Дзяўчаты выконваюць "Танец з вербамі"




НазваДзяўчаты выконваюць "Танец з вербамі"
Дата канвертавання24.11.2012
Памер40.91 Kb.
ТыпДокументы
ВЯЛІКДЗЕНЬ

( расповяд - паказ )

Сцэнарый склалі настаўніца фальклорнага тэатра Ганна Давыдко і намеснік дырэктара па этнашколе Бярнарда Іванова.

Упершыню выканалі вучні 7 – га класа ў 2001 годзе. Пастаноўка Ганны Давыдко


Дзеючыя асобы:

Маці

Дачка

Валачобнікі

Хлопцы і дзяўчаты


На сцэну выходзяць усе ўдзедьнікі і пачынаюць расповед. Хлопцы і дзяўчаты кажуць па чарзе:

  • А ці ведаеце вы, калі нашы продкі святкавалі Вялікдзень?

  • У далёкія дахрысціянскія часы гэта адбывалася тады, калі на новае кола жыцця пад промнямі сонца адраджалася зямля. Людзі віталі перамогу Сонца-Даждзьбога і пачатак аднаўлення жывой прыроды.

  • Тады нашы продкі – язычнікі і спраўлялі свята Вялікага дня – Вялікдзень.

  • Хрысціянства, як рэлігія больш позняя, увасобіла лепшыя традыцыі язычніцтва.

  • У хрысціянскім календары Вялікдзень святкуецца: у католікаў – у нядзелю пасля поўні, якая наступае следам за перыядам вясенняга раўнадзенства – 21 сакавіка.

  • А ў праваслаўных вернікаў адлічваецца ўперад 13 дзён і таксама вызначаецца нядзеля поўнага месяца.

  • Вялікодны тыдзень пачынаецца з Вербнай нядзелі. Гэта вялікае хрысціянскае свята, яго сімвал – галінкі вярбы, упрыгожаныя ялоўцам і кветкамі.

  • Асвячоные ў храме галінкі вярбы захоўваюцца ў хаце цэлы год. Галінкі прыносяць з царквы ці касцёла, вярбой сцябуць адзін аднаго. Вярбой выганяюць першы раз кароў на пашу.



Дзяўчаты выконваюць “Танец з вербамі”


  • Вялікодны тыдзень, які наступае пасля Вербніцы, мае ў народным жыцці свае адметныя адценні і каларыт.

  • У чысты панядзелак і аўторак Вялікоднага тыдня мылі і бялілі хату, прыбіралі на панадворку.

  • У сераду ў хаце мылі ўсё драўлянае. Пад страху клалі хлеб, соль і мыла. З гэтым хлебам на Юр’я выганялі кароў на пашу, соль памагае ад сурокаў, а мылам мыюцца ў чысты чацвер.

  • У чысты чацвер мыліся ў лазні. Сядаючы на палок, казалі :“хрышчаны - на палок, няхрышчаны – з палка.” Хадзілі таксама мыцца на бягучую ваду або на расу, каб на целе не было хваробаў.

  • У пятніцу - вялікую, пакутную, пасцілі шчырым постам, бо ў гэты дзень, згодна з Бібліяй, быў укрыжаваны на Галгофе Ісус Хрыстос.

  • Субота – вялікая, чырвоная, апошні дзень перад Вялікаднем. У суботу фарбуюць яйкі, пякуць пірагі. У Храмах свенцяць пафарбаваныя яйкі, пірагі і іншую ежу. Многія не спяць усю ноч: ідуць у царкву ці ў касцёл. Раней ноччу з суботы на нядзелю палілі на вуліцы вогнішчы, у хатах усю ноч гарэла святло.

  • А ў нядзелю на досвітку абавязкова хадзілі глядзець як “грае сонца”. У печы ў першы велікодны дзень не паляць.Умываліся вадой, у якую клалі чырвонае яйка, срэбныя і залатыя рэчы.

  • Стол засцілаюць бялюткім абрусам, упрыгожваюць зелянінай. На стол ставяць”свянцонае” – яйкі, соль, пірагі, вяндліну. “Разгаўляцца” пачынаюць з свянцонага яйка.

  • Днём моладзь гушкалася на арэлях, якія ладзілі ў кожным двары. Усе адорвалі адзін аднаго чырвонымі яйкамі і гулялі з імі.


Гульні з яйкамі:“Біткі”, “Качанне яек”, “На паляўнічы спрыт”. Гуляюць хлопцы, падчас гульні гучыць дыялог:

  • Ну што, будзем біцца?

  • Будзем, але раней дай паспрабаваць.

  • Ой, вельмі ж тваё моцнае – пайду далей!

  • Дык можа памяняемся?

  • Не, давай тады сваімі.

  • А ў цябе не смалянка (залітае смалой)?

  • А ў цябе ці не ад цасаркі яйка?

  • Не, ну дык трымай – буду біць!

  • Не, перш ты трымай – а я потым!

  • Качанне яек: з нахілам на зямлю кладуць дошчачку, па якой пачынаюць качаць яйкі. Гонар таму, чыё яйка пройдзе найбольшую адлегласць – той будзе доўга жыць. Яшчэ больш выграе той, чыё яйка, калі будзе каціцца, закране іншыя – тады ўсе яны становяцца ўласнасцю шчаслівага гульца.

  • Гульня «На паляўнічы спрыт»: па чарзе з завязанымі вачыма гульцы павінны з трох разоў лыжкай патрапіць па яйку.

  • Характэрная адметнасць менавіта беларускага фальклору – валачобныя песні. Звычай абыходзіць двары на Вялікдзень мае вельмі старажытныя карані. Лічылі, што абыход двароў валачобнікамі прыносіць жывёле пладавітасць, на палях - ураджай, засцярогу ад розных прыродных стыхій.

  • Падыходзычы пад вакно, валачобнікі спявалі песні, у якіх усхвалялі гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок.


Маці і дачка ў хаце, прыбранай да Вялікадня.

Дачка. Мамка, калі ж валачобнікі прыйдуць?

Маці. Звычайна, дачушка, яны пад вечар прыходзць. А пакуль што давай запытаемся ў нашых гасцей пра розныя велікодныя звычаі – не ўсе ж яны тутэйшыя людзі, многія і са свету прыехалі.


Маці і дачка задаюць па чарзе пытанні гледачам, за правільны адказ узнагарода – чырвонае яйка.

Маці. Скажыце, людзі добрыя, а чым адрозніваецца пісанка ад крашанкі? (Стылем роспісу)

Дачка. У якую хату не заходзяць валачобнікі? (У тую, дзе нехта з сямейнікаў нядаўна памёр )

Маці. Пры ўездзе ў які горад Хрыста віталі людзі, махаючы пальмавымі галінкамі ? (Пры уездзе ў Ерусалім)

Дачка. А ці ведаеце, як у славянскай міфалогіі называлася багіня смерці і злой зімы ? (Мара, Марана)

Маці. А можа хто скажа, што азначае слова «Пасха» ? (Зыход, вызваленне з няволі)


Пад «вакно» падыходзяць валачобнікі (хлопцы) і вітаюцца з гаспадарамі:

Валачобнікі. Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос!

Гаспадары адказваюць: Сапраўды ўваскрос! Ваісціну ўваскрос! Праўдзівы паўстаў!

Выконваюцца валачобныя песні: гаспадару, гаспадыні, сыну, дачцэ. Атрымаўшы ўзнагароду за віншаванні, валачобнікі кажуць па чарзе віншаванні гаспадарам:

  • Будзь жа, пане гаспадару, здароў, як крынічная вада!

  • Багаты, як урадлівая зямля!

  • Вясёлы, як харошая вясна!

  • Дай табе Божа і ў каморы, і ў аборы!

На адыход усе ўдзельнікі выконваюць танец «Расхожая»

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дзяўчаты выконваюць \"Танец з вербамі\" iconСцэнар школьнай вечарыны прысвечанай васілю быкаву
На сцэне дзяўчаты ў белых сукенках выконваюць адвольны танец з запаленымі свечкамі. (Рухі танца настаўнік І дзеці прыдумваюць самі.)...

Дзяўчаты выконваюць \"Танец з вербамі\" iconЭтого танца произошло от имени бога войны, которому на Кубе в далеком прошлом был посвящен обрядовый танец
В 1933 году он завершил «Парижский танец»: панно с фигурами шести людей. (Анри Матисс)

Дзяўчаты выконваюць \"Танец з вербамі\" iconЎзорная студыя бальнага І сучаснага
Не старэюць душой ветэраны” дыплом ІІ ступені ў намінацыі “бальны танец”, дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Эстрадны танец” у Vадкрытым...

Дзяўчаты выконваюць \"Танец з вербамі\" iconВосем гадоў таму, 30 траўня 1999 году, ў цісканіне ў падзямельным пераходзе на станцыі мэтро "Няміга" загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што
Няміга загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад...

Дзяўчаты выконваюць \"Танец з вербамі\" iconПрограмма танцевальной группы «Алые паруса»
Что же такое танец? Откуда идут его истоки? Как овладеть этим искусством? Очень многие люди, особенно дети, задают себе эти вопросы,...

Дзяўчаты выконваюць \"Танец з вербамі\" iconДжайв появился в 19 веке на юго-востоке сша, причем одни считают, что он был негритянским, другие что это военный танец индейцев-семинолов во Флориде вокруг
...

Дзяўчаты выконваюць \"Танец з вербамі\" iconПенсионерка предлагает себя на бульваре прохожему. Он удивленно: Бабуся, ты уже не развалюха, ты уже могила!
Я очень люблю бывать на свадьбах, и первый танец я всегда танцую с невестой. И вот вчера на свадьбе танцую с невестой первый танец,...

Дзяўчаты выконваюць \"Танец з вербамі\" iconБелaрускiя дзяучаты

Дзяўчаты выконваюць \"Танец з вербамі\" iconДмитрий Александрович Емец Танец меча Мефодий Буслаев 14 «Танец меча»: Эксмо; Москва; 2011
Но об артефактах знает не только Тартар. Светлые тоже заняты поисками и уже нашли магический щит. Чтобы достать ножны, им нужно всего...

Дзяўчаты выконваюць \"Танец з вербамі\" iconПрежде чем приступить к изучению движений, условно обозначив для себя под понятием «современный танец» танцы и танцевальные направления, возникшие в ХХ веке
«современный танец» – танцы и танцевальные направления, возникшие в ХХ веке, давайте попробуем понять, что это за танцы, откуда они...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка