Доообры вечар! Чарговая прэм’ера пасьпела якраз да жахлівага прыгожага сьвята Гэлаўін. Амэрыканцы з асаблівай асалодай здымаюць пра Гэлаўін стандартныя




НазваДоообры вечар! Чарговая прэм’ера пасьпела якраз да жахлівага прыгожага сьвята Гэлаўін. Амэрыканцы з асаблівай асалодай здымаюць пра Гэлаўін стандартныя
Дата канвертавання24.11.2012
Памер18.53 Kb.
ТыпДокументы
Zhba0928kino

- Доообры вечар! Чарговая прэм’ера пасьпела якраз да жахлівага прыгожага сьвята Гэлаўін. Амэрыканцы з асаблівай асалодай здымаюць пра Гэлаўін стандартныя трылеры, дзе сярод удзельнікаў карнавалу хаваецца сапраўдны маньяк. Але стваральнік кампутарнай анімацыі «Дом-пачвара» Джыл Кенан знайшоў адметны ход, зьвярнуўшыся да сьвету дзіцячых «жахаў». Натуральна, мілыя дзеткі паміж сабой распавядаюць не пра трох парсючкоў, а пра крывавую руку, чорны пакой і будынкі-людажеры.

(гукавы фрагмэнт)

«Дом-пачвара» працягвае традыцыі Стывена Кінга, але пасьпяхова ператварае амэрыканскую готыку ў сымпатычны прадукт шырокага карыстаньня. Дакладна як на тым Гэлаўіне: скача перад вачыма нехта чорны і рагаты, але ты дакладна ведаеш, што гэта -- суседзкі хлопчык. Паводле мастацкасьці «Дом-пачвара» не дасягае роўню «Карпарацыі монстраў», але тым ня менш выглядае зусім нядрэнна.


- Мае адмоўныя ўражаньні на гэтым тыдні выклікаў супольны канадзка-французка-брытанскі праект «Новая Францыя». Аўтары вырашылі распавесьці пра драматычны лёс французскіх калёніяў у Новым Сьвеце XVIII стагодзьдзя. Запрасілі неблагіх актораў, накрэмзалі меладраматычны сцэнар, а галоўную лірычную тэму агучыла «Міс Тытанік» Сэлін Дыён.

(гукавы фрагмэнт)

Жадалі як лепш, а атрымалася як заўсёды. Грувасткі фільм з сур’ёзным бюджэтам выглядае танным сэрыялам, дзе няма месца ані дзеля гісторыі, ані дзеля сапраўднага каханьня. «Новая Францыя» -- кіно халоднае і нясмачнае як кавалак сырнага торту, знянацку знойдзенага ў лядоўні.


- Час на мой асабісты выбар. Нарэшце здабыў на DVD славуты гіт брытанца Алекса Кокса «Сід і Нэнсі». Гэтаму фільму аж 21 год. Гэта – таленавітае кіно пра панк-гурт «Сэкс Пісталс». Дакладней -- пра басіста Сіда Вішыза і ягоную сяброўку Нэнсі.

(гукавы фрагмэнт)

Галоўная фішка «Сіда і Нэнсі» -- неверагодна артыстычны Гэры Олдман у галоўнай ролі. Асноўны кайф атрымліваеш ад прагляду грунтоўнай рэканструкцыі рок-культуры 70-х. Дадатковы задавальненьне – ад брутальнай вэрсіі сэнтымэнтальнага шлягеру Фрэнка Сінатры «My Way». Гэта ня «Мулен Руж», гэта -- панк, спадарства!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Доообры вечар! Чарговая прэм’ера пасьпела якраз да жахлівага прыгожага сьвята Гэлаўін. Амэрыканцы з асаблівай асалодай здымаюць пра Гэлаўін стандартныя iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мой асабісты фаварыт «Піраты Карыбскага мора. На ўскрай сьвету», чарговая казачка ад рэжысэра Гора Вербінскі. Аднак жорстка
Вербінскага ў папсавікі. Калісьці хлопец пачынаў з гратэскнай стужкі «Мышынае паляваньне» І захаваў схільнасьць да чорнага гумару....

Доообры вечар! Чарговая прэм’ера пасьпела якраз да жахлівага прыгожага сьвята Гэлаўін. Амэрыканцы з асаблівай асалодай здымаюць пра Гэлаўін стандартныя iconАбмяркоўваюць навіну пра тое, што беларускі ўрад вядзе перамовы з Расеяй на атрыманьне крэдыту на адзін мільярд даляраў. Паводле віцэ-прэм’ера Уладзімер
Расеяй на атрыманьне крэдыту на адзін мільярд даляраў. Паводле віцэ-прэм’ера Уладзімер Сямашкі, “крэдыт дазволіць Беларусі зрабіць...

Доообры вечар! Чарговая прэм’ера пасьпела якраз да жахлівага прыгожага сьвята Гэлаўін. Амэрыканцы з асаблівай асалодай здымаюць пра Гэлаўін стандартныя iconСёньня ўвечары ў Малай залі Палаца Рэспублікі адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма рэжысэра Ўладзімера Арлова "Каля Чырвонага касьцёла" пра Эдварда
Сёньня ўвечары ў Малай залі Палаца Рэспублікі адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма рэжысэра Ўладзімера Арлова “Каля Чырвонага...

Доообры вечар! Чарговая прэм’ера пасьпела якраз да жахлівага прыгожага сьвята Гэлаўін. Амэрыканцы з асаблівай асалодай здымаюць пра Гэлаўін стандартныя iconДоообры вечар! Пачнем з добрых навінаў. Пазытыўныя ўражаньні гэтага тыдня зьвязаны з брытанскай стужкай «Нібыта крутыя лягавыя». Рэжысэр Эдгар Райт ды
Сайман Пег раней вызначыліся іранічнай жахаўкай «Зомбі, якога клічуць Шон». А зараз вырашылі супольна пагойсаць на костках вядомых...

Доообры вечар! Чарговая прэм’ера пасьпела якраз да жахлівага прыгожага сьвята Гэлаўін. Амэрыканцы з асаблівай асалодай здымаюць пра Гэлаўін стандартныя iconСёньня ў Лёндане прайшла прэм’ера фільма "Казіно "Роял". У дваццаць першы раз Cакрэтны агент 007 Джэймс Бонд герой рамнаў Яна Флэмінга стаў кінагероем. Пра
Сёньня ў Лёндане прайшла прэм’ера фільма “Казіно “Роял”. У дваццаць першы раз Cакрэтны агент 007 Джэймс Бонд – герой рамнаў Яна Флэмінга...

Доообры вечар! Чарговая прэм’ера пасьпела якраз да жахлівага прыгожага сьвята Гэлаўін. Амэрыканцы з асаблівай асалодай здымаюць пра Гэлаўін стандартныя iconАранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах
Гэлаўіна. Удзельнікі сьвяткаваньня ў касьцюмах розных пачвараў выйшлі таксама на Кастрычніцкую плошчу І ў некаторых месцах на праспэкце...

Доообры вечар! Чарговая прэм’ера пасьпела якраз да жахлівага прыгожага сьвята Гэлаўін. Амэрыканцы з асаблівай асалодай здымаюць пра Гэлаўін стандартныя iconДоообры вечар! Некаторыя кінааматары бавяць час на фэсьце «Лістапад», а вось я з асалодай гляджу амэрыканскі трэш. Стужка рэжысэра Дэвіда Эліса «Зьмеі ў
Стужка рэжысэра Дэвіда Эліса «Зьмеі ў самалёце» прадукт правакацыйны ды экстрэмальны. Ляціць сабе самалёт з Гаваяў да Сан-Францыска....

Доообры вечар! Чарговая прэм’ера пасьпела якраз да жахлівага прыгожага сьвята Гэлаўін. Амэрыканцы з асаблівай асалодай здымаюць пра Гэлаўін стандартныя iconСёньня ў Беларусі І Расеі, на суткі раней, чым ва ўсім сьвеце, адбылася прэм’ера самага пасьпяховага анімацыйнага праекту сучаснасьці "Шрэк Трэці". На
Сёньня ў Беларусі І расеі, на суткі раней, чым ва ўсім сьвеце, адбылася прэм’ера самага пасьпяховага анімацыйнага праекту сучаснасьці...

Доообры вечар! Чарговая прэм’ера пасьпела якраз да жахлівага прыгожага сьвята Гэлаўін. Амэрыканцы з асаблівай асалодай здымаюць пра Гэлаўін стандартныя iconУ "Перамозе" згадалі пра місію юнрра
Сёньня ў менскім кінатэатры “Перамога” адбылася выстава “Місія аан-юнрра ў Беларусі 1946-1947 гады”, а таксама прэм’ера дакумэнтальнага...

Доообры вечар! Чарговая прэм’ера пасьпела якраз да жахлівага прыгожага сьвята Гэлаўін. Амэрыканцы з асаблівай асалодай здымаюць пра Гэлаўін стандартныя iconУ суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў
У суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны – у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка