Статут




НазваСтатут
старонка1/4
Дата канвертавання06.01.2013
Памер341.07 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4




Зацверджана

Рашэнне Смаргонскага

раённага выканаўчага

камітэта

______________№______


У новай рэдакцыі

Рашэнне Смаргонскага

Раённага выканаўчага

камітэта

______________№______


СТАТУТ


дзяржаўнай установы адукацыі

“Войстамская агульнаадукацыйная сярэдняя школа”


Глава 1. Агульныя палажэнні

1.1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Войстамская агульнаадукацыйная сярэдняя школа ” , далей – “ Установа “ - з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі , арганізаваная па рашэнню Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта , якая ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дзейнічае на аснове дадзенага Статута.

1.2. Поўная назва Установы :

на рускай мове – Государственное учреждение образования «Войстомская общеобразовательная средняя школа » ;

на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Войстамская агульнаадукацыйная сярэдняя школа “.

Скарочаная назва :

на рускай мове : Войстомская средняя школа ;

на беларускай мове : Войстамская сярэдняя школа.

1.3. Месцазнаходжанне Установы : 231003, Гродзенская вобласць,

Смаргонскі раён, в.Войстам, завул. Школьны, д.1.

1.4. Заснавальнікам Установы з`яўляецца Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт. Адкрыццё і дзяржаўная рэгістрацыя ствараемай Установы як юрыдычнай асобы, унясення змяненняў і дапаўненняў у Статут Установы ажыццяўляецца ў парадку, ўстаноўленым заканадаўст-вам Рэспублікі Беларусь. У сваёй дзейнасці Установа падпарадкоўваецца выканаўчаму камітэту, а таксама ўпраўленню адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта як вышэйстаячай арганізацыі.

1.5. Установа з`яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыў-ным кіраванні абасобленную частку дзяржаўнай маёмасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязацельствы, быць істцом і адказчыкам у судзе.

1.6. Установа мае пячатку дзяржаўнай Установы з выявай Дзяржаўнага герба Рэспулікі Беларусь, штамп са сваім найменнем, бягучы і іншыя рахункі ў банках, якія адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.

1.7. Установа ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Статутам Установы.

1.8. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ва Установе ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам кіравання адукацыяй прадстаўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

1.9. Установа :

1.9.1. будуе свае ўзаемаадносіны з сям`ёй па пытаннях навучання і выхавання вучняў на прынцыпах супрацоўніцтва ;

1.9.2. узаемадзейнічае з Установамі пазашкольнага выхавання і навучання, дзяржаўнымі арганізацыямі здароўя, установамі культуры, спорту, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;

1.9.3. падтрымлівае дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый ( аб`яднанняў ) , якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь ;

1.9.4. ва Установе забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый ( аб`яднанняў ) , якія маюць палі-тычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчныя за-канадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

1.10. Установа па ўзгадненню з упраўленнем адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта вызначае мову навучання беларускую.

Вывучэнне беларускай, рускай і замежнай мовы з`яўляецца абавязковым.

1.11. У парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, могуць стварацца класы , у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці .

1.12. Парадак вывучэння беларускай або рускай мовы вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

1.13. Навучальна – выхаваўчы працэс арганізуецца ў вочнай і завочнай формах, самастойна ( у сям`і ) з атэстацыяй у парадку экстэрната. Дазваляецца спалучэнне гэтых формаў арганізацыі навучальна- выхаваўчага працэсу, а таксама навучанне па індывідуальных вучэбных планах.

1.14. Установа мае права на правядзенне эксперыментальнай і інавацыйнай работы па адпаведных напрамках яе дзейнасці ва ўстаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь парадку.

1.15. Праходжанне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі Установы вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

1.16. Установа можа ажыццяўляць міжнародную дзейнасць у адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі Рэспублікі Беларусь і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Статут iconПравила І статут (Дійсні від 3 лютого 2009 р.) Прийняті: 28 травня 1973
Стаття 22. Формулювання, поправка І скасування Правил втф І статут-них норм

Статут iconВасиліянського чину святого йосафата
С 78 статут василіянського чину святого йосафата: історія правила статут -додатки. Жовква: Місіонер, 2010. 368 с

Статут iconСтатут навучальнага гуртку Ў
Навучальны гурток “Ўпартыя” не з’яўляецца палітычнай партыяй, недзяржаўнай грамадскай арганізацыяй, вайсковым аб’яднаннем, эксрэмістскай...

Статут iconС т а т у т рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «таварыства беларускай школы»
Змяненні І дапаўненні ў Статут зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2003 года

Статут iconСтатут Грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"
Прыняты ў новай рэдакцыі на пасяджэнні Рэспубліканскай Рады 29 студзеня 2006 года

Статут iconСтатут
Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, створанай на аснове дзяржаўнай камунальнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй,...

Статут iconАлексеев В. А. Недвижимое имущество: государственная регистрация и проблемы правового регулирования/ В. А.
Актуальные проблемы международного частного и гражданского права: сб статей. М.: Статут, 2006. 283 с

Статут iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Статут iconСтатут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба
Эўрапейскі Ліцэйскі Клуб (далей элк) пры Ліцэі №2 г. Мінска – дабраахвотнае аб’яднанне, якое мае мэтай развіццё І прапаганду ініцыятыў,...

Статут iconУстав закрытого акционерного общества «трастбанк» статут закрытага акцыянернага таварыства «трастбанк»
Контроль за финансово-хозяйственной деятельностью банка. Внутренний контроль в банке

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка