Умовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі




НазваУмовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі
Дата канвертавання06.01.2013
Памер25.55 Kb.
ТыпДокументы




УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў III ФЕСТЫВАЛІ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ


Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і іншых еўрапейскіх краінах.

Удзел у Фестывалі можа быць заяўлены ў наступных формах:

  1. аўтар паведамлення на секцыі, круглым стале, панэльнай дыскусіі;

  2. арганізатар майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінга;

  3. прэзентацыя кнігі альбо іншага выдання і ўдзел у конкурсе выданняў;

  4. прэзентацыя арганізацыі;

  5. публікацыя ў часопісе «Адукатар»;

  6. вольны ўдзел.

Да публікацыі ў часопісе «Адукатар» прымаюцца тэксты асноўных паведамленняў, выступаў і прэзентацый, якія адбудуцца ў час пленарных паседжанняў, панэльных дыскусій, тэматычных секцый, круглых сталоў і майстар-класаў Фестывалю. Аб’ем артыкулу не павінен перавышаць 3000 словаў. Матэрыялы для публікацыі неабходна даслаць да 20 жніўня 2010 г. у электронным выглядзе на адрас fest.nfe@gmail.com.


Да ўдзелу ў конкурсе выданняў прымаюцца публікацыі трох тыпаў (неперыядычныя друкаваныя выданні, перыядычныя выданні і электронныя выданні), выдадзеныя на працягу 2008-2010 гг. і прысвечаныя розным аспектам нефармальнай адукацыі, у тым ліку тэарэтычныя, метадычныя, даведкавыя і інш. працы. Выданні павінны быць заяўленыя на конкурс не пазней за 10 верасня 2010 г. і перададзеныя ў аргкамітэт Фестывалю не пазней за 20 верасня 2010 г. у колькасці 2 асобнікаў. Па пытаннях перадачы выданняў неабходна звязвацца з кіраўніком тэхнічнай групы Фестывалю Вольгай Саявец (кантактныя каардынаты гл. ніжэй).


Рэгістрацыйны ўнёсак за ўдзел у Фестывалі прымаецца пры рэгістрацыі ўдзельнікаў і гасцей Фестывалю 8 кастрычніка 2010 г. непасрэдна перад яго пачаткам. Сума ўнёску складае (за адну акрэдытаваную арганізацыю):


- для беларускіх удзельнікаў ­ 35 000 бел. руб.

- для замежных удзельнікаў: з пражываннем ­ 90 еўра, без пражывання ­ 70 еўра.


Рэгістрацыйны ўнёсак дае права на поўную акрэдытацыю на Фестывалі. Поўная акрэдытацыя прадугледжвае атрыманне інфармацыйных матэрыялаў (у тым ліку спецыяльнага выпуску часопіса «Адукатар»), месца для стэнда арганізацыі/праекта, месца для правядзення майстар-класа альбо прэзентацыйнага курса, кава-перапынкі, вячэры 8-га і 9-га кастрычніка. Поўную акрэдытацыю могуць атрымаць не больш за дзве асобы ад адной арганізацыі.

Звяртаем вашую ўвагу, што арганізатары не кампенсуюць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў.

Электронную ФОРМУ ЗАЯЎКІ просім запоўніць як мага раней, але не пазней за 10 верасня 2010 г.

Электронную форму заяўкі можна запоўніць па ссылцы:

https://spreadsheets.google.com/viewform?formkey=dHVrZ241UUM2YUxjSzFXMTZIaV9XR1E6MQ


Па пытаннях звяртайцеся: +375 17 269-90-34

+375 29 850-98-99 – Вольга Саявец

fest.nfe@gmail.com


www.adukatar.net www.dvv-international.by


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Умовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі iconЗапрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1
Разгледзець фенамен нефармальнай адукацыі І яго значэнне дзеля развіцця асобы І грамадства

Умовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі iconКонкурс фотаздымкаў І плакатаў у сферы нефармальнай адукацыі
Мэты Конкурсу: садзейнічанне папулярызацыі нефармальнай адукацыі сярод розных мэтавых групаў, адукацыі на працягу ўсяго жыцця І дыялогу...

Умовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі iconТыдні нефармальнай адукацыі І асветы
Праграмы нефармальнай адукацыі для прафесійнага росту І самаўдасканалення”, 9-17 снежня 2006 г

Умовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі iconКонкурс лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі
Мэта Конкурсу: стымуляванне росту якасці І колькасці публікацый у сферы нефармальнай адукацыі

Умовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі iconЗапрашаем Вас на Фестываль навучальных гурткоў, арганізаваны ў межах IV тыдня нефармальнай адукацыі І асветы (6-14 снежня), які адбудзецца 14 снежня 2008 г
На Фестывалі будуць прадстаўлены розныя навучальныя гурткі для дарослых, якія праводзіліся ў розных кутках Беларусі

Умовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі iconІнфармацыйнае паведамленне
Ага з мэтай прыцягнення ўвагі да ролі нефармальнай адукацыі ў развіцці чалавечага, грамадскага, нацыянальнага І міжкультурнага патэнцыялу...

Умовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі iconНефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця
Беларусі традыцыйна адбудзецца “Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009”, ініцыятарамі якога сталі грамадскія аб’яднанні, што працуюць...

Умовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі iconНефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!
Дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця людзей была галоўнай мэтай ІІІ фестывалю нефармальнай...

Умовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі iconЯкасць жыцця беларусаў можна павысіць намаганнямі нефармальнай адукацыі
Круглы стол “Нефармальная адукацыя ў паляпшэнні якасці жыцця: праблемы І перспектывы” адбудзецца ў Мінску 22 верасня 2009 г у рамках...

Умовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі iconПарадак удзелу ў дэбатах
Дадзенае Палажэнне аб арганізацыі І правядзенні дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка