Ягор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына




НазваЯгор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына
Дата канвертавання24.11.2012
Памер94.75 Kb.
ТыпДокументы
палітычная геаграфія

Лашавічы


Ягор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына


Апрануўшы чырвоны капялюш Дзеда Мароза, нацапіўшы штучную бараду, я ўваходжу ў вёску. Вырашыў, што калядныя падарункі атрымаюць толькі тыя, хто будзе вылучацца нечым арыгінальным. Такім чынам, нашае спаборніцтва начынаецца.

Па пустой незаасфальтаванай вуліцы цягнуцца двое старых. За сьпіною дзеда – ношка саломы, баба ж трымаецца за яе. Адразу і не ўцяміш: ці то кабеціна такім чынам дапамагае свайму спадарожніку, ці то яна спрабуе не паваліцца.

Ніна і Мікалай Халеўскія паглядзелі на мой строй без аніякіх эмоцыяў і пакрочылі далей. Уражаны такое абыякавасьцю, я нагнаў іх ў колькі крокаў.

(Халеўская: ) “Ой, дзіце, ведаеш, якое нашае жыцьцё? Мы старыя па 77 гадоў маем. Удвох па салому, удвох па бульбу, двое па ваду. Я адна не магу хадзіць, бо рукі і ногі баляць. І ён такі ж. Як маладыя былі, тут хадзіў аўітобус. Выйшаў за агарод, сеў і паехаў. А цяпер трэба ісьці аж у суседнюю вёскі Празьнікі – два кіямэтры. Як дзіця не прыедзе і мяне не забярэ. Я туды і не зайду”.

(Карэспандэнт: ) “А папрасіць, каб сюды хоць час ад часу хадзіў аўтобус…”

(Халеўская: ) “Колькі ўжо прасілі! Не ходзяць тыя аўтобусы. Гэта малодшыя некуды зьвярталіся. А я – дурнуткая баба. Ці я ведаю, да каго хіліцца, што каму казаць?”

(Карэспандэнт: ) “Як Каляды і Новы год сьвятакавац будзіце?”

(Халеўская: ) “Пасядзем, паямо і спаць ляглі”.

(Карэспандэнт: ) А гуляць? А песьні сьпяваць?

(Халеўская: ) “Дзіцятка… У мяне ў сорак гадоў сын памёр, то я цяпер за сьлязьмі сьвету ня бачу”.

(Карэспандэнт: ) “Свайму дзеду які падарунак падрыхтавалі?”

(Халеўская: ) “Нечагутка!”

(Карэспандэнт: ) Не заслужыў?

(Халеўская: ) “Дзіцятка, за што яму той падарунак куплю. Навару яму бульбы, паесьці – вось яму і падарунак!”

Сям’я Халеўскіх атрымалівае аж дзьве жмені цукерак за самае нечаканае стаўленьне да Дзеда Мароза.

Іншая жыхарка Лашавічаў баялася ня столькі размаўляць са мною, колькі назваць сваё імя. Дасьведчаная ў жыцьці старая ўзяла падарунак ў намінацыі “Самае арыгінальнае пажаданьне і самая разумная падара”.

(Спадарыня: ) “Дай Божа вам здароўя і шчасьця ў жыцьці і Калядкі сустрэць!. Ёсьць дзеткі ці яшчэ няма?

(Карэспандэнт: ) “Не, яшчэ малады”.

(Спадарыня: ) “Дай Божа вам добрую жонку, каб яна не піла і не паліла! Лядзіце! Будзеце зь ёй знаёміцца, калі будзе будез пах з роту, ні бярыце яе. Ужо як мужчыка п’е, яшчэ так-сяк, а як жонка – труба!”

Да гэта моманту падзеі разьвіваліся такім чынам. Я працягваў сваю вандроўку па адзінай вуліцы лашавічаў. Зазважыў, як нехта выглядае з-за кута хаты. На твары адначасна можна было прачытаць зьдзіўленьне і насьцярожанасьць.

(Спадарыня: ) “А чаму гэта ў вас такое ўбраньне? Барада…”

(Карэспандэнт: ) “Дык Дзед Мароз я! Каляды ды Новы год хутка. Вось я хаджу па вёсцы ды распытваюся пра жыцьцё”.

(Спадарыня: ) “Грэх наракаць! Пэнсіі хапае. А ўсё адной хапіла, але дзеці зь мяне жывуць. Працоўным людзям жыць цяжка, бо іх ніхто ня цэніць. І пры любой уладзе рабочы ёсьць рабочы. Выбачайце, што так кажу, бо вы – не рабочы. Але ў нас вось якое гора – вады няма. Пагляньце! Трэці год у мяне вады няма”.

(Карэспандэнт: ) “А куды вада падзелася?”

(Спадарыня: ) “Равы пакапалі і вада зыйшла.”

(Карэспандэнт: ) “Дзе ваду берацё?”

(Спадарыня: ) “У суседкі. Але каму хочацца на чужы падворках хадзіць?”

(Карэспандэнт: ) “Але гэта не справа, калі з хаце няма вады!”

(Спадарыня: ) “У сельсавет тэлефанавалі, але яны пакуль нічога не абяцаюць. Гаварылі, каб пісалі ў райвыканкам. А дзе мы туды пісаць будзем?”

(Карэспандэнт: ) “Напярэдадні Калядаў ды Новага Году прынята падсумоўваць стары год”.

(Спадарыня: ) “Ведаеце, мне кепска было, зяць памёр, сваячка памерла”.

(Карэспандэнт: ) “Прыедуць дзеці з унукамі. Што вы ім падрыхтавалі?”

(Спадарыня: ) “Такія падарункі. Цяпер вельмі дорага плаціць за кватэру. Я ім аплачваю, дапамагаю. А лішніх падарункаў мы не набываем”.

(Карэспандэнт: ) “А яны вам што падараць?”

(Спадарыня: ) “Я ім забаранчю дарыць!”

(Карэспандэнт: ) “На Новы Год і Каляды звычайна здараюцца нейкія цуды. Каб прыйшоў да вас чараўнік і сказаў, што выканае ўсё, што заўгодна, што б вы ў яго папрасілі?”

(Спадарыня: ) “Што-небудзь патрэбнае: парашок, каб посуд чысьціць. Ну і каб вада была!”

Пэнсіянэрка Зінаіда Гарошчык не турбуецца за сваіх няродных дзяцей – тыя выехалі ў гарады. Там панараджалі ўжо сваіх сыноў і дычок. Працуюць з адной толькі мэтай – забясьпечыць сем’і. Баба Зіна зарабіла сваю порцыю цукерах за свамую невыканальную навагоднюю мару.

(Гарошчык: ) “Каб толькі на зямлі не было гарэлкі! І больш мне нічога ня трэба. Яны мне ўжо надакучыла, як горкая рэдзька! Паглядзіце, куды маладых гарэлка давяла! На магілкі. Палова сяла пайшло на той сьвет пра гэтую праклятую гарэлку!”

(Карэспандэнт: ) “Натуральна, што я – не чараўнік. Нажаль, не магу зрабіць так, каб на зямлі не было гарэлкі. Як ў вас год прайшоў?”

(Гарошчык: ) “Ой! Нічога кепскага, але і нічога добрага. Жылі і рабілі. А пра што мы можам яшчэ распавесьці, апроч працы? А ўжо на пэнсіі 12 гадоў, але хаджу дзялкі палоць. Мусяю дапамагаць, рабіць – такое нашае жыцьцё”.

(Карэспандэнт: ) “Як чалавек не пэнсіі, адпачываць трэба!”

(Гарошчык: ) “На тым сьвеце ўжо будзем, а на гэтым ужо няма калі”.

Соня Шыманіца – ў пэўным сэнсе, супрацьлегласьць бабе Зіне. Яна таксама на пэнсіі. І клопатаў ў яе болей чым у суседкі, бо апроч хатняй гаспадаркі яшчэ даглядае спаралізаванага сужанца. На ўяўнай цэрымолніі каляднага ганараваньнья спадарыня Шыманіца аказалася лепшай сярод тых, хто ўмее адпачываць карысьна і з асалодаю.

(Карэспандэнт: ) “Добры дзень! Дзед Мароз да вас прыйшоў!”

(Шыманіца: ) “І гэта добра!”

(Карэспандэнт: ) “Напярэдані Новага году вырашыў пахадзіць ды людзей папытаць, як пражыці 2004-ты?”

(Шыманіца: ) “Добра пражылі. У вёсцы так: вясна прыйдзе – весялей, зіма – ў хаце”.

(Карэспандэнт: ) “Затое ўзімку і адпачыць можна”.

(Шыманіца: ) “Ой! Адпачынку ўжо даволі! Вясною няма калі глядзець тэлевізара, а цяпер ўжо ўсё выгляджу. Гляджу кіно “Клон”. Гэта вельмі цікава! Там пра тое, як жэняцца, як па тры жонкі маюць. Яны вучаць гэтаму нашых беларусаў, бо адной мабыць мала. Паглядзіце, і вы такому навучыцеся. Мужык наняў сябра, каб той ажаніўся з ею. Але аддае яму назад тую жонку. А яна захацела ўцячы да свайго палюбоўніка. Ды ўсыпала яму, каб заснуў. Што яны там пілі – халера іх ведае! А той хітыр пабачыў і перамяніў келіхі, даў ёй выпіць. Яна заснула і не ўцяклі яны з тым палюбоўнікам”.

(Карэспандэнт: ) “Такія прыгожыя кросны ў вас на двары стаяць...”

(Шыманіца: ) “Ткалі дываны і настольнікі – усё было тканае!”

(Карэспандэнт: ) “А зараз такое ня робіце?”

(Шыманіца: ) “Нашто? Цяпер набыць магчыма. У мяне дываноў поўна, але дзеці ў горад ня хочуць браць, бо там такое ня модна”.

(Карэспандэнт: ) “Выбачайце, але вашыя дзеці нейкія неправільныя! Зараз сама мода на такое пайшла. Дарэмна вы станок разабралі. Сьвята будзе. Падарункуі трэба будзе дарыць...”

(Шыманіца: ) “Я ячшэ нічога не падрыхтавала. Зяцю і дачцэ я дам грошы. А старому…ну, што? Дзекалону набуду і бутэленчку гарэлкі”.

(Карэспандэнт: ) Дзякуй вам вялікі! Ёсьць цукеркі. Зараз абавязкова вас пачастуем. Каб Калядры ды Новы год былі салодкімі і вясёлымі!”

(Шыманіца: ) Дзякуй!

Падарунак за самае цікавае тлумачэньне майго вонкавага выгляду атрымала вяскоўка, якая адмовілася прадставіцца.

(Карэспандэнт: ) “Дзень добры! Дзед Мароз да вас!”

(Спадарыня: ) “То ж я і бачу, зьвярнула ўвагу на вас. Думаю, што гэта за людзі, бо у нас тут людзе мала ў вёсцы. Тут ў адно імгненьне пабачыш, што чужыя ходзяць”.

(Карэспандэнт: ) “Так. Ня кожны дзень да вас прыходзіць дзядзька з барадою”.

(Спадарыня: ) “Так! Я яшчэ і на гэта зьвярнула ўвагу. Падумала, што гэта ў вас на бардзе? Можа вы там якую балячку прыкрываеце”.

Каляды і Новы Год– сьвяты для ўсіх. Але сам панятак сьвята – не заўсёды азначае “добры настрой.” Менавіта такую выснову я зрабіў з выказваньяў гэтай кабеты – маладой, паводле узросту, але пэнсіянэрцы праз інваліднасьць.

(Спадарыня: ) “Добра, што жывыя. Уся бяда ў тым, што няма сілы”.

(Карэспандэнт: ) “А настрой добры ёсьць?“

(Спадарыня: ) Ніякага аптымізму няма. Вы не глядзіце, што ў мяне такі жахлівы выгляд, я ячшэ не старая. Па-просту здароўя ў мяне няма”.

(Карэспандэнт: ) “Як сьвяты будзеце адзначаць?”

(Спадарыня: ) “Дочка цягне, каб да маёй сястры ў Сьвіслач ехаць.Можа на Новы Год і паедзем.Толькі дзеля яе”.

(Карэспандэнт: ) “Што для дочкі ў якасьці падарунка падрыхтавалі? Што яна вам падорыць?”

(Спадарыня: ) “Грошай у нас мала, таму нешта сьціпленькае, што-небудзь патрэбнае. Прыкладам, панхочі”.

(Карэспандэнт: ) “Вядома, што Калядры і новы год – час для цудаў. Каб тут зьявіўся сапраўдны Дзед Мароз і прапанаваў выканаць адно вашае жаданьне, што бы вы папрасілі?”

(Спадарыня: ) “Не хачу не золата, ні дыямэнтаў! Ні мяса! Я хачу, каб дачка мая старалася вучыцца. Я хачу, каб яна паступіла. Спадзяюся, што Бог мяне пашкадуе і яны ў гэтым жыцьці прыстроіцца”.

Пасьля ранішняй зьмены на фэрме, Алег вяртаўся дадому. Я тармазнуў гэтага раварыста. Пазіхаючы хлопец нетаропка адказваў на пытаньні. Мяне зьдзівіла ягонае стаўленьне на калядных падарункаў. У гэтым ён аказаўся самым арыгінальным.

(Карэспандэнт: ) “Як Каляды ды Новы Ггод сьвяткаваць будзеце. Вы нейкіх падарункаў чакаеце?”

(Алег: ) “Не чакаю і сам не дару”.

(Карэспандэнт: ) “У вашае вёсцы няма традыцыю дарыць дапарункі? Гэта ж так прыемна!”

(Алег: ) “Прыемна. Па праўдзе кажучы, я не люблю, каб мне штосьці дарылі. Трэба зарабляць самому і мець ўсё сваё”.

(Карэспандэнт: ) “Кажуць, што на Каляды ды новы год здараюцца цуды. Каб перад вамі зараз зьявіўся сапраўдны Дзед мароз і сказў бы: “выканаю любое жаданьне!” Што б вы яму загадалі?”

(Алег: ) “Мабільны тэлефон. У райцэнтры шмат людзей з мабільнымі тэлефонамі ходзіць”.

(Карэспандэнт: ) “А навошта ваім на фэрме мабільны тэлефон?”

(Алег: ) “Ды не на фэрме! Па ім тэлефанаваць добра, бо звычайна сувязь увесь час ламаецца. Манцеры сюды езьдзяць і езьдзяць літаральна пра дзень”.

(Карэспандэнт: ) “Ці праўду мне расказалі, што з вашае вёскі паходзіць галоўны ідэоляг Гарадзенскай вобласьці спадарыня Бірукова?”

(Алег: ) “Вось ейная хата”.

(Карэспандэнт: ) “А там нехта жыве?”

(Алег: ) “Няма нікога. Яна ўжо размалілася”.

(Карэспандэнт: ) “Хоць ейных сваякоў ужо няма, няўжо яна для сваёй вёскіня можа зрабіць сувязь, паставіць добрую краму, пракапаць нармалёвыя калодзежы?”

(Алег: ) “Яна пакрыўдзілася, што яе ў свой час не абралі дэпутатам”.

(Карэспандэнт: ) “І пасьля гэтага на вас забылася?”

(Алег: ) “Так”.

Вакол хаты бацькоў першай намесьніцы старшыні Гарадзенскай аблвыканкаму Марыі Біруковай шчыльная агароджа з голага кустоя і высахлага пустазелу. Сьцены яшчэ стаяць, але комен ужо разваліўся. Парадзела і дахоўка.

Да гэтай архетэктурнай адметнасьці вяскоўцам няма вялікае справы. Яны больш турбуюцца з уласных праблемаў. Выйсьця часьцяком не бачаць, а таму з усьмешкай кажуць, што гатовыя спадзявацца нават на Дзеда Мароза.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ягор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына iconЯгор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына
Апрануўшы чырвоную шапку Дзеда Мароза, начапіўшы штучную бараду, я ўваходжу ў вёску. Вырашыў, што калядныя падарункі атрымаюць толькі...

Ягор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына iconЯгор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны
Жыхарка вёскі Баяры баба Юзэфа першы раз атрымала падвышаную пасьля жніўня пэнсію, дадала колькі дзесяткаў тысячаў з загашніку І...

Ягор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына iconЯгор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны
Жыхарка вёскі Баяры баба Юзэфа першы раз атрымала падвышаную пасьля жніўня пэнсію, дадала колькі дзесяткаў тысячаў з загашніку І...

Ягор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына iconЯгор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны
Два колы інваліднай каляскі –– ёсьць адзіным сродкам перасоўваньня пенсіянэркі Ванды Лагун

Ягор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Дажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня вёскі. Распытваю жыхарку паселішча Ніну Марозаву

Ягор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына iconЯгор Маёрчык, Застаўе (Драгічынскі раён, Берасьцейскай вобласьці)
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Ягор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новік-Пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён, Берасьцейшчына
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новіка-пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка