Тэхналагічная карта ўрока




НазваТэхналагічная карта ўрока
Дата канвертавання24.11.2012
Памер71.67 Kb.
ТыпДокументы
Тэхналагічная карта ўрока

Этап урока/
выдаткаваны час


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Выкарыстаныя метады і прыёмы

Прагназуемыя вынікі

Абсталяванне

1.

Арганізацыйна-матывацыйны этап

(3 хвіл.)

Вітае вучняў і паведамляе інфармацыю пра тэму ўрока. Прапануе паглядзець на карціну Яна Матэйкі “Люблінская унія” на экране і выказаць свае думкі аб тым, якія ўражанні зрабіла карціна.

Настаўнік звяртае ўвагу на постаць Яна Хадкевіча, кіраўніка дэлегацыі ВКЛ на Люблінскім сойме. Зачытвае яго словы:

Найсвятлейшы, міласцівейшы кароль!...Як гэта ўсё балюча, немагчыма выказаць словамі…Мы Айчыну нашу, якую сваёй крывёю і жыццямі захавалі, абаранялі тут столькі, колькі маглі. Але тое, што мы не здолелі завяршыць гэтую абарону, дык няхай будзе гэта прыпісана перашкодам, лёсу і часу. Нам даводзіцца ўступаць… “

Прапануе паразважаць аб прычынах такого выказвання.



Уважліва разглядаюць карціну, ваказваюць свае ўражанні


Уважліва разглядаюць фрагмент карціны, чытаюць словы і выказваюць свае меркаванні

Наглядны метад

Матывацыя вучняў на пазнавальную дзейнасць, павышэнне цікавасці да тэмы ўрока

ММП слайд 1-2


ММП слайд 3

2.Этап актуалізацыі суб’ектыўнага вопыту вучняў

(6 хвіл.)

1) Настаўнік прапаноўвае скласці алгарытм вырашэння любой праблемы на прыкладзе паломкі аўтамабіля.

Настаўнік прапаноўвае выкарыстаць алгарытм для вырашэння палітычнай праблемы і вызначыць задачы ўрока, зыходзячы з гэтага алгарытму.

    • прычыны

    • умовы

    • удзельнікі

    • вынік

    • значэнне



2) Настаўнік задае пытанні вучням па дамашняму заданню:

  • Чаму вайну 1558-1583 гг. называюць Лівонскай?

  • Якія краіны ўдзельнічалі ў вайне?

  • У якім становішчы апынулася ВКЛ падчас вайны?

  • Якое выйсце магло быць у такім становішчы?

Настаўнік прапаноўвае сфармуляваць першую прычыну уніі.

Вучні пры дапамозе настаўніка складаюць алгарытм:

- прычына (высвятляем прычыну паломкі)

- умовы (што неабходна зрабіць для выпраўлення механізма)

- удзельнікі (вызначаем кола выканаўцаў)

- вынік (як змянілася сітуацыя)

- значэнне (ці можам выкарыстоўваць машыну)

Называюць задачы ўрока: высветліць прычыны, якія прывялі да уніі; умовы падпісання ўніі; краіны-ўдзельніцы саюза; што сабой уяўляла новая дзяржава; якія змены адбыліся ў ВКЛ у сувязі з падпісаннем уніі


Адказваюць на пытанні


Фармулююць першую прычыну

Прыём “Алгарытм”


НаШтоБуЗу


Прыём “Не падымаем рукі”


Прыём “Пошук адказу ў парах”

Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў з апорай на суб’ектыўны вопыт і на веданне тэмы “Лівонская вайна”, успрыманне вучнямі вучэбнай задачы





ММП слайд 4


ММП слайд 5

3.Аперацыйна-пазнавальны этап

(20 хвіл.)

  1. Настаўнік звяртае вучняў да слоўніка новых паняццяў (на дошцы ці на лістах паперы на кожнай парце):

  • інкарпарацыя

  • федэрацыя

  • прымас

  • “залатыя” шляхецкія вольнасці.

  1. Настаўнік арганізоўвае працу ў групах. У групы вучняў можна пасадзіць перад урокам.

  2. Прэзентацыя працы груп. Прадстаўнікі іншых груп маюць права задаваць пытанні.

Настаўнік прапануе назваць умовы ўніі, якія сведчаць аб тым, што Рэч Паспалітая – федэрацыя.

Настаўнік прапануе назваць пункты алгарытма вывучэння гістарычнай падзеі, якія ўжо высветлілі, якія засталіся.



Працуюць ў групах з заданнямі

Прэзентуюць вынік дейнасці ў групе


Адказваюць на пытанне

Аналізуюць дзейнасць і адказваюць



Часткова-пошукавы, метад аналізу і сінтэзу


Прыём “Не падымаем рукі”


Папярэдняя рэфлексія


Авалоданне сістэмай ведаў па зместу ўрока



ММП слайд 6

ММП слайд 7-8

ММП слайд 9

4.Этап першаснай праверкі разумення і карэкцыі ведаў

(9 хвіл.)

1) Настаўнік арганізоўвае інтэрактыўную гульню. Прапануе вучням выканаць пэўную ролю на Люблінскім сойме: шляхты Польшчы, шляхты ВКЛ, магнатаў ВКЛ, прадстаўнікоў каталіцкай царквы.

Настаўнік падводзіць вучняў да думкі аб складанасці палітычных адносін паміж краінамі і неабходнасці палітычнага кампрамісу.

Настаўнік прапаноўвае знайсці новую дзяржаву на карце ў атласе, ст. 2.

2) Настаўнік задае ключавое пытанне: “Як бы склаўся лёс ВКЛ пры ўмове, што Люблінская ўнія не была падпісана? “

3) Настаўнік прапануе вучням самаправерку ведаў згодна з НаШто Бузу.



Групы займаюць свае пазіцыі і спрабуюць на працягу адной хвіліны адстаяць свае інтарэсы


Выказваюць свае версіі развіцця падзей

Выконваюць тэст, самастойна правяраюць

Інтэрактыўная гульня “Чатыры куты”


Прыём “Ключавое пытанне”


Самаправерка ведаў

Дасведчанасць навучэнцаў і настаўніка аб выкананні вучэбнай задачы



ММП слайд 10


ММП слайд 11


ММП слайд 12


ММП слайд 13-14, тэст самаправеркі для кожнага вучня

5.Дамашняе заданне

(1 хвіл.)

Настаўнік дае кансультацыю па выкананню абавязковага дамашняга задання (§2, пытанні на ст.16) і прапаноўвае творчае заданне:

знайсці прыклады палітычных саюзаў у сучасным свеце.

Запісваюць д/з ў дзённікі




Паспяховае выкананне дамашняга задання




6. Рэфлексія

(6 хвіл.)

1) Настаўнік прапаноўвае ўспомніць, як дзейнічалі вучні, для таго, каб вывучыць тэму ўрока.


2) Настаўнік вяртае вучняў да карціны і фігуры Яна Хадкевіча. Прапаноўвае яшчэ раз выказаць свае думкі наконт прычын сумнага настрою гэтага шляхціча.

Настаўнік дзякуе за цікавыя думкі і прапаноўвае праверыць версіі вучняў на наступным уроку.

Меркаваны адказ вучняў:

  • распрацавалі алгарытм вывучэння гістарычных падзей;

  • высветлілі прычыны уніі;

  • высветлілі, якія варыянты аб’яднання дзяржаў былі прапанаваны;

  • вывучылі ўмовы падпісання уніі;

  • сформулявалі вынік падпісання уніі;

  • разважалі над значэннем уніі



Выказваюць свае думкі


Прыём “Пошук адказа ў парах”



Усведамленне выніковасці сваёй дзейнасці



ММП слайд 15


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэхналагічная карта ўрока iconТэхналагічная карта ўрока "Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў"

Тэхналагічная карта ўрока iconТэхналагічная карта ўрока па тэме
Навучальная мэта урока: засваенне вучнямі умоў І вынікаў абвяшчэння ссрб І падпісання Рыжскага мірнага дагавору, садзейнічаць фарміраванню...

Тэхналагічная карта ўрока iconТэхналагічная карта ўрока
Установа адукацыі “Затур’янская дзяржаўная дзіцячы сад-базавая агульнаадукацыйная школа”

Тэхналагічная карта ўрока iconТэхналагічная карта ўрока па тэме "Прыметнік як часціна мовы"
...

Тэхналагічная карта ўрока iconТэхналагічная карта ўрока
...

Тэхналагічная карта ўрока iconТэхналагічная карта канструявання ўрока
Нязгаснае святло кахання ( Інтымная лірыка. М. Багдановіч. Верш “Раманс” (камбінаваны ўрок з элементамі педтэхналогіі французскіх...

Тэхналагічная карта ўрока iconРабочаяпраграм а
Вучэбна – метадычная ( тэхналагічная) карта дысцыпліны І – ІІ семестраў факультэта даінстытуцкай падрыхтоўкі

Тэхналагічная карта ўрока iconТэхналагічная карта ўрока гісторыі беларусі – 6 клас тэма: Тураўскае княства Мэта
Турава; засвоіць веды аб абставінах узнікнення Турава І тураўскага княства; вызначыць характар адносін Турава з Кіевам у канцы Х...

Тэхналагічная карта ўрока iconУрок-игра по теме "Гидросфера"
Оборудование урока: физическая карта полушарий, карта путешествия; фотографии объектов гидросферы; дидактические материалы, изготовленные...

Тэхналагічная карта ўрока iconПлан урока Ход урока Литература Домашнее задание Проектор фильм компьютеры бонусы интерактивные упражнения карта семи чудес света карта Рима Оргмомент «Мозговой штурм»
Учащиеся знают об основных архитектурных чудесах Древнего Рима, понимают сущность культуры поздней империи, умеют работать в группах,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка