Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа




НазваАлімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
Дата канвертавання24.11.2012
Памер19.5 Kb.
ТыпДокументы
Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа


  1. Вызначце часцінамоўную прыналежнасць слоў.

    1. Дабрыдзень – 6. Не –

    2. Ж – 7. Сцішанае -

    3. Тады – 8. Сціхаючы -

    4. Адзінае – 9. Але -

    5. Кожнае - 10. З -за


2. Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце.

Завоблачны, навуковы, возера, насенне, ламачча, імгненне, збожжа, глыбокі, вядро, мядовы, шчабятаць, ацанілі, вясновы, аржаны, ільдзіна, траўка, лоўка, светлы, зведала, снедала, Мацвей, адвезлі. білецёр, наладзілі, крывава.

3. Растлумачце праз сінонім або апісальна наступныя словы:

Алегорыя, дойлід, атэлье, кашнэ, імітацыя, іронія, дырэктыва, рэзюмэ, атрамант, асадка, батлейка, вершнік, зёлкі, знічка, мытня.

4. Запішыце словазлучэнні па-беларуску.

Слышать своими ушами; поехать на мельницу; не приехать из-за дождя; читать про себя; идти за грибами; видно по всему; по случаю встречи; кричать во весь голос; гулять по лесу; сходить за отцом; жить в двух километрах от города.

5.Вызначце сказы, у якіх назіраецца няправільнае спалучэнне лічэбніка з назоўнікам. Запішыце правільнае спалучэнне.

  1. Трое настаўніц выехала на нараду;

  2. Падводы ехалі па абодвух баках рэчкі;

  3. Катлаван капалі двое бульдозераў;

  4. На беразе ракі стаяла чацвёра жанчын;

  5. Усе чацвёра хлопцаў скончылі васьмігодку сёлетняй вясной;

  6. Антось спыніўся ў двух кроках ад нас;

6. Колькі займеннікаў ужыў вядомы пісьменнік Я.Скрыган у сваім выказванні:

Кожны з нас збіраўся выбраць самую шчаслівую пуцявіну і пайсці па ёй праз усё жыццё”?

1)Няма займеннікаў; 2) 3; 3) 4; 4) 5; 5) 6

7. Дапісаць прыказкі і прымаўкі.

Бачыць вока, ды …..

Узяўшыся за гуж, …..

Кожны цыган сваю ….

Добра там, дзе …

8. Да рускіх фразеалагізмаў падбярыце беларускія адпаведнікі.

  1. Отмочить штуку –

  2. Мал мала меньше -

  3. Очертя голову –

  4. В кои то веки –

  5. Ни шатко ни валко –

9. Выпішыце асобна словы з аднолькавымі прыстаўкамі:

Узор: 1) пада-браць, пада-гнаць;

2) пад-адзець, пад-агуліць;

3) па-даіць.

Абабегчы, адарыць, адасобіць, адагнаць, абагуліць, абагнаць, адарваць, абабіць, абагрэць, абараць, абагаціць, абараніць, адабрэнне, адагрэць, адазваць.

10. Утварыце ад дзеясловаў дзеепрыметнікі залежнага і незалежнага стану, а таксама адпаведныя дзеепрыслоўі. Абазначце суфіксы.

Прынесці, абклеіць, прыдбаць, вызваляць, зжаць, змалоць, зазелянець, пазычыць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа iconКантрольная работа па беларускай мове для вучняў 8 класа
Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі, расстаўляючы знакі прыпынку

Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 5 класа
Вызначце межы сказаў, тып І стыль тэксту. Спішыце. Расстаўце патрэбныя знакі прыпынку

Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа iconАлімпіяда па беларускай мове для 6 класа
Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца

Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа iconКаманду "Вулкан", пераможцаў конкурса "Разгадай-ка"
Запрашаем вучняў 3-4 класа прыняць удзел у школьнай алімпіядзе па беларускай мове

Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа iconЛінгвістычны конкурс вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для 10-11 класаў гімназій І ліцэяў тлумачальная запіска
«Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс» арыентаваны на вучняў 10-11 класаў філалагічнага напрамку ліцэяў...

Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа iconАлімпіядныя заданні Па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3 класа Вензавецкага дзіцячага сада- сярэдняй школы
Мэта: прывіваць вучням любоў да роднай мовы; выхоўваць дапытлівасць, цікавасць да мовы; папаўняць слоўнікавы запас дзяцей, развіваць...

Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа iconКаментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове "Парадкавыя лічэбнікі"
Сярэдні бал па беларускай мове за – у класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове; ёсць пераможцы разнастайных творчых...

Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа iconКантрольная работа па беларускай мове для вучняў 8 класа (падрыхтоўчыя курсы, завочная форма навучання, 1 тур)
Выкананне, раздзяліць, папялішча, небяспека, індустрыяльны, выяўленчы, перавозчык, сейбіт, заіскрыцца, беспрацоўе, нясвіжскі, раскінуць,...

Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа iconС. А. Язерская практыкум па беларускай мове
Мэта прапанаваных факультатыўных заняткаў: сістэматызацыя І паглыбленне ведаў І ўменняў па беларускай мове на аснове вывучанага ў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка