"Наша Ніва", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць




Назва"Наша Ніва", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць
Дата канвертавання07.01.2013
Памер13.18 Kb.
ТыпДокументы

“Наша Ніва”, № 31, 25 жніўня 2006 г.

СКАХОГРАФЫ ІДУЦЬ



Выглядае, нашы леташнія нататкі пра выяўленчыя задачы на шахматнай дошцы трапілі ў струмень. Усё болей і болей кампазытараў Беларусі (сярод іх вылучаюцца прадпрымальнік Аляксандар Міхалап і пэнсыянэр Павал Радзюк) аддаюць належнае фармалістычным фокусам з помаччу падручных сродкаў – тур, коней ды пешак.

Мянчук Іван Чэпа, супрацоўнік Гуманітарна-эканамічнага ўніверсітэту, які і сам складае скахаграфічныя творы, распавёў пра тэндэнцыю ў сьвежым выпуску шахбюлетэню «Альбино» (Лунінец). Найчасьцей аматары выяўляюць літары і лічбы – да юбілеяў сваіх сяброў або іншых помных датаў. Напрыклад, да Дня перамогі.

Матэрыял, прысьвечаны стагодзьдзю першага беларускага шахматнага майстра Ўладзіслава Сіліча («НН», № 26), таксама падштурхнуў творцаў да дзеяньня. У рэдакцыю паступілі дыяграмы з фігурамі, расстаўленымі ў выглядзе літараў «У» і «С». Аўтар першай падборкі – Вадзім Жылко, рэдактар «Альбино».

Зьмест у скахаграфіі зазвычай прыносіцца ў ахвяру форме. Вось як пра тое гаворыць лідзкі журналіст і кампазытар Алесь Сымановіч: «Галоўнае, каб задачы былі карэктныя, а ідэя, складанасьць, тэматыка адыходзяць на другі плян. Рашальнікі гэта добра разумеюць». Cтварэньне задачак у зададзеных рамках вучыць эканомна разьмяркоўваць рэсурсы. Дык далучаймася да хеўры скахографаў!

ВР


В. Жылко, 2006.

«У»: Мат за 2 хады (блізьня – памяняць месцамі караля b2 і пешку с4)

«С»: Мат за 2 хады (блізьня – памяняць месцамі караля h3 i туру g7).





Адказы:

«У»: 1. Kd6 i 2. Cb6X. Блізьня – 1. Kd4 i 2. Kc6X. «C»: 1. Te7 Kpg6 2. Kh4X (1…h5 2. Ce4X). Блізьня – 1. Kpf7 i 2. Th5X.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Наша Ніва\", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць iconНаша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г
Аляксандр Супонеў змагаўся з прадстаўнікамі Францыі І манголіі на 27-м чэмпіянаце сьвету сярод аматараў у Сасэба ля Нагасакі. Набраў...

\"Наша Ніва\", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць icon«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г
У сярэдзіне сакавіка за першынство ў Менскім палацы шахмат І шашак змагаліся 14 мужчынаў, 12 жанчын

\"Наша Ніва\", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць iconЭсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"
Валянцін акудовіч. Без нас. Эсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"

\"Наша Ніва\", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць iconElementy składowe sylabusu
...

\"Наша Ніва\", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць icon«Наша Ніва», №18, 19 траўня 2006 г. Два сьветы, два чэмпіянаты
У сьвеце – падрыхтоўка да перавыбараў прэзыдэнта фідэ І аб’яднальнага матчу Тапалаў-Крамнік, у нас – чэмпіянаты краіны сярод вну...

\"Наша Ніва\", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць iconНаша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы
Аднак у сярэдзіне ліпеня ў Беларускую фэдэрацыю шахмат паступіла заяўка з фідэ на «малых чэмпіёнаў», І нашы трэнэры ды чыноўнікі...

\"Наша Ніва\", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць icon«Наша Ніва», №16, 28 красавіка 2006 г. Чалавек І «шахматны геній»
Часьцяком яму даводзіцца туга: «геній» гуляе ў сілу міжнароднага майстра, а сябар – кмс з абмежаваным дэбютным рэпэртуарам. Таму...

\"Наша Ніва\", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць iconНаша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане
Кампазытары, нібыта прызнаныя фідэ, застаюцца «малодшымі братамі» практычных гульцоў. З шасьцю відамі фігур на 64-клеткавай дошцы...

\"Наша Ніва\", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць iconНаша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў
«агульных» алімпійскіх гульняў… Падобна, правадыр калмыкаў будзе дарыць абяцанкі яшчэ колькі год: эўрабізнэсовец Бэсэл Кок перайграны...

\"Наша Ніва\", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць iconНаша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты
Алімпіяда ў Турыне пакінула ў аматараў шахмат прысмак горычы. Уразіў выступ мужчынаў: беларусы выйгралі шэсьць матчаў запар, але...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка