"Джамбібум" у "Добрых мысьлях"




Назва"Джамбібум" у "Добрых мысьлях"
Дата канвертавання07.01.2013
Памер14.79 Kb.
ТыпДокументы
“Джамбібум” у “Добрых мысьлях”


“Годна выканана, як з вакальнага, так і музычнага гледзішча”, -- так адгукаюцца пра малады беларускі гурт “Джамбібум” музычныя аглядальнікі. “Джамбібум” грае беларускі фольк у сучасных мультыкультурных матывах. У музыцы ёсьць уплывы розных культур: у тым ліку афрыканскай. Гурт мае свій першы і пакуль адзіны альбом, які так і завецца – “Джамбібум”. 18 кастрычніка калектыў выступаў у менскім фальварку “Добрыя Мысьлі” у межах праекту штовечаровай акустычнай музыкі.


Севярын Квяткоўскі.


(Гук выступу)


Пра творчасьць “Джамбібум” некаторыя пісалі: гурт ёсьць спробай папулярызацыі беларускага фальклёру ў моладзевым асяродку. Відавочна, што спроба атрымала пэўны посьпех, калі ўлічыць, што вялікая частка наведнікаў з задавальненьнем слухаюць беларускі фольк, але гавораць па-расейску:


Наведніца: “Мне падабаецца гэты гурт, бо ён грае старыя беларускія песьні ў сучасным аздабленьні. Я лічу, што граюць вельмі добра для такога маладога гурту. Гэта іхная вартасьць”.


Карэспандэнт: “Шмат гуртоў, які робяць такое спалучэньне. Упрынцыпе, гэта зараз можна”.


Наведніца: “Можа быць, а мне вось падабаецца гэты гурт”.


“Вялікі сольны канцэрт гурта ДжамБібум з цалкам новай эксперыментальнай праграмай. Вас чакае прыемная якасная музыка, ветлівая атмасфэра, утульны фальварак, старыя сябры, бар”, -- словы з анонсу цалкам адпавядаюць рэчаіснасьці. Рэй у гурце вядуць дзяўчаты: Наста Хмель, ганна Даўгаполава і Ульяна Мініч, які сьпяваюць і граюць на розных інструмэнтах. Дзяўчатам дапамагаюць музыкі Павал Абакумаў, Раман Абрамчук і Павал Баеў.


Арт-дырэктар “Добрых Мысьлей” Алесь Апановіч тлумачыць, што выступ “Джамбібумбу” частка вялікай праграмы фальварку па папулярызацыі жывога арыгінальнага гуку:


“Жывая музыка робіцца ў нас кожны вечар. А заўтра будуць цыганы. У нас бывае і электронная, і этнічная музыка, і рок-н-рол, і блюз”.


Фальварак “Добрыя мысьлі” не адступае ад сваёй культурнай палітыкі ўжо пяць гадоў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Джамбібум\" у \"Добрых мысьлях\" iconП. Касьцюкевіч: Ванэгут глядзеў нам у душы з лагоднай надзяей І чакаў добрых навінаў

\"Джамбібум\" у \"Добрых мысьлях\" iconКонкурс маладых беларусіх рок-каманд, якія атрымаюць пуцёўку на фэстываль "Басовішча"
Фляўс І кляйн”, “Spitaль”, “sok”, “Спрат”, “ska!RB”, “Unia”, “Kalmary”, “Джамбібум”, “Zig-zag” ды іншыя. Нагадае, што фэст маладой...

\"Джамбібум\" у \"Добрых мысьлях\" iconВ. Нестайко в стране солнечных зайчиков
Пристанище добрых друзей на берегу теплого моря, среди дремучих лесов, синих гор и золотых до

\"Джамбібум\" у \"Добрых мысьлях\" icon100 романов по версии редакции «нг-ex libris»
...

\"Джамбібум\" у \"Добрых мысьлях\" iconНазвание: Макбет
Вечная шекспировская история, «Макбет», предостерегает от «добрых» советчиков, разжигающих наше тщеславие, направляя тем самым на...

\"Джамбібум\" у \"Добрых мысьлях\" iconВремя – удивительное явление. Его так мало, когда опаздываешь и так много, когда ждешь
Нужно отказаться от добрых слов и заниматься добрыми делами. (Гуань-цзы, философ)

\"Джамбібум\" у \"Добрых мысьлях\" iconПіянерыя – наперад!
Піянер – гэта той, хто ідзе наперад, смела глядзіць у будучыню. На рахунку рабят шмат добрых спраў. Сярод ІХ дапамога пажылым людзям,...

\"Джамбібум\" у \"Добрых мысьлях\" iconСцэнарый свята кнігі, прысвечанага Дню маці
Вядучы: Мама, маці, матуля! Словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, мілагучнымі песнямі над калыскай, мелодыяй пяшчоты; уяўляюцца малюнкамі...

\"Джамбібум\" у \"Добрых мысьлях\" iconВсё самое интересное пишут
Высокие потолки, ухоженные, опрятные коридоры и старинная лестница имеют причастность к истории нашего города. Стены гимназии хранят...

\"Джамбібум\" у \"Добрых мысьлях\" iconХаджи Абдулгафур Раззак Бухари путеводитель в тарикат ( на основе учения Накшбандия )
Когда ангелы в изумлении воскликнут: «О, Боже наш! В книге его добрых дел ведь записано так мало?», в ответ от Всевышнего Аллаха...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка