Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды




НазваТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды
Дата канвертавання28.10.2012
Памер22.36 Kb.
ТыпДокументы
Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды

Гушчар лесу пахне чаборам і мёдам,

Жывіцы настоем смалістым

Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду,

Ляжыць паміж дрэваў цяністых.

А.Міцкевіч


Раздзел прыроды знаёміць нас з флорай і фаўнай нашай мясцовасці. Мы жывём недалёка ад маляўнічага возера Свіцязь, апетага славутым паэтам А.Міцкевічам. Само возера і лясны масіў, якія якога акружае ўтвараюць Свіцязянскі ландшафтны заказнік, а гэта значыць, што ўсе жыхары леса і расліны, якія там растуць ахоўваюцца законам.

Возера Свіцязь ледавіковага ўтварэння. Даўжыня возера 1,7 км, найбольшая шырыня 1,6 км, найбольшая глыбіня 15 м, сярэдняя 3,5 м.

Як душа беларуса, Свіцязь адчыненая і даверлівая. Ні ад каго не хавае яна сваёй прыгажосці. З якога берага ні зірнеш - возера ўсё перад табой: амаль круглае, яно адусюль бачыцца, як на далоні. Падыдзі да самога берагу, рассунь галіны - і любуйся ім. А калі пайдзеш па мастку з дошак да альтанкі, апынешся сам-насам з возерам, цішынёй, небам, якое не толькі над табой, але і ў Свіцязі, нібы пагрузілася ў яго і надало яму колер нябеснага блакіту.

Возера нібы пакладзена сярод лясы, ды так акуратна, што не пашкоджанае ні адно дрэва. А яны, дрэвы, быццам здзівіліся, адкуль яно ўзялося, і ў гэтым здзіўленні падаліся да яго, нахіліліся, цікаўныя, над вадой, каб падзівіцца на цуд, ды так і застылі назаўжды. І стаяць - у кучаравых шапках дубы, у зялёных хустках елкі, сарамлівыя рабіны, вясёлыя бярозкі - і не могуць налюбавацца Свіцяззю.

Не можа налюбавацца ім і чалавек. Колькі бы ні прыходзіў сюды, а глядзіш на возера быццам упершыню, адчыняеш у ім тое, што раней не заўважалася. Мабыць, немагчыма ўсё адразу ўвабраць у сэрца. І надоўга застаюцца ў памяці і тонкая бярозка, якая нахілілася да самой вадзе, і празрыстая глыбіня, такая празрыстая, што і праз сяміметровы пласт вады бачыш на дні каменьчыкі, і шумлівыя хвалі, і вузкая белая стужка пены ў берага, і камышынка з залацістай страказой на мяцёлцы...

Усё гэта Свіцязь.

А у вадзе стаіць Свіцязянка. Менавіта стаіць і не РУСАЛКА! У яе - ногі, а не рыбін хвост. Чаму?.. Яна - тварэнне Адама Міцкевіча, прыйшэлая з яго балады "Свіцязь":

Аднак раскажу я! Не рыбу спаймалі:
У сецях – кабета жывая!
Твар - ясны і гожы, а вусны – каралі,
Да плеч валасоў лён спадае.
На бераг ступае! Усе скамянелі
На месцы ад дзіўнай праявы.
У страху адгэтуль даць ходу хацелі,
Ды голас пачулі ласкавы.

Возера авеяна шматлікімі легендамі. Паслухайце адну з іх. Калісьці на месцы возера быў горад. Ворагі напалі на яго нечакана. Мужчыны ў гэты час дапамагалі абараняць горад Навагрудак. Безабаронныя жанчыны сталі прасіць у Бога, што ім лепш загінуць, чым трапіць у палон. Раптам, горад разам з жыхарамі, на вачах у ворага стаў апускацца пад зямлю, а тое месца стала запаўняцца слязьмі яго жыхароў. Таму і вада ў Свіцязі чыстая і празрыстая. У месячную ноч дзяўчыны-свіцязянкі выходзяць на бераг.

Сярод рэдкіх раслін-водараслеў сустракаюцца: лабелія Дортмана, прыбрэжніца аднакветкавая, тэтрадыніум яванікум, венерын чаравічак і інш.

У школе працуе лясніцтва, за якім замацаваны 281 гектар леса. На базе школьнага парка – дэндрарыя, які быў закладзены ў 1961 годзе ставілі вопыты супрацоўнікі Акадэміі навук РБ.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"
Добры дзень, паважаныя госці! Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Вышыўкi I...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Гісторыя калгаса"
А зараз вы пазнаёміцеся з гісторыяй сельскагаспадарчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Свіцязь”, структурнага падраздзялення...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"
Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Сялянскі быт беларусаў”. Тут сабраны сельскагаспадарчыя...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Праваслаўнае краязнаўства"
Усе зрубы роўныя па вышыні І накрыты шматсхільным гонтавым дахам з агульным вільчыкам, што надае кампазіцыі збудавання барочную падоўжную...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Літаратурны"
Так, напрыклад, славуты пясняр беларускай зямлі Янка Купала ў 1909 г працаваў у маёнтку Бенін. Неаднаразова быў на возеры Свіцязь...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Гісторыя школы"
Першая школа ў вёсцы Валеўка была адкрыта ў 1869 годзе. Гэта было трохкласнае народнае вучылішча, у якім займалася 34 хлопчыкі І...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па "Гістарычнаму" раздзелу
Умацаваныя паселішчы называліся гарадзішчамі, а не ўмацаваныя селішчамі. Каля вёскі Валеўка ў Радагошчы было такое гарадзішча. А...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды iconДуа "Біскупіцкая базавая школа" Т. У. Язерская
Тэкставае суправаджэнне да прэзентацыі “Жыццё І творчасць Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (14. 04. 1920 -14. 07. 1992гг.)

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды iconГульня-падарожжа «Падарожжа ў свет прыроды»
Мэта: замацаваць І пашырыць веды вучняў аб узаемасувязях паміж прыродай І чалавекам; фарміраваць адказныя адносіны да прыроды; выхаванне...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды iconМетадычная распрацоўка плана школьнай экскурсіі "шлях да курапатаў"
У гэтым плане разгледжаны адзін з варыянтаў правядзення ўрока-экскурсіі, які ўзбагачае класна-ўрочную сістэму арганізацыі навучальнага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка