эканамічны факультэт бду ў 2000 годзе. У 2003 асьпірантуру па спэцыяльнасьці \"эканамічная тэорыя\". Але кандыдацкую пакуль не iconПавал севярынец
Воршы, у сям'і журналіста Канстанціна Севярынца й школьнай настаўніцы Тацьцяны Севярынец. У 1994 г скончыў з залатым медалём сш №25...

Адукацыя скончыў філасофска-эканамічны факультэт бду ў 2000 годзе. У 2003 асьпірантуру па спэцыяльнасьці \"эканамічная тэорыя\". Але кандыдацкую пакуль не iconЯн Маўзэр. Зжыўся з псэўданімам, таму пашпартнае імя не афішуе
Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт мду, эканамічны факультэт па спэцыяльнасьці муніцыпальнае самакіраваньне

Адукацыя скончыў філасофска-эканамічны факультэт бду ў 2000 годзе. У 2003 асьпірантуру па спэцыяльнасьці \"эканамічная тэорыя\". Але кандыдацкую пакуль не iconАляксей Бацюкоў- беларускі эсэіст, журналіст, пісьменьнік
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Магілёве, скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова, асьпірантуру...

Адукацыя скончыў філасофска-эканамічны факультэт бду ў 2000 годзе. У 2003 асьпірантуру па спэцыяльнасьці \"эканамічная тэорыя\". Але кандыдацкую пакуль не iconАляксей Бацюкоў- беларускі эсэіст, журналіст, пісьменьнік
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Магілёве, скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова, асьпірантуру...

Адукацыя скончыў філасофска-эканамічны факультэт бду ў 2000 годзе. У 2003 асьпірантуру па спэцыяльнасьці \"эканамічная тэорыя\". Але кандыдацкую пакуль не iconТрафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук
Беларусі, якую скончыў у 2001 годзе. Паступіў у асьпірантуру эўрапейскіх дасьледаваньняў Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны. У 2004...

Адукацыя скончыў філасофска-эканамічны факультэт бду ў 2000 годзе. У 2003 асьпірантуру па спэцыяльнасьці \"эканамічная тэорыя\". Але кандыдацкую пакуль не iconНілаў Аляксандр Аляксеевіч
Нілаў Аляксандр Аляксеевіч. Член Саюза журналістаў рб. Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Гомелі. Скончыў эканамічны факультэт гду ў 1982...

Адукацыя скончыў філасофска-эканамічны факультэт бду ў 2000 годзе. У 2003 асьпірантуру па спэцыяльнасьці \"эканамічная тэорыя\". Але кандыдацкую пакуль не iconНарадзіўся 30 сьнежня 1976 г у Воршы, у сям'і журналіста Канстанціна Севярынца й школьнай настаўніцы Тацьцяны Севярынец. Скончыў з залатым мэдалём школу з
Воршы, у сям'і журналіста Канстанціна Севярынца й школьнай настаўніцы Тацьцяны Севярынец. Скончыў з залатым мэдалём школу з мастацка-архітэктурным...

Адукацыя скончыў філасофска-эканамічны факультэт бду ў 2000 годзе. У 2003 асьпірантуру па спэцыяльнасьці \"эканамічная тэорыя\". Але кандыдацкую пакуль не iconАртур Клінаў нарадзіўся 5 верасьня 1965 году ў Менску
Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер акадэмія), але, як ён сам гаворыць, ніводнага дня не працаваў...

Адукацыя скончыў філасофска-эканамічны факультэт бду ў 2000 годзе. У 2003 асьпірантуру па спэцыяльнасьці \"эканамічная тэорыя\". Але кандыдацкую пакуль не iconАлесь Пашкевіч нарадзіўся 11 верасьня 1972 году ў вёсцы Набушава, што на Случчыне
У 1994 годзе закончыў філялягічны факультэт бду. Праз тры гады, абараніўшы кандыдацкую дысэртацыю, стаў дацэнтам гэтага ўнівэрсытэту....

Адукацыя скончыў філасофска-эканамічны факультэт бду ў 2000 годзе. У 2003 асьпірантуру па спэцыяльнасьці \"эканамічная тэорыя\". Але кандыдацкую пакуль не iconАлесь Бяляцкі, праваааронца
Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэта, асьпірантуру Інстытута літаратуры Акадэміі навук Беларусі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка