Выпуск 43 (405) ( 18 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот




НазваВыпуск 43 (405) ( 18 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Дата канвертавання24.11.2012
Памер118.74 Kb.
ТыпДокументы



Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 43 (405)

( 18 лістапада 2010 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




Найноўшая гісторыя ва ўспамінах гарадзенцаў 2

Форум удзельнікаў праектаў па гісторыі XX стагоддзя 2

Кандыдаты ў прэзыдэнты рыхтуюцца да агітацыі 2

Спабор "Прыгоды на двух колах" 3

Трэнінг “Балканы сустракаюць Усходнюю Эўропу” 4

Канфэрэнцыя «Сеціўная літаратура для кожнага» 4

Рэгіянальныя сэмінары прадстаўніцтва ЭЗ 5

Стыпендыі Інстытута гуманітарных дасьледваньняў 5

Як распаўсюджваць веды пра Эўразьвяз 6

Навучаньне ў Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі 6

«Беларускі штогоднік» абвяшчае спабор праектаў 6

Спабор відэа-ролікаў, прысьвечаных валянтэрству 7


Гранты на ахову культурных каштоўнасьцяў 7

Грант на барацьбу з гандлем людзьмі 7

Спабор фотаздымкаў “Transitions online-2010” 8




Падзеі:

 уверх

Найноўшая гісторыя ва ўспамінах гарадзенцаў


Як гарадзенцы перажылі апошнюю вайну, як руйнавалі Фару Вітаўта, як ствараліся і чым займаліся першыя грамадзкія арганізацыі ў горадзе – гэтыя і іншыя падзеі найноўшай гісторыі будуць адлюстраваныя ў брашуры “Гісторыя ХХ-га стагоддзя ва ўспамінах і фотаздымках гарадзенцаў”.

У выданьне ўвойдуць успаміны гарадзенцаў – у тым ліку ўдзельнікаў гуртка слухачоў “Унівэрсытэту Залатога Веку”, які дзейнічае ў горадзе з вясны 2010 г.

 Некаторыя з гэтых успамінаў часткова ўвайшлі і ў зьмест дыску “Постаці”, прэзэнтацыя якога адбылася ў кастрычніку ў Брэсьце і Гародні.

 Падрыхтоўка брашуры зьдзяйсняецца ў межах сумеснага праекта гарадзенскага грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар” і Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднаньня “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.  

Паводле http://t-styl.info


уверх

Форум удзельнікаў праектаў па гісторыі XX стагоддзя


Прадстаўніцтва нямецкай Асацыяцыі народных унівэрсытэтаў у Беларусі “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь ладзіць для беларускіх арганізацый-партнэраў форум “Захоўваючы гісторыю, ствараем будучыню”.

Форум адбудзецца 17 сьнежня ў Менскім абласным інстытуце разьвіцьця адукацыі.

Да ўдзелу запрашаюцца арганізатары і ўдзельнікі адукацыйных праектаў па гісторыі XX стагоддзя ў адукацыі дарослых.

У мерапрыемстве возьмуць удзел рэктар МАІРА С.Сітнікава, намесьнік начальніка ўпраўленьня адукацыі Менскага аблвыканкама Л.Малец, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Н.Красуцкая, глава Прадстаўніцтва “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ у Беларусі Г.Верамейчык.

У праграме: калейдаскоп праектных ініцыятываў, знаёмства і абмен досьведам удзельнікаў праекта, абмеркаваньне працягу дзейнасьці, планаваньне выданьня кнігі па выніках праекта, прэзэнтацыя вынікаў працы сэкцый.

Регістрацыя ўдзельнікаў з 9.00.

уверх


Кандыдаты ў прэзыдэнты рыхтуюцца да агітацыі


Гарадзенскі гарвыканкам вызначыў месцы для разьмяшчэньня агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь.

Агітацыйныя матэрыялы дазволена разьмяшчаць на рэкламна-інфармацыйных тумбах, сьпіс якіх зьмешчаны на сайце гарвыканкама.

У Ленінскім раёне кандыдаты ў прэзыдэнты могуць выкарыстоўваць для агітацыі толькі 23 рэкламныя тумбы, у Кастрычніцкім – 17.

Улёткі і плакаты кандыдатаў могуць зьявіцца ў крамах, іншых аб’ектах гандлю, грамадзкага харчаваньня і сфэры паслуг, аднак толькі па ўзгадненьні з уласьнікамі.

На гэтых жа ўмовах агітацыйныя матэрыялы дазволена разьмяшчаць у адміністратыўных будынках, на прахадных арганізацый і ў інтэрнатах.

Гарвыканкам вызначыў таксама месцы для масавых перадвыбарчых мерапрыемстваў (мітынгаў, пікетаў і г.д.).

Для гэтых мэтаў дазволена выкарыстоўваць у Ленінскім раёне тэрыторыю Каложскага парку (ля стэлы), стадыён гімназіі №5, пляцоўку насупраць крамы “Гаспадарчыя тавары” па вул.Дзяржынскага, 111.

У Кастрычніцкім – спартыўную пляцоўку “Гроднапрамбуду”, сквер па вуліцы Леваўзьбярэжнай, спартыўная пляцоўка мікрараёна Вішнявец (вул.Паўднёвая).

 Месцы сустрэчаў кандыдатаў і іх давераных асобаў з выбаршчыкамі таксама вызначаныя.

У Ленінскім раёне – актавая зала жыльлёва-эксплуатацыйнай службы №13, актавая зала адкрытага акцыянэрнага таварыства «Радыёхваля», Дом культуры вытворчага прадпрыемства «Цветлит» грамадзкага таварыства глухіх.

У Кастрычніцкім раёне – Гарадзенская абласная філармонія, кінатэатр “Усход”, актавая зала тэхналагічнага каледжа.

Паводле http://t-styl.info


уверх


А
бвесткі
:

уверх

Спабор "Прыгоды на двух колах"


Інтэрнэт-выданьне “Твой стыль” t-styl.info i вэб-пляцоўка гарадзенскіх раварыстаў velo.grodno.net абвяшчаюць спабор на самы цікавы аповед пра летнія раваровыя прыгоды.

Каб узяць удзел у спаборы, вам неабходна зьмясьціць свой матэрыял з пазнакай “Конкурс на прыгоды” на вэб-пляцоўцы velo.grodno.net. Увага! Для гэтага трэба зарэгістравацца ў якасьці карыстальніка сайта.

Матэрыялы прымаюцца на беларускай і рускай мовах у дзьвюх намінацыях:

- лепшы аповед;

- лепшы фотарэпартаж.

Аповед можа зьмяшчаць да 5 фотаздымкаў (512 px па вялікім баку) і павінен мець загаловак.

Фотарэпартаж павінен складацца з 7-15 фотаздымкаў (512 px па вялікім баку), двух-трох сказаў да кожнага з іх і таксама мець загаловак.

Апошні тэрмін - да 21 лістапада

Цікавыя і арыгінальныя матэрыялы будуць зьмешчаны на вэб-пляцоўцы t-styl.info. Лепшыя аўтары атрымаюць каштоўныя для раварыста і турыста прызы.

Вынікі спабору будуць абвешчаныя да 10 сьнежня.

Паводле http://t-styl.info

уверх


Трэнінг “Балканы сустракаюць Усходнюю Эўропу”


З 16 до 22 сьнежня ў Прдэале (Румынія) адбудзецца трэнінг, на якім будуць працаваць па тэмах зьвязаных з кіраўніцтвам, міжкультурным дыялогам і ўдзелам моладзі ў рэгіянальнай кааперацыі Балкан і Ўсходняй Эўропы.

У трэнінгу могуць удзельнічаць актыўныя валантэры, маладыя лідэры і супрацоўнікі ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў з краінаў: Румынія, Балгарыя, Малдова, Расія, Сэрбія, Македонія, Славенія, Грэцыя, Босьнія і Герцэгавіна, Чарнагорыя, Албанія, Харватыя, Украіна, Беларусь, Косава і Данія.

Арганізатары аплочваюць усе выдаткі на пражываньне і навучаньне і 70% выдаткаў на праезд да 300 эўра плюс 10 эўра кішэнных грошаў.

Аплікацыі можна запоўніць онлайн на вэб-пляцоўцы http://www.isca-web.org/english/events/balkanmeetseast

Апошні тэрмін – да 21 лістапада.

Вынікі будуць вядомыя 24 лістапада.

Паводле http://www.isca-web.org

Падрыхтавала Ася Славіньска

уверх


Канфэрэнцыя «Сеціўная літаратура для кожнага»


2 - 3 сьнежня ў Брусэлі ў будынку Эўрапарламента адбудзецца канфэрэнцыя, прысьвечаная СМІ ў розных галінах жыцьця.

Канфэрэнцыя прадугледжвае разгляд тэмы з двух кропак позірку: з аднаго боку, у чатырох галінах Media Literacy палітыкі, з другога - з выкарыстаньнем міжсэктаральнага падыходу, каб атрымаць поўную карціну.

Мэта гэтай канфэрэнцыі – распрацоўка набора рэкамендацый для прыстасаванага да выкарыстаньня ў жыцьці Media Literacy.

Частка канфэрэнцыі будзе праведзена ў інстытуце прафэсыйнай падрыхтоўкі ў галіне камунікацыі і адукацыі - IHECS.

Рэгістрацыя онлайн на вэб-пляцоўцы http://www.csem-eu-conference.be/en/registration.htm

Удзел у канфэрэнцыі бясплатны, астатнія выдаткі – за кошт удзельнікаў.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:

http://www.csem-eu-conference.be/en/homepage.htm

Падрыхтавала Ася Славіньска

уверх

Рэгіянальныя сэмінары прадстаўніцтва ЭЗ


Прадстаўніцтва Эўразьвязу і Сумесны тэхнічны сакратарыят Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь, у межах Эўрапейскага інструмента добрасуседства і партнэрства, запрашае прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў для ўдзелу ў другім рэгіянальным Сэмінары для патэнцыйных заяўнікаў і партнэраў па Праграме.

Сэмінар прысьвечаны спабору праектных прапановаў, які быў адкрыты 4 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя аб Праграме – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.enpi-cbc.eu.

Для ўдзелу можна абраць адзін з 4 рэгіёнаў:

·        1 сьнежня – Гародня, гасьцініца «Турыст», пр. Я. Купалы, 63.

·        6 сьнежня – Магілёў, унівэрсытэт імя А.Куляшова.

·        7 сьнежня – Менск, Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Й.Раў.

·        13 сьнежня – Віцебск, гатэльны комплекс «Лучеса».

За больш падрыбязнай інфармацыяй і для рэгістрацыі зьвяртайцеся на эл.адрас giedrius.surplys@enpi-cbc.eu , факс +370 5 261 0498 альбо тэлефон +370 5 261 3809.

Апошні тэрмін рэгістрацыі ў Гародні, Магілёве, Менску – да 26 лістапада.

Рэгістрацыя ў Віцебску – да 8 сьнежня.

Для рэгістрацыі неабходна паведаміць імя і прозьвішча; арганізацыю, якую прадстаўляеце; эл.адрас і тэлефон; горад правядзеньня сэмінара.

 уверх

Стыпендыі Інстытута гуманітарных дасьледваньняў


Інстытут гуманітарных дасьледваньняў Унівэрсытэту Джорджа Мэйсана (Institute for Humane Studies at George Mason University) прымае заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме ў галіне вывучэньня разьвіцьця асобы, у прыватнасьці: уплыву гістарычных падзей на сучаснае заканадаўства, рэагаваньня асобаў на абмежаваньні, якія ўводзіць дзяржава, патэнцыйна новыя ўстановы і падыходы, якія абумоўліваюць свабоду дзеяньняў. 

Памер стыпендыі – 15 000 долараў ЗША.

Планцуецца, што стыпендыяты будуць вывучаць такія прадметы, як сацыялогія, эканоміка, псіхалогія, права, філазофія.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ці аспіранты ВНУ з розных краін.

Апошні тэрмін падачы заяўкі ў рэжыме онлайн - да 31 сьнежня.

Для атрыманьня больш падрабязнай інфармацыі і для падачы заяўкі глядзі вэб-пляцоўку www.TheIHS.org/hsf.

Паводле http://ngo.by

уверх

Як распаўсюджваць веды пра Эўразьвяз


Грамадзкае аб'яднаньне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» пры садзеяньні Прадстаўніцтва Эўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь і Фонда Конрада Адэнаўэра 28 лістапада ладзіць канфэрэнцыю «Магчымасьці працы з тэмай «Эўрапейскі Саюз» у адукацыйнай дзейнасьці».

У межах канфэрэнцыі плануецца прадставіць і прааналізаваць досьвед па распаўсюджваньні ведаў пра ЭЗ у школах Беларусі, абмеркаваць перспектыўныя накірункі і формы вывучэньня, узгадніць магчымасьці прасоўваньня дадзенага зьместу ў межах фармальнай і нефармальнай адукацыі Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі адміністрацый установаў адукацыі, настаўнікі, выкладчыкі, прадстаўнікі грамадзкіх і іншых адукацыйных і міжнародных арганізацый, іншыя зацікаўленыя асобы.

Плануюцца выступы замежных экспертаў.

Час працы канфэрэнцыі: 9.30-17.00.

Канфэрэнцыя адбудзецца ў Менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Раў.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 25 лістапада.

Заяўкі (бланк у дадатку) накіроўвайце на e-mail: nastaunik@gmail.com , тэл/факс: (+375 17 2699034), моб.тел.: (+375 29 6781504).

Кантактная асоба Дзяргай Ала Валянцінаўна.


 уверх




Не спазьніся!

уверх

Навучаньне ў Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі


У 2009 годзе Міжнародны Вышэградзкі Фонд рэалізуе спецыяльную праграму для Беларусі.

Дадатковая інфармацыя на schol­ar­ships, а таксама тут.

Апошні тэрмін падачы заявак - 31 студзеня.

Паводле http://visegradfund.org/scholarships/belarus-info/

уверх

«Беларускі штогоднік» абвяшчае спабор праектаў


Рада BISS абвяшчае спабор праектаў на падрыхтоўку новага выпуска “Беларускага штогодніка”.

Для ўдзелу ў спаборы неабходна даслаць на адрас info@belinstitute.eu:

- выклад канцэпцыі праекта ў адвольнай форме (небольш за 10 старонак 12 шрыфтам)

-папярэдні бюджэт праекта

-CV ўсіх заяўнікаў і кантактную інфармацыю

Тэма ліста «Yearbook 2010».

Апошні тэрмін – да 24.00 26 лістапада.

Да ўдзелу запрашаюцца індывідуальныя і калектыўныя праекты.

Вынікі будуць абвешчаныя да 10 сьнежня.


уверх

Спабор відэа-ролікаў, прысьвечаных валянтэрству


З нагоды дзесятай гадавіны абвяшчэньня ААН Міжнароднага году валянтэрства (IYV+10) Міжнародная асацыяцыя валянтэрскіх намаганьняў запрашае дабраахвотнікаў і дабраахвотныя арганізацыі стварыць кароткія (30-60 секундаў) відэа, прысьвечаныя бачаньню таго, як зьмяніць сьвет да лепшага шляхам валянтэрства.

Апошні тэрмін - да 20 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя.

Паводле http://n-europe.eu

уверх


Гранты на ахову культурных каштоўнасьцяў


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты “Пасольскага фонду захаваньня культурнай спадчыны”.

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 лістапада.

Арганізацыям, зацікаўленым ва ўдзеле ў спаборы, неабходна зьвярнуцца ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне (017) 217–04–81 альбо на адрас afcp@usembassy.minsk.by і атрымаць для запаўненьня электронную форму.

Паводле http://nastaunik.info/

уверх

Грант на барацьбу з гандлем людзьмі


Аддзел Дзяржаўнага офіса ЗША па маніторынгу і барацьбе з гандлем людзьмі ладзіць чарговы спабор на атрыманьне гранта ў гэтай галіне.

Чаканая сума гранта — да 750.000$ на праект.

Апошні тэрмін падачы заявак - 19 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя — на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.state.gov/g/tip/rls/other/2010/149787.htm

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Спабор фотаздымкаў “Transitions online-2010”


Абвешчаны спабор “Transitions online-2010”, да ўдзелу ў якім запрашаюцца як аматары, так і прафэсыйныя фатографы ўсіх узростаў з усіх краінаў.

Апошні тэрмін падачы фотаздымкаў - 31 сьнежня.

Больш падрабязная інфармацыя пра патрабаваньні да фотаздымкаў — па спасылцы: http://www.tol.org/client/article/20959-2010-transitions-online-photo-competition.html?utm_source=TOL+mailing-list&utm_campaign=60c9fb0b5a-Photopromo11_2_2010&utm_medium=email

Паводле рассылкі belngo.info


уверх



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выпуск 43 (405) ( 18 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
...

Выпуск 43 (405) ( 18 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 41 (403) ( 4 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Усіх ахвотных запрашаем на традыцыйную адкрытую канфэрэнцыю, дзе будуць прадстаўлены вынікі сёлетняй працы групы гісторыкаў, якія...

Выпуск 43 (405) ( 18 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 44 (406) ( 2 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Каложу будуць аднаўляць паводзе малюнкаў 19 стагоддзя з цэглы Краснасельскага завода, а за вынік рэканструкцыі будзе несьці адказнасьць...

Выпуск 43 (405) ( 18 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 38 (400) ( 14 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі І культуры запрашае на экскурсію па Гародні пад назвай “Магдэбургская...

Выпуск 43 (405) ( 18 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 40 (402) ( 28 кастрычніка 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Звыш 70 сталых гарадзенцаў падалі заявы на ўдзел у праекце "Унівэрсытэт Залатога Веку". 24 кастрычніка адбылася першая арганізацыйная...

Выпуск 43 (405) ( 18 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 7 (475) ( 24 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом»

Выпуск 43 (405) ( 18 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 7 (475) ( 24 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом»

Выпуск 43 (405) ( 18 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 33 (501) (22 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Адукацыйныя імпрэзы ў межах “Тыдня” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія аб’яднанні “віт” І ”Цэнтр “Трэці сектар”

Выпуск 43 (405) ( 18 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 33 (501) (22 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Адукацыйныя імпрэзы ў межах “Тыдня” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія аб’яднанні “віт” І ”Цэнтр “Трэці сектар”

Выпуск 43 (405) ( 18 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Рэдзька са шмальцам, сёрбанка са сьвежых грыбоў, мясны прыварак, рыба па-гультайску, ліповая настойка разам пад 150 унікальных рэцэптаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка