Урок засваення новых ведаў. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік "Гісторыя Беларусі" 8 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай»




НазваУрок засваення новых ведаў. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік "Гісторыя Беларусі" 8 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай»
Дата канвертавання24.11.2012
Памер81.69 Kb.
ТыпУрок
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія-інтэрнат г. Мядзела”


Тэма: “Утварэнне Рэчы Паспалітай”

Гісторыя Беларусі

8 клас

Урок з выкарыстаннем метадаў актыўнай ацэнкі, інтэрактыўных метадаў і інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій







Аўтар:

Колтан Аксана

Настаўніца гісторыі і грамадазнаўства

ДУА “Гімназія-інтэрнат г. Мядзела”


2012


Узаемасувязь з ведамі, атрыманымі раней:

  • вучні ведаюць прычыны, ход і наступствы Лівонскай вайны. Ведаюць, у якім становішчы апынулася Вялікае княства Літоўскае падчас вайны.

Мэты ўрока:

  1. садзейнічаць фарміраванню сістэмы ведаў пра ўтварэнне Рэчы Паспалітай, прычыны і ўмовы Люблінскай уніі, яе значэнне для Вялікага княства Літоўскага;

  2. стварыць умовы для развіцця аналітычнага мыслення вучняў;

  3. спрыяць развіццю палітычнай культуры вучняў.

Мэты на мове вучняў:

  • напрыканцы заняткаў вы будзеце ведаць, чаму Вялікае княства Літоўскае вымушана было пайсці на саюз з Каралеўствам Польскім;

  • мы прааналізуем умовы союза і паспрабуем знайсці альтэрнатыву гэтаму саюзу для ВКЛ.

НаШтоБуЗу (што вучні павінны ведаць і ўмець напрыканцы заняткаў):

  1. ведаць 4 прычыны падпісання Люблінскай уніі і дату падпісання;

  2. умець вызначаць і аналізаваць умовы саюза дзвюх дзяржаў;

  3. умець даказваць, што Рэч Паспалітая з’яўлялася федэрацыяй;

  4. знаходзіць новую дзяржаву на гістарычнай карце.

Тып урока: урок засваення новых ведаў.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік “Гісторыя Беларусі” 8 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай», тэст самаправеркі, атлас па гісторыі Беларусі для 8-га класа, ст. 2.


Ход ўрока

1 этап. Арганізацыйна-матывацыйны этап

Настаўнік: Новая дзяржава з’явілася на карце Еўропы ў 1569 годзе дзякуючы падпісанню Люблінскай уніі. Звярніце ўвагу на экран. Перад вамі карціна знакамітага польскага мастака Яна Матэйкі “Люблінская унія”

(слайд 2). На карціне паказаны момант абвяшчэння саюза паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім. Аўтар карціны перадае атмасферу той падзеі.

Настаўнік: Паглядзіце ўважліва на карціну. Якія ўражанні, якія адчуванні ўзнікаюць у вас?

Меркаваны адказ вучняў: неспакой, трывога.

Настаўнік: звярніце ўвагу на гэту постаць на карціне. Гэта Ян Хадкевіч, кіраўнік дэлегацыі ВКЛ на Люблінскім сойме. А вось яго словы:

Найсвятлейшы, міласцівейшы кароль!...Як гэта ўсё балюча, немагчыма выказаць словамі…Мы Айчыну нашу, якую сваёй крывёю і жыццямі захавалі, абаранялі тут столькі, колькі маглі. Але тое, што мы не здолелі завяршыць гэтую абарону, дык няхай будзе гэта прыпісана перашкодам, лёсу і часу. Нам даводзіцца ўступаць… “(слайд 3)

Настаўнік: Як вы думаеце, чаму Хадкевіч менавіта так выказаўся пра унію? Якія ў вас ёсць гіпотэзы?

Меркаваны адказ вучняў: магчыма не ўсе ўмовы уніі былі на карысць ВКЛ.


2 этап. Этап актуалізацыі суб’ектыўнага вопыту вучняў

1) Настаўнік: Калі ў нас з’яўляецца нейкая праблема (напрыклад, паломка аўтамабіля), як мы яе вырашаем? Які крокі мы здзяйсняем, які алгарытм нашых дзеянняў?

Меркаваны адказ вучняў (пры дапамозе настаўніка):

- прычына (высвятляем прычыну паломкі);

- умовы (што неабходна зрабіць для выпраўлення механізма);

- удзельнікі (вызначаем кола выканаўцаў);

- вынік (як змянілася сітуацыя);

- значэнне (ці можам выкарыстоўваць машыну).

Настаўнік: Ці можна алгарытм рашэння бытавой праблемы прыстасаваць для вырашэння дзяржаўнай праблемы? Давайце паспрабуем вызначыць задачы нашага ўрока, зыходзячы з гэтага алгарытму:

    • прычыны

    • умовы

    • удзельнікі

    • вынік

    • значэнне (слайд 4)

Меркаваны адказ вучняў: неабходна высветліць прычыны, якія прывялі да уніі; умовы падпісання уніі; краіны-ўдзельніцы саюза; што сабой уяўляла новая дзяржава; якія змены адбыліся ў ВКЛ у сувязі з падпісаннем уніі. (слайд 5)

2) Настаўнік: пытанні вучням (прыём “Не падымаем рукі”):

  • Чаму вайну 1558-1583 гг. называюць Лівонскай?

  • Якія краіны ўдзельнічалі ў вайне?

  • У якім становішчы апынулася ВКЛ падчас вайны?

  • Якое выйсце магло быць у такім становішчы?

Давайце паспрабуем сфармуляваць першую прычыну уніі (прыём “Пошук адказу ў парах”).

Меркаваны адказ вучняў: прычына ў цяжкім становішчы ВКЛ у Лівонскай вайне, выйсцем мог стаць саюз з моцнай дзяржавай.


3 этап. Аперацыйна-пазнавальны этап

  1. Настаўнік: Звернемся да слоўніка новых паняццяў (на дошцы ці на лістах паперы на кожнай парце):

  • інкарпарацыя

  • федэрацыя

  • прымас

  • “залатыя” шляхецкія вольнасці.

  1. Настаўнік: Наступная праца будзе ажыццяўляцца ў групах. Кожная

група выконвае сваё заданне.

1 група. Заданне: прачытаць п. 2 §2. Высветліць іншыя прычыны заключэння Люблінскай уніі і выпісаць іх ў сшытак.

2 група. Заданне: прачытаць п. 3 §2. Скласці схему: “Два варыянты аб’яднання дзяржаў”.

3 група. Заданне: прачытаць п. 4 §2. Запоўніць табліцу на стар.16 “Умовы Люблінскай уніі”

  1. Прэзентацыя працы груп. Прадстаўнікі іншых груп маюць права

задаваць пытанні.

Меркаваны адказ вучняў 1 групы:

Прычыны заключэння Люблінскай уніі:

  • цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной (1558-1583);

  • імкненне пануючага саслоўя – шляхты ВКЛ да набыцця “залатых” шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае саслоўе ў Польшчы;

  • жаданне шматлікай польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ;

  • імкненне кіраўніцтва каталіцкай царквы праз саюз Польшчы з ВКЛ пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход. зор на слайдзе 6)

Меркаваны адказ вучняў 2 групы:



(Узор на слайдзе 7)

Настаўнік: Люблінскі сойм цягнуўся 6 мясяцаў. Бакам было складана дамовіцца, нават дэлегацыя ВКЛ 1 сакавіка 1569 года пакінула сойм. Як адрэагаваў польскі бок на такі ўчынак?

Меркаваны адказ вучняў групы 2: прадэманстраваў сілу і ўключыў у склад Польшчы Валынь, Падляшша, Падолле, Кіеўшчыну. (слайд 8)

Меркаваны адказ вучняў 3 групы:

Умовы Люблінскай уніі

Агульныя для Кароны і ВКЛ

Асобныя для Кароны і ВКЛ

Вышэйшы орган улады - Сенат

Адміністрацыйны апарат

Адзіны кароль польскі , Вялікі князь літоўскі

Заканадаўства

Справы абароны вырашаюцца сумесна

Судовая арганізацыя




Войска




Мова




Тытул і пячатка

(Узор на слайдзе 9)

Настаўнік. Пытанне класу: Якія з гэтых умоў сведчаць аб тым, што Рэч Паспалітая – федэрацыя? (прыём “Не падымаем рукі”)

Меркаваны адказ вучняў: федэрацыя – саюз самастойных дзяржаў, з адзіным цэнтрам кіраўніцтва. Адзіны орган улады, адзіны кароль , князь літоўскі сведчаць аб тым, што гэта саюз. Асобныя адміністратыўны апарат, заканадаўства, войска, мова, тытул і пячатка сведчаць аб самастойнасці дзяржаў.

Настаўнік: Скажыце, калі ласка, якія пункты алгарытму вывучэння гістарычнай падзеі мы ўжо высветлілі? (прычыны , умовы , удзельнікі) Што засталося? (вынік , значэнне)

4 этап. Этап першаснай праверкі разумення і карэкцыі ведаў

1) Настаўнік: Як вы думаеце, чаму дэлегатам Люблінскага сойму было складана дамовіцца?

Меркаваны адказ вучняў: таму, что кожны бок меў свае інтарэсы.

Настаўнік: Давайце правядзём рэканструкцыю Люблінскага сойму. Кожны з вас будзе выконваць пэўную ролю: шляхта Польшчы, шляхта ВКЛ, магнаты ВКЛ, прадстаўнікі каталіцкай царквы. (Інтэрактыўная гульня “Чатыры куты”). Групы, займіце свае пазіцыі і паспрабуйце на працягу адной хвіліны адстаяць свае інтарэсы.

Настаўнік: Давайце падвядзём вынік. Вы ўбачылі, як цяжка было бакам дамовіцца, як цяжка складваюцца адносіны паміж рознымі краінамі, як важна знайсці кампраміс. У выніку палітычнага кампрамісу 1 ліпеня 1569 года на карце Еўропы з’явілася новая дзяржава– Рэч Паспалітая. (слайд 10)

Настаўнік: знайдзіце гэту дзяржаву на карце ў атласе. (слайд 11)

2) Настаўнік: (ключавое пытанне) А цяпер падумайце, як бы склаўся лёс ВКЛ пры ўмове, што Люблінская унія не была падпісана? (слайд 12)

Вучні выказваюць свае версіі развіцця падзей.

Меркаваны адказ вучняў: ВКЛ страціла б самастойнасць і перастала існаваць, была б падпарадкавана Расіі.

3) Настаўнік прапануе вучням самаправерку ведаў згодна з НаШтоБуЗу.

Тэст самаправеркі ведаў:

  1. Прычыны падпісання Люблінскай уніі:

  1. цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной

  2. імкненне шляхты ВКЛ да набыцця “залатых” шляхецкіх вольнасцей

  3. імкненне Жыгімонта II Аўгуста пашырыць сваю ўладу

  4. жаданне польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ

  5. імкненне кіраўніцтва каталіцкай царквы пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход

  1. Утварэнне Рэчы Паспалітай адбылося:

  1. 1 сакавіка 1569

  2. 5 сакавіка 1569

  3. 1 ліпеня 1569

  1. Так” ці “не”:

  1. Шляхта ВКЛ не жадала падпісання уніі

  2. Рэч Паспалітую можна ахарактарызаваць як саюзную дзяржаву

  3. Федэрацыя – гэта форма ўтварэння дзяржавы, калі дзяржава складаецца з залежных частак

  1. Пры ўтварэнніі Рэчы Паспалітай аб’ядналіся:

  1. адміністрацыйны апарат

  2. войска

  3. сенат

  4. мова

  5. пячатка

  6. манарх

  1. Варыянты аб’днання дзяржаў на Люблінскім сойме:

  1. інкарпарацыя

  2. ваенны саюз

  3. федэрацыя

(слайды 13-14)


5 этап. Дамашняе заданне (у залежнасці ад самаправеркі ведаў)

    • §2, пытанні на ст.16;

    • знайдзіце прыклады палітычных саюзаў у сучасным свеце.


6 этап. Рэфлексія

Настаўнік: Давайце ўспомнім, як мы дзейнічалі, для таго, каб вывучыць тэму ўрока. (прыем “Пошук адказу ў парах”)

Меркаваны адказ вучняў:

  • распрацавалі алгарытм вывучэння гістарычных падзей. Высветлілі прычыны уніі;

  • высветлілі, якія варыянты аб’яднання дзяржаў былі прапанаваны;

  • вывучылі ўмовы падпісання уніі;

  • сформулявалі вынік падпісання уніі;

  • разважалі над значэннем уніі.

Настаўнік: Мы прыйшлі да высновы, што Люблінская унія мела станоўчае значэнне. Тады чаму Ян Хадкевіч выглядае няшчасным на карціне Матэйкі? (слайд15) Выкажыце свае думкі.

Вучні выказваюць свае думкі.

Настаўнік: У вас цікавыя думкі. Але пра наступствы Люблінскай уніі для ВКЛ мы будзем гаварыць на наступным уроку і паглядзім, ці пацвердзяцца вашы версіі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок засваення новых ведаў. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік \"Гісторыя Беларусі\" 8 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай» iconУтварэнне Рэчы Паспалітай
Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай — адзін з найбольш цікавых І складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны

Урок засваення новых ведаў. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік \"Гісторыя Беларусі\" 8 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай» iconКонтрольныя тэмы заліка па гісторыі Беларусі
Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай

Урок засваення новых ведаў. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік \"Гісторыя Беларусі\" 8 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай» icon1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Палітычная І эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ў другой палове XVII xviii ст

Урок засваення новых ведаў. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік \"Гісторыя Беларусі\" 8 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай» iconПрограмма: «Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія»
Беларусі ад старажытных часоў да ліквідацыі Рэчы Паспалітай І ўключэння краіны ў склад Расійскай імперыі

Урок засваення новых ведаў. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік \"Гісторыя Беларусі\" 8 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай» iconЛюблінская ўнія І ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы аб'яднання вкл І Польшчы. Па канспекту
Палітычнае І сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове 16 – 18 стст

Урок засваення новых ведаў. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік \"Гісторыя Беларусі\" 8 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай» iconЗ чаго пачынаецца Радзіма?
Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, літаратура пра Астравеччыну, гербы, канверты з гербамі, фізічная карта Беларусі, тэст пра...

Урок засваення новых ведаў. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік \"Гісторыя Беларусі\" 8 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай» iconIV. Фарміраванне новых ведаў, уменняў, навыкаў
Абсталяванне: каса лічбаў, дэманстрацыйны матэрыял, выявы геаметрычных фігур, герояў казак, дапаможнік па матэматыцы

Урок засваення новых ведаў. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік \"Гісторыя Беларусі\" 8 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай» iconПлан: Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў другой палове хyii ст. Паўночная вайна 1700-1721 гг. Унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове хyii-хyiii ст. Першы І другі падзелы Рэчы Паспалітай
Тэма 2: паглыбленне палітычнага крызісу рэчы паспалітай у другой палове хyii–хyiii ст. Падзелы рэчы паспалітай

Урок засваення новых ведаў. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік \"Гісторыя Беларусі\" 8 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай» iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк "шчасце"
Тып урока: урок засваення новых ведаў з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій І элементаў тэхналогіі “Развіццё крытычнага...

Урок засваення новых ведаў. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік \"Гісторыя Беларусі\" 8 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай» iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў V іі I класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка