В. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў




НазваВ. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
Дата канвертавання28.10.2012
Памер99.22 Kb.
ТыпДокументы

powerpluswatermarkobject3




В.В. Кушнярэвіч


Рыхтуемся да алімпіяды:

водгук, вуснае выказванне


вучэбная праграма факультатыўных заняткаў

па беларускай мове і літаратуры

для 10—11 класаў гімназій і ліцэяў

Тлумачальная запіска


Факультатыўныя заняткі разлічаны на вучняў 10-11 класаў гімназій, ліцэяў, якія рыхтуюцца да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. Прапанаваны курс факультатыўных заняткаў будзе садзейнічаць рэалізацыі асноўных задач Канцэпцыі моўнага і літаратурнага развіцця, арыентаваны на выпрацоўку спосабаў дзейнасці і фарміраванне вопыту мастацка-творчага характару. Курс забяспечвае поліаспектнае вывучэнне камунікатыўных працэсаў на аснове шэрагу сумежных дысцыплін і акумулюе веды з такіх галінаў філалогіі, як стылістыка, тэорыя літаратуры, гісторыя літаратуры, а таксама элементы курса акцёрскага і аратарскага майстэрства. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў часткова заснавана на выкарыстанні раней атрыманых на ўроках беларускай і рускай мовы ведаў пра тэкст, тыпы і стылі маўлення, іх асаблівасці, а таксама актуалізуе веды, атрыманыя падчас вывучэння беларускай літаратуры.

Мэта факультатыўных заняткаў – сістэматызаваць і абагульніць веды вучняў па стылістыцы, культуры маўлення, гісторыі і тэорыі літаратуры, удасканаліць агульнавучэбныя ўменні і навыкі працы з літаратурным матэрыялам, развіваць спецыфічна творчыя здольнасці па стварэнні ўласнага творчага прадукту.

Задачы курса факультатыўных заняткаў:

  • развіццё моўнай і літаратурнай кампетэнцый;

  • развіццё навыкаў публічнага выступлення;

  • удасканаленне ўменняў і навыкаў аналізу мастацкага тэксту;

  • узбагачэнне тэарэтыка-літаратурнага тэзаўрусу;

  • фарміраванне навуковай дапытлівасці;

  • развіццё пазнавальнай актыўнасці;

  • развіццё крэатыўнага патэнцыялу;

  • развіццё літаратурнага і культурнага кругагляду;

  • спрыянне прафесійнай арыентацыі вучняў.

Курс разлічаны на 70 гадзін на год (2 гадзіны ў тыдзень). У залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці вучнёўскай аўдыторыі могуць пераносіцца тэматычныя акцэнты, змяняцца колькасць гадзін на вывучэнне пэўнай тэмы.

Форма правядзення заняткаў можа быць розная:

  • лекцыя з элементамі гутаркі;

  • семінар;

  • самастойная праца па індывідуальных заданнях;

  • конкурс;

  • аўдыязапіс;

  • дыспут;

  • самарэцэнзаванне і ўзаемарэцэнзаванне;

  • экскурсія, завочная экскурсія;

  • прэзентацыя ;

  • праца з электроннымі носьбітамі інфармацыі і інш.


ЗМЕСТ

70 гадзін


Уводзіны (2 гадзіны)

Мэты і задачы курса факультатыўных заняткаў. Змест і структура праграмы факультатыўных заняткаў.

Практыкум. Анкетаванне вучняў з мэтай высвятлення іх філалагічнай падрыхтаванасці, чытацкіх схільнасцей.


Віды пісьмовых творчых работ (2 гадзіны)

Водгук як від творчай работы, абумоўлены тэкстам для водгуку. Жанравыя асаблівасці. Крытэрыі ацэнкі водгуку. Водгук і рэцэнзія. Нарыс і эсэ. Жанравыя адрозненні.

Практыкум. Аналіз рэцэнзій з літаратурна-мастацкіх выданняў, эсэ класікаў беларускай літаратуры, сучасных аўтараў, узораў водгукаў пераможцаў алімпіяды.


Вуснае выказванне (4 гадзіны)

Тэма і мэта вуснага выказвання. Вуснае выказванне як від публічнага выступлення па акрэсленай тэме. Крытэрыі ацэнкі вуснага выказвання.

Практыкум. Праслухоўванне аўдыязапісаў выступленняў вядомых пісьменнікаў, артыстаў. Назіранне за тэхнікай прамаўлення, слоўным афармленнем выступленняў. Вуснае выказванне на свабодную тэму. Выпрацоўка ўмення суадносіць тэму і мэту выказвання. Абмеркаванне выказванняў.


Кампазіцыя водгуку (4 гадзіны)

Асаблівасці кампазіцыі водгуку. Уступ – асноўная частка – заключэнне. Узаемазалежнасць структурных частак творчай работы. Суадносіны ўступу і заключэння, іх сэнсавая сувязь.

Практыкум. Напісанне водгуку на самастойна выбраны твор. Развіццё ўмення абгрунтоўваць выбар мастацкага твора. Удасканаленне ўмення суадносіць змест і аб’ём водгуку, яго структурныя часткі. Правілы афармлення паэтычных і празаічных цытат.


Стылістычная памылка (4 гадзіны)

Нематываванасць ужывання ў адным стылі слоў, выразаў, канструкцый, уласцівых іншаму стылю. Нематываванасць увядзення ў пісьмовае і вуснае выказванне прастамоўных слоў. Празмерная (штучная) эмацыянальнасць вуснага і пісьмовага выказвання. Іншыя віды памылак (фанетычныя, сэнсавыя, лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя).

Практыкум. Аналіз тэкстаў са стылістычнымі памылкамі. Аналіз вучнёўскіх водгукаў. Абмеркаванне, выпраўленне памылак.


Моўныя штампы і клішэ ў вусным і пісьмовым маўленні (2 гадзіны)

Моўныя штампы – словы і выразы з аслабленым лексічным значэннем і сцёртай экспрэсіўнасцю. Моўны штамп як стылістычная памылка.

Практыкум. Аналіз публіцыстычных і мастацкіх тэкстаў, вучнёўскіх работ з моўнымі штампамі, выпраўленне памылак.


Кампазіцыя вуснага выказвання (4 гадзіны)

Структурныя часткі вуснага выказвання. Логіка будовы выказвання. Мэтазгодная сувязь уступу, асноўнай часткі і заключэння. Роля ўступу ў прыцягненні ўвагі слухача. Аргументацыя і доказнасць разважання ў асноўнай частцы. Абагульненне разважанняў і меркаванняў у заключнай частцы. Яркасць і эмацыянальнасць заключэння.

Практыкум. Складанне вуснага выказвання на публіцыстычную тэму. Выпрацоўка ўмення суадносіць структурныя часткі выказвання. Абмеркаванне выказванняў. Узаемарэцэнзаванне. Аналіз тыповых памылак.


Мастацкі тэкст як сродак узбагачэння мовы

вуснага і пісьмовага выказвання (8 гадзін)

Інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту як сродак спасціжэння эстэтыкі твора. Падтэкст у мастацкім творы. Выяўленне аўтарскіх адносін да герояў і падзей, канцэпцыі чалавека і жыцця. Троп – адзін са спосабаў вобразнага асэнсавання жыцця. Простыя і складаныя тропы. Роля тропаў ва ўзбагачэнні вуснага і пісьмовага маўлення.

Практыкум. Аналіз паэтычных і празаічных тэкстаў. Удасканаленне ўмення вызначаць ролю тропаў у паэтычным і празаічным тэксце. Напісанне водгуку на паэтычны твор. Узаемарэцэнзаванне.


Стылістычныя фігуры (4 гадзіны)

Роля стылістычных фігур ва ўзмацненні экспрэсіўнасці вуснага і пісьмовага выказвання. Анафара, эпіфара. Роля антытэзы ў публіцыстычным выказванні. Роля інверсіі, градацыі ва ўзмацненні мастацкай выразнасці. Рытарычнае пытанне.

Практыкум. Аналіз мастацкіх, публіцыстычных тэкстаў. Удасканаленне ўмення вызначаць ролю стылістычных фігур. Складанне вуснага выказвання па зададзенай тэме. Конкурс вусных выказванняў у групе. Выпрацоўка ўмення выкарыстоўваць стылістычныя фігуры ў вусным выказванні.


Змест водгуку (6 гадзін)

Зместавае напаўненне водгуку і дакладная інтэрпрэтацыя тэксту. Суадносіны асабістых ўражанняў і літаратуразнаўчага аналізу ў водгуку. Прызначэнне і роля цытат.

Практыкум. Аналіз лірычных твораў сучасных аўтараў. Удасканаленне ўмення бачыць вобразна-выяўленчую ролю сродкаў паэтычнага сінтаксісу ў лірычным творы.

Практыкум. Напісанне водгуку на лірычны твор. Удасканаленне ўмення суадносіць літаратуразнаўчы аналіз і асабістыя ўражанні ў водгуку. Выпрацоўка ўмення суадносіць змест і аб’ём водгуку.


Культура вуснага выказвання (6 гадзін)

Змястоўнасць і нарматыўнасць вуснага і пісьмовага выказвання. Захаванне арфаэпічных, граматычных, стылёвых і лексічных норм ва ўмовах інтэрферэнцыі беларускай і рускай моваў. Лагічнасць і пераканальнасць выказвання. Інтанацыйная экспрэсіўнасць. Сэнсавая і псіхалагічная паўза. Лагічная паўза, яе роля ў выказванні. Паўза і падтэкст. Эмацыянальнасць выказвання.

Практыкум. Праслухоўванне аўдыязапісаў выступленняў вядомых дзеячаў культуры. Складанне вуснага выказвання на зададзеную тэму. Праслухоўванне і аўдыязапіс выказванняў вучняў. Самарэцэнзаванне. Абмеркаванне і аналіз у адпаведнасці з патрабаваннямі да культуры выказванняў.


Стылістычныя рэсурсы лексікі (2 гадзіны)

Сінаніміка як важная крыніца ўзбагачэння вуснага і пісьмовага выказвання. Паранамазія. Аказіяналізмы.

Практыкум. Аналіз тэкстаў. Складанне ўласных тэкстаў на зададзеную тэму. Удасканаленне ўмення выкарыстоўваць у маўленні сінонімы, размяжоўваць сэнсавыя значэнні паранімічных лексічных адзінак.


Стылістычныя рэсурсы марфалогіі (2 гадзіны)

Стылістычна нейтральныя і стылістычна афарбаваныя формы слоў. Іх роля ў вусным і пісьмовым маўленні.

Практыкум. Аналіз мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў. Удасканаленне ўмення выкарыстоўваць стылістычна нейтральныя і стылістычна афарбаваныя формы слоў у залежнасці ад стылю маўлення.


Стылістычныя рэсурсы сінтаксісу (6 гадзін)

Сінтаксічная сінаніміка. Парцэляваныя канструкцыі і іх функцыя. Перыяд. Складанае сінтаксічнае цэлае і яго роля ў сэнсавай і стылістычнай арганізацыі тэксту.

Практыкум. Напісанне водгуку на празаічны твор. Выпрацоўка ўмення ўжываць розныя віды сінтаксічных канструкцый у пісьмовай творчай рабоце. Аналіз водгукаў. Узаемарэцэнзаванне.

Практыкум. Складанне вуснага выказвання на філасофскую тэму. Аўдыязапіс выказванняў. Абмеркаванне выказванняў. Аналіз найбольш тыповых памылак.


Вершаскладанне (4 гадзіны)

Сілабіка і сілаба-тоніка. Рытм і рыфма. Рытмастваральныя кампаненты. Віды рыфмаў. Строфіка. Вершаваныя формы і віды. Свабодны верш. Бурымэ.

Практыкум. Стварэнне паэтычнага твора па зададзенай рыфме. Удасканаленне ўмення бачыць і вызначаць мастацкую каштоўнасць паэтычнага тэксту. Аналіз напісаных вершаў. Рэфлексіі.


Экскурсія як сродак узбагачэння культурнай кампетэнцыі (4 гадзіны)

Практыкум. Пашырэнне культурнага кругагляду вучняў. Выпрацоўка ўмення разумець канцэпцыю экспазіцыі, яе элементы. Складанне вуснага выказвання на тэму “Музейная культура Беларусі”. Удасканаленне ўмення абагульняць атрыманыя ўражанні і афармляць іх у звязнае выказванне.


Творчая сустрэча з пісьменнікам (журналістам, вучоным, акцёрам)

(2 гадзіны)

Практыкум. Удасканаленне ўмення слухаць. Акцэнтаваць увагу на культуры маўлення, культуры камунікацыі. Узбагачэнне культурнага кругагляду, эмацыйнай сферы вучняў.


Прэзентацыя “Мой любімы пісьменнік” (4 гадзіны)

Прэзентацыя як сродак сістэматызацыі ведаў і развіцця творчых здольнасцей.

Практыкум. Удасканаленне ўменняў працы з электроннымі носьбітамі інфармацыі. Аналіз кампазіцыі, зместу, крэатыўнасці прэзентацый. Рэфлексіі. Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага.


Прагназуемыя вынікі

У выніку працы на прапанаваных факультатыўных занятках вучні будуць усведамляць:

- змест, праблематыку твораў, якія даследуюцца;

- тэарэтыка-літаратурныя паняцці, неабходныя для аналізу мастацкіх твораў;

- жанравыя асаблівасці творчых работ;

- асаблівасці зместу і кампазіцыі водгуку і вуснага выказвання;

- асаблівасці слоўнага афармлення водгуку і вуснага выказвання;

- спецыфіку літаратурнай творчасці.

У працэсе працы на прапанаваных факультатыўных занятках вучні будуць умець:

- самастойна аперыраваць інструментарыем аналізу мастацкіх тэкстаў розных жанраў;

- выяўляць аўтарскую пазіцыю ў творы;

- разумець падтэкст мастацкага твора;

- аргументаваць уласныя ацэнкі герояў, падзей, твораў;

- лагічна, змястоўна, пераканальна, творча выказвацца па пэўнай тэме ў вуснай і пісьмовай форме;

- самастойна рыхтаваць вуснае і пісьмовае выказванне па зададзенай тэме;

- рэпрэзентаваць вынікі ўласнай творчай дзейнасці;

- самастойна карыстацца даведачна-інфармацыйнай літаратурай, электроннымі носьбітамі інфармацыі.

У выніку засваення курса факультатыўных заняткаў у вучняў будуць:

- удасканалены ўменні і навыкі самастойнага аналіза мастацкіх тэкстаў розных жанраў;

- сістэматызаваны веды па беларускай мове і літаратуры;

- пашыраны культурны і літаратурны кругагляд;

- развіты крэатыўныя здольнасці;

- удасканалена моўная, камунікатыўная, літаратурная кампетэнцыя.


Рэкамендаваная літаратура

Асноўная

  1. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы / А.К. Юрэвіч. – Мінск, 1992.

  2. Каляда, А.А. Мастацкае чытанне ў школе / А.А. Каляда. – Мінск, 1992.

  3. Рагойша, В.П. На шляху да Парнаса: даведнік маладога літаратара / В.П. Рагойша. – Мінск, 2003.

  4. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – 3-е выд. – Мінск, 2004.

  5. Рагойша, В.П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў / В.П. Рагойша. – Мінск, 2009.

  6. Развивайте дар слова: пособие для учащихся / сост.: Т.А. Ладыженская, Т.С. Зепалова. – М., 1982.

  7. Лепешаў, І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі / І.Я. Лепешаў. – Мінск, 1989.

  8. Лепешаў, І.А. Лінгвістычны аналіз тэксту / І.Я. Лепешаў. – Мінск, 2009.

  9. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту / М.Я. Цікоцкі. – Мінск, 2002.

  10. Язерская, С.А. Асновы культуры маўлення / С.А. Язерская. – Мінск, 2004.

  11. Праскаловіч, В.У. Выкажыся, каб я цябе ўбачыў!: (Мастацтва вусных выказванняў): 9-ы кл.: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.У. Праскаловіч, В.В. Кушнярэвіч. – Мінск, 2010.

  12. Праскаловіч, В.У. Выкажыся, каб я цябе ўбачыў!: (Мастацтва вусных выказванняў): 9-ы кл.: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.У. Праскаловіч, В.В. Кушнярэвіч. – Мінск, 2010.


Дадатковая

1. Міхневіч, А.Я. Слоўка за слоўкам: алфавітны даведнік па культуры беларускай мовы для ўсіх / А.Я. Міхневіч, Л.П. Кунцэвіч, Ю.В. Назаранка. – Мінск, 2006.

2. Верціхоўская, М.І. Урокі літаратуры: пошук і творчасць: дапаможнік для настаўнікаў / М.І. Верціхоўская. – Мінск, 2008.

  1. Беларускія пісьменнікі: даведнік. – Мінск, 1994.

4. Чертов, В.Ф. Слово – образ – смысл. – Филологический анализ литературного произведения / В.Ф. Чертов [и др.]. – М., 2007.

  1. Куліковіч, У.І. Алімпіяды па беларускай мове / У.І. Куліковіч. – Мінск, 2007.

  2. Руцкая, А.В. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў праз напісанне водгукаў на мастацкі твор / А.В. Руцкая // Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў вышэйшай і сярэдняй школе: матэрыялы рэсп. навук. канф. – Гродна, 2004. С. 117-122.

Образовательный портал www.adu.by / Национальный институт образования


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

В. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў iconЛінгвістычны конкурс вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для 10-11 класаў гімназій І ліцэяў тлумачальная запіска
«Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс» арыентаваны на вучняў 10-11 класаў філалагічнага напрамку ліцэяў...

В. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў V іі I класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

В. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

В. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

В. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў iconЗвесткі Поразаўскай сш аб факультатыўных занятках на 2012-2013 навучальны год
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па матэматыцы для 1 класа з беларускай І рускай мовай навучання. Мінск, 2010

В. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў iconПрыкладнае тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу(35 гадзін)
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання

В. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў iconЗмест факультатыўных заняткаў «Юны карэспандэнт»
Праграма факультатыўных заняткаў «Юны карэспандэнт» распрацавана ў адпаведнасці з канцэпцыяй профільнага навучання, асноўнай мэтай...

В. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў iconМаўленне (1 гадзіна)
Прапануемая вучэбная праграма факультатыўных заняткаў распрацавана на аснове праграмы ўступных іспытаў у поўнай адпаведнасці з вучэбнай...

В. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў iconІ. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Асноўная мэта факультатыўных заняткаў «Беларускае красамоўства» — забяспечыць развіццё здольнасцей малодшых школьнікаў да ўмелага...

В. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў iconІ. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Асноўная мэта факультатыўных заняткаў «Беларускае красамоўства» — забяспечыць развіццё здольнасцей малодшых школьнікаў да ўмелага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка