Тэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік




НазваТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Дата канвертавання07.01.2013
Памер131.14 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Правапіс літар у і ў (факультатыў “Вывучаем беларускі правапіс”)

Настаўнік: Лысевіч Вольга Аляксандраўна

Клас: 6

Мэты:

  • спрыяць пазнанню, развіццю і засваенню вучнямі ведаў, уменняў і навыкаў па тэме;

  • садзейнічаць развіццю ў вучняў культуры маўлення, павышэнню слоўнікавага запасу, уменню працаваць самастойна і ў пары;

  • стварыць умовы для эмацыянальнага развіцця вучняў, для фарміравання ўмення аналізаваць, супастаўляць, параўноўваць;

  • садзейнічаць выхаванню ў вучняў пачуцця любові да Айчыны, да сваёй роднай вёскі.

Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме.

Абсталяванне: дыдактычны матэрыял (карткі з тэкстам, сігнальныя карты з літарамі у і ў, надпісы з выразамі, лісты з тэарэтычным матэрыялам); мультымедыйная ўстаноўка


Ход занятка

  1. Арганізацыйны момант. Уступнае слова настаўніка

Добры дзень, шаноўныя вучні! Вітаю Вас ўсіх, жадаю добрага настрою і плённай працы.

(Занятак пачынаецца праглядам 8 слайдаў аб вёсцы Корнадзь. У гэты час настаўнік чытае верш).

Корнадзь


А што такое Корнадзь?

Гэта спеў птушыны,

Духмяны пах чабору па вясне,

Зімой на снезе крок лісіны,

Шум траў у балотняй сіняве.


А што такое Корнадзь?

Гэта кусочак свету,

Своеасаблівы слаўны вугалок,

Сыпучы снег , грымоты ўлетку,

А ў валасах блакітны васілёк.


А што такое Корнадзь?

Гэта пах атавы ў лузе,

Апаўшы ліст у восеньскай імгле,

Лятучы вецер у зімняй стузе,

Цалебны водар у ранішняй расе.


А што такое Корнадзь?

Гэта вёска.

Тут людзі розныя жывуць…

Жыццё бурліць, няма спакою,

У турботах дзень так хуценька бяжыць.

  • Як вы думаеце, чаму наш занятак пачаўся з прагляду слайдаў, на якіх адлюстравана прыгажосць нашай зямлі, у суправаджэнні не менш цудоўнага верша з назвай “Корнадзь”? (Адказы вучняў)

Настаўнік. Усе мы, хто жыве на беларускай зямлі, шчаслівыя людзі. Шчаслівыя таму, што можам любавацца сінімі азёрамі, зялёнымі лясамі, шчодрымі на ўраджай жытнёвымі палямі, дыхаць духмяным водарам палёў, дрэў і кветак.

Чым далей адыходзіць маленства, тым даражэйшым робіцца той край, дзе ты нарадзіўся, дзе некалі ўпершыню пачуў птушыныя песні, убачыў кветкі, дзе вымавіў першыя словы і самастойна зрабіў першы крок, дзе першы раз засмяяўся ад радасці ці заплакаў ад крыўды. Такім краем для большасці з вас з’яўляецца вёска Корнадзь. А якія асацыяцыі ўзнікаюць у вас, калі мы гаворым Корнадзь?

Дзеці адказваюць (“Малая радзіма”, маленства, прыгажосць, дом, поле, маці, бацька…)

Цяжка заставацца раўнадушным, калі вакол такая прыгажосць. Хочацца, каб пра гэтую мясціну ведалі ўсе, бачылі ўсе

Як летам у полі звіняць каласы

Ды сцежкі ўюцца змейкай.

А на палянцы цвітуць верасы,

На слаўнай корнадзьскай зямельцы.

Вёска Корнадзь мае сваю гісторыю, у ёй шмат цікавага.

  1. Падрыхтоўка да засваення вучэбнага матэрыялу

Вось і вырашылі нашы старэйшыя вучні напісаць паведамленне пра вёску і паслаць яго ў часопіс. Але атрымалася так, што калі яны набіралі тэкст, на клавіятуры камп’ютара не працавала адна кнопка, таму сустракаюцца памылкі. А знайсці і выправіць іх патрэбна нам разам з вамі. Звярніце, калі ласка, сваю ўвагу на тэкст. Ён знаходзіцца ў вас на парце. Прачытайце.


Корнадзь

Калі гэтую зямлю убачыш хоць раз у жыцці – не забудзеш. Калі з чыстых яе крыніц вып’еш глыток вады – прыбавіцца сіл і радасці. Калі пройдзеш па гэтай зямлі – палюбіш яе. А калі нарадзіуся на гэтай зямлі, то дзе б не апынууся, сэрца будзе неадступна клікаць да лясных і крынічных даляу, да духмянага чабору на узгорку ды жытнёвага поля.

Сёння ніхто не можа сказаць, хто і калі заснавау Корнадзь, і чаму вёска так стала называцца. Адны кажуць, што жыу тут калісьці пан Карнач, і ад яго прозвішча пайшла назва вёскі. Другія кажуць: працякала недалёка ад гэтых месцау рака Корнадка, і менавіта яна дала назву паселішчу. Жылі і працавалі нашы продкі сярод гушчароу лесу і балота.

Адно дакладна вядома, што да 1975 года у вёсцы налічвалася 25 хат. Сувязь з бліжэйшымі паселішчамі наладжвалася толькі зімою, калі замярзала балота. Корнадзь была маленькім востравам сярод вялікай колькасці вады. З адчаем глядзелі на свет сваімі вокнамі-вочкамі маленькія хаты. Старажылы ўспамінаюць, што зімою па заснежаных вуліцах хадзілі ваукі. А зямля давала скупы ураджай.

Прамень света і надзеі з’явіуся у людзей, калі на гэтую зямлю у 1975 годзе ступілі міліяратары. Строіць, жыць і працаваць ехалі людзі розныя, прычым многія не аднойчы мянялі месца жыхарства. Папауняуся новы працоуны калектыу у асноуным моладдзю. Ехалі людзі, як з Беларусі, так і з розных рэспублік Савецкага Саюза. А менавіта з сабой везлі і традыцыі сваёй культуры.

Вялікія перамены адбываюцца у Корнадзі зараз. Сёння сучасная вёска па-іншаму выглядае. Па прэзідэнцкай праграме “Адраджэнне сяла” будуюцца новыя добрауладкаваныя дамы для жывёлаводау і механізатарау. Тут жывуць і працуюць людзі, якія шчыра любяць сваю зямлю, і сваёю працаю славяць яе – гэта нашы бацькі. А мы іх слауная змена.

  • Вы можаце мне сказаць, на якое правіла зроблена памылка? Дзеці

адказваюць “Правапіс у (складовае) і ў (нескладовае)”.Так, тэма над якой мы будзем сёння працаваць “Правапіс літар у і ў”. Падыміце рукі тыя, хто ўпэўнены, што ведае гэтае правіла (Рукі падымаюць амаль што ўсе). Сфармулюйце правіла.

Дзеці адказваюць, што пасля галосных пішацца літара ў, а пасля зычных і знакаў прыпынку – у. Вы разумныя дзеці, але ёсць адна праблема. Мы ведаем, што ў нашым правапісе адбыліся змены. А вось, ці звязаны яны менавіта з гэтым правілам нам патрэбна разабрацца. Давайце пры дапамозе наступных дзеясловаў акрэслім, чым будзем займацца:

  • паўтарыць;

  • прааналізаваць;

  • падабраць;

  • навучыцца адрозніваць…

  1. Вывучэнне новай тэмы

Настаўнік. Я прапаную падзяліцца на тры групы:

гісторыкі;

даследчыкі;

навукоўцы.

Задача, якая стаіць перад гісторыкамі – самастойна пазнаёміцца і расказаць усім вучням пра ўзнікненне літара ў нескладовае.

Задача, якая стаіць перад даследчыкамі – даследаваць асаблівасці правапісу літар ў і у.

Задача, якая стаіць перад навукоўцамі – вызначыць змены, якія адбыліся ў сучасным правапісе ў параўнанні з правапісам 1959г.

Вучні самастойна працуюць у парах. Знаёмяцца з тэарэтычным матэрыялам. Знаёмяць усіх асататніх з вынікамі сваёй работы.

Прыкладныя варыянты адказаў вучняў

Гісторыкі

7 верасня 2003 года ў геаграфічным цэнтры Еўропы – горадзе Полацку – быў устаноўлены помнік літары ў (“ў нескладовае”, “ў кароткае”). Ён зроблены ў выглядзе стэлы , на яе гранях размешчаны рэльефныя выявы літары. Помнік можа служыць сонечным гадзіннікам. Пры яго адкрыцці, што адбывалася падчас светкавання Дня пісьменства, гаварылася пра ўнікальнасць літары ў, сцвярджалася, што такой літары няма ў алфавітах свету, распавядалася пра непаўторную меладычнасць і мяккасць гуку, пазначанага ёй.

Паводле энцыклапедыі “Беларуская мова”(1994), літара ў (нескладовае) была прапанавана ў 1870 годзе рускім філолагам Пятром Бяссонавым, які з’яўляўся старшынёй Віленскай археаграфічнай камісіі, быў выдаўцом твораў народнай творчасці, напрыклад, зборніка “Беларускія песні”. Доўгі час па тэхнічных прычынах пісалася як літара у. Больш паслядоўна ў беларускім пісьме выкарыстоўваецца з 1890-х гадоў. Гук [ў] уласцівы не толькі для ўкраінскай і беларускай моў (хаця ў першай адпаведнай літары няма), але і шматлікім рускім гаворкам, у прыватнасці паўднёвым і паўночным.

Даследчыкі.

Вынікам іх працы можа стаць апорны канспект з тлумачэннямі

Правапіс літар у і ў



Літара

Спрадвечныя словы

Запазычаныя словы

ў

  1. на ўсходзе, жаўток

  2. жанчына-ўрач, майстры-ўмельцы, газету “Звязда” ўзнагародзілі

У аўдыторыі ўніверсітэта выступаў лаўрэат Купалаўскай прэміі

у

ва Уладзіміра, на Усомлі

радыус, кансіліум

у

аукаю і ухаю (пад націскам)

нясу баул да урны



Паводле новай рэдакцыі “Правіл” напісанне ў нескладовага стала амаль універсальным, строга вызначаным.

  1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных пры чаргаванні [у] з [ў];

  • у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам);

  • у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, маўзер, паўза, але траур;

  • на канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, ток-шоу;

  • гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на –ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, соус і вытворных ад іх;

  • не з’яўляюцца знакамі прыпынку квадратныя дужкі, злучок і двукоссе. Напісанне ў нескладовага пасля іх падлягае агульным правілам: мастакі-ўмельцы.

Мовазнаўцы.

Правілы правапісу ў нескладовага засталіся тыя ж, аднак іх дзеянне істотна пашыраецца на вялікую колькасць слоў іншамоўнага паходжання, якія паводле правіл 1959 года былі выключэннямі.

Як бачым, ліквідавана адно з выключэнняў , калі запазычаныя словы з пачатковым у не падлягалі асноўнаму правілу. З увядзеннем у дзеянне закона будзем пісаць: ля ўнівермага, вялікі ўраган, жанчына-ўролаг.

Пашырана перадача на пісьме чаргавання у з ў пасля галосных у словах іншамоўнага паходжання: тайм-аўт, накаўт, клоўн, ноўтбук.

Такім чынам, правілы правапісу ў нескладовага ў сучаснай беларускай мове становяцца фактычна ўніверсальнымі.

  1. Фізкультхвілінка

Цяпер на вуліцы зіма, а давайце ўявім, што мы – вясна. Сваім дыханнем мы будзем размалёўваць наваколле нашай вёскі. Спачатку размалюем лісцікі і траву ў зялёны колер. Дрэў у нашай вёсцы многа, таму дзмём працягла. Цяпер размалюем траву (перарывістае дыханне). Дзмём працягла, і на небе з’яўляецца сонейка. Набіраем паветра, і ўсё навокал ажывае, зацвітаюць першыя кветачкі. Выдыхаем і працягваем працу з радасным настроем.

  1. Першаснае замацаванне ведаў і фарміраванне ўменняў

Настаўнік.

А зараз, перад тым, як вы прыступіце да выпраўлення памылак у тэксце, я павінна пераканацца, што новы матэрыял вамі засвоены дасканала, таму прапаноўваю работу з сігнальнымі картамі. Паслухайце мяне, калі ласка, уважліва. Я буду паказваць сказ ці словазлучэнне, вам неабходна падымаць карту з літарай, якую неабходна напісаць ( у складовае ці ў нескладовае).

  1. Сла…ся, ты наша Радзіма!

  2. Зямля т…т залатая.

  3. Паклон табе, мая сла…ная Корнадзь!

  4. Прасла…ляюць мой край майстры-…мельцы.

  5. У нас няма стра…саў.

  6. На д…шы хораша і спакойна.

  7. … лесе многа ягад.

  8. Спе… сала…я.

  9. Ва …сіх хатах.

  10. Люб…юся зялёнай нівай.

  11. Адбылося ля …нівермага.

  12. Шапоч…ць дрэвы.

  13. Вея… лёгкі вецярок.

  14. Неба на …сходзе святлее.

  15. Скрыпе… марозны снег.

Настаўнік. Паважаныя вучні, віншую вас з тым, што большая частка класа актыўна працавала і справілася з нашым першым заданнем па тэме.


  1. Работа з тэкстам

Настаўнік. А зараз вы будзеце працаваць са знаёмым вам тэкстам. Будзьце ўпэўнены ў сваіх сілах і ў вас абавязкова ўсё атрымаецца. (Вучні распазнаюць арфаграмы на пэўнае правіла і прымяняюць свае веды на практыцы. Пасля выканання задання, мяняюцца сваімі работамі, правяраюць адзін аднаго). Прэзентацыя работы з тэкстам.

  • Вызначце тэму тэксту, асноўную думку, стыль і тып маўлення (дзеці вызначаюць).

  1. Творчая работа

Настаўнік. Давайце паспрабуем скласці верш пра нашу родную вёсачку. Дапамогай вам стануць апошнія словы кожнага радка.

……………………………………………куточак

……………………………………………ты

……………………………………………ручаёчак

……………………………………………лясы.


……………………………………………рэчкі

……………………………………………славечка

……………………………………………край.

Расстаўце знакі прыпынку, знайдзіце арфаграмы на вывучанае правіла, зверху надпішыце нумар пункту правіла, у якім раскрываецца напісанне. (На парце знаходзіцца ліст з тэарэтычным матэрыялам).

  1. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

Настаўнік. Наш занятак падыходзіць да завяршэння. Для таго, каб падвесці яго вынікі, прашу вас папрацаваць зноў у парах і высветліць, што не засвоілі вашы сябры (Вучні задаюць пытанні адзін аднаму па тэме ўрока і робяць вывады аб рабоце сяброў).

  • Прашу вас пракаменціраваць работу класа і ацаніць яе. Узаемаацэнка. Самаацэнка.

  • Што б вы хацелі змяніць, на што звярнуць увагу, якія віды работ вы хацелі б выканаць на наступных уроках?

  • Што было самым цікавым і самым удалым, на вашу думку?

  • Чаму вас навучыў сёняшні занятак?

  1. Высновы ўрока

Настаўнік. Сёння мы шмат працавалі. Мы не толькі замацавалі свае веды па тэме “Правапіс у( складовага) і ў( нескладовага)”, але і задумаліся аб тым, што пра сваю родную вёску можна гаварыць бясконца. І ў гэтым нас зноў жа пераканае Лічык Вольга, якая прачытае свой уласны верш.


Мая Корнадзь


Аповед свой я павяду

Пра край, дзе нарадзілася і жыву,

Дзе выраслі мае бацькі,

Дзе творчасці маёй узышлі расткі.


Дзе песня льецца, як крыніца.

У ёй усё, мая зямля,

І чыстая твая вадзіца,

І спеў ляснога жаўрука.


Дзе гром маланак, яснасць неба

І першая світальная зара,

Маленькі той кусочак хлеба,

Што дорыць родная зямля.


Дзе моцна так бурліць крыніца,

Між белых казачных бяроз,

А ў ёй чысцюткая вадзіца

Спатоліць смагу тым, хто занямог.


Дзе васількі сярод калоссяў рдзеюць,

Званочкі побач зіхацяць,

Рамоначкі на ўвесь прастор бялеюць,

А побач матылькі ляцяць.


Дзе ўсё жывое ў поўнай згодзе:

Сябруе чалавек з звяр’ём,

Зубры з дзікамі побач ходзяць,

Давер сярод людзей яны знаходзяць.


Дзе традыцыі народа знаюць,

Продкаў дасягненні праз гады жывуць,

Сваю гісторыю тут людзі маюць,

Скарбонку цудаў для дзяцей нясуць.


Дык гэта – Корнадзь, вам скажу:

“Натхненне для пісьма я тут бяру,

Тут для душы знайшла спакой,

Няма зямлі другой такой.”


Узоры выканання заданняў


Корнадзь

Калі гэтую зямлю ўбачыш хоць раз у жыцці – не забудзеш. Калі з чыстых яе крыніц вып’еш глыток вады – прыбавіцца сіл і радасці. Калі пройдзеш па гэтай зямлі – палюбіш яе. А калі нарадзіўся на гэтай зямлі, то дзе б не апынуўся, сэрца будзе неадступна клікаць да лясных і крынічных даляў, да духмянага чабору на ўзгорку ды жытнёвага поля.

Сёння ніхто не можа сказаць, хто і калі заснаваў Корнадзь, і чаму вёска так стала называцца. Адны кажуць, што жыў тут калісьці пан Карнач, і ад яго прозвішча пайшла назва вёскі. Другія кажуць: працякала недалёка ад гэтых месцаў рака Корнадка, і менавіта яна дала назву паселішчу. Жылі і працавалі нашы продкі сярод гушчароў лесу і балота.

Адно дакладна вядома, што да 1975 года ў вёсцы налічвалася 25 хат. Сувязь з бліжэйшымі паселішчамі наладжвалася толькі зімою, калі замярзала балота. Корнадзь была маленькім востравам сярод вялікай колькасці вады. З адчаем глядзелі на свет сваімі вокнамі-вочкамі маленькія хаты. Старажылы ўспамінаюць, што зімою па заснежаных вуліцах хадзілі ваўкі. А зямля давала скупы ўраджай.

Прамень света і надзеі з’явіўся ў людзей, калі на гэтую зямлю ў 1975 годзе ступілі міліяратары. Строіць, жыць і працаваць ехалі людзі розныя, прычым многія не аднойчы мянялі месца жыхарства. Папаўняўся новы працоўны калектыў у асноуным моладдзю. Ехалі людзі, як з Беларусі, так і з розных рэспублік Савецкага Саюза. А менавіта з сабой везлі і традыцыі сваёй культуры.

Вялікія перамены адбываюцца ў Корнадзі зараз. Сёння сучасная вёска па-іншаму выглядае. Па прэзідэнцкай праграме “Адраджэнне сяла” будуюцца новыя добраўладкаваныя дамы для жывёлаводаў і механізатараў. Тут жывуць і працуюць людзі, якія шчыра любяць сваю зямлю, і сваёю працаю славяць яе – гэта нашы бацькі. А мы іх слаўная змена.


  1. Чароўны корнадзьскі куточак,

Як мілы майму сэрцу ты!

Імклівы звонкі ручаёчак

І шумныя зялёныя лясы.


Гаі, азёры, рэчкі,

Духмяных кветак пах.

Я кожнае сваё славечка,

Дару табе, мой любы край!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\") Настаўнік iconФакультатыў "Вывучаем беларускі правапіс" Тэма
Мэты: садзейнічаць засваенню правіл правапісу змякчальнага мяккага знака як сродку абазначэння мяккасці папярэдняга зычнага, ствараць...

Тэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\") Настаўнік iconФакультатыўны занятак ў 9 класе па курсе "Вывучаем беларускі правапіс" (фрагмент)
Факультатыўны занятак ў 9 класе па курсе “Вывучаем беларускі правапіс” (фрагмент)

Тэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\") Настаўнік iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...

Тэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\") Настаўнік iconТэма: Правапіс у І ў
Запішам словы, растлумачым правапіс у І ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках)

Тэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\") Настаўнік iconРасклад факультатыўных заняткаў на І паўгоддзе 2012/2013 навучальнага года
Вывучаем беларускі правапіс 14. 05-14. 50 Культура моўных зносін 14. 05-14. 50 Назірай І даследуй сам 15. 15-16. 00

Тэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\") Настаўнік iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс прыстаўных галосных І зычных літар
На уменка, акно, святая мша, уюцца, па мчаць, убачылі льва, унія, на лгаць, одпуск, ржаны хлеб, опера, уха, з ржой, шмат образны,...

Тэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\") Настаўнік icon149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар
Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар е, я І э, а ў каранях слоў

Тэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\") Настаўнік iconУ каравуле цівуны ды есавулы, ці Правапіс устаўных літар

Тэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\") Настаўнік iconВывучаем беларускі правапіс
Карыс…ны, праяз…ны, неміласэр…ны, свіс…нуць, разас…ланы, бязлітас…ны, фарпос…ны, Рэмбран…т, пачэс…ны, кампетэн…ны, няўрымс…лівы,...

Тэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\") Настаўнік iconВывучаем беларускі правапіс
Карыс…ны, праяз…ны, неміласэр…ны, свіс…нуць, разас…ланы, бязлітас…ны, фарпос…ны, Рэмбран…т, пачэс…ны, кампетэн…ны, няўрымс…лівы,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка