Перэгрынацыя копіі абраза маці божай будслаўскай падчас года веры 2012–2013 Набажэнствы падчас трыдуума І перэгрынацыі абраза




НазваПерэгрынацыя копіі абраза маці божай будслаўскай падчас года веры 2012–2013 Набажэнствы падчас трыдуума І перэгрынацыі абраза
старонка1/5
Дата канвертавання09.01.2013
Памер0.65 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5




ПЕРЭГРЫНАЦЫЯ

КОПІІ АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ

ПАДЧАС ГОДА ВЕРЫ 2012–2013


Набажэнствы падчас трыдуума і перэгрынацыі абраза


Арганізацыйная інфармацыя


1. Трыдуум

Трыдуум, прысвечаны падрыхтоўцы парафіі да сустрэчы з Маці Божай Будслаўскай, распачынаецца за тры дні да запланаванага прыбыцця абраза. Матэрыялы па падрыхтоўцы да перэгрынацыі павінны дапамагчы лепш перажыць сустрэчу з Маці Божай Будслаўскай падчас знаходжання Яе абраза ў парафіяльнай святыні. Гэтая падрыхтоўка ўключае наступныя задачы:

1) Праінфармаваць парафіянаў пра трыдуум і перэгрынацыю абраза ў парафіі.

Папярэджваць пра трыдуум і перэгрынацыю, а таксама рыхтаваць да гэтага парафію трэба на працягу дастаткова доўгага часу. Для гэтага неабходна:

— маліцца некалькі тыдняў перад перэгрынацыяй, асабліва па нядзелях;

— праз аб’явы падаваць інфармацыю пра трыдуум і перэгрынацыю, іх мэты і праграму;

— расказваць пра перэгрынацыю на ўроках катэхезы і на сустрэчах з рознымі малітоўнымі і рэлігійнымі групамі;

— звярнуцца да хворых з просьбаю аб малітве ў інтэнцыі перажываемага трыдуума і перэгрынацыі абраза ў парафіі.

2) Упрыгожыць касцёлы і капліцы, прыдарожныя крыжы, дамы, вуліцы, дарогі на тэрыторыі парафіі, асабліва той шлях, па якім будуць несці абраз.

3) Падрыхтаваць у касцёле месца для абраза (падстаўка —

92 см даўжынёю і 40 см шырынёю), добра бачнае і даступнае, але каб яно не парушала структуры прэзбітэрыя (алтара, табэрнакулюма). Памеры абраза: вышыня — 78 см, шырыня — 70 см, таўшчыня рамы — 6 см.

4) Вызначыць дэлегацыю, якая будзе вітаць абраз ад імя парафіяльнай супольнасці (дзеці, моладзь, дарослыя).

5) Падрыхтаваць тэксты прывітанняў, якія павінны ўключаць наступныя элементы: прывітанне Маці Божай Будслаўскай у выяве абраза, выяўленне даверу да Бога праз заступніцва Марыі. Пробашч, вікарый ці іншая асоба, кампетэнтная ў галіне тэалогіі і моўнай стылістыкі, павінны загадзя праверыць тэксты прамоваў.

6) Прызначыць людзей для нясення абраза — для гэтага спатрэбіцца некалькі групаў у залежнасці ад даўжыні шляху, па якім будзе ісці працэсія з абразом.

7) Вызначыць людзей, якія будуць падтрымліваць парадак падчас працэсіі з абразом і святой Імшы з нагоды сустрэчы. Неабходна паклапаціцца, каб на паркоўцы былі забяспечаны месцы для рухомай капліцы і аўтамабіля арцыбіскупа.

8) Запрасіць на прывітанне абраза святароў, асобаў манаскага стану, клерыкаў, якія паходзяць з парафіі.

9) Парафія павінна забяспечыць начлег для святара, які суправаджае абраз, а таксама бяспечнае месца для аўтамабіля — рухомай капліцы.


2. Прывітанне абраза (з удзелам арцыбіскупа)

— Абраз перавозіцца ў рухомай капліцы да месца, узгоднененага з пробашчам парафіі (мяжа парафіі, мяжа мясцовасці, іншыя прыдатныя месцы). Лепш за ўсё прывезці абраз да мяжы мясцовасці, у якой знаходзіцца парафіяльны касцёл. Перад рухомай капліцай можа ехаць толькі суправаджальны аўтамабіль. Капліцу можа таксама суправаджаць аўтамабільны картэж з рэлігійнымі эмблемамі парафіі, якая развітваецца з абразом ці сустракае Яго (ад або да мяжы парафіі). Аднак гэтыя аўтамабілі заўсёды павінны ехаць за рухомай капліцай.

— Перад прывозам абраза на працягу некалькіх хвілін звоняць званы. У момант прыбыцця абраза звон прыглушаецца.

— Пасля таго, як абраз будзе дастаны з рухомай капліцы, гучыць спеў «Будслаўскі апэль» або іншая адпаведная песня.

— Працэсія праходзіць у наступным парадку: міністранты з кадзільніцаю і лодкаю; міністрант з крыжам у суправаджэнні двух міністрантаў са свечкамі; вернікі з харугвамі і ферэтронамі; іншыя міністранты; законныя сёстры; святары; пробашч, арцыбіскуп (ці яго прадстаўнік); вернікі, якія будуць несці абраз (напр., бацька сям’і, маці сям’і, прадстаўнікі моладзі ці іншых групаў насельніцтва). Падчас працэсіі выконваецца спеў у гонар Маці Божай (напр., «Маці Божая Будслаўская»).


3. Усталяванне абраза на троне

— Спеў.

— Акаджванне абраза.

— Чытанне Евангелля (Лк 1, 39–45).

— Прамова пробашча (3–5 хвілін).

— Спеў.

— Ушанаванне абраза парафіянамі — дзецьмі, моладзю, дарослымі.

— Ускладанне кветак перад абразом Маці Божай.


4. Урачыстая Імша пад кіраўніцтвам арцыбіскупа (або яго дэлегата)

Цэлебруецца святая Імша пра Маці Божую, калі гэта дазваляюць літургічныя прадпісанні.

— Пасля літургічнага прывітання — кароткая прамова пробашча.

— Уступнае слова арцыбіскупа, чын пакаяння.

— Гімн «Хвала на вышынях», калекта.

— Літургія слова (можна выкарыстаць чытанні з Рытуала перэгрынацыі — гл. стар. 40-44).

— Казанне (прамаўляе арцыбіскуп, а калі ён адсутнічае — прызначаны святар).

— Вызнанне веры.

— Працэсія з дарамі (паводле ўстаноўленага ў парафіі парадку).

— Малітва пасля Камуніі, а затым — падзяка арцыбіскупу ад вернікаў, а таксама словы ўдзячнасці пробашча за цэлебрацыю прывітання Маці Божай Будслаўскай у Яе абразе на тэрыторыі парафіі.

— Заключнае слова арцыбіскупа.

— Урачыстае пастырскае благаслаўленне.


5. Тэмы разважанняў падчас трыдуума і фармуляры Імшаў

Тэмы разважанняў і фармуляры Імшаў на асобныя дні трыдуума прапанаваныя ў Рытуале перэгрынацыі (гл. стар. 27-39). Падчас гэтых Імшаў чытаецца «Хвала на вышынях» і Сімвал веры.


6. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

— Найсвяцейшы Сакрамэнт знаходзіцца ў манстранцыі на алтары (але не на фоне абраза).

— Адарацыя адбываецца згодна з устаноўленым у парафіі парадкам (можа быць вызначаны час адарацыі для жыхароў асобных вуліц ці тэрыторый парафіі, для манаскіх супольнасцяў, малітоўных груп і г. д.).

— Дапаможны тэкст адарацыі гл. на стар. 74-78.

— Вернікам павінна быць забяспечана магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння (святары павінны дзяжурыць у канфесіяналах).

— На заканчэнне адарацыі — благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.


7. Чуванне перад абразом Маці Божай

Набажэнствы падчас перэгрынацыі абраза:

— Набажэнства Божага слова «Маці, якая верна слухае Слова» (гл. стар. 49-54).

— Набажэнства ўшанавання «Марыя — Маці веры» (гл.

стар. 55-59).

— Пакутнае набажэнства «Маці — Пасрэдніца ў веры» (гл.

стар. 60-67).

— Ружанец (гл. стар. 79-85).

— Крыжовы шлях (гл. стар. 86-92).


8. Святая Імша апоўначы

Рэкамендуецца, каб святую Імшу апоўначы цэлебравалі святары, якія паходзяць з парафіі.


9. Чуванне перад абразом Маці Божай

Чуванне адбываецца згодна з устаноўленым у парафіі парадкам.


10. Святая Імша раніцаю

Раніцаю рэкамендуецца святая Імша для людзей, якія працуюць (у 6.30 або 7.00).


11. Святая Імша перад поўднем

Перад поўднем рэкамендуецца цэлебрацыя Эўхарыстыі з удзелам хворых (у 9.00 або 10.00). Адказныя: прадстаўнікі руху «Фацімскі Жывы Ружанец», «Легіён Марыі» і іншыя супольнасці). Пасля гаміліі адбываецца сакрамэнт намашчэння хворых.


12. Чуванне перад абразом Маці Божай

Чуванне адбываецца згодна з устаноўленым у парафіі парадкам.


13. Перад заканчэннем перэгрынацыі

Перад заканчэннем перэгрынацыі абраза ў парафіі супольна чытаецца Літанія да Маці Божай.


14. На памяць пра трыдуум і перэгрынацыю прапануецца:

— актывізаваць у парафіі набажэнства да Маці Божай Будслаўскай;

— каб кожны парафіянін на знак памяці пра акт даверу да Маці Божай паклапаціўся пра набыццё кішэннага абразка Маці Божай Будслаўскай (найлепш ламінаванага), які можна будзе заўсёды насіць з сабою. Няхай кожны зробіць пастанову штодзённа хаця б адзін раз звяртацца да Марыі з наступнымі словамі: «Маці Божая Будслаўская, маліся за нас»;

— каб кожная сям’я набыла абраз Маці Божай Будслаўскай;

— актывізаваць дабрачынную дзейнасць згодна з магчымасцямі і патрэбамі дадзенай парафіяльнай супольнасці (напрыклад, збор ахвяраванняў для бедных).


15. Развітанне з абразом і заканчэнне перэгрынацыі

— Развітанне з абразом адбываецца падчас святой Імшы або іншага набажэнства да Божай Маці.

— Чытаецца Акт прысвячэння парафіі Маці Божай Будслаўскай (гл. стар. 94-95).

— Вернікі парафіі і пробашч прамаўляюць заключнае слова. Прамовы можна ўзбагаціць адпаведнымі спевамі. У тэксты прамоваў неабходна ўключыць: выяўленне падзякі за дар трыдуума і за перэгрынацыю абраза Маці Божай Будслаўскай, а таксама канкрэтныя пастановы, якія датычаць духоўнага аднаўлення ў парафіі.

— Пасля развітання працэсія з абразом ідзе да рухомай капліцы. Падчас працэсіі спяваюцца адпаведныя песні (як і пры сустрэчы абраза).

У прызначаны час адбываецца ўрачысты ад’езд абраза ў наступную парафію (гадзіну заканчэння набажэнства і перадачы абраза кожны раз вызначаюць пробашч разам са святаром, які перавозіць абраз). Абраз суправаджае пробашч і дэлегацыя парафіі.


Літургічныя тэксты

на трыдуум і перэгрынацыю

абраза Маці Божай Будслаўскай


Дзень першы


Фармуляр святой Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, Маці Касцёла (гл. Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі, стар. 1488).


Літургія слова


Першае чытанне

Быц 3, 9–15.20

Устанаўлю варожасць паміж табою і паміж жанчынаю.


Чытанне кнігі Быцця.


Калі ж Адам з’еў з дрэва, паклікаў Пан Бог Адама і сказаў яму: Дзе ты? Ён адказаў: Я пачуў голас Твой у раі і спалохаўся, бо голы я, і схаваўся. Сказаў Бог: Хто сказаў табе, што ты голы? Можа еў ты з дрэва, з якога Я забараніў табе есці? Адам сказаў: Жанчына, якую Ты даў мне, яна дала мне, і еў я. І сказаў Пан Бог жанчыне: Чаму ты гэта зрабіла? Яна сказала: Змей падмануў мяне, і ела я. Тады сказаў Пан Бог змею:

За тое, што ты зрабіў гэта,

ты пракляты паміж усімі жывёламі і паміж усімі звярамі палявымі.

На жываце сваім поўзаць будзеш

і пыл будзеш есці

праз усе дні жыцця свайго.

Устанаўлю варожасць паміж табою і паміж жанчынаю,

і паміж патомствам тваім, і паміж яе патомствам.

Яно сатрэ табе галаву,

а ты сатрэш яго пяту.

І назваў Адам жонку сваю Евай, бо яна стала маці ўсіх жывых.


Гэта слова Божае.


Рэспансарыйны псальм:

Пс 87 (86), 1–3. 4–5.

Рэфрэн: Ты — вялікая хвала святога Касцёла.


1. Умацаванне яго на святых гарах, *

2. любіць Пан брамы Сіёна

больш за ўсе шатры Якуба. *

3. Абвяшчаецца твая хвала, горад Божы.


Рэфрэн.


5. А пра Сіён будуць казаць:

Кожны чалавек на ім нарадзіўся, *

і Усемагутны яго ўмацаваў.

6. Пан напіша ў перапісе народаў: *

Гэты там нарадзіўся.


Рэфрэн.


Другое чытанне

Дз 1, 12–14

Трывалі ў малітве разам з Марыяй, Маці Езуса.


Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.


Калі Езус узнёсся на неба, Апосталы вярнуліся ў Ерузалем з гары, называнай Аліўнай, што непадалёк ад Ерузалема, на адлегласці суботняй дарогі.

І калі ўвайшлі, падняліся ў святліцу, дзе знаходзіліся Пётр і Ян, і Якуб, і Андрэй, Філіп і Тамаш, Барталамей і Мацвей, Якуб Алфеевы і Сымон Зелот, і Юда Якубаў. Усе яны сумесна трывалі ў малітве разам з жанчынамі і Марыяй, Маці Езуса, і з братамі Ягонымі.


Гэта слова Божае.


Спеў перад Евангеллем

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.


Шчаслівая Дзева, якая нарадзіла Пана,

благаслаўлёная Маці Касцёла,

Ты захоўваеш у нас дух Твайго Сына, Езуса Хрыста!


Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.


Евангелле

Лк 1, 26–38

Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына.


+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.


У той час:


Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя.

Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне.

І сказаў Ёй анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца.

А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага.

Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл.


Гэта слова Пана.


Малітва вернікаў


Божа, наш Ойча нябесны, Ты даў нам свайго Сына як Збаўцу і Правадніка, а Яго Маці ўчыніў Маці Касцёла. Просім у Цябе благаслаўленняў для нас і ўсяго свету.

1. Молімся за Касцёл Хрыста, каб у Год веры ён абвяшчаў неабходнасць паяднання з Богам і шчырага даверу да Яго.

2. Молімся за Святога Айца, біскупаў, прэзбітэраў і дыяканаў, каб яны адкрывалі свае сэрцы на Божую волю і ядналі людзей у веры і любові.

3. Молімся за вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі,

каб падрыхтоўка да юбілею 400-годдзя прыбыцця абраза Маці Божай Будслаўскай была для іх часам духоўнага аднаўлення і паглыблення любові да Марыі.

4. Молімся за пілігрымуючых да санктуарыя ў Будславе, каб праз заступніцтва Маці Божай яны былі адораныя ласкамі ўнутранага перамянення і знайшлі сваё месца ў Божым Сэрцы.

5. Молімся за памерлых, каб яны дасягнулі шчасця неба.

6. Молімся за нас, сабраных каля алтара, каб сустрэча з Эўхарыстычным Хрыстом узмацніла нашу любоў да ўсіх людзей.

Божа, выслухай нашыя малітвы, якія мы ўзносім ад імя ўсёй дыяцэзіяльнай супольнасці, што адзначае Год веры і юбілей валадарання Марыі. Благаславі нас праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.


Дзень другі


Фармуляр святой Імшы пра Найсвяцейшае Імя Марыі (гл. Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі, стар. 1490).


Літургія слова


Першае чытанне

Сір 24, 1–2. 8–12

Мудрасць Божая жыве ў выбраным народзе.


Чытанне Кнігі Мудрасці Сіраха.


Пахвала мудрасці — у ёй самой,

і праслаўлена будзе яна сярод свайго народа.

На сходзе Найвышэйшага яна адкрые вусны свае

і перад Ягонай магутнасцю будзе ўсхваляць сябе:

Тады загадаў мне Стварыцель усяго,

Той, хто стварыў мяне, вызначыў месца для майго шатра

і сказаў: У Якубе пасяліся

і ў спадчыну прымі Ізраэль.

Спрадвеку, з самага пачатку Ён стварыў мяне,

і ніколі я не перастану існаваць.

У святым шатры перад Ім я служыла

і так умацавалася на Сіёне.

Ён таксама даў мне адпачынак ва ўмілаваным горадзе,

у Ерузалеме ўлада мая.

Укаранілася я ў праслаўленым народзе,

ва ўласнасці Пана, у спадчыне Ягонай.


Гэта слова Божае.

  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Перэгрынацыя копіі абраза маці божай будслаўскай падчас года веры 2012–2013 Набажэнствы падчас трыдуума І перэгрынацыі абраза iconНавэнна да маці божай будслаўскай
Кнігу нашых душаў адкрываем цяпер перад Табою, о Маці І пані наша. Прачытай у ёй, просім, пра ўсе нашыя надзеі І сумненні, пра ўсе...

Перэгрынацыя копіі абраза маці божай будслаўскай падчас года веры 2012–2013 Набажэнствы падчас трыдуума І перэгрынацыі абраза iconПад апекаю маці божай падхорнай
Мы прыходзім на дзве гадзіны раней, абыходзім палаты, размаўляем з хворымі, раздаём цудоўныя медалікі Маці Божай, часопісы «Ave Maria»,...

Перэгрынацыя копіі абраза маці божай будслаўскай падчас года веры 2012–2013 Набажэнствы падчас трыдуума І перэгрынацыі абраза iconПрапанаваны парадак правядзення ў парафіі абраду духоўнага ўсынаўлення
Падчас чытання малітвы Апостальскага Сімвала веры на словы «які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі» становімся...

Перэгрынацыя копіі абраза маці божай будслаўскай падчас года веры 2012–2013 Набажэнствы падчас трыдуума І перэгрынацыі абраза iconДакраніся да міласэрнасці
У час спеву на ўваход адбываецца ўрачыстае ўнясенне (адкрыццё) абраза Ісуса Міласэрнага, размяшчэнне яго ля алтара (лепш за ўсё ў...

Перэгрынацыя копіі абраза маці божай будслаўскай падчас года веры 2012–2013 Набажэнствы падчас трыдуума І перэгрынацыі абраза iconКрыўска-Беларускі Іменнік
Праўда, ні летапісі, ні этнографія не даюць нам поўнага абраза гэтага цікавага абраду. З гісторыі мы ведаем, што некаторых княжых...

Перэгрынацыя копіі абраза маці божай будслаўскай падчас года веры 2012–2013 Набажэнствы падчас трыдуума І перэгрынацыі абраза iconНаведнікі камэнтуюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі падчас наведваньня на Вялікдзень Катэдральнага сабору. Кіраўнік дзяржавы заявіў: Наймагутнейшы ўдар, які
На форумах парталу tut by наведнікі камэнтуюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі падчас наведваньня на Вялікдзень Катэдральнага сабору....

Перэгрынацыя копіі абраза маці божай будслаўскай падчас года веры 2012–2013 Набажэнствы падчас трыдуума І перэгрынацыі абраза iconКоринт туристическое агентство
Даты заездов: 26. 05. 2012, 30. 06. 2012, 28. 07. 2012*, 18. 08. 2012*, 29. 09. 2012, 27. 10. 2012, 24. 11. 2012, 02. 01. 2013**,...

Перэгрынацыя копіі абраза маці божай будслаўскай падчас года веры 2012–2013 Набажэнствы падчас трыдуума І перэгрынацыі абраза iconСвятыні Беларусі, што згадваюцца ў даведніку, І святары, якія ў ІХ служылі
Маці Божай Ружанцовай (пабудаваны ў 1908; зачынены І разабраны ў 1930-я) (с. 24, 256, 394)

Перэгрынацыя копіі абраза маці божай будслаўскай падчас года веры 2012–2013 Набажэнствы падчас трыдуума І перэгрынацыі абраза iconСьпіс адлічаных з вну студэнтаў за першую палову 2008 года
Асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту за тое, што нібыта лаяўся пры затрыманьні. Адбываньне арышту падчас сесіі не дазволіла...

Перэгрынацыя копіі абраза маці божай будслаўскай падчас года веры 2012–2013 Набажэнствы падчас трыдуума І перэгрынацыі абраза iconПлан работы Тучанскага нпк з 08. 10. 2012 па 13. 10. 2012 года
Выпуск інфармацыйных матэрыялаў: буклетаў, лістовак, сценгазет, прысвечаных жанчыне-маці

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка