Адкрый для сябе Беларусь!\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе




НазваАдкрый для сябе Беларусь!\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе
Дата канвертавання24.11.2012
Памер27.35 Kb.
ТыпКонкурс


ПАЛАЖЭННЕ
аб конкурсе «Адкрый для сябе Беларусь!"

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Дадзенае Палажэнне аб конкурсе «Адкрый для сябе Беларусь!» (далей - конкурс) вызначае парадак арганізацыі і правядзення творчага конкурсу, тэрміны яго правядзення, умовы ўдзелу і вызначэння яго пераможцаў.
1.2. Арганізатары конкурсу: галоўная дырэкцыя замежнага вяшчання (далей - радыёстанцыя «Беларусь») Беларускага радыё і ГА «Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі» (далей - «Беларускае таварыства дружбы»).
1.3. Конкурс праводзіцца ў рамках падрыхтоўкі да святкавання 50-годдзя замежнага вяшчання Беларускага радыё.
1.4. Мэты і задачы конкурсу:
- папулярызацыя ведаў аб Рэспубліцы Беларусь за мяжой;
- прыцягненне ўвагі замежных слухачоў да праграм радыёстанцыі «Беларусь».

2. ТЭРМІНЫ І УМОВЫ КОНКУРСУ
2.1. Тэрміны правядзення конкурсу: май 2011 года - май 2012 года.
2.2. Конкурс праводзіцца па наступных тэмах:
- гісторыя;
- грамадска-палітычны лад;
- сацыяльна-эканамічнае развіццё;
- культура і мастацтва;
- спорт і турызм.
2.3. Удзел у конкурсе могуць прыняць замежныя грамадзяне без абмежавання ўзросту і сацыяльнага статусу.

3. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
3.1. Конкурс праводзіцца на працягу года, складаецца з чатырох тураў (першыя тры туры доўжацца 3 месяцы, заключны чацвёрты - два месяцы). Вынікі кожнага тура вызначаюцца па колькасці набраных балаў: 1-е месца - 3 балы, 2-е месца - 2 балы, 3-е месца - 1 бал.
3.2. Тэрміны правядзення тураў:
1-і тур - чэрвень 2011 года-жнівень 2011 года (тэрмін заканчэння прыёму адказаў на пытанні 2011/08/15);
2-і тур - верасень 2011 года-лістапад 2011 г. (тэрмін заканчэння прыёму адказаў на пытанні 2011/11/15);
3-і тур - снежань 2011 года-люты 2012 (тэрмін заканчэння прыёму адказаў на пытанні 2012/02/13);
4-й тур - сакавік 2012 года-красавік 2012 (тэрмін заканчэння прыёму адказаў на пытанні 2012/04/15).
3.3. Пераможцамі конкурсу становяцца ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках 4-х тураў. Вынікі конкурсу падводзяцца ў красавіку 2012 года, узнагароджанне пераможцаў - у маі 2012 года.
3.4. Парадак правядзення конкурсу размяшчаецца на сайтах: радыёстанцыі «Беларусь», «Беларускага таварыства дружбы», Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
3.5. Арганізатары конкурсу не нясуць адказнасці за страту дакументаў пры перасылцы, магчымыя перабоі і памылкі ў працы электроннай пошты.
3.6. Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Падрабязная інфармацыя, навіны конкурсу, яго вынікі размяшчаюцца на сайтах: радыёстанцыі «Беларусь», «Беларускага таварыства дружбы», Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, а таксама асвятляюцца ў рамках аднайменнага праекта радыёстанцыі «Беларусь».

4. ЖУРЫ КОНКУРСУ І КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ
4.1. У склад журы конкурсу ўваходзяць члены творчай групы па правядзенні конкурсу з ліку супрацоўнікаў радыёстанцыі «Беларусь», «Беларускага таварыства дружбы».
4.2. Адказ можа быць прадастаўлены ў аўдыё- і відэафармаце (хронаметраж - не больш за 5 хвілін), а таксама на папяровым носьбіце (не больш за 2 старонкі, Times New Roman, 14-м кеглем), па звычайнай ці электроннай пошце.
4.3. Крытэрыі ацэнкі (пры роўных умовах):
- правільнасць і паўната адказу;
- мастацкі густ і арыгінальнасць;
- дата паступлення адказу (фіксуецца з моманту адпраўкі).
4.4. Арганізатары конкурсу маюць права ўносіць змены ў тэрміны прыёму і апрацоўкі дасланых матэрыялаў.

5. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне
5.1. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Адкрый для сябе Беларусь!\\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе iconПалажэнне аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях I (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей глава 1 агульныя палажэнні
Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсіх юрыдычных І фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, уласнікаў...

Адкрый для сябе Беларусь!\\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе iconПалажэнне аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь глава 1 агульныя палажэнні
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., №9, 2/1195) (далей – Закон) І ўстанаўлівае парадак вядзення Дзяржаўнага...

Адкрый для сябе Беларусь!\\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе iconПалажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучаль ных устаноў) Рэспублікі Беларусь глава I агульныя палажэнні
Аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублікі Беларусь

Адкрый для сябе Беларусь!\\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе iconПалажэнне аб парадку фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь І парадку азнаямлення з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў ім глава 1 агульныя палажэнні
Рэспублікі Беларусь (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., №9, 2/1195) у мэтах устанаўлення парадку фарміравання...

Адкрый для сябе Беларусь!\\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Нпз мае права па сканчэнні звычайнага пры дадзеных абставінах тэрмiну захавання патрабаваць ад таа «Рось» узяць назад бензін, даўшы...

Адкрый для сябе Беларусь!\\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе icon1. агульныя палажэнні
Максіма Танка” (у далейшым – Наймальнік), у асобе рэктара Кухарчыка Пятра Дзмітрыевіча, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі...

Адкрый для сябе Беларусь!\\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе iconПастанова Савета Міністраў
Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях І музейным фондзе...

Адкрый для сябе Беларусь!\\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе iconI. агульныя палажэнні
Урад Рэспублікі Беларўсь І урад Рэспублікі Кіпр, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі

Адкрый для сябе Беларусь!\\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе iconПалажэнне аб Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры глава 1 агульныя палажэнні
Ублики Беларусь, 2006 г., №9, 2/1195) (далей – Закон) І ўстанаўлівае рэгламент работы І вызначае пералік пытанняў, якія ўваходзяць...

Адкрый для сябе Беларусь!\\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе iconЗацверджана
Дадзенае палажэнне вызначае парадак навучання студэнтаў на платнай аснове для атрымання вышэйшай адукацыі ў Беларускім дзяржаўным...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка