Юрыдычны факультэт




НазваЮрыдычны факультэт
Дата канвертавання07.01.2013
Памер69.56 Kb.
ТыпДокументы
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«ПРЫВАТНЫ ІНСТЫТУТ КІРАВАННЯ І ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА»

ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ


індывідуальны залік


ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

СІСТЭМЫ КЛАСІФІКАЦЫІ НАРМАТЫЎНАГА МАСІВА


КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ І АДМІНІСТРАЦЫЙНАЕ ПРАВА

ЛЕГАЛЬНАЕ ЗАМАЦАВАННЕ ПРЫНЦЫПАЎ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ АДКАЗНАСЦІ


ІГНАТОВІЧ НАДЗЕЯ ВАЛЕР’ЕЎНА, 3 курс дзённае аддзяленне

8 029 614 64 95


МІНСК, 2008

Сістэмы класіфікацыі нарматыўнага масіва

XXI стагоддзе - гэта час дзеяння. Мы бачым, як імкліва развіваецца грамадства, кожны дзень адбываюцца новыя адкрыцці ў сферы навукі, змяняюцца стэрэатыпы паводзін, змест грамадскіх адносін. Гэтыя працэсы непасрэдна ўплываюць на нарматворчую дзейнасць: з'яўляюцца новыя нарматыўныя прававыя акты, адбываюцца істотныя змены ў дзеючым заканадаўстве.

У апошні час нарматыўны масіў інтэнсіўна павялічваецца, але разам з гэтым абвастраюцца і некаторыя праблемы. Па-першае, паглыбляюцца супярэчнасці ў прававым рэгуляванні, калі адны акты не ўзгадняюцца з іншымі. Па-другое, нельга сцвярджаць, што з павялічэннем колькасці нарматыўных актаў знікае праблема прабелаў у праве. На жаль яна застаецца і нават становіцца яшчэ больш актуальнай, таму, што сучаснае жыццё вельмі дынамічнае, і заканадаўцы не паспяваюць адлюстроўваць адпаведныя змены ў форме законаў.

Нарэшце, з узрастаннем нарматыўнага масіва паўстае праблема пошуку неабходнай прававой інфармацыі. Для таго, каб вырашыць адно пытанне, прыходзіцца звяртацца да мноства крыніц, шматлікіх нарматыўных актаў. Праваабаронцы, юрысты, адвакаты, ды і самі заканадаўцы блукаюць у лабірынце нарматыўных дакументаў. А што тады застаецца простаму чалавеку, які не валодае прафесійнымі юрыдычнымі ведамі? Ён тым больш губляе надзею атрымаць сваечасовую патрэбную інфармацыю аб сваіх правах. Дык гэта ж не тэхнічная ці бытавая, а дзяржаўная праблема! Трэба памятаць, што для ўмацавання інстытутаў дэмакратыі вельмі важна, каб не толькі спецыялісты-юрысты, якія ў сваей прафесійнай дзейнасці ўвесь час працуюць з нарматыўнымі прававымі актамі, але і кожны грамадзянін без якіх-небудзь перашкод мог атрымліваць патрэбную інфармацыю аб нормах права.

Відавочна, што на скрыжаванні гэтых праблем знаходзіцца задача сістэматызацыі і класіфікацыі нарматыўнага масіва. Паспяховае вырашэнне гэтай задачы, на наш погляд, дазволіць забяспечыць і дэмакратызацыю грамадскага жыцця, і большую эфектыўнасць норматворчай дзейнасці. Вопыт іншых краін сведчыць, што ў выніку сістэматызацыі паступова ліквідуюцца прабелы ў дзеючым заканадаўстве, супярэчнасці паміж прававымі нормамі, адмяняюцца састарэлыя нормы і ствараюцца новыя, больш дасканалыя, якія адпавядаюць патрабаванням грамадскага развіцця. Яны групуюцца па адмысловых сістэмных прыкметах, зводзяцца ў кодэксы, зборы законаў і інш сістэматызаваныя акты.

У мэтах забеспячэння канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі, павышэння ўзроўню прававой інфармаванасці грамадства, развіцця і ўдасканалення адзінай дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне стварыць адзіны прававы класіфікатар Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Асноўны змест апошняга складае інфармацыя аб дзеючых нарматыўных прававых актах. На дадзеным партале змяшчаецца таксама навукова-практычная, вучэбная, даведачная і іншая інфармацыя ў сферы права і прававой інфарматызацыі.

На партале створана эфектыўная сістэма пошуку інфармацыі. Ведаючы некалькі асноўных рэквізітаў (напрыклад, нумар і дату прыняцця нарматыўнага акту) можна хутка знайсці неабходную інфармацыю. Але, на нашу думку ёсць і рэзервы для далейшага ўдасканальвання.

Звярнём увагу на асноўныя крытэрыі класіфікацыі нарматыўнага матэрыялу, якія існуюць на дадзены момант:

1. Паводле органа, які прыняў акт. Па дадзенаму крытэрыю вылучаюцца акты органаў заканадаўчай улады, акты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, акты органаў выканаўчай улады (акты Ураду Рэспублікі Беларусь, іншых органаў выканаўчай улады, у тым ліку міністэрстваў і камітэтаў), акты органаў судовай улады і г.д.

2. Па форме (віду) акта. Акты аднаго і таго ж органа могуць быць падрыхтаваны ў розных формах. Напрыклад, закон можа існаваць у форме Канстытуцыі, кодэкса, праграмнага закона і г.д.. Класіфікацыя па форме акта мае лінейную структуру. З дапамогай слоўніка, у якім пералічваюцца ўсе віды актаў, можна вылучыць інфармацыйны масіў, які складаецца з актаў аднаго або некалькіх відаў.

3. Па храналогіі (па часе прыняцця акта). Акты варта размяшчаць па даце іх прыняцця. Дадзены крытэрый класіфікацыі можна выкарыстоўваць як дадатковую класіфікацыйную прыкмету пры фарміраванні інфармацыйнага масіва па іншым крытэрыям.

Храналагічны прынцып рэалізуецца з дапамогай пошукавага поля “дата прыняцця акта”, які дазваляе:

– размясціць у храналагічным парадку ўсе акты, якія ўтвараюць інфармацыйны масіў;

  • вылучыць акты, прынятыя за вызначаны перыяд;

– сфарміраваць інфармацыйны масіў актаў, прынятых да вызначанай даты або пасля яе;

  • знайсці пэўны акт па даце яго прыняцця.

Выкарыстанне гэтай падставы для класіфікацыі патрабуе вызначыцца з тым, што варта лічыць датай прыняцця акта. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 г. № 361-З “Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь” датай прыняцця нарматыўнага прававога акта лічыцца дзень прыняцця яго ўпаўнаважаным на тое органам (службовай асобай) з захаваннем працэдуры, якая прадугледжана адпаведнымі нарматыўнымі прававымі актамі.

4. Па нумары акта. Акты аднаго органа можна класіфікаваць па нумары, які быў прысвоены акту пад час яго прыняцця. Для актаў, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі, можна таксама прадугледзець магчымасць выкарыстання ў межах гэтай сістэмы дадатковай падставы, а менавіта дзялення па нумары дзяржаўнайрэгістрацыі акта.

5. Па прадмеце рэгулявання. Падставай для дадзенай класіфікацыі актаў могуць служыць галіны заканадаўства – асноўныя элементы гарызантальнай структуры сістэмы заканадаўства. Але, на нашу думку, на базе толькі такога дзялення немагчыма класіфікаваць усё заканадаўства, у прыватнасці таму, што паняцце “галіна заканадаўства” адлюстроўвае рознапарадкавыя з'явы. Акрамя галіновых нарматыўных актаў, якія змяшчаюць нормы адной галіны права, існуюць і шырока распаўсюджаныя комплексныя акты, якія змяшчаюць нормы некалькіх галін права. Дарэчы, акрамя галін заканадаўства, якія ў асноўным супадаюць з галінамі права (напрыклад, крымінальнае заканадаўства), існуюць галіны заканадаўства, якія аб'ядноўваюць акты і нормы розных галін права (напрыклад, транспартнае заканадаўства).

6. Тэматычная класіфікацыя. Яна вельмі зручная для карыстальнікаў, якія не маюць юрыдычнай адукацыі. Але на наш погляд, нельга ствараць агульнаправавы класіфікатар абапіраючыся толькі на тэматычны крытэрый. Галоўная перашкода гэтаму – існаванне ў заканадаўстве галін і нарматыўных актаў, аб'яднаных па іншай прыкмеце: на базе сфарміраваўшыхся, самастойных галін права (канстытуцыйнага, грамадзянскага, крымінальнага, працэсуальнага і некаторых іншых). Прадметам адпаведных галін заканадаўства і актаў з'яўляецца не пэўная “тэма”, а пэўная (як правіла, вельмі шырокая) сфера грамадскіх адносін.

Найбольш навуковаабгрунтаванай і, адначасова, зручнай мы лічым класіфікацыю нарматыўных актаў па прадметнай прыкмеце, у якой павінны выкарыстоўвацца не толькі магчымасці прадметна- галіновай класіфікацыі, а і прадметна-тэматычнай класіфікацыі. Калі вызначаць больш дакладна – класіфікацыя павінна спалучаць ў сабе галіновую і тэматычную прыкметы. Прадметам рэгулявання, на якім грунтуецца гэта класіфікацыя, з'яўляюцца грамадскія адносіны пэўнага віду, адзіныя па сваёй прыродзе – грамадзянскія, працоўныя і т.п. (прадметна - галіновая класіфікацыя), альбо розныя па сваёй прыродзе грамадскія адносіны, аб'яднаныя тэматычнай прыкметай - адносіны, звязаныя з аховай дзяржаўнай мяжы, адносіны гандлёвага мараплавання і т.п. (прадметна - тэматычная класіфікацыя). Падстава прадметнай класіфікацыі - спалучэнне самастойных галін заканадаўства з комплекснымі, якія рэгулююць розныя сферы грамадскага жыцця.

Такім чынам, стварэнне сучаснай сістэмы класіфікацыі прававых актаў, якая б задаволіла як спецыялістаў-юрыстаў, так і простых грамадзян, якія жадаюць ведаць прававыя нормы, застаецца актуальнай задачай. Безумоўна, пры дапамозе сістэматызацыі заканадаўства магчыма дасягнуць кампактнасці і несупярэчлівасці прававога рэгулявання, ліквідацыі прабелаў у заканадаўстве. Але, на нашу думку, не меньш значным, а, з улікам спецыфікі сучаснага перыяду, нават і больш важным з’яўляецца даступнасць нарматыўнага масіва для грамадзян. Вельмі важна, каб пры прыняцці, змяненні або адмене нарматыўных актаў не толькі захоўвалася адпаведная заканадаўчая тэхніка, але каб інфармацыя аб гэтым своечасова даводзілася да ведама суб'ектаў права. Зручныя для выкарыстоўвання сістэмы класіфікацыі нарматыўнага масіва – адна з умоў паспяховага вырашэння гэтай праблемы.

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Конституция Республики Беларусь 1994 года с изменениями и дополнениями, принятыми на республиканских референдумах 24 ноября 1996 г. и 17 октября 2004 г. – Мн., Амалфея, - 2004

  2. О нормативных правовых актах Республики Беларусь: Закон Республики Беларусь от 10 января 2000 г. № 361-З, // НРПА Республики Беларусь.- 2008.- № 184. - 2/1507

  3. О Национальном правовом Интернет-портале Республики Беларусь и о внесении изменений и дополнений в Указ Президента Республики Беларусь от 30 октября 1998 г. №524: Указ Президента Республики Беларусь от 16 декабря 2002 г. // НРПА Республики Беларусь.- 2002. - №609. -1/4231

  4. О мерах по совершенствованию государственной системы правовой информации: Указ Президента Республики Беларусь от 30 октября 1998 г. № 524 // НРПА Республики Беларусь.- 2007.- № 303. - 1/9196

  5. Об утверждении Единого правового классификатора Республики Беларусь: Указ Президента Республики Беларусь от 4 января 1999 г. № 1 в редакции от 23 июля 2008 г. № 408 // НРПА Республики Беларусь.-2008. - № 183. - 1/9907

6. Коваленко А.И. Общая теория государства и права (в вопросах и ответах): Учеб. пособие. / Коваленко А.И. М., 1996. – 126 с.

7. Теория права и государства. / Под ред. проф. Г.Н. Манова. М.: Изд-во БЕК, 1996. – 323 с.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт юрыдычны каледж
Балашэнка Сяргей Аляксандравіч – дэкан юрыдычнага факультэта, доктар юрыдычных навук, прафесар (старшыня)

Юрыдычны факультэт iconПолацкі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Зямля, фарміраванне І развіццё грамадства І дзяржавы звязаны з інфармацыяй І абумоўлены ёю

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Трэба зазначыць, што існуе некалькі пунктаў погляду на гэтае пытанне, цесна звязаных паміж сабой

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Запіс аб сканчэнні ліквідацыі быў ўнесены ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб І індывідуальных прадпрымальнікау 10. 07. 2007...

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
...

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Таму Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь І савет Міністраў надаюць асаблівую ўвагу развіццю інфармацыйных тэхналогій у вобласці права

Юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
У сучасных умовах адзінае інфармацыйна-прававая прастора абсалютна неабходна для забеспячэння ўзгодненасці, несупярэчнасці прававых...

Юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
...

Юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Менавiта з гэтай прычыны разам з наступным развiццём грамадскай вытворчасцi I з’яўленнем усё новых форм прадпрынiмальнiцкай дейнасцi...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка