Статут




НазваСтатут
старонка4/4
Дата канвертавання06.01.2013
Памер341.07 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4

Глава 6. Кіраванне Установай


6.1. Кіраванне Установай будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з закана-даўствам Рэспублікі Беларусь і статутам дадзенай Установы.

6.2. Непасрэднае кіраўніцтва Установай ажыццяўляе яе кіраўнік, які назначаецца ўпраўленнем адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта па ўзгадненні з Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам.

6.3. Ва Установе ствараецца педагагічны савет з ліку педагагічных работнікаў дадзенай Установы. Педагагічны савет з`яўляецца калегіяльным органам, які разглядае пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, вызначае шляхі рэалізацыі зместу адукацыі, правядзення атэстацыі і выпуску вучняў, павышэння якасці адукацыі, прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў і іншыя пытанні адукацыйнай дзейнасці Установы.

Педагагічны савет дзейнічае ў адпаведнасці з палажэннем, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6.4. Ва Установе могуць стварацца іншыя органы самакіравання

( апякунскі савет, бацькоўскі камітэт ).

6.5. Органы самакіравання Установы ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і статутам Установы .

6.6. Палажэнне аб органах самакіравання Установы зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь .

6.7. Дырэктар і яго намеснікі па навучальна - выхаваўчай і па выхаваўчай рабоце прызначаюцца і вызваляюцца з займаемай пасады упраўленнем адукацыі Смаргонскага райвыканкама па ўзгадненню з Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам.

6.8. Дырэктар Установы нясе адказнасць за вынікі работы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У межах сваёй кампетэнцыі дырэктар Установы выдае загады і ўказанні, выкананне якіх з`яўляецца абавязковым для работнікаў і вучняў. 6.9. Дырэктар абавязаны :

6.9.1. здзяйсняць кіраўніцтва Установай ў адпаведнасці з яго статутам і заканадаўствам Рэсублікі Беларусь ;

6.9.2. вызначаць стратэгію, мэты і задачы развіцця Установы,

накіроўваць дзейнасць яе калектыву на іх дасягненне ;

6.9.3. планаваць, кантраляваць і каардынаваць работу структурных

падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў Установы;

6.9.4. вызначаць і зацвярджаць інструкцыі па пасадзе, ствараць умовы для творчага росту педработнікаў, прымяненне імі перадавых форм і метадаў навучання і выхавання, падтрымліваць станоўчы маральна- псіхалагічны клімат у калектыве ;

6.9.5. ствараць умовы для творчай дзейнасці дзяцей, развіцця іх

інтарэсаў і здольнасцей, аказваць падтрымку органам вучнёўскага самакіравання ;

6.9.6. ва ўстаноўленым парадку арганізоўваць правядзенне атэстацыі

6.9.7. выносіць найбольш важныя пытанні жыццядзейнасці Установы на абмеркаванне агульнашкольнай канферэнцыі, педагагічнага савета .

Перыядычна рабіць справаздачу аб сваёй дзейнасці перад калектывам, бацькамі, вышэйстаячымі органамі ;

6.9.8. забяспечваць правільнае вядзенне і захаванасць дакументацыі, улік, праходжанне і кантроль за выкананнем службовых дакументаў, своечасовы разгляд заяў, скаргаў, выкананне правоў і гарантый вучняў і работнікаў школы, выкананне правоў і гарантый

вучняў і работнікаў школы, выкананне правіл санітарна-гігіенічнага рэжыму, аховы працы;

6.9.9.Забяспечваць улік і захаванне, папаўненне вучэбна-матэры-

яльнай базы, рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў .

6.10. Дырэктар мае права :

6.10.1. ажыццяўляць кантроль за ходам і вынікамі навучальна-

выхаваўчага працэсу ;

6.10.2.размяркоўваць аб`ёмы педагагічнай, вучэбнай і арганізацыйна- выхаваўчай работы сярод педагагічных работнікаў і ажыццяўляць прэміраванні за творчыя дасягненні ў працы ;

6.10.3. прымаць на работу і звальняць ва ўстаноўленым парадку педагагічных і іншых работнікаў Установы;

6.10.4.заахвочваць і прыцягваць да дысцыплінарнай і іншай адказнасці работнікаў Установы ;

6.10.5.прыцягваць да дысцыплінарнай адказнасці, устаноўленай

статутам Установы і правіламі аб заахвочванні і спагнаннях вучняў за праступкі;

6.10.6. у вызначаным парадку набывае, арэндуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы у юрыдычных і фізічных асоб, выдае даверанасці, заключае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку на выкананне розных відаў работ па рамонту Установы, яе памяшканняў і будынкаў;

6.10.7. адмяняе рашэнні савета Установы у выпадках, калі яны супярэчаць гэтаму Статуту і Палажэнню аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі;

6.10.8. у межах сваёй кампетэнцыі выдае загады, распараджэнні і дае указанні, выкананне якіх з’яўляецца абавязковым для работнікаў Установы і вучняў;

6.10.9. адкрывае рахункі ў банках, зацвярджае па ўзгадненні з

упраўленнем адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэту штатны расклад Установы на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах сродкаў выдзеленых на аплату працы;

6.10.10. выбіраць і быць выбраным у органы самакіравання ;

6.10.11. кантроль за дзейнасцю Установы ажыццяўляе упраўленне адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта і іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Глава 7. Матэрыяльна- тэхнічная база і фінансава-гаспадарчая дзейнасць Установы

7.1. Фінансаванне Установы ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту і іншых крыніц, што не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.2. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Установы з`яўляюцца атрыманыя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прыбыткі ад аказання платных адукацыйных паслуг .

7.3. Спонсарская дапамога юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў.

7.4. І іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.5. Установа можа ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць па ака- занню платных дадатковых адукацыйных паслуг, якія не фінансіруюцца з рэспубліканскага або мясцовага бюджэту.

7.6. Аказанне платных дадатковых адукацыйных паслуг не можа ажыццяўляцца ў замен або ў рамках адукацыйнай дзейнасці, фінансуемых за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.


7.7. Наносіць шкоду, пагаршаць якасць прадастаўлення асноўных адукацыйных паслуг, якія аказваюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовага бюджэту.

7.8. Аказанне Установай платных адукацыйных паслуг вучням ажыццяўляецца дабравольна і са згоды законных прадстаўнікоў вучняў на падставе дагавора.

7.9. Кошт платных адукацыйных паслуг ажыццяўляецца Установай

у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з улікам эканамічна- абаснаваных затрат, неабходных для іх аказання, і зацвярджаюцца кіраў-ніком Установы.

7.10.Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт выдзяляе Установе неабходныя ёй збудаванні і памяшканні, абсталяванне, інжынерныя камунікацыі, якія знаходзяцца ў аператыўным выкарыстанні ( кіраванні ) Установы.

7.11. Памяшканні Установы абсталёўваюцца неабходным вучэбна- наглядным абсталяваннем, інвентаром і эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі правілаў аховы працы і санітарных правілаў і нормаў.

7.12. Установа павінна мець памяшканні для правядзення вучэбных і выхаваўчых заняткаў з вучэбным абсталяваннем, мэбляй і інвентаром, памяшканні для педагагічных, вучэбна- дапаможных і тэхнічных работнікаў.

7.13. Педагагічныя работнікі, вучні і іх законныя прадстаўнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і збудаванняў, вучэбна-нагляднага абсталявання і інвентару Установы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.14. Аплата працы работнікаў Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.15. Маёмасць Установы складае :

7.15.1. маёмасць, замацаваная ўласнікам;

7.15.2. прадукцыя і адходы, атрыманыя школай ад выкарыстання маёмасці ўласніка;

7.15.3. маёмасць , набытая па дагаварах або іншых падставах.

7.16. Крыніцамі фарміравання маёмасці і фінансавых рэсурсаў Установы з`яўляюцца :

7.16.1. бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі;

7.16.2. маёмасць, якая перададзена Установай ўласнікам;

7.16.3. сродкі бацькоў ( асоб, якія іх замяняюць), добраахвотныя ўзносы, ахвяраванні арганізацый, прадпрыемстваў і фізічных асоб ;

7.16.4. прыбыткі ад аказання дадатковых платных паслуг;

7.16.5. іншыя крыніцы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;

7.16.6. крэдыты банкаў і другіх фінансавых Устаноў .

7.17. Установа можа ажыццяўляць наступныя віды эканамічнай дзейнасці : Код ОКЭД

7.17.1. вырошчванне гародніны, яе насення і расады 80210

7.17.2. кветкаводства 01122

7.17.3. прадастаўленне паслуг сталовай пры прадпрыемствах

і ўстановах 55510

7.17.4. здача ў наём уласнай нерухомай маёмасці 70200

7.17.5. арэнда гаспадарчых машын і абсталявання 71310

7.17.6. прадастаўленне сакратарскіх паслуг і паслуг па

перакладу 74850

7.17.7. іншая дзейнасць па ахове здароўя чалавека 85140

7.17.8. дзейнасць танцавальных залаў, пляцовак, дыскатэк 92340

і школ танцаў

7.17.9. дзейнасць бібліятэк 92512

7.17.10.іншая дзейнасць у галіне спорту 92620

7.17.11. іншая дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаў, 92720

якія не ўключаны ў іншыя групоўкі

7.17.12. іншая адукацыя для дарослых і іншая адукацыя, якая

не ўключана ў іншыя групоўкі 80424

7.17.13. іншы рознічны гандаль па- за магазінамі 52630

7.18. Установа арганізуе ліцэнзійныя віды дзейнасці :

7.18.1. дзейнасць па нарыхтоўцы , закупцы лому чорных і каляровых металаў .

7.19. Аптовы гандаль адходамі і ломам . 5157

Глава 8. Спыненне дзейнасці Установы


8.1. Рэарганізацыя і спыненне дзейнасці Установы ( ліквідацыя ) ажыццяўляецца па рашэнню раённага выканаўчага камітэта, суда і другіх упаўнаважаных дзяржаўных органаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
1   2   3   4

Падобныя:

Статут iconПравила І статут (Дійсні від 3 лютого 2009 р.) Прийняті: 28 травня 1973
Стаття 22. Формулювання, поправка І скасування Правил втф І статут-них норм

Статут iconВасиліянського чину святого йосафата
С 78 статут василіянського чину святого йосафата: історія правила статут -додатки. Жовква: Місіонер, 2010. 368 с

Статут iconСтатут навучальнага гуртку Ў
Навучальны гурток “Ўпартыя” не з’яўляецца палітычнай партыяй, недзяржаўнай грамадскай арганізацыяй, вайсковым аб’яднаннем, эксрэмістскай...

Статут iconС т а т у т рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «таварыства беларускай школы»
Змяненні І дапаўненні ў Статут зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2003 года

Статут iconСтатут Грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"
Прыняты ў новай рэдакцыі на пасяджэнні Рэспубліканскай Рады 29 студзеня 2006 года

Статут iconСтатут
Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, створанай на аснове дзяржаўнай камунальнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй,...

Статут iconАлексеев В. А. Недвижимое имущество: государственная регистрация и проблемы правового регулирования/ В. А.
Актуальные проблемы международного частного и гражданского права: сб статей. М.: Статут, 2006. 283 с

Статут iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Статут iconСтатут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба
Эўрапейскі Ліцэйскі Клуб (далей элк) пры Ліцэі №2 г. Мінска – дабраахвотнае аб’яднанне, якое мае мэтай развіццё І прапаганду ініцыятыў,...

Статут iconУстав закрытого акционерного общества «трастбанк» статут закрытага акцыянернага таварыства «трастбанк»
Контроль за финансово-хозяйственной деятельностью банка. Внутренний контроль в банке

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка