Дуа "Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна"




НазваДуа "Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер69.25 Kb.
ТыпДокументы
ДУА “Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна”


Арганізацыя вывучэння змен у правапісе на факультатыўных занятках

Правапіс літар у, ў


Выканала настаўнік беларускай

мовы і літаратуры 1 катэгорыі

Валянціна Васільеўна Далідчык


в. Ізбішча, 2011 г.


Тэма. Правапіс літар у, ў

Мэта. Удакладніць і сістэматызаваць веды вучняў аб правапісе у складовага і ў нескладовага; удасканальваць уменне правільна пісаць словы з у складовым і ў нескладовым; выхоўваць цікавасць да гісторыі сваёй Радзімы, да славутых людзей Беларусі.

Ход урока

I.Выклік.

1) Тэхналагічны прыём “чытанне з прыпынкамі”.

Казка

У казачнай краіне галосных жыла літара у, а ў суседняй краіне, краіне зычных, жыла-была літара ў. Жылі яны сабе, жылі, добрасумленна працавалі. Ведалі адна пра адну. Ім казалі, што яны знешне вельмі падобныя. І вось аднойчы…

-Як вы думаеце, што здарылася аднойчы?

(Вучні прапаноўваюць свае варыянты працягу казкі).

Аднойчы літары сустрэліся, каб пазнаёміцца, пагутарыць, расказаць пра сябе. Сустрэўшыся, доўга разглядвалі адна адну, а потым…

-Што было потым?

Яны ўбачылі, што сапраўды вельмі падобныя, але лёс у кожнай свой, у кожнай сваё жыццё, свая праца, свае абавязкі. У складовае рашыла расказаць пра сябе…

-Што расказала у складовае?

У складовае расказала аб тым, што пішуць яго ў пачатку сказаў, пасля знакаў прыпынку і пасля зычных, у пачатку ўласных назваў, у некаторых запазычаных словах.

А потым ў нескладовае таксама расказала пра сваё жыццё, пра сваю працу…

-Што ж расказала ў нескладовае пра сябе?

Ў нескладовае расказала, што яго пішуць пасля галосных, калі яно чаргуецца з гукамі [л], [в ].

Доўга гутарылі сяброўкі, прыводзілі прыклады слоў, дзе яны пішуцца…

-Як вы думаеце, якія словы яны маглі назваць у якасці прыкладаў?

Час праляцеў хутка, прыйшла пара развітвацца. Сяброўкі рашылі сустракацца. А сустрэчы іх маглі адбывацца толькі тады, калі…

-Калі у і ў маглі сустракацца?

Калі іх запрашалі на ўрок пры вывучэнні тэмы “Правапіс літар у, ў”.

Вось так пазнаёміліся літары у, ў, пасябравалі і пачалі сустракацца.

Вы, напэўна, ужо зразумелі, што тэма нашага ўрока – “Правапіс літар у, ў”. Што вы чакаеце ад урока? Паспрабуйце сфармуляваць мэту сённяшняга ўрока.

II. Асэнсаванне.

1.Прачытайце правіла, якое напісана ў вас на картках. Адзначце значком “v”тое, што вы ведалі, значком “+” тое, што для вас новае, значком “?” тое, што не зусім зразумела.

Літару у (у складовае) пішам

Літару ў (ў нескладовае) пішам

У пачатку сказа:У лесе было ціха.

Пасля галосных у пачатку слова:сонца ўзышло

Пасля знакаў прыпынку: школа, у якой вучуся

У сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: паўза, саўна,фаўна

Пасля зычных: луг

Пры чаргаванні [л] з [ў]: чытаў, думаў; але:палка, памылка, Алжыр

У пачатку ўласных назваў: на Урале

Пры чаргаванні [в] з [ў]: лава – лаўка, крыві – кроў; але: ва В’етнаме, на рацэ Влтава

У запазычаных словах, якія заканчваюцца на –ум, -ус: радыус, страус

Пасля злучка, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: хлопцы-ўмельцы

У словах з націскным у: аул, баул

Пасля двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: часопіс “Бярозка” ўзнагародзіў пераможцаў; гучнае “ўра”

На канцы запазычаных слоў не пад націскам: фрау, ток-шоу




2. Прааналізаваць табліцу і па памяці скласці кластар пра правапіс у і кластар пра правапіс ў.

3. Параўнайце два кластары і раскажыце, пры якіх умовах пішуцца літары у, ў.

4. Завяршыце выказванні.

У пачатку ўласных назваў пішацца…(у складовае).На канцы запазычаных слоў пішацца …(у складовае).Літара ў нескладовае пішацца пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на…(галосны). Пад націскам пішацца…(у складовае). У запазычаных словах, якія заканчваюцца на –ус, -ум, і вытворных ад іх пішацца…

складовае).

5. Выберыце правільны варыянт, запішыце яго.

Радыус – радыўс, жанчына-урач – жанчына-ўрач, баул – баўл, соус – соўс, аудыторыя – аўдыторыя, лаўрэат – лаурэат, паўночна-ўсходні – паўночна-усходні, накаут – накаўт.

Фізкультхвілінка

6. Выпішыце спачатку словы, у якіх пішацца у, а затым – ў.

Ма..клівы, маці-..краінка, а..кцыён, га..птвахта, прэзіды..м, са..на, па..годдзе, вельмі ..важлівы, Ніна ..льянаўна, жыць ва ..руччы, да ..ладзіміра, фабрыку “Камунарка” ..знагародзілі, фа..на.

7. Спішыце, устаўце у ці ў.

Ка..нер, красёнцы-ча..начкі, прэзіды..м, бра..нінг, рака ..ша, па-..чарашняму, сядзе.., дыназа..р, ваку..м.

8. Запішыце словы, якія адпавядаюць наступным лексічным значэнням.

Нарада ўрачоў для вызначэння характару захворвання і спосабаў яго лячэння. ( Кансіліум).Памяшканне, прызначанае для чытання лекцый, дакладаў. (Аўдыторыя). Падарожны куфэрак круглаватай формы. (Баул). Прыправа, падліва для стравы. (Соус). Трохмінутны перыяд у боксе, на працягу якога вядзецца бой. (Раўнд).Сукупнасць усіх відаў жывёл якой-небудзь тэрыторыі або геалагічнага перыяду. (Фаўна).

9. Запішыце словы па-беларуску.

Динозавр, Маугли, иудей, альков, шоу-бизнес, волчонок, шёлковый, клоун.

10. Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму і асноўную лумку. Спішыце 1 абзац, афармляючы яго ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі. Растлумачце правапіс слоў.

Стваральнік уніі

Адам Пацей з юнацкіх гадо.. вызнача..ся высокай адукаванасцю. Ён служы.. в..лікаму князю Жыгімонту А..густу, меў шмат абавя..ка… Але пасля смерці жонкі засмуці..ся Адам, разда.. маёмасць лю..ям, адмові..ся ад высокіх паса.. Нават імя змяні..: бы.. Адамам, ста.. Іпаціем. Зрабі..ся Іпацій манахам, затым ста.. епіскапам Брэсцкім і (У, Ў)ладзімірскім.

Неяк задума..ся Пацей, чаму няма адзінства паміж хрысціянамі. Паехалі правасла..ныя епіскапы да Папы Рымскага. Пачалі прасіць

аб..яднаць хрысціян – стварыць ..нію.

Восенню 1596 года была абвешчана Брэсцкая царко..ная ..нія. Іпацій Пацей і іншыя ..ніяты чакалі, што цяпер наступіць мір у Беларусі і (У, Ў)краіне. Але памыліліся: вайна паміж хрысціянскімі галінамі разгарэлася яшчэ больш.

III. Падвядзенне вынікаў урока.

Выкананне тэставага задання.

А1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара у:

1) да ..рача 4) беларуска-..краінскі

2) рады..с 5) шо..

3) ка..чук

А2. Адзначце выпадкі, у якіх прапушчана літара ў:

1) фа..на 4) а..тограф

2) са..дат 5) вуліца ..барэвіча

3) слова “..поперак”

А3. Адзначце выпадкі, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

1) фраў 4) да Уладзіслава

2) Кавказ 5) вялікая ўрна

3) сімпозіум

А4. Адзначце словы, пры перакладзе якіх з рускай мовы на беларускую адбываецца пераход [л] у [ў]:

1) Волга 4) колхоз

2) полтысячи 5) колбаса

3) шёлк

В1. Як называецца буйная афрыканская птушка атрада бегуноў з прыгожым апярэннем?

IV.Рэфлексія.

Прадоўжыце сказы:

- На ўроку мне больш за ўсё спадабалася…

- Я лічу, што сённяшнюю тэму…

- Цяжкасці выклікала…

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconДуа "Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна"
Мэты: выклікаць у вучняў жаданне самастойна весці пошук І вывучаць дадатковы матэрыял пра жыццё І творчасць пісьменніка; фарміраваць...

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дуа “Коранскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconКоранскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа Лагойскага раёна
Дуа «Коранскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна»

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconУрок ведаў на тэму "Беларусь – мая Радзіма!"
Дуа “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconРасклад факультатыўных заняткаў на 2 паўгоддзе 2011 – 2012 навучальнага года
Дуа “Янушкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа ім.І. М. Цімчука Лагойскага раёна”

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconУрок ведаў на тэму "Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!"
Дуа “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" icon1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё І вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны. 2В
Дуа “Коранскі вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconУрок гісторыі Беларусі ў 6 класе
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Юркавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " ліноўская сярэдняя школа" пружанскага раёна на 2012/2013 навучальны год
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дуа “Ліноўская сярэдняя школа” ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі...

Дуа \"Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна\" iconЗацвярджаю дырэктар дуа "Літвінавіцкая сярэдняя школа Кармянскага раёна"

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка