Урок беларускай мовы Тэма: "Тыпы скланення. Тыпы асноў"




НазваУрок беларускай мовы Тэма: "Тыпы скланення. Тыпы асноў"
Дата канвертавання24.11.2012
Памер114.27 Kb.
ТыпУрок




Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь


Урок беларускай мовы


Тэма: “Тыпы скланення. Тыпы асноў”


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры:

Радзькова Наталля Уладзіміраўна


СШ №15

г. Магілёў, 2008 г.


Тэхналагічная карта ўрока


Тэма

Тыпы скланенння. Тыпы асноў

Запланаваны вынік

Вучні павінны умець вызначаць тып скланенння і характар асновы

Асабістая значымасць

Выкарыстанне тыпа скланення і характара асновы пры выбары канчатка

План урока

1) Актуалізацыя ведаў пра назоўнік як часціну мовы, характарыстыку зычных гукаў праз арганізацыю жывога дыялога

2) Прэзентацыя новага матэрыялу

а) Стварэнне праблемнай сітуацыі

б) Тлумачэннне новага матэрыялу (нескарочаны мінімум ) па табліцах

3) Вывучэнне тэарытычнага матэрыялу

а) Практыка пад кіраўніцтвам настаўніка

б) Самастойная практыка за камп’ютэрам у рэжыме “Самакантроль з заахвочваннем”

в) Самакантроль і самаацэнка

4) Спецыяльнае паўтарэнне (зварот да табліц)

* Складанне алгарытма вызначэння скланення

5) Кантроль

6) Вынік работы. Бліц-інтэрв’ю на тэму “Тыпы скланенння. Тыпы асноў”

7) Д/з

Метад

Праблемны, часткова пошукавы

Форма арганізацыі навучальнай дзейнасці

Урок-практыкум

Тэхналогія

АСН

Прыёмы дзейнасці настаўніка

Арганізуе работу па актуалізацыі ведаў, працу за камп’ютэрам, спецыяльнае паўтарэнне, індывідуальныя кансультацыі, практыку пад кіраўніцтвам настаўніка, выкладае новую тэму

Заданні

  1. Адгадайце загадку

Спытай мяне: хто ці што гэта? –

І дам я назвы ўсім прадметам,

Усім паняццям, розным з’вам, -

Гатоў служыць заўсёды я вам.

  1. Прачытайце пісьмо, акажыце дапамогу: знайдзіце арфаграмы і пунктаграмы, дапамажыце дапісаць канчаткі.

Добры дзень,мілыя сябры!

Здарылася са мной няшчасце, захварэла. Прыедзьце, дапамажыце!

Па пол.. трэба ісці, у пушчы ваўка аб( )сці. Калі знікнуць цені на зямл( ), прыйдзеце да ракі. Тут і жыву – у бярозавым га( ) ля барсуковай нар( ).

  1. Выканайце заданні (статычная пара) у рэжыме “Самакантроль з заахвочваннем”

  2. Праінсцэніруйце смяшынкі

  3. Перакажыце казку “Сынок з кулачок” па апорных словах. Выбарачны дыктант.

  4. Складзіце алгарытм вызначэння скланення

  5. Рашыце кантрольны тэст

  6. Адкажыце на пытанні бліц-інтэрв’ю




Прыёмы дзейнасці вучняў

Выконваюць заданні ў тэставай форме за камп’ютерам, робяць вынікі, складаюць алгарытмы, вызначаюць скланенне і характар асноў, інсцэніруюць смяшынкі, пераказваюць казку, працуюць з тлумачальным слоўнікам

Развіццё навыкаў і ўменняў

Уважлівасць, работы за камп’ютерам, выконваць тэсты, аналізу памылак, складаць алгарытм, вызначаць скланенне і тып асноў, пераказу, творчасць, самаконтроль, праца з тлумачальным слоўнікам

Асноўныя паняцці

Тыпы скланення, тыпы асноў

Крыніца інфармацыі

Табліца № 1 “Характарыстыка гукаў”, табліца № 2 “Тыпы скланення”, табліца № 3 “Тыпы асноў”, падручнік, камп’ютэрная праграма “Тестировщик “Россь”” (рэжым “Самакантроль з заахвочваннем”), лісты самакантролю


Дамашняе заданне

П. 23 пр.215 (юнгі), пр. 217 (капітаны і матросы)


Тэма: “Тыпы скланенння. Тыпы асноў”

Тэхналогія: АСН

Інфармацыйная тэхналогія: навучальная праграма, тэст-апытанне

Форма арганізацыі навучальнай дзейнасці: урок-практыкум

Віды кантроля: франтальная гутарка, самакантроль з заахвочваннем, самакантроль, кантроль

Метады і прыёмы навучання: тлумачальна-ілюстрацыйны, праблемны, практычны, здароўезберагаючы

Мэта: навучыць вызначаць тып скланення і характар асновы, работаць за камп’ютерам, выконваць тэсты, складаць алгарытмы, працаваць з тлумачальным слоўнікам, аналізаваць памылкі праз самакантроль, развіць мову, творчасць, выхаваць любоў да роднага слова

Абсталяванне: табліца № 1 “Характарыстыка гукаў”, табліца № 2 “Тыпы скланення”, табліца № 3 “Тыпы асноў”, падручнік, камп’ютэры, камп’ютэрная праграма “Тестировщик “Россь”” (рэжым “Самакантроль з заахвочваннем”), праграма “Microsoft Excel” (Тэст ''Скланенне назоўнікаў. Тыпы асноў'')

План урока:

1. Арганізацыя жывога дыялога

а) Франтальная гутарка

б) Праца з табліцай

в) Стварэнне праблемнай сітуацыі

г) Лінгвістычная гульня

2. Прэзентацыя новага матэрыялу

3. Практыка пад кіраўніцтвам настаўніка

4. Самастойная праца

5. Самакантроль і самаацэнка

3’. Практыка пад кіраўніцтвам настаўніка. Карэкцыя ведаў

6. Кантроль

7. Рэфлексія. Спецыяльнае паўтарэнне

8. Дамашняе заданне

Ход урока

  1. Арганізацыя жывога дыялога

а) Франтальная гутарка

- Пачнём з загадкі, адгадка якой нагадае, пра якую часціну мовы мы працягнем гаворку.

Спытай мяне: хто ці што гэта? -

І дам я назвы ўсім прадметам,

Усім паняццям, розным з’явам, -

Гатоў служыць заўсёды я вам.

  • Што вы ведаеце пра назоўнік як часціну мовы?

  • Якая форма для назоўніка будзе пачатковай?

  • Якімі граматычнымі адзнакамі характарызуецца назоўнік?

  • Сёння нам спатрэбяцца не толькі агульныя звесткі пра назоўнік як часціну мовы, але і веды ў галіне фанетыкі, марфемнай будовы слова

б) Праца з табліцай № 1 “Характарыстыка гукаў”


- На якія групы падзяляюцца зычныя гукі?

- Назавіце зацвярдзелыя.

- Якія літары перадаюць мяккасць папярэдняга гука?

- Што такое аснова?

Табліца № 1 “Характарыстыка гукаў”


а

о

у

э

ы

й

р

л

м

н

ў

б

г

д

дз

дж

ж

з







ь

я

ё

ю

е

і



















п

х

т

ц

ч

ш

с

к

ц


в) Стварэнне праблемнай сітуацыі

- Малайцы, ведаеце досыць многа, але ці дастаткова, каб дапамагчы казачнаму персанажу?! (пр. 217) Напісала мышанё пісьмо, але засумнявалася, ці правільна паставіла знакі прыпынку, ці правільна словы, канчаткі ў словах напісаны. Вось і трапіла пісьмо да нас. Ляжыць мышка ды ўспамінае пра сваіх сяброў. Як пераехала на новае месца жыхарства, так нікога і не бачыла. Вырашыла напісаць пісьмо, паклікала на дапамогу. Пачала з прывітання:

Запіс на дошцы:

Дзень добры мілыя сябры!

Здарылася са мной няшчасце, захварэла зусім. Прыедзьце, дапамажыце!

Па пол() трэба ісці, у пушч() ваўка аб()сці. Калі знікнуць цен() на зямл(), пры()дзеце да ракі. Тут і жыву – у бярозавым га() ля барсуковай нар()...


г) Лінгвістычная гульня “Паляванне на арфаграму”

  • Знайдзіце арфаграмы і пунктаграму у падкрэсленых словах, сказе. Індывід. заданне: праца з тлумачальным слоўнікам – словы гай, пушча


Артыкул з тлумачальнага слоўніка:

Гай, -ю, мн. гаі, гаёў, м. Невялікі, часцей лісцевы. Бярозавы гай.

Пушча, -ы, мн. –ы, -аў, ж. Вялікі і густы, цяжкапраходны лес. Белавежская пушча.


  • А як жа з канчаткамі быць? Самі сумняваецеся? А каб сумненняў не было і на наступным уроку мы дапамаглі дапісаць канчаткі, трэба навучыцца правільна вызначаць скланенне і тып асновы назоўнікаў. Ад таго, да якога скланенння адносіцца назоўнік і які тып асновы, будзе залежыць напісанне канчатка.




  1. Прэзентацыя новага матэрыялу

  • Тэма: “Тыпы скланенння. Тыпы асноў”. Мэта: навучыць вызначаць тып скланенння і характар асновы. У беларускай мове існуе тры тыпы скланення, якія абазначаюцца парадкавымі лічэбнікамі: першае, другое, трэцяе. Да 1-га скланення адносяць назоўнікі ж.р. і агульнага роду (для асоб ж.п.) з канчаткамі –а, -я. Да 2-га скланення – наз. м.р. з нулявым канчаткам, н.р. з канчаткамі -о,-е, -ё, -а,-я і 5 наз. на мя: полымя, семя, бярэмя, цемя. вымя. Да 3-га скланення – наз. ж.р. з нулявым канчаткам. Ёсць наз., якія не ўваходзяць ні ў адзін з тыпаў скланенння: рознаскланяльныя, нескланяльныя, множналікавыя, субстантываваныя.



Табліца № 2 “Тыпы скланення”


Тыпы скланенння

Якія назоўнікі адносяцца

род

канчаткі ў Н. с. адз. л.

прыклады

першае

жаночы

агульны (для асоб жаночага полу)

-а, -я

-а, -я

краіна, песня

сведка, ціхоня

другое

мужчынскі

ніякі

нулявы

-о, (-ё), -е, -а



заяц, конь

акно, жыццё, поле

1 5 наз. на –мя: полымя, бярэмя цемя, вымя, семя

трэцяе

жаночы

нулявы

дробязь, кроў


Характар (тып) асновы залежыць ад таго, на які зычны яна заканчваецца. Вылучаюць наступныя тыпы асноў: на цвёрды, мяккі, зацвярдзелы, г к х.


Табліца № 3 “Тыпы асноў”


Тыпы асноў

Прыклады

1) на цвёрды зычны

сасн-а, стол, спеў

2) на мяккі зычны

[вышын’а], [арм’ійа], [маладос’ц’]

3) на зацвярдзелы зычны

сцюж-а, мор-а, дождж

4) на [г], [к], [х]

дарог-а, рэх


1 група (капітаны і матросы – вучні, якія зразумелі тэму) пераходзіць да самастойнай практыкі ў статычнай пары за камп’ютэрам (камп’ютэрная праграма “Тестировщик “Россь”” (рэжым “Самакантроль з заахвочваннем”))




Памятка “Парадак работы за камп’ютэрам”

1) Устанавіць рэжым тэставання:

самакантроль з заахвочваннем

(самоконтроль с поощрением)

2) Выбраць камплект тэстаў:

назоўнік

3) Прарашаць даступныя тэсты ў пары:

скланенне т-1 (адзін вучань)

скланенне т-2 (другі вучань)

4) Выпісаць словы, дзе былі зроблены памылкі; указаць колькасць памылак




2 група (юнгі і частка матросаў) працуе пад кіраўніцтвам настаўніка.


Заўвага! Падзел вучняў на юнг(1-5 б), матросаў(6-7б) і капітанаў(8-10б) ажыццяўляецца ўмоўна: па ступені засваення вучням той або іншай тэмы


3. Практыка пад кіраўніцтвам настаўніка

- Нашы продкі былі дасціпнымі, вясёлымі людзьмі. Ды і мы любім пажартаваць. Праслухаем смяшынкі з пр. 216 ды ўсміхнёмся.


а) Інсцэнірока смяшынак

Смяшынка №1

Маці:

Чаму ты, сынок, нічога ў пару не робіш? Помні, адклад не ідзе ў лад.

Сынок:

Ах, калі так, мамачка, то аддай мне сягоння тыя цукеркі, што схавала на заўтрашні дзень.

Смяшынка №2

Аўтар:

Алесь гуляў на двары ў футбол і разбіў сабе нос. Прыйшоў дадому. Плача. Сястра:

Я так і ведала, што гэта будзе.

Алесь (праз слёзы):

Калі ты ведала, сястрычка, дык чаму ж мне не сказала?

Смяшынка №3

Андрэйка:

Дзед, ты маеш зубы?

Дзед:

О, унучак, ужо пятнаццаць год як яны павывальваліся.

Андрэйка:

тады патрымай мае арэхі.


б) Праца пад кіраўніцтвам настаўніка над смяшынкай №1.

- Выпішам назоўнікі ў пачатковай форме, абазначым скланенне, аснову і яе характар.


4. Самастойная праца

1-шы варыянт – 2-я смяшынка, 2-гі варыянт – 3-я смяшынка


5. Самакантроль і самаацэнка

Ліст самакантролю (да практыкаванне 216)

  1. Сынок (2-е скл., на цв.), пара (1-е скл., на зацв.), адклад (2-е скл., на цв.), лад (2-е скл., на цв.), мамачка (1-е скл., на к), цукерка (1-е скл., на к), дзень (2-е скл., на мяккі).

  2. Алесь (2-е скл., на мяккі), двор (2-е скл., на зацв.), футбол (2-е скл., на цвёрды), нос (2-е скл., на цвёрды), сястра (1-е скл., на зацв.), сляза (1-е скл., на цвёрды), сястрычка (1-е скл., на г).

  3. Дзед (2-е скл., на цв.), зуб (2-е скл., на цв.), унучак (2-е скл., на к), год (2-е скл., на цв.), арэх (2-е скл., на х)

Самаацэнка ажыццяўляецца ў сшытку: на вертыкальнай шкале вучань ацэньвае крыжыкам правільнасць выканання задання (унізе – менш за 50% задання выканаў правільна, пасярэдзіне – 50% выканаў правільна, уверсе – 90-100% выканаў правільна)

Хто без памылак выканаў заданне, ідуць на кантроль (працуюць з тэставай работай па тэме“Скланенне назоўнікаў. Тыпы асноў” гл. далей). Калі памылкі ёсць, працягвае працу пад кіраўніцтвам настаўніка з 1-й групай.


3’. Практыка пад кіраўніцтвам настаўніка. Карэкцыя ведаў.

  • З якімі цяжкасцямі сустрэліся? (Зварот да табліц №1, №2, аналіз памылак)

У каго пытанняў няма, працуюць над алгарытмам вызначэння скланення.

Астатнія працягваюць працу пад кіраўніцтвам настаўніка. Выбарачны дыктант. Вучань сцісла пераказвае казку “Сынок з кулачок” па апорных словах у пр. 215, а вучні выпісваюць наз., вызначаюць скланенне і тып асновы.


6. Кантроль

Кантроль ажыццяўляецца па праграме “Microsoft Excel” (Тэставая работа па тэме ''Скланенне назоўнікаў. Тыпы асноў'')



























Адзнака выстаўляецца камп’ютэрам.

Заўвага! Адзнака выстаўляецца згодна нормам ацэнкі.


7. Рэфлексія. Спецыяльнае паўтарэнне

Інтэрактыўная гульня. Бліц-інтэрв’ю па тэме “”Тыпы скланення. Тыпы асноў”

(гл. С.С. Кашлеў “Тэхналогія інтэрактыўнага навучання” с. 75)


8. Дамашняе заданне

п. 23 пр.215 (юнгі), матросы і капітаны – пр.217


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы Тэма: \"Тыпы скланення. Тыпы асноў\" iconУрок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма
Тэма: Замацаванне вывучанага. Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў Назоўным І вінавальным склонах

Урок беларускай мовы Тэма: \"Тыпы скланення. Тыпы асноў\" iconМова сукупность І сістэма сдоркау зносін(знакава механізм). Мауленне сваесаблівая форма прыменяння І рэалізаціі моуных сродкау(функцыянаванне мовы). Тыпы маулення
Мауленне сваесаблівая форма прыменяння І рэалізаціі моуных сродкау(функцыянаванне мовы). Тыпы маулення апавяданне разважанне апісанне....

Урок беларускай мовы Тэма: \"Тыпы скланення. Тыпы асноў\" iconВ. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў часткова заснавана на выкарыстанні раней атрыманых на ўроках беларускай І рускай мовы ведаў...

Урок беларускай мовы Тэма: \"Тыпы скланення. Тыпы асноў\" iconТэма: Тыпы фіранак Мэты
Пазнаёміць вучняў з тыпамі фіранак І матэрыяламі, неабходнымі для ІХ выраба; з варыянтамі афармлення вокнаў, ламбрэкенам, з відамі...

Урок беларускай мовы Тэма: \"Тыпы скланення. Тыпы асноў\" iconТэма: рэакцыі злучэння, раскладання, замяшчэння
Фарміраваць уменні вызначаць тыпы рэакцый, развіваць уменні састаўляць ураўненні хімічных рэакцый

Урок беларускай мовы Тэма: \"Тыпы скланення. Тыпы асноў\" iconУрок беларускай мовы
Тэма: Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў у творным І месным склонах адзіночнага ліку

Урок беларускай мовы Тэма: \"Тыпы скланення. Тыпы асноў\" iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Урок беларускай мовы Тэма: \"Тыпы скланення. Тыпы асноў\" iconУрок беларускай мовы ў 7 класе, 3 чвэрць, пасля вывучэння тэмы "Прыслоўе"
Тэма: Падрыхтоўка да напісання сачынення-апісання вёскі “Ты цудоўная, вёсачка родная!”

Урок беларускай мовы Тэма: \"Тыпы скланення. Тыпы асноў\" iconУрока беларускай мовы
Тэма: Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы. Навуковы І публіцыстычны стылі

Урок беларускай мовы Тэма: \"Тыпы скланення. Тыпы асноў\" iconУрок беларускай мовы у 9 класе па тэме
Тэма: “Народ жыве, пакуль жыве яго памяць”. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка