Госьцем праграмы начальнік кацельнай сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства Кандытарская фабрыка "Іўкон" Вікар Прусевіч




НазваГосьцем праграмы начальнік кацельнай сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства Кандытарская фабрыка "Іўкон" Вікар Прусевіч
Дата канвертавання24.11.2012
Памер88.7 Kb.
ТыпДокументы
Абеды ў Івянцы

Верасень 2007


Госьцем праграмы – начальнік кацельнай сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства Кандытарская фабрыка “Іўкон” Вікар Прусевіч.


У папярэдніх выпусках “Абедаў” спадар Прусевіч распавядаў нам пра тое, што на пачатку году экспарт цукерак ў Расею скараціўся ледзь не на палову; пра тое, што фабрыка пачала засвойваць новыя рынкі збыту – краіны Сярэдняй Азіі і Балтыі; пра тое, што на “Іўконе” задумаліся пра эканомію энэрганосьбітаў і плянуюць паставіць новы кацёл; пра тое, што запусьцілі ажно дзьве новыя вытворчыя лініі. Урэсьце пра тое, што ад прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году заробак працаўнікам Іўкону не падвышалі.


Разам зь Віктарам Прусевічам мы сядзім за сталом у двары ягонай хаты.


Карэспандэнт: "Ці часта вы самі ужываеце цукеркі?"


Прусевіч: "Так, я люблю паласавацца".


Карэспандэнт: "Як даўно працуеце на фабрыцы?"


Прусевіч: "Амаль 10 гадоў".


Карэспандэнт: "За гэты час болей альбо меней цукерак вы сталі ужываць?


Прусевіч: "Столькі, як першыя гады, ужо ня ем, але калі іду па цэху і бачу цукеркі, асабліва новы гатунак які, то абавязкова пакаштую, што гэта такое. У нас рабочыя, якія ужо доўга працуюць, цукерак амаль не ужываюць".


Пэнсіянэр Мікалай Куксо пры кожнай сустрэчы частуе кавай, канапкамі і цукеркамі. Праўда, на стале ў хаце Мікалая Куксо не пабачыш ласункаў Івянецкая вытворчасьці. Набыць іх у мястэчку практычна немагчыма.


Штораз Мікалай Куксо, у мінулым адвакат, настаўнік і агітатар прапагандыст у адной асобе, дае справаздачу пра тое, як зьмяніліся кошты ў крамах і на рынку Івянца.


Такім чынам: Кошт на хлеб за месяц падвышаўся 3 разы. Самы танны бохан сёньня – 960 рублёў. Алей у мінулым месяцы каштаваў 3 тысячы, цяпер – 4 300. Малако падаражэла на 100 рублёў. Новы кошт - 970 рублёў.


Куксо: "Пэнсіянэраў усьцешылі: падвысім вам пэнсію на 7%. Апошні раз нам падвышалі пэнсію ў лістападзе мінулага году. А з таго часу хлеб падаражэў у 2 разы, алей – у 2 разы. Дык 2 разы – гэта не 7 %! Мы толькі і набываем хлеб, алей, малако – тое, што падаражэла. А думаеце не пэнсіянэрам лёгка? Мой сусед працуе сьлесарам на фабрыцыі “Іўкон”. У яго маладая сям’я – дзіця ў школу ходзіць. Ён атрымлівае заробак такія самы, як я пэнсію – 350 тысячаў. Ён звольніўся. Кінуў сям’ю і паехаў пад Менск на нейкую будоўлю".


Карэспандэнт: "У зьвязку з тым, што мяняецца дабрабыт народу, ці абмяркоўваюць людзі уладу і палітычную сытуацыю ў краіне?"


Куксо: "Ніхто ужо ня думае, што будзе далей. Ніякай надзеі. Няма сьвету ў канцы тунэлю. Людзі не задаволеныя тым раем. Пра які кажуць па тэлевізіі. Але пакуль што страх перамагае над здаровым сэнсам і людзі маўчаць".


Пра кошты гаворыць і галоўны герой праграмы Віктар Прусевіч:


Прусевіч: "Кошты мяняюцца штодня. У коштаў толькі адна хада – уверх. Іншага мы не бачылі і наўрадці пабачым. Вось атрымаў заробак... частка пайшла на харчы, частка – на іншыя патрэбы. Праз 2 дні ужо нічога няма. А пра тое, каб набыць пральную машыну ці новы ложак – пра гэта мы сёньня ня думаем".


Карэспандэнт: "У адсоткавых суадносінах, колькі ідзе на харчы, колькі ідзе на вопратку, колькі удаецца адкладваць?"


Прусеві: "Адкладваць не удаецца нічога, а на ежу ідзе 70%. Тыя самыя дровы. Калі летась я мог набыць за 100 тысячаў, то сёлета – ня меней за 150".


Карэспандэнт: "А колькі трэба на зіму?"


Прусевіч: "7 кубоў дроваў і 2 тоны брыкету. Колькі грошай на гэта пойдзе? Калі 300 тысячаў. Мой заробак – 450 тысячаў, у жонкі яшчэ меней. Дзе узяць такія грошы?"


Яшчэ адзін сталы удзельнік праграмы “Абеды ў Івянцы” пару месяцаў таму настаўнік матэматыкі, а цяпер новасьпечаны пэнсіянэр Іван Вальчэўскі.


Дзеля справядлівасьці варта дадаць, што ў нашай перадачы ускосна ўдзельнічае і ягоная котка Марта. Ад пачатку году спадар Вальчэўскі спрабуе адвучыць яе ад рыбы і перавесьці на сухі корм.


Спадар Вальчэўскі сустракае мяне словамі: “Я стаў свабодным чалавекам!” У першыя месяцы свабоды былы настаўнік заняўся рамонтам. Замест старога катла паставіў новы, які спажывае меней энэргіі.


Вальчэўскі: "Ад пачатку трэба было адважыцца на тое, каб усё зламаць: пабурыць комен, адбіць кафлю і вынікуць ванную. Паставіў новы кацёл, зрабіў душавую кабіну, меншы стаў расход вады – таму можна часьцей памыцца. Будзе ужо гарачая вада – мы становімся бліжэй да гораду".


Карэспандэнт: "Як на вашым бюджэце адбіваецца рамонт?"


Вальчэўскі: "Усё старыя запасы даведзеныя да нуля. Рамонт і быў задуманы тады, калі я атрымліваў заробак. Цэлы год адкладвалі. Кошты растуць і трымаць гэтыя грошы, каб яны проста так ляжалі, няма ніякага сэнсу".


Карэспандэнт: "Як зьмяніўся дабрабыт, калі улічыць, што растуць кошты?"


Вальчэўскі: "Паколькі цяпер нам давядзецца жыць толькі на 2 пэнсіі, прыйдзецца рабіць папярэдні разьлік, на што пускаць грошы. Ня будзе ужо такога, што грошай на усё хопіць. Няма такога чалавека, які скажа, што ён вельмі задаволены, што усё даражэе".


Карэспандэнт: "З праграмы ў праграму сочым за лёсам коткі Марты..."


Вальчэўскі: "Вунь ляжыць “кіці-кэт” – яна яго ігнаруе. Зранку зайшла ў хату і нават яго не панюхала".


Карэспандэнт: "Чым корміце улюбёную котку?"


Вальчэўскі: "Рыбай. Усё адно набываем путасу".


Карэспандэнт: "Вы хацелі яе з рыбы перавесьці на “кіці-кэт” зь меркаваньняў эканоміі. Атрымліваецца, што котка вас перамагла?"


Вальчэўскі: "Перамагла. Мяркую, што з тых 600 тысячаў, якія мы атрымліваем удвох. Калі мы 5 тысячаў патрацім на рыбы, нічога страшнага ня будзе. Яна таго заслугоўвае".


Седзячы за сталом на двары хаты мы працягваем размову з госьцем гэтай праграмы Віктарам Прусевічам. Усе свае 52 гады ён пражыў і Івянцы. (Нагадаю, што гэта 5-ці тысячнае мястэчка ў Валожынскім раёне мястэчка ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці).


Карэспандэнт: "Як Івянец мяняецца?"


Прусевіч: "Мяняецца дух моладзі: у іх другія каштоўнасьці і другое жыцьцё. У старых каштоўнасьці адвечныя: дом, сям’я, дабрабыт. Новае пакаленьне больш урбанізаванае. Дом і радзіма для іх ня маюць такога значэньня: сёньня Івянец, заўтра – Менск, пазаўтра – Польшча ці Расея".


Карэспандэнт: "А гэта добра ці дрэнна?"


Прусевіч "Добра. Сьвет вялікі, а жыцьцё нашае кароткае. Трэба на гэта паглядзець, трэба пабачыць і адчуць".


Карэспандэнт: "Зь мястэчак і вёсак зьяжджаюць людзі. Паселішчы прыходзяць у заняпад і паміраюць. Можа, каб не было гэтай мабільнасьці, захоўваўся традыцыйны уклад?"


Прусевіч: "Не зусім гэта так. Навакольныя вёскі адразу пусьцелі А сёньня людзі з гораду, як выйдуць на пэнсію, набываюць дамы і вяртаюцца ў вёскі. Але гэта ужо іншы чалавек, не калгасьнік. Іх ужо не пагоніш на прымусовыя працы. Ён будзе рабіць толькі тое, што яму патрэбна. На маю думку, улады разглядаюць такія мястэчкі як рынак працоўнай сілы для сельскай гаспадаркі. І тут у мяне няма аптымізму наконт Івянца. Як са старога мястэчка Івянец зрабіць аграгарадок? Гэта значыць перакрэсьліць гісторыю. З ганчара, рамесьніка і муляра зрабіць сельскагаспадарчага рабочага. Гэта беспэрспэктыўна, але тэндэнцыя ідзе да гэтага".


Тут трэба распавесьці пра прадпрыемства “Крыніца”. Некалі адзінай ягонай спэцыялізацыяй быў выраб дарожных знакаў. Пасьля да “Крыніцы” далучылі некалькі занядбаных калгасаў.


Цяпер атрымліваецца, што “Крыніца” ў тым ліку і сее, і жне. А гэтымі днямі, у прыватнасьці, сіламі вучняў старэйшых клясаў івянецкай школы змагаецца з ураджаем бульбы. Увесь верасень і першую палову кастрычніка ў вучняў няма заняткаў – штодня яны рачкуюць на полі.


Хлопец: "Старэйшыя клясы езьдзяць на бульбу, на моркву і на буракі. Гэта увесь верасень і палову кастрычніка".


Карэспандэнт: "Як гэта адбываецца?"


Хлопец: "У школу прыходзіць запыт, каб выдзелілі 50 чалавек на калгас".


Карэспандэнт: "Колькі доўжыцца працоўны дзень?"


Хлопец: "Працоўны дзень – 8.00-13.00. Ёсьць абед на 30 хвілінаў".


Карэспандэнт: "Абедам вас кормяць ці вы свой прывозіце?"


Хлопец: "Абед свой. Селі, паелі і зноў працаваць".


Карэспандэнт: "Як да гэтага ставяцца вучні?"


Хлопец: "Не хочуць хадзіць. Лепей у школе".


Карэспандэнт: "Яны нейкім чынам выказваюць сваё жаданьне?"


Хлопец: "Пісалі на імя дырэктара заяву, што лепей будзем вучыцца, але на яе не адрэагавалі. І мы працягваем хадзіць на бульбу".


Карэспандэнт: "Вам неяк тлумачаць, чаму вы павінны хадзіць туды?"


Хлопец: "Калгасы не спраўляюцца з уборкай і туды накіроўваюць дзяцей. За гэта можна пару капеек за дзень зарабіць. Калі выбіраеш бульбу, можна зарабіць пад 8 тысячаў".


Карэспандэнт: "Для вас гэта грошы?"


Хлопец: "Я бы не хацеў працаваць за такія грошы".


Карэспандэнт: "Пасьля вы нейкім чынам наганяеце прапушчаныя заняткі? Як ідзе навучальны працэс?"


Хлопец: "Наганяем. Нам тады пра 2 параграфы задаюць чытаць. Хатнія заданьні становяцца вялікімі. Складана, канешне".


Напачатку восені Івянец наведаў лідэр Руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Сустрэча зь месьцічамі праходзіла ў доме кіраўніка тутэйшай суполкі БНФ Вінцэся Солтана. На нейкім этапе да прысутных вырашылі далучыцца супрацоўнікі Міністэрства унутраных справаў. Далей працягвае Вінцэсь Солтан.


Солтан: "Пры канцы сустрэчы ў хату увайшлі участковы, супрацоўнік пашпартна-візавай службы і намесьнік кіраўнікам раённага адзьдзелу міліцыі. Яны прыйшлі пад выглядам праверкі пашпартнага рэжыму. Паводзілі сябе вельмі карэктна. Перапісалі усіх, хто знаходзіўся ў хаце. Праўда, маёр міліцыі выклікаў мяне на асобную размову".


Карэспандэнт: "Пра што была размова?"


Солтан: "Каб я перастаў кантактаваць з моладзьдзю, каб моладзь не зьбіраў у сябе ў хаце. Пасьля шмат каго прымусілі пісаць тлумачэньні. Да мяне таксама прыходзіў участковы, каб я напісаў тлумачэньне".


Карэспандэнт: "Што вы яму напісалі?"


Солтан: "Галоўнае пытаньне: ці не было антыдзяржаўных заклікаў? Напісаў, што не было. Бачу, участковы сядзіць, перад ім тэчка раскладзеная. Ён усё хоча зьвярнуць маю увагу на паперы, якія ляжаць у тэчцы. А там ляжыць дакладная намесьніка начальніка адзьдзел міліцыі пра тое, што на ягоны службовы нумар паступіў званок ад невядомага чалавека, што ў доме Вінцэнта Солтана пастаянна зьбіраюцца людзі, шумяць, перашкаджаюць жыць. А ў міліцыянта пытаюся: “А ты сам у гэта верыш? А каб я вас не пусьціў, у хаце знайшлася б міна?” Перад навучальным годам у райцэнтры зьбіралі настаўнікаў. Перад імі выступаў прадстаўнік КДБ, які тлумачыць, што ў Івянцы ёсьць такі Вінцэнт Солтан, казаў, каб пазьбягалі кантактаваў са мной і асабліва трэба сачыць, каб дзеці ня мелі ніякіх кантактаў са мной".


Карэспандэнт: "Колькі разоў у вашай хаце былі такія сустрэчы? І колькі разоў да вас наведвалася міліцыя?"


Солтан: "Разоў мо пяць, а то і болей".


Госьць праграмы “Абеды з Івянцы” начальнік кацельнай сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства Кандытарская фабрыка “Іўкон” Віктарам Прусевічам кажа, што ніколі не хаваў сваіх дэмакратычных поглядаў.


Карэспандэнт: "Як вы глядзіце на сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі? Якіх зьменаў чакаеце? Калі?"


Прусевіч: "Я іх ужо не чакаю. У бліжэйшы час я іх ня бачу. Не бачу, зь якога боку яны могуць адбыцца".


Карэспандэнт: "А рэфармаваньне уладнага рэжыму можа адбыцца?"


Прусевіч: "Ня можа такога адбыцца. Чорнае ня можа стаць белым. Яго можна пафарбаваць, але фарба усё адно аблезе зь цягам часу".


Карэспандэнт: "Адкуль вынікае вашая грамадзкая і палітычная пазыцыя?"


Прусевіч: "Гэта мусіць гены. Мой дзед па мацінай лініі і ягоныя браты жылі на Заходняй Беларусі. Дзед удзельнічаў у незалежніцкім руху. Калі пачалася Другая усясьветная вайна, яны сабралі першы беларускі атрад, не савецкі атрад. У 43-м годзе, калі сюды прыйшлі расейскія партызаны, іх усіх панішчылі. Мой бацька быў звычайных хлопцам. Як можна было вырвацца зь вёскі? Пайшоў у войска. А там яго разьмеркавалі служыць НКВД. Хоча ён ці не, але служыць там, дзе загадалі. Да чаго я гэта кажу? Каб у хаце вяліся дэмакратычныя гутаркі, такога не было".

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Госьцем праграмы начальнік кацельнай сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства Кандытарская фабрыка \"Іўкон\" Вікар Прусевіч iconЗадача: надоі іпрывагі павялічыць
Начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько паставіў перад аграрыямі задачы, якія трэба выканаць неадкладна, каб пазбегнуць зніжэння тэмпаў...

Госьцем праграмы начальнік кацельнай сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства Кандытарская фабрыка \"Іўкон\" Вікар Прусевіч icon1. Замацаваць наступныя тэмы дыпломных праектаў за навучэнцамі
...

Госьцем праграмы начальнік кацельнай сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства Кандытарская фабрыка \"Іўкон\" Вікар Прусевіч iconПрапановы што да далейшага лёсу праграмы "Падарожжы Свабоды"
Галоўная мэта прыцягнуць да ўдзелу ў стварэньні праграмы як мага болей слухачоў

Госьцем праграмы начальнік кацельнай сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства Кандытарская фабрыка \"Іўкон\" Вікар Прусевіч iconСпіс творчых работнікаў рэгіянальных тэлекампаній
Бародзіч Дзмітрый Аляксандравіч – галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя праграмы радыёвяшчання “Лепельскае мясцовае радыёвяшчанне”...

Госьцем праграмы начальнік кацельнай сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства Кандытарская фабрыка \"Іўкон\" Вікар Прусевіч iconДадатак 1 палажэнне аб Клубе юных фізікаў ліцэя ду впа «Беларуска-Расійскі універсітэт» г. Магілёва
Клуб юных фізікаў з'яўляецца добраахвотнай арганізацыяй навучэнцаў ліцэя ду впа «Беларуска-Расійскі універсітэт» г. Магілёва І ствараецца...

Госьцем праграмы начальнік кацельнай сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства Кандытарская фабрыка \"Іўкон\" Вікар Прусевіч iconМЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса
Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў “МЫ2012” мае на мэце аўтарскае асэнсаванне І прэзэнтацыю уласнай культурнай ідэнтычнасці...

Госьцем праграмы начальнік кацельнай сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства Кандытарская фабрыка \"Іўкон\" Вікар Прусевіч iconЛекцыі па дысцыпліне «Эканоміка арган ізацыі (прадпрыемства)», бдту, кафедра Эікпхлк, вясна 2009
Лекцыі па дысцыпліне «Эканоміка арганізацыі (прадпрыемства)», бдту, кафедра Эікпхлк, вясна 2009

Госьцем праграмы начальнік кацельнай сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства Кандытарская фабрыка \"Іўкон\" Вікар Прусевіч iconНастаўніцкая газета 26 лютага 2013 года
Да сумеснага пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі І прэзідыума Цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі

Госьцем праграмы начальнік кацельнай сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства Кандытарская фабрыка \"Іўкон\" Вікар Прусевіч iconЦі рэальна падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціраваннняў межах школьнай праграмы?
Тэсты па беларускай мове складаюцца з заданняў, якія адлюстроўваюць змест асноўных раздзелаў праграмы па беларускай мове. Глядзіце...

Госьцем праграмы начальнік кацельнай сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства Кандытарская фабрыка \"Іўкон\" Вікар Прусевіч iconРэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка