Статут




НазваСтатут
старонка3/4
Дата канвертавання06.01.2013
Памер341.07 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4

Глава 4. Арганізацыя вучэбна- выхаваўчага працэсу


4.1. Адукацыйны працэс ва Установе будуецца на аснове прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі навукова абаснаваным вызначэнні зместу дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі і яго структурыраванні педагагічна абаснаваным выбары форм , метадаў і сродкаў навучання і выхавання.

4.2. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі і вучэбнымі праграмамі, якія распрацаваны на аснове адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.3. Тыпавы вучэбны план уключае вучэбныя прадметы і факультатыўныя заняткі. Колькасць гадзін вучэбнага плана на правядзенне вучэбных гадзін з`яўляецца абавязковай. Колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам Установы.Для правядзення факультатыўных заняткаў могуць выкарыстоўвацца вучэбныя праграмы, распрацаваныя на аснове раней зацверджаных вучэбных праграм павышанага ці паглыбленага ўзроўню вывучэння вучэбнага прадмета, абмеркаваных на метадычных аб'ядна’нях па адпаведных вучэбных прадметах і зацверджаных дырэктарам агульнаадукацыйнай установы. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь штогод па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на падставе тыпавога вучэбнага плана зацвярджае вучэбныя планы на бягучы навучальны год, у адпаведнасці з якімі Установа распрацоўвае ўласны план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з упраўленнем адукацыі раённага выканаўчага камітэта .

4.4. Установа стварае ўмовы для правядзення арганізацыйна- выхаваўчай работы, работы ў гуртках, работы грамадскіх арганізацый

( аб`яднанняў ) работнікаў і вучняў. Арганізацыйна- выхаваўчая работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, якія зацвярджаюцца Установай. Работа ў гуртках і секцыях арганізуецца ў адпаведнасці са Статутам Установы.

4.5. Навучальны год ва Установе падзяляецца на чвэрці, якія завяршаюцца прамежкавай атэстацыяй вучняў. Працягласць навучальнага года і чвэрцяў вызначаецца вучэбнымі планамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.6. Групы кароткачасовага прыбывання дзяцей функцыяніруюць па гібкаму рэжыму ад 2 да 5 разоў у тыдзень, ад 2 да 7 гадзін у дзень, у залежнасці ад пажаданняў бацькоў або законных прадстаўнікоў дзяцей.

4.7. Пачатак і заканчэнне навучальна года для І-ХІ класаў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.8. Адукацыйны працэс пры навучанні на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзеннага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень для правядзення з вучнямі спартыўна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання , у тым ліку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб’ектах.

4.9. Штодзённая колькасць і працягласць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам урокаў, які зацвярджаецца дырэктарам Установы. Працягласць перапынкаў паміж заняткамі вызначаецца зыходзячы з канкрэтных умоў працы, неабходнасці забеспячэння арганізацыі харчавання вучняў і іх адпачынку ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных правілаў і нормаў.

4.10. Арганізацыя навучальна- выхаваўчага працэсу ажыццяўляецца, як правіла , у форме ўрока і ў розных формах пазакласнай і пазашкольнай работы.

У навучальна - выхаваўчым працэсе могуць ажыццяўляцца наступныя заняткі: стымулюючыя , падтрымліваючыя і факультатыўныя, практычныя, семінарскія, лабараторныя. Абавязковыя заняткі спалучаюцца з самастойнай работай вучняў.

Дамашнія заданні даюцца дыферэнцыравана з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў. У І класе дамашнія заданні не задаюцца.

4.11. Працягласць урокаў у І класе Установы – 35 мінут, у ІІ – ХІ класах – 45 мінут.

4.12. Дзяленне класаў пры правядзенні ўрокаў па вучэбных прадметах, а таксама заняткаў практычнага характару ( лабараторныя і практычныя работы, практыкумы, семінарскія заняткі ) ва Установе ўстанаўліваецца вучэбнымі планамі, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4. 13. Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі ва Установах суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца ( за выключэннем дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю ) выніковай атэстацыяй па прадметах з адзіным парадкам для вочнай ( дзённай і вячэрняй ) і завочнай формаў атрымання адукацыі.

4.14. Парадак прыёму, пераводу, адлічэння і выпуску вучняў, іх атэстацыя, арганізацыя выпускных экзаменаў ажыццяўляецца ў парадку, які ўстаноўлены Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Забараняецца адлічэнне вучняў, якія не маюць агульнай пачатковай і агульнай базавай адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.

4.15. Вучні, якія прапусцілі больш 45 вучэбных дзён на працягу навучальнага года па хваробе ці ў сувязі з пераездам на новае месца жыхарства, могуць быць пакінуты на паўторны год навучання па заяве іх законных прадстаўнікоў і рашэнню педагагічнага савета Установы.

4.16. У І і ІІ класах выкарыстоўваецца моўная якасная ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. У ІІІ – ХІ класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ацэньваюцца ў балах.

Вучням ІІІ- ХІ класаў выстаўляюцца прамежкавыя за чвэрць

( або паўгоддзе) і гадавыя адзнакі па паводзінах ( прыкладна, здавальняюча, нездавальняюча ).

4.17.У ІІІ – ХІ класах вучні вядуць дзённікі, у якіх запісваюц-

ца іх бягучыя , прамежкавыя, гадавыя адзнакі, заўвагі настаўнікаў, дырэктара і яго намеснікаў. Узоры дзённікаў для ІІІ- ІУ і У – ХІ класаў зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.18. Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізіч-нага развіцця і дзяцей – інвалідаў можа ажыццяўляцца ў інтэграваных

класах Установы, дома па індывідуальных вучэбных планах, ва ўмовах стацыянара арганізацыі аховы здароўя ў час знаходжання ў ім на лячэнні - па адпаведных вучэбных планах, індывідуальна або ў групах. Навучанне такіх дзяцей ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

4.19. Вучням, якія па медыцынскіх паказаннях часова ці пастаянна не могуць наведваць вучэбныя заняткі ва Установе, ствараюцца ўмовы для навучання і выхавання на даму. Рашэнне аб навучанні і выхаванні на даму прымаецца аддзелам ( упраўленнем адукацыі ) раённага выканаўчага камітэта на аснове заявы законных прадстаўнікоў вучняў і заключэння ўрачэбна- кансультацыйнай камісіі. Навучанне і выхаванне на даму ажыццяўляецца Установай па месцу жыхарства вучня.

4.20. Установа можа прадастаўляць вучню па яго заяве, заяве яго

законных прадстаўнікоў магчымасць атрымаць агульную пачатковую, агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю самастойна ( у сям`і )

пры наяўнасці адпаведных умоў, па ўзгадненні з упраўленнем адукацыі раённага выканаўчага камітэта і пры захаванні магчымасці на любым

этапе навучання прадоўжыць адукацыю ва Установе ў адпаведнасці з вынікамі атэстацыі.

4.21. Рашэнне аб навучанні вучняў самастойна ( у сям`і) па адным, некалькіх або ўсіх прадметах адпаведнага класа і яго атэстацыі прымаецца педагагічным саветам Установы і зацвярджаецца загадам дырэктара. У загадзе ўказваюцца прадметы ( прадмет ) , тэрмін навучання, вучэбныя праграмы ( праграма) для самастойнага засваення, формы правядзення атэстацыі за чвэрць ( або паўгоддзе) ці за год.

4.22. Вучань, які навучаецца самастойна ( у сям`і ) вызваляецца ад наведвання ўрокаў па вучэбных прадметах ( прадмеце ) на працягу ўстаноўленага тэрміну і лічыцца ў спісах кантынгенту вучняў Установы ў класным журнале ў графах аб наведванні вучнямі заняткаў па прадме-

тах( па прадмеце ) робіцца адпаведны запіс.

4.23. Навучанне вучня самастойна ( у сям`і ) можа быць спынена рашэннем педагагічнага савета па яго заяве, заяве яго законных прадстаўнікоў, хадайніцтве настаўніка або дырэктара Установы, калі пры праходжанні прамежкавай атэстацыі за чвэрць ( або паўгоддзе ) ці за год вучань не пацвярджае неабходны ўзровень ведаў.

4.24. Рашэнне педагагічнага савета ў тыднёвы тэрмін даводзіцца да ведама вучня і яго законных прадстаўнікоў, пасля чаго вучань ва ўстаноўленым парадку павінен наведваць заняткі ў класе.

4.25. Педагагічны савет на падставе адзнак, якія выстаўлены педагагічнымі работнікамі вучню, што навучаецца самастойна ( у сям`і ), у канцы навучальнага года прымае рашэнне аб пераводзе яго ў наступны клас або паўторным навучанні ў тым жа класе. У апошнім выпадку вучань пазбаўляецца права на навучанне самастойна ( у сям`і ).

Вучні выпускных класаў, якія навучаліся самастойна ( у сям`і ) , здаюць выпускныя экзамены разам з класам у тэрміны правядзення іх ва Установах. Выдача дакументаў аб адукацыі ажыццяўляецца на агульных падставах.

4.26. Установа можа прадастаўляць вучню па яго заяве, заяве яго законных прадстаўнікоў магчымасць атрымаць агульную пачатковую, агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю па індывідуальным вучэбным плане без наведвання або з наведваннем вучням вучэбных заняткаў ва Установе паскорана ( у скарочаны тэрмін навучання ) з прычыны хваробы, пры выездзе яго за мяжу, на спартыўныя зборы, аздараўленне, лячэнне, пераезд на новае месца жыхарства і інш.

Парадак прадастаўлення вучню магчымасці навучанню па індывідуальным плане або пазбаўленне яе, правядзенне прамежкавай

атэстацыі за чвэрць ( або паўгоддзе ) , за год і выніковай атэстацыі ў выпускных класах такі ж, як для навучання вучня самастойна ( у сям`і ).

План індывідуальнага навучання вучня зацвярджаецца дырэктарам Установы адначасова з выданнем загада па гэтым пытанні.У выпадку паскоранага навучання ў плане на кожны год указваецца прадмет ( прад-меты ) , тэрміны атэстацыі і формы яе правядзення.

4.27. Калі вучнем да паступлення ва Установу ці ў час навучання самастойна ( у сям`і ) засвоены матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі

праграмамі адпаведнага класа, педагагічны савет на падставе яго заявы, заявы яго законных прадстаўнікоў і вынікаў атэстацыі можа разгледзець

пытанне аб пераводзе яго ў наступны клас. У такім выпадку вучань пасля

двух тыдняў навучання з пачатку навучальнага года праходзіць атэстацыю з мэтай выяўлення ўзроўню ведаў і магчымасці навучання ў адпаведным класе.

Атэстацыя вучня праводзіцца камісіяй, якая ствараецца дырэктарам Установы. Форма правядзення атэстацыі вызначаецца камісіяй. Перавод

вучня ў адпаведны клас афармляецца загадам дырэктара на падставе заключэння камісіі. У класным журнале і іншай дакументацыі робяцца адпаведныя запісы.

4.28. Інтэграванае навучанне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў класах інтэграванага навучання ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь і арганізуецца па вучэбных планах і праграмах адпаведнага тыпу спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага

развіцця. Гэтыя вучні, акрамя дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, атрымліваюць агульную базавую ці агульную сярэднюю адукацыю.

4.29. Атэстацыя вучняў (цякучая, прамежкавая і выніковая ) ажыццяўляецца ў мэтах вызначэння адпаведнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм . Вынікі атэстацыі ацэньваюцца адзнакай у балах, за выключэннем вучняў І-ІІ класаў. Атэстацыя вучняў І-ІІ класаў ажыццяўляецца на зместава ацэначнай аснове, якая прапаноўвае моўную ацэнку вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення ацэнкі ў балах.

4.30. Атэстацыя вучняў можа ажыццяўляцца ў вуснай, пісьмовай і практычнай формах, дапускаецца спалучэнне ўказанных форм.

4.31. Цякучая атэстацыя вызначае адпаведнасць вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў патрабаванням агульнаадукацыйных стандартаў і вучэбных праграм па адпаведнай тэме ( тэмах ) вучэбнага прадмета на ўроках з выстаўленнем адзнак .

4.32. Прамежкавая атэстацыя вызначае адпаведнасць вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў патрабаваннням агульнаадукацыйных стан-дартаў і вучэбных праграм па вучэбных прадметах з выстаўленнем адзнак за чвэрць, трыместр, паўгоддзе з улікам вынікаў цякучай атэстацыі.

4.33. Выніковая атэстацыя вызначае адпаведнасць вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм па вучэбных прадметах з выстаўленнем адзнакі за год з улікам вынікаў прамежкавай атэстацыі а таксама за перыяд навучання на ўзроўнях агульна базавай і агульна сярэдняй адукацыі.

Выніковая атэстацыя за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе выстаўленне адзнак за год з улікаў вынікаў прамежкавай атэстацыі, а таксама выніковых

адзнак па вучэбных прадметах, па якіях праводзіліся выпускныя экзамены, з улікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак.

Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.34. У выпадку вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульна сярэдняй адукацыі выніковая атэстацыя праводзіцца на снове гадавых адзнак.

Пералік захворванняў, якія з`яўляюцца падставай для вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульна базавай і агульна базавай і агульна сярэдняй адукацыі вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Іншыя падставы для вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў выначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.35. Парадак правядзення атэстацыі вучняў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.36. Паспяховае праходжанне выніковай атэстацыі за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі дае выпускнікам права на атрымання пасведчання аб базавай адукацыі, за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі.

4.37. Выпускнікам за выдатныя поспехі і навучанні і прыкладныя паводзіны за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі выдаецца пасведчанне аб базавай адукацыі з адзнакай.

4.38. Выпускнікі за выдатныя поспехі ў навучанні і прыкладныя паводзіны за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі

ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з уручэннем атэстата

асобага ўзору , а за асобыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў пахвальнымі лістамі.

4.39. Палажэнне аб залатым і сярэбраным медалях, зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

4.40. Вучням, якія не прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, выдаюцца даведкі ўстаноўленага Міністэрствам адукацый Рэспублікі Беларусь узору, не з`яўляюцца дакументам аб агульнай сярэдняй адукацыі.

4.41. Узоры дакументаў аб агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі , парадак іх запаўнення і выдача вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

4.42. У межах сваёй кампетэнцыі Савет Установы можа прымаць рашэнне аб маральным стымуляванні вучняў і іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні, удзел у грамадскай дзейнасці.

Глава 5. Удзельнікі навучальна – выхаваўчага працэсу.

Прававыя адносіны.

5.1. Удзельнікамі навучальна- выхаваўчага працэсу Установы з`яўляюцца выхаванцы сада, навучэнцы, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі дзяцей.

5.2. Выбар Установы, у якой будуць навучацца дзеці, ажыццяўляецца іх законнымі прадстаўнікамі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “ Аб агульнай сярэдняй адукацыі “.

5.3. Залічэнне вядзецца дырэктарам па прад`яўленні наступных дакументаў :

- заява бацькоў або іх законных прадстаўнікоў ,

- пасведчанне аб нараджэнні,

- выпіска з гісторыі развіцця дзіцяці з заключэннем аб стане яго здароўя, - карта індывідуальнага развіцця.

5.4. За дзецьмі захоўваецца места ва Установе ў выпадках :

5.4.1. іх хваробы пры ўмове прад`яўлення медыцынскай даведкі ;

5.4.2. на перыяд праходжання санаторна- курортнага лячэння, каранціна ;

5.4.3. на перыяд аздараўлення дзіцяці тэрмінам на 90 дзён у летні перыяд;

5.4.4. па заяве, хваробе, ці адпачынку бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў дзяцей .

5.5. У іншых выпадках, не прадугледжаных Уставам рашэнні аб захаванні месца прымае заснавальнік у інтарэсах дзяцей.

5.6. Прыём дзяцей у І клас ажыцццяўляецца з шасці гадоў і больш позняга ўзросту. Залічэнне дзяцей вядзецца без правядзення ўступных іспытаў, якія не маюць медыцынскіх і педагагічных супрацьпаказанняў да навучання , афармляюцца загадам дырэктара Установы на падставе заявы іх законных прадстаўнікоў, медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

вывучэннем асобных вучэбных прадметаў не праводзяцца.

5.7. Прыём дзяцей у гімназічныя і ліцэйскія класы ажыццяўляецца

ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

5.8. Установа не павінна перашкаджаць пераходу ( пераводу ) вучня ў другую ўстанову, калі на гэта ёсць згода апошняй.

Ва Установу можа быць прыняты ў адпаведны клас пры прадстаўленні даведкі вучань, які на працягу навучальнага года або па выніках яго адлічаны або пакінуў навучанне ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесіянальна- тэхнічнай адукацыі, ці ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку вучань працягвае навучанне ў адпаведным класе і здае выпускныя экзамены за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ва ўстаноўленым парадку.

У астатніх выпадках ён можа быць дапушчаны да здачы выпускных экзаменаў за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы экстэрнам ва ўстанове, якая вызначана ўпраўленнем адукацыі раённага выканаўчага органа.

5.9. Прыём на работу педагагічных і іншых работнікаў ва Установе ажыццяўляе дырэктар у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю . Пры неабходнасці на педагагічную работу могуць быць прыняты асобы, якія маюць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную непедагагічную адукацыю з умовай праходжання курса перападрыхтоўкі на пэўным педагагічным

профілі. Спецыяльнасць педагагічнага профілю і праходжання перападрыхтоўкі павінна пацвярджацца адпаведнымі дакументамі.

5.11. Працоўныя адносіны работнікаў рэгулююцца працоўным дагаворам ( кантрактам ) у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы Рэспублікі Беларусь.

Правы і абавязкі педагагічных і іншых работнікаў Устаноў вызначаюцца Законам Рэспублікі Беларусь “ Аб агульнай сярэдняй адукацыі ”, іншымі нарматыўнымі і прававымі актамі , Статутам Установы адукацыі, службовымі абавязкамі. Службовыя абавязкі распрацоўваюцца і зацвярджаюцца дырэктарам Установы на аснове кваліфікацыйных характарыстык.

5.12. Навучанне і выхаванне дзяцей ва Установе ажыццяўляе настаў-

нік, які мае права :

5.12.1. забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення сваёй прафесійнай дзейнасці;

5.12.2. абарону сваіх праў, годнасці і гонару пры выкананні службовых абавязкаў ;

5.12.3.творчую ініцыятыву, выбар метадаў і форм навучання і выха-

вання, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, забяспечваючых неабходную якасць агульнаадукацыйнага працэса ;

5.12.4. удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства ;

5.12.5. удзел у кіраванні Установай праз педагагічны савет, органы самакіравання Установы ;

5.12.6. штомесячную кампенсацыю на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.13. Педагагічны работнік абавязаны :

5.13.1. ажыццяўляць сваю дзейнасць на высокім прафесійным узроўні, якое забяспечвае атрыманне вучнямі адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі ;

5.13.2. садзейнічаць выяўленню і развіццю індывідуальных творчых здольнасцей вучня;

5.13.3. весці прафілактычную работу па папярэджанню правапа-рушэнняў сярод вучняў Установы ;

5.13.4. своечасова інфармаваць законных прадстаўнікоў вучня аб парушэнні ім статута і правіл унутранага распарадку Установы ;

5.13.5. весці задаровы лад жыцця і прапагандаваць яго сярод

вучняў ;

5.13.6. паважаць гонар і годнасць вучня і іх законных прадстаўнікоў ;

5.13.7. іншыя правы і абавязкі, а таксама адказнасць педагагічных работнікаў Установы вызначаюцца актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і службовымі інструкцыямі .

5.14. Вучнямі Установы з`яўляюцца асобы, залічаныя ва Установу ва ўстаноўленным парадку для навучання і выхавання.

5.15. Вучні Установы маюць права :

5.15.1.на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі ;

5.15.2.атрыманне бясплатнай агульнай пачатковай, агульнай ба-

завай, агульнай сярэдняй адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэту, прадугледжанага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

5.15.3. выбар Установы профіля навучання;.

5.15.4. навучанне ў рамках агульнаадукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі па індывідуальнаму вучэбнаму плану ;

5.15.5. забеспячэнне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь ;

5.15.5. бясплатнае карыстанне інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэк,

вучэбнай, вытворчай , навуковай і культурна- спартыўнай базы Установы;

5.15.6. на ўдзел ва ўпраўленні Установай праз органы самакіраван-

ня ;

5.15.7. прафесійную падрыхтоўку, неабходную для прысваення яму неабходнай кваліфікацыі рабочага ;

5.15.8. своечасовае атрыманне інфармацыі аб выніках уласнай вучэбнай дзейнасці, тэрмінах правядзення атэстацыі ;

5.15.9. заахвочванне за поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны ;

5.15.10. удзел у маладзёжных дзіцячых грамадскіх аб`яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

5.15.11. атрыманне харчавання ва Установе ў парадку і на ўмовах, вызначаемых Урадам Рэспублікі Беларусь ;

5.15.12. наведванне мерапрыемстваў, арганізуемых Установай для вучняў з улікам іх узросту ;

5.15.13. абарону сваіх праў, гонару і годнасці ў працэсе атрымання адукацыі ;

5.15.14. на ахову жыцця і здароўя ў працэсе навучання ;

5.15.15. на выбар дзелавога стылю адзення.

5.16 Вучні абавязаны :

5.16.1. выконваць патрабаванні вучэбных планаў і вучэбных

праграм ;

5.16.2. быць дысцыплінаванымі , клапаціцца аб рэпутацыі Устано-

вы ;

5.16.3. дастойна весці сябе ва Установе і за яе межамі ;

5.16.4. з павагай адносіцца да нацыянальнай гісторыі, культуры свайго і другіх народаў ;

5.16.5.ахоўваць прыроднае асяроддзе ;

5.16.6. не дапускаць нанясення шкоды свайму здароўю і здароўю другіх асоб ;

5.16.7.падпарадкоўвацца рашэнням органаў кіравання і самаўпраўлення Установы ;

5.16.8. выконваць патрабаванні педагагічных і іншых работнікаў Установы ў частцы , аднесенай статутам і правіламі ўнутранага распарадку Установы да іх кампетэнцыі ;

5.16.9. захоўваць статут і правілы ўнутранага распарадку Установы ;

5.16.10. не прыніжаць гонар людзей, паважаць і погляды і перакананні;

5.16.11. выконваць гігіенічныя нормы і правілы паводзін, берагчы школьную маёмасць, падтрымліваць чысціню і парадак у класах, вучэбных кабінетах, калідорах;

5.16.12. на вуліцы выконваць правілы дарожнага руху;

5.16.13. прытрымлівацца дзелавога стылю адзення;

5.16.14. іншыя правы і абавязкі вучняў вызначаюцца заканадаўствам

Рэспублікі Беларусь;

5.17. Вучням забараняецца:

5.17.1. насіць ва Установу і мець пры сабе любыя небяспечныя і нелегальныя прадметы, асабліва зброю, патроны, петарды і г.д.;

5.17.2. развязваць і правацырваць бойкі ва Установе, на прылягаючай тэрыторыі і на пазашкольных мерапрыемствах;

5.17.3. парушаць грамадскі парадак;

5.17.4. здзяйсняць супрацьпраўныя дзеянні;

5.17.5. адсутнічаць на занятках без уважлівай прычыны, спазняцца на ўрокі;

5.17.6. ужываць алкагольныя напіткі, мець іх, знаходзіцца пад іх уздзеяннем ва Установе і на праводзімых мерапрыемствах;

5.17.7. курыць у памяшканнях Установы і на яе тэрыторыі, у час пазашкольных мерапрыемстваў;

5.17.8. ужываць і распаўсюджваць наркатычныя і таксілагічныя рэчывы;

5.17.9. удзельнічаць у несанкцыяваных органамі дзяржаўнай улады масавых мерапрыемствах;

5.17.10. гуляць на занятках і перапынках у карты і іншыя азартныя гульні;

5.17.11. займацца крадзяжом, здзяйсняць акты вандалізму, прычыняць наўмысны ўрон маёмасці Установы, уласнасці вучняў і работнікаў установы;

5.17.12. ігнараваць заўвагі, зробленыя настаўнікам ці прадстаўніком Установы, выказвацца груба ці з непавагай;

5.17.13. сістэматычна не выконваць атрыманыя заданні ці недобрасумленна выконваць іх;

      1. насіць у памяшканні галаўныя ўборы;

5.17.15. карыстацца радыёпрыёмнікамі, магнітафонамі і мабільнымі

тэлефонамі ў час урокаў і на пазакласных мерапрыемствах;

      1. прыходзіць на заняткі не ў школьнай форме;

      2. выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку.

5.18. За парушэнне статута і правілаў унутранага распарадку Установы навучэнцы могуць быць пакараны:

заўвагай класнага кіраўніка, намесніка дырэктара, дырэктара;

вымовай дырэктара;

разгледжаннем яго парушэння на педагагічным савеце Установы;

разгледжаннем яго парушэння на савеце прафілактыкі Установы;

разгледжаннем парушэння на камісіі па справах непаўналетніх.

Заўвага або вымова дырэктара навучэнцу аб’яўляецца загадам па Установе. Загад аб пакаранні навучэнца даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў у пяцідзенны тэрмін шляхам уручэння копіі (выпіскі) загада або накіравання пачтовай карэспандэнцыяй па месцы жыхарства.

5.19. Законныя прадстаўнікі дзяцей Установы маюць права :

5.19.1. выбіраць для навучання дзіцяці Установу ;

5.19.2.удзельнічаць ва ўпраўленні Установай праз органы самакіравання ;

5.19.3. атрымліваць інфармацыю аб усіх відах абследвання

( медыцынскіх, псіхалагічных і педагагічных ) дзіцяці ;

5.19.4. абараняць законныя правы і інтарэсы дзяцей .

5.20. Законныя прадстаўнікі вучняў абавязаны :

5.20.1. ствараць умовы, неабходныя для паўнацэннага развіцця дзіцяці ;

5.20.2. паважаць годнасць дзіцяці і годнасць другіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу ;

5.20.3. не дапускаецца ўмяшанне законных прадстаўнікоў вучняў Установы ў выбар педагагічным работнікам метадаў навучання, адпавядаючых заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

5.20.4. выхаванне вучняў Установы забяспечваецца ва ўзаемадзеянні іх законных прадстаўнікоў з педагагічнымі работнікамі;

5.20.5. іншыя правы і абавязкі законных прадстаўнікоў вучняў

Установы вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

5.20.6. законныя прадстаўнікі вучняў Установы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за неналежнае

выхаванне дзіцяці .
1   2   3   4

Падобныя:

Статут iconПравила І статут (Дійсні від 3 лютого 2009 р.) Прийняті: 28 травня 1973
Стаття 22. Формулювання, поправка І скасування Правил втф І статут-них норм

Статут iconВасиліянського чину святого йосафата
С 78 статут василіянського чину святого йосафата: історія правила статут -додатки. Жовква: Місіонер, 2010. 368 с

Статут iconСтатут навучальнага гуртку Ў
Навучальны гурток “Ўпартыя” не з’яўляецца палітычнай партыяй, недзяржаўнай грамадскай арганізацыяй, вайсковым аб’яднаннем, эксрэмістскай...

Статут iconС т а т у т рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «таварыства беларускай школы»
Змяненні І дапаўненні ў Статут зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2003 года

Статут iconСтатут Грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"
Прыняты ў новай рэдакцыі на пасяджэнні Рэспубліканскай Рады 29 студзеня 2006 года

Статут iconСтатут
Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, створанай на аснове дзяржаўнай камунальнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй,...

Статут iconАлексеев В. А. Недвижимое имущество: государственная регистрация и проблемы правового регулирования/ В. А.
Актуальные проблемы международного частного и гражданского права: сб статей. М.: Статут, 2006. 283 с

Статут iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Статут iconСтатут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба
Эўрапейскі Ліцэйскі Клуб (далей элк) пры Ліцэі №2 г. Мінска – дабраахвотнае аб’яднанне, якое мае мэтай развіццё І прапаганду ініцыятыў,...

Статут iconУстав закрытого акционерного общества «трастбанк» статут закрытага акцыянернага таварыства «трастбанк»
Контроль за финансово-хозяйственной деятельностью банка. Внутренний контроль в банке

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка