Статут




НазваСтатут
старонка2/4
Дата канвертавання06.01.2013
Памер341.07 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4

Глава 2. Мэты , задачы, прынцыпы і прадмет дзейнасці Установы


2.1. Асноўнай мэтай Установы з`яўляецца : рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай, творчай асобы , выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павагі да правоў і свабод чалавека, любві да Радзімы, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця.

2.2. Задачы Установы :

2.2.1. духоўнае і фізічнае развіццё асобы дзіцяці ;

2.2.2. авалоданне вучнямі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы ;

2.2.3. фарміраванне навуковага светапогляду, маральных перака-нананняў, культуры паводзін, эстэтычнага густу ;

2.2.4. захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей,

выхаванне беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя і здароўя другіх грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця ;

2.2.5. падрыхтоўка маладога пакалення да паўнацэннага жыцця ў грамадстве ў тым ліку для працягу адукацыі, працоўнай дзейнасці, сямейнага жыцця ;

2.2.6. выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

2.3. Вядучымі прынцыпамі дзейнасці Установы з`яўляецца :

2.3.1. даступнасць адукацыі, роўнасць правоў кожнага грамадзяніна на атрыманне адукацыі, незалежна ад нацыянальнай, рэлігійнай,

сацыяльнай прыналежнасці, месца жыхарства і матэрыяльнага становішча;

2.3.2. сумяшчэнне нацыянальна-культурнай і рэгіянальнай асновы адукацыі з арыентацыяй на засваенне вышэйшых дасягненняў нацыянальнай і сусветнай культуры ;

2.3.3. гуманізацыя, гуманітарызацыя і дэмакратызацыя адукацыі ;

2.3.4.адзінства адукацыйных і выхаваўчых задач ;

2.3.5. варыянтнасць шляхоў атрымання адукацыі ;

2.3.6. ахова здароўя маладога пакалення ;

2.3.7.бесперапыннасць адукацыі і пераемнасць яе ступеняў.

Установа і сям`я будуюць свае ўзаемаадносіны на прынцыпах супрацоўніцтва, адкрытасці і нясуць адказнасць перад дзяржавай за навучанне і выхаванне дзяцей.

2.4. Прадметам дзейнасці Установы з `яўляецца ажыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйная дзей-насць, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.

Глава 3. Структура Установы

3.1Установа функцыянуе ў спалучэнні трох ступеняў:

І ступень- агульная пачатковая адукацыя ( І-ІV класы );

ІІ ступень- агульная базавая адукацыя ( V-ІХ класы);

ІІІ ступень – агульная сярэдняя адукацыя ( Х - ХІ ) класы ) .

3.2. Установа адукацыі рэалізуе праграмы агульнасярэдняй адукацыі.

3.3. Агульная пачатковая адукацыя ( І ступень ) – тэрмін атрымання адукацыі чатыры гады з`яўляецца часткай абавязковай базавай адукацыі.

Навучанне на гэтай ступені забяспечвае развіццё асобы вучня, фарміраванне яго першапачатковых поглядаў на прыроду, чалавека, грамадства. У працэсе навучання вучні набываюць неабходныя ўменні і навыкі вучэбнай дзейнасці, чытання, пісьма, ліку , авалодваюць элементамі тэарэтычнага мыслення, мастацка–эстэтычнай, практычнай дзейнасці, культуры мовы і паводзін, асновамі асабістай гігіены, здаровага ладу жыцця.

3.4. Агульная базавая адукацыя ( ІІ ступень ) – узровень асноўнай адукацыі, дасягаемай ў ходзе паслядоўнага і мэтанакіраванага працэсу навучання і выхавання, які забяспечвае авалоданне вучнямі асновамі навук, навыкамі разумовай і фізічнай працы, сацыяльным вопытам, нормамі маралі і правіламі паводзін, фарміраванне гатоўнасці да прафесійнага самавызначэння і працягу адукацыі, уключаючы ступень агульна пачатковай адукацыі, і завяршаецца выніковай атэстацыяй і выдачай дакумента аб агульнай базавай адукацыі ўстаноўленага ўзору.

Тэрмін навучання для агульнай базавай адукацыі дзевяць гадоў. Агульная базавая адукацыя з`яўляецца абавязковай. Яе атрыманне неабходна для завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе, а таксама ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна- тэхнічнай адукацыі, і ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Навучанне забяспечвае засваенне асноў навук, далейшае станаўленне асобы вучня, развіццё яго здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалодванне сацыяльнымі, культурнымі , маральнымі нормамі і правіламі.

3.5. Агульная сярэдняя адукацыя ( ІІІ ступень )- узровень асноўнай адукацыі , дасягаемай у ходзе паслядоўнага і мэтанакіраванага працэсу ,

навучанне і выхаванне, якое забяспечвае духоўнае і фізічнае развіццё асобы, падрыхтоўку маладога пакалення да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, авалоданне вучнямі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы, фарміравання маральных перакананняў, культуры пааводзін, эстэтычнага густу і здаровага ладу жыцця, гатоўнасці да самастойнага жыццёвага выбару, пачатку працоўнай дзейнасці, працягу адукацыі, якая ўключае ўзровень агульна базавай адукацыі і завяршаецца выніковай атэстацый і выдачай дакумента аб агульнай сярэдняй адукацыі, устаноўлена ўзору.

Тэрмін атрымання адукацыі адзінаццаць гадоў.

3.6. Для ажыццяўлення навучання і выхавання вучняў аднаго ўзросту

па адпаведных вучэбных планах і вучэбных праграмах вучні аб`ядноўваюцца ў класы. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, клас можа дзяліцца на групы.

3.7. Вучні з улікам пажаданняў бацькоў ці іх законных прадстаўнікоў зыходзячы са схільнасцей, жадання і стану здароўя могуць вывучаць асобныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у рамках устаноўленых тыпавым вучэбным планам колькасці гадзін. Факультатыўныя заняткі праводзяцца да пачатку ці пасля заканчэння ўрокаў.

3.8. Для забеспячэння адукацыі асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця могуць стварацца :

спецыяльныя класы ( групы ) для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ;

класы ( групы) інтэграванага ( сумеснага ) навучання і выхавання для сумеснага навучання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб,

якія не маюць фізічных або псіхічных парушэнняў;

пункты карэкцыйна- педагагічнай дапамогі для аказання своечасовай кваліфікацыйнай карэкцыйна- педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія маюць пастаянныя або часовыя цяжкасці ў засваенні вучэбных праграм.

3.9. Перавод ( накіраванне вучняў ) у спецыяльныя адукацыйныя школы , школы- інтэрнаты для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама спецыяльныя класы для такіх дзяцей і класы інтэграванага навучання ажыццяўляецца са згоды іх законных

прадстаўнікоў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна- развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Пункт карэкцыйна- педагагічнай дапамогі ў сваёй дзейнасці кіруецца

дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Арганізацыя і функцыянаванне пунктаў карэкцыйна- педагагічнай дапамогі спецыяльных класаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага

развіцця і класаў інтэграванага навучання ва Установе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

3.10. На ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка вучняў.

3.12. Адкрыццё класаў ва Установе ажыццяўляецца пры наяўнасці аднаго або больш вучняў. Ва Установе напаўняльнасць класаў не павінна перавышаць 25 вучняў, у І-ІV класах.

3.13. Ва Установе па жаданні законных прадстаўнікоў вучняў можа адкрывацца группа падоўжанага дня для вучняў І- ІХ класаў.

3.14. Ва Установе могуць функцыяніраваць сезонная і гульнявая пляцоўкі з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей.

3.15. Сезонныя і гульнявыя пляцоўкі забяспечваюць з улікам пажаданняў бацькоў догляд, аздараўленне і развіццё дзяцей, засваення імі сацыяльнага вопыту, фарміравання асноў гатоўнасці да школьнага навучання.

3.16. Ва Установе з улікам пажаданняў бацькоў могуць стварацца групы кароткачасовага знаходжання дзяцей, якія не наведваюць Установу

( у тым ліку і на платнай аснове ) :

3.16.1. агульнага назначэння;

3.16.2. фізкультурна- аздараўленчыя;

3.16.3. эстэтычнага напрамку ;

3.16.4. па падрыхтоўцы да школы ;

3.16.5. адаптацыі і іншыя.

3.17. У адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных правілаў і нормаў у групах падоўжанага дня арганізуецца 2- разовае харчаванне вучняў за кошт сродкаў іх законных прадстаўнікоў. Для харчавання вучняў могуць выкарыстоўвацца прадукты з прышкольнага ўчастка і дапаможнай гаспадаркі; сродкі, якія выдзяляюць Установе арганізацыі і фізічныя асобы. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы могуць вызваляць вучняў з малазабяспечаных сямей ад платы за харчаванне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.18. Харчаванне дзяцей арганізуецца ў адпаведнасці з нормамі для дзяцей дадзенай узроставай катэгорыі, устаноўленымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.19. Ва Установе пры неабходнасці і наяўнасці ўмоў можа адкрывацца інтэрнат. Дзейнасць інтэрната ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

3.20. Установа можа мець бібліятэку, вучэбныя майстэрні, вучэбна- доследны ўчастак, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.21. Медыцынскае абслугоўванне дзяцей Установы ўключае ў сябе правядзенне медыцынскіх аглядаў дзяцей і мерапрыемстваў па прафілактыцы захворванняў, аказанне ім неабходнай медыцынскай дапамогі, маніторынг стану здароўя дзяцей, кантроль за арганізацыяй харчавання дзяцей, захавання санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў, рэжыму заняткаў ва Установе, аб`ём вучэбнай нагрузкі.

3.22. Абавязковае медыцынскае абслугоўванне вучняў ва Установе

забяспечваецца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя.
1   2   3   4

Падобныя:

Статут iconПравила І статут (Дійсні від 3 лютого 2009 р.) Прийняті: 28 травня 1973
Стаття 22. Формулювання, поправка І скасування Правил втф І статут-них норм

Статут iconВасиліянського чину святого йосафата
С 78 статут василіянського чину святого йосафата: історія правила статут -додатки. Жовква: Місіонер, 2010. 368 с

Статут iconСтатут навучальнага гуртку Ў
Навучальны гурток “Ўпартыя” не з’яўляецца палітычнай партыяй, недзяржаўнай грамадскай арганізацыяй, вайсковым аб’яднаннем, эксрэмістскай...

Статут iconС т а т у т рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «таварыства беларускай школы»
Змяненні І дапаўненні ў Статут зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2003 года

Статут iconСтатут Грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"
Прыняты ў новай рэдакцыі на пасяджэнні Рэспубліканскай Рады 29 студзеня 2006 года

Статут iconСтатут
Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, створанай на аснове дзяржаўнай камунальнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй,...

Статут iconАлексеев В. А. Недвижимое имущество: государственная регистрация и проблемы правового регулирования/ В. А.
Актуальные проблемы международного частного и гражданского права: сб статей. М.: Статут, 2006. 283 с

Статут iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Статут iconСтатут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба
Эўрапейскі Ліцэйскі Клуб (далей элк) пры Ліцэі №2 г. Мінска – дабраахвотнае аб’яднанне, якое мае мэтай развіццё І прапаганду ініцыятыў,...

Статут iconУстав закрытого акционерного общества «трастбанк» статут закрытага акцыянернага таварыства «трастбанк»
Контроль за финансово-хозяйственной деятельностью банка. Внутренний контроль в банке

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка