Архаічны фальклор




НазваАрхаічны фальклор
Дата канвертавання28.10.2012
Памер52.04 Kb.
ТыпДокументы
Архаічны фальклор – нулявая, самая працяглая фаза сусветнага фальклору. Адыграла выключную ролю ў сацыялізацыі чалавека, ператварэнні яго ў чалавека культурнага, фарміраванні базавых культурных сцэнарыяў – ініцыяцыі, ахвярапрынашэння, транссубстантывацыі (уяўленне сябе тым, каго прадстаўляеш у абрадзе), у запачаткаванні элементарных сінтаксічных структур і першасных матрыц сэнсаўтварэння, аформленых словам і праз слова. Лічыцца, што на гэтай стадыі фальклорам з’яўляюцца ўсе формы духоўнай культуры, звязаныя з мовай (монафалькларызм). А. слоўны ф. існаваў у складзе сінкрэтычных комплексаў духоўнай культуры дародавага грамадства татэмнага тыпу, абслугоўваў яго камунікатыўныя, пазнавальныя, сацыяльна-класіфікацыйныя, семіятычныя, практычныя патрэбнасці, уяўляў сабой непарыўнае адзінства калектыўных скокаў, рытуальных (знакавых) дзеянняў, харавога спеву пры вызначальнай ролі рытму, які ператвараў неарганізаваную групу ў псіхалагічны маналіт. Тэксты а.ф. адрозніваліся ад бытавога маўлення вышынёй гуку, наяўнасцю рытмаформулы, бясконцымі паўторамі 2–3 слоў, часам бессэнсоўных, базавай фразы з заменай у ёй аднаго элемента ці прырашчэння да яе новых (ланцужковая сувязь). Аўтэнтычныя ўзоры а.ф. невядомы. На аснове параўнальнага аналізу асаблівасці фальклорнай культуры сучасных нецывілізаваных плямёнаў, тыпалагічнай ідэнтыфікацыі архаічных перажыткаў у класічным (нацыянальным) фальклоры розных народаў, у тым ліку беларускага, і іх семантычнай інтэрпрэтацыі гіпатэтычна рэканструюцца толькі некаторыя яго структуры.

Гістарычнае развіццё а.ф. складалася з шэрага стадый, кожная з якіх пакінула след у беларускім фальклоры: а) стадыя няўстойлівых маўленчых форм пры крышталізацыі камунікатыўных сігналаў-знакаў – выгукаў, падобных да пазнейшых працоўных воклічаў, псіхалагічных выкрыкаў, пазбаўленых нават сэнсу, якія сталі складовай часткай абрадавых песень: Гэй, каляда!, У-у-у!, Ой, ляло, ляло (вяснянкі), Ох, і вой, люлі (песні абраду ваджэння “стралы”), Ой, то-то або То-то-то (купальскія песні) і пад.; б) стадыя назапашвання рознапланавых маўленчых структур, якія будуць выкарыстоўвацца ў фальклоры, – імператыўных, інвектыўных, прывітальных, засцерагальных, заклінальных, эмацыянальна-псіхалагічных і г.д., звязаных з першаснымі міфалагічнымі ўяўленнямі або свабодных ад іх.

Уяўленне аб першасных структурах даюць абрадавыя песенныя формулы тыпу Радуйся, зямля, Расхадзіся, развесяліся, Дай жа божа пану гаспадару, Радзі божа жыта, Хай здохне аўца, Нашы хлопчыкі казадойцы і пад., выслоўі тыпу Дай бог, Бывай здароў, трымайся, Клёў на рыбу, Крый божа, Здубяней, Ах ты, ветрагон (вылупак, жаба, погань, корч, гадзіна і да т.п.); в) стадыя сітуатыўнага фальклору, які кожны раз ствараўся з “нагоды” і тут жа забываўся, не перанімаўся і не перадаваўся з вуснаў у вусны; г) стадыя паступовага замацавання тыповых твораў, якія насілі характар паведамлення (аб вяртанні паляўнічых і пад.), апавяшчэння (аб з’яўленні пагрозы і пад.), выконвалі функцыю кансалідацыі сіл, канстатацыі псіхалагічнай рашучасці (даць адпор і пад.); д) стадыя назапашвання песенных і замоўных структур, якія ўласцівы і беларускім фальклорным тэкстам: структура размеркавання (каму – што, каму – хто), пажадання ( хто – каму – што), прасторавага пераносу, выгнання, адсылання (што (хто) – ад (з) – да) і пад.; е) і, нарэшце, стадыя тыповых словаспеваскокаў, замацаваных традыцыяй, структурна пэўных, з актыўным выкарыстаннем знойдзенага ў тую эпоху далучальнага тыпу сувязі, на якім пабудаваны кумулятыўныя (ланцужковыя) казкі тыпу “Церамок”, магічная песня ваўка ў казцы “Спевы ваўка”, валачобныя песні на каляндарную тэму з канструкцыяй а патом таго (і без яе) і іншыя творы беларускага фальклору.

Напрамак фальклорагенезу назаўсёды абумовілі спецыфічныя зрухі, што адбыліся ў архаічную эпоху: зрух у свядомасці чалавека, дзе запанаваў прынцып аніматызму – панадушаўлення; зрух у рэальнасці сацыяльнага жыцця – вылучэнне сябе з кантынуальнай адзінкі чалавекапрырода і атаясамленне ўжо з безасабовым згуртаваннем татэмнага тыпу, зрух у жыццезабеспячэнні з напрамкам ад пасіўных (збіральніцтва) да актыўных форм гаспадарання (вынаходніцтва лука, інтэнсіўнае паляванне, прыручэнне жывёл). Але былыя сінкрэтычныя міфалагічныя канструкты не знікаюць, яны трансліруюцца далей і адгукаюцца ў беларускім фальклоры: канструкт чалавекакамень – у легендах аб камянях-шаўцах і краўцах, чалавекарасліна – у каляндарнай абраднасці з такімі персанажамі, як траецкая бярозка, прыбраныя ў зеляніну і кветкі Куст, русалка, купалка, чалавекажывёла – у казках з персанажамі тыпу Івашка Мядзвежае вушка, Іван Сучкін сын залатыя пугавіцы, Кабылін сын і пад.

Вынікам зрухаў стала фарміраванне чатырох універсальных парадыгмаў, якія выяўляюцца і ў беларускім фальклоры:

1. Метапазіцыя я – іншае з вытворнымі сваё – чужое, унутранае – знешняе і пад., разрастанне поля “іншага”, адчужанага ад “я”. Стасункі “я” з “іншым” (сакральным, чужым, транцэндэнтным, варожым) становяцца галоўным сюжэтам абрадавага фальклору, замоўнай магіі, прымхліц, а значна пазней адгукнуцца ў казкавых сюжэтах і песенных канфліктах.

2. Атаясамліванне чалавека і прыроднага праз агульны татэм. Матрыца татэмістычнай тоеснасці стане семантычным падмуркам прынцыпу метамарфозы, паспрыяе з’яўленню шэрага спецыфічных матываў, выяўленых і ў беларускім фальклоры: нараджэнне героя ад з’едзенай маці цудоўнай рыбы, гарошыны, што раней разумелася як напаўненне татэмам, звер (жывёла, вуж, змей) – супруг, птушка – нявеста, дачка – птушка, ваўчок – пераможца ў шлюбным спаборніцтве і г.д.

3. Фарміраванне культа паміраючага (забітага) і ўваскрасаючага звера, які зменіцца на культ паміраючага (разарванага, разрэзанага на часткі) і ўваскрасаючага бога расліннасці. Аднак нават апекуны земляробства захаваюць рэліктавае жывёльнае аблічча (калядная “каза”, мядзведзь і казёл у жніўных песнях), аграрна-магічныя матывы будуць сінтэтычна спалучацца з анімалістычнымі і арніталагічнымі ў каляндарных песнях. Жніво і сватанне па інерцыі стануць метафарычна перадавацца праз гатовыя папярэднія вобразы архаічнай эпохі – вайну і паляванне, а пашыранае разуменне багацця застанецца ў сувязі з рогам (беларуская казка “З рога ўсяго многа”).

4. Запачаткаванне анімістычнай парадыгмы: першабытны аніматызм, калі ўсё ўспрымалася нерасчлянёна, саступае месца анімізму з раздзяленнем і суб’ектаў, і аб’ектаў на матэрыяльную субстанцыю і ідэальную (душа), прычым апошняе ўсведамляецца як віталістычны фактар. Адсюль карані фальклорнага ўвасаблення розных духаў няпэўнай морфікі (лясун, вадзянік і пад.), успрыманне чалавечай душы праз старыя, прыродныя, формы (птушка, матылёк, муха).

Архаічныя структуры ў значнай ступені міжнародныя. Іх вобразнае напаўненне вар’іруецца ў розных этнічных традыцыях. Суадносіны агульначалавечага (узровень глыбінных структур) і спецыфічна этнічнага (узровень паверхневых структур) у беларускім фальклоры абумоўлены канкрэтнымі ўмовамі гістарычнага развіцця беларусаў, асаблівасцямі іх быцця, ментальнасці, фальклорнага мыслення.


Літаратура

Кавалёва, Р.М. Традыцыі архаічнай культуры ў беларускім фальклоры // Фалькларыстычны калейдаскоп: зб. арт. / Р.М. Кавалёва. – Мінск: Бестпрынт, 2009. – 266 с.

Ранние формы искусства: сб. статей / сост. С.Ю. Неклюдов, отв. ред. Е.М. Мелетинский, – М.: Издательство “Искусство”, 1972. – 479 с.

Тайлор, Э.Б. Первобытная культура: пер. с англ.: / Э.Б. Тайлор. – М.: Политиздат, 1989. – 573 с.

Р.М. Ковалёва




Звесткі пра аўтара


Кавалёва Рыма Мадэстаўна

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ.

Тэл.: 283-10-25

Адрас: 220123 Мінск, вул. В. Харужай, 14–86.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Архаічны фальклор iconАрхаічны фальклор
Церамок”, магічная песня ваўка ў казцы “Спевы ваўка”, валачобныя песні на каляндарную тэму з канструкцыяй а патом таго (І без яе)...

Архаічны фальклор iconБеларускі фальклор. Энцыклапедыя. Т мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2005. С. 653 – 657. Караткевіч
Беларускі фальклор. Энцыклапедыя. Т мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2005. С. 653 – 657

Архаічны фальклор iconБеларускі кнігазбор ва універсітэце штата Арэгон
Над ўваходам у яе вымураваны, бадай, вельмі даўно (бо надта ўжо архаічны правапіс) словы: “ye shall know the truth” (“Ты будзеш ведаць...

Архаічны фальклор iconКафедра беларускага літаратуразнаўства Вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя
Фальклор, гісторыя І літаратура беларусаў у кантэксце культурнай спадчыны славян”

Архаічны фальклор iconІ. В. Казакова беларускі фальклор
Праграма курса на выбар для ХІ – ХІІ класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання

Архаічны фальклор iconІ. В. Казакова доктар філалагічных навук
Н723 “Каляндарна-абрадавы фальклор Гомельшчыны” [Тэкст] / В. С. Но­вак. – Гомель “гду імя Ф. Скарыны”, 2009. – 252 с

Архаічны фальклор iconЗ клопатам пра народную культуру
Белдзяржуніверсітэта адбылася ІІІ міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Фальклор І сучасная культура”, прымеркаваная да 90-годдзя...

Архаічны фальклор iconФальклор: традыцыі І сучаснасць
У значэнні помнікаў айчыннай І сусветнай гісторыі І культуры яны ўключаны ў сістэму разнастайнай навукова-даследчай, культурна-асветніцкай,...

Архаічны фальклор iconВыпуск масленічныя песні (серыя "Беларускі фальклор у запісах выкладчыкаў І студэнтаў") м І н с к 2006
Рэцэнзент – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры І культуры бду І. В. Казакова

Архаічны фальклор icon1. Жанра-стылявыя пошукі сучасных паэтаў. Фальклор як мастацтва слова. (на выбар)
Кожны народ мае хаця б адзін асноўны твор, І гэты твор мова( А. Разанаў). Здабыткі ў жанры драмы І камедыі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка