Урок, с которого начинается 2009/2010 учебный год, проводится по теме «Зямля бацькоў мая зямля»




НазваУрок, с которого начинается 2009/2010 учебный год, проводится по теме «Зямля бацькоў мая зямля»
старонка2/4
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.59 Mb.
ТыпУрок
1   2   3   4
Бацькаўшчына

Што такое Бацькаўшчына,

Знаеш?

Гэта рэчка, сцежка лясная,

Гэта ў лузе залатая пчолка,

А ў вачах тваіх — вясёлка.

Бацькаўшчына — гэта дом твой,

Школа;

Гэта песні, што звіняць наўкола,

Гэта сам ты,

Гэта тата твой і мама.

І сябры твае таксама.

П. Панчанка

6. Беларусь мая сінявокая

Мая Беларусь... Гэта азёрны край. Дзесяццю тысячамі блакiтных, чыстых вачэй пазiрае мая радзiма на Млечны Шлях. А на знакамiтых азёрах — Нарачы, Свiцязі, Браслаýскi — адпачывае, кажуць, сам Бог.

Наш родны беларускі край прыгожы і па-свойму адметны на поўначы і на поўдні, на ўсходзе і на захадзе: там, дзе цячэ Дзвіна, у якую па-паўночнаму задумліва глядзяцца елкі і сосны, і пятляе між палёў Бярэзіна; дзе струменіць, набіраючыся сілы, Нёман і шырыцца, выбіраючыся з балот Прыпяць, дзе гамоніць з высокімі берагамі Дняпро і трэцца хвалямі аб лодкі паўднёва-ласкавы Сож...

Наш край прыгожы і непаўторны сваімі рэкамі і азёрамі, лясамі і лугамі, сцежкамі і дарогамі...

Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, Налібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня — усё гэта наш родны край, наша спадчына, якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём.

Усе рэкі Беларусі вельмі прыгожыя. Дняпро з высокім правым берагам, неагляднымі далячынямі зарэчных паплавоў. Прыпяць з яе празрыстай цёмнай вадой, астравамі, пратокамі і шапкамі буслянак на прырэчных дрэвах. Ласкавы Нёман, у воды якога глядзяцца старажытныя вежы. Нават невялічкая Шчара ў цяні таполяў. (Паводле У. Караткевіча.)

Нашу краіну называюць «сінявокай». Чаму? Беларусь багатая азёрамі, рэкамі, вадасховішчамі. Азёры — гэта блакітныя вочы нашай краіны. Давайце завітаем на Мядзельшчыну, у Нарачанскі край.

Край Нарачанскі… Святая беларуская зямля, мілая і дарагая сэрцу мясціна. Край паэтаў і ваяроў, рамантыкаў і шчырых духам людзей. Яго любяць пяшчотна і раўніва тыя, хто тут нарадзіўся; узнёсла і аддана тыя, хто хоць раз наведаў гэты цудоўны куток. Хіба ж можна забыцца на высокія і стромкія ўзгоркі, што пакінуў тут у глыбокай мінуўшчыне ледавік; на багатыя і разнастайныя лясы, што кружаць галаву сваім смалістым водарам; на празрыстае і чыстае паветра, што можна піць як цудадзейныя лекі; на добрых і шчырых людзей, якія сваёй прыязнасцю і гасціннасцю раскрываюць усю прыгажосць беларускай душы…

Але Нарачанскі край — гэта, найперш, азёры. Менавіта яны надаюць гэтай зямлі непаўторную адметнасць, якая вабіць да сябе блізкіх і далёкіх падарожнікаў.

Азёр у Нарачанскім краі шмат, каля паўсотні, і кожнае з іх не толькі цікавы прыродны аб'ект, але і скарб духоўны, у якім, як у чароўным куфэрку, назапашаны легенды і паданні, прыказкі і прымаўкі, цікавыя назвы і мясцовыя здарэнні. Каб азёры маглі гаварыць, то мы пачулі б шмат цікавых апавяданняў пра вадзянікоў і русалак, рыбакоў і аматараў вандровак, птушак і звяроў.

Так, самае вялікае возера Беларусі — Нарач, якое многія называюць то «блакітным сэрцам» краіны, то «беларускім морам», а мясцовыя жыхары ласкава — Нарочча. Возера, напэўна, расказала б нам пра свой адзіны востраў Выспу, легенду пра трагічнае каханне дзяўчыны Нары-Найрыты і простага хлопца Андрэя…

Суседняе возера Мястра, напэўна, згадала б гістарычную драму свайго замка, успомніла б адметныя асаблівасці горада Мядзел ды лёс старога татарскага мізару, а таксама белы цагляны слуп ля возера, у якім была замуравана Белая Панна.

Сваім замкам пахвалілася б і возера Мядзел: на востраве Замак да нашага часу захавалася высокая гара, на якой раней стаялі магутныя ўмацаванні.

Шмат цікавага мы маглі б пачуць і пра дзесяткі іншых азёр.

На жаль, азёры не размаўляюць. Але кожнае возера мае сваю непаўторную энергетыку, сваю аўру. Яна — у мелодыях хваляў, у шэпце чаротаў і трыснягоў, у плёскаце рыбы, галасах жывёл, птушак, дрэў. Варта толькі паехаць да возера — чуламу сэрцу заўсёды адкрыюцца таямніцы дзівосных беларускіх скарбаў…

http://narochpark.com/legends/

7. З любоўю да прыроды

Краса прыроды кліча да чысціні душы

Янка Брыль

Мая Беларусь... Гэта — зубры ý Белавежскай пушчы. Гэта — бабры, мядзведзi ý Бярэзiнскiм запаведнiку. Гэта — ласi i дзiкi ý Налiбоцкай пушчы. Гэта — векавыя дубы, лiпы, клёны, вербы, сасновыя бары, бярозавыя гаi, духмяныя лугi... Куды б нi паехаý, цябе сустракаюць непаýторныя краявiды. З душы вырываецца мелодыя Iгара Лучанка на словы славутага паэта Якуба Коласа:

Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае ўбогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.

(Пад музыку настаўнік расказвае пра Белавежскую Пушчу, паказвае ілюстрацыі і фотаздымкі)

Ахова прыроды з’яўляецца важнай дзяржаўнай задачай і справай кожнага грамадзяніна У нашых запаведніках ахоўваюцца непаўторныя куточкі беларускай прыроды. Зараз мы з вамі заплюшчым вочы і перанясемся ў Белавежскую пушчу. У гэтым годзе яна адзначае свой юбілей — 600 гадоў запаведнага рэжыму. Па сваіх памерах, багаццю і разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету Белавежская пушча займае першае месца сярод буйных лясоў Еўропы. Белавежская пушча — сапраўдны музей жывой прыроды!

З даўніх, вельмі даўніх часоў Пушча была аплотам нашых продкаў, надзейным прытулкам ў цяжкія гады. Яна карміла і паіла, гартавала мужнасць і сілу людзей.

Зубр — слава і галоўная прыкмета Пушчы. Зубр, як кожны, хто мае сапраўдную сілу, рахманы і добры звер. Праўда, ёсць адно правіла — не чапай яго.

Усё тут было. Каралеўскія і царскія паляванні, браканьеры, масавыя высечкі лесу іншаземнымі фірмамі, грабежніцтва акупантаў. Цяпер тут запаведна-паляўнічая гаспадарка. Высякаюць толькі нязначную частку лесу.Рэдкіх звяроў берагуць. Стрэл у Пушчы — падзея. Непрыемная для таго, хто страляе.

Шмат птушак у пушчы. Вучоныя абмеркавалі і вырашылі, што белавежскія салаўі — самыя галасістыя і багатыя на спевы ў цэлым свеце. Самыя-самыя! А тут яшчэ больш за дзвесце відаў птушак! Уяўляеце, што такое веснавы белавежскі канцэрт?!

Паводле У. Караткевіча

(Можна правесці конкурс «Адгадай, чый галасок». Настаўнік прапануе вучням паслухаць спевы птушак і адгадаць, хто спявае.)

8. Спадчына продкаў

Мая Беларусь! Вось i да цябе завiтаý Год роднай зямлi. Гэты год павінен стаць годам пазнання багатай i загадкавай гiсторыi нашай краіны. Мы кожны дзень адкрываем для сябе гаючыя крынiцы роднай мовы, народнай мудрасцi, самабытнай культуры беларусаý.

Зямля для народа неабходна, як глеба для дрэва. А мова, літаратура кожнай краіны, яе культура — плён гістарычнага развіцця нацыі. Толькі на роднай зямлі чалавек дыхае свабодна, адчувае падтрымку сваіх блізкіх і родных, можа карыстацца спадчынай продкаў.

Настаўнік можа прапанаваць вучням розныя заданні з прыказкамі і прымаўкамі:

  • растлумачыць сэнс прапанаваных прыказак і прымавак;

  • завяршыць прыказкі (вучням даецца толькі пачатак прыказкі, неабходна дапоўніць апошняе слова);

  • гульня «Знайдзіце пару» (прыказкі і прымаўкі падзяляюцца на часткі і раздаюцца вучням). Пасля таго як складзена прыказка (прымаўка), вучням неабходна растлумачыць яе сэнс.

Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы.

Усякай птушцы сваё гняздо міла.

Радзіма — матка, чужына — мачыха.

Роднаму зямелька, як зморанаму — пасцелька.

У сваім краі, як у раі.

На чужыне і камар загіне.

Кожнаму свой куток мілы.

Усюды добра, а дома лепей.

Кожная сасна свайму бору песню пяе.

Родная зямля мякчэй чужой пярыны.

На чужой старане не сагрэе і сонца.

Той Бацькаўшчыну любіць, хто ёй сумленна служыць.

Для сваёй Айчыны не шкадуюць сілы.

Той перамагае, хто ў бядзе са сваёй зямелькі не ўцякае.

Бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не адракайся.

З роднага боку і варона мілая.

Хто бацьку шануе, той сабе неба гатуе.

Шануй людзей, то і цябе пашануюць.

Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.


З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў і пшаніц.

З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго, —

Ты выткана, дзіўная родная мова.

М. Танк. Урывак з верша «Родная мова»

Мова продкаў нашых і нашчадкаў —

Шэпт дубровы і пчаліны звон, —

Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён.

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце,

Наша несмяротнае жыццё.

Г. Бураўкін. Урывак з верша «Роднае слова»

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

Дратавалі, здзекваліся, мучылі …

Ты жыла ў працы і ў баях.

Пра цябе, як сонечнае дзіва,

І Купала, ды і ўсе мы снілі сны.

П. Панчанка. Беларуская мова

Настаўнік чытае верш і прапануе дзецям спець беларускую песню
(у залежнасці ад наяўнасці фанаграм песень і таго, словы якой песні ведаюць вучні класа).


Як кажуць сярод людзей,

Без песні няма надзей.

Народ без песні — не ўмее,

Народ без песні нямее.

Без песні свайго народа

Нямее нават прырода.

Ты любіш народ свой і край?

Песні яго спявай!

А. Грачанікаў

8. Абагульненне

Чалавек без бацькоўскага краю,

як без песні ў гаі салавей

Антон Бялевіч

Кожны з нас, хто жыве ў Беларусі, павiнен задаць сабе пытанне: што я зраблю сёння, цяпер для сваёй адзiнай Айчыны, як пражыву год, каб не было сорамна нi мне самому, нi маёй сям’i. (Думкі дзяцей.)

Давайце, сябры, у Год роднай зямлi нанова адкрыем для сябе нашу Беларусь, заганарымся ёй i зробiм усё-усё, каб нашу краiну ведаý i паважаý увесь свет.

Беларусь — мая радзіма, мая любімая зямля. Я вырасла тут і цяпер жадаю ўсе свае сілы, здольнасці, стараннасць укласці ў гэту краіну. Я веру, што ў маёй радзімы вялікая будучыня, і я жадаю будаваць яе разам са сваім народам — беларусамі. Я жадаю аддаць маёй Айчыне ўсю маю любоў. Вельмі хочацца, каб і вы ў сваіх сэрцах назаўсёды захавалі гордасць, павагу і любоў да роднай зямлі, якая вас гадуе, пестуе і стварае ўсе ўмовы для вашай шчаслівай будучыні.

Што ж мы запомнілі на нашым уроку, якія веды возьмем разам з сабой?

Віктарына

1. Як называюцца людзі, ад якіх мы вядзем свае паходжанне.

(Продкі)

2. Назавіце сталіцу нашай рэспублікі.

(Горад Мінск)

3. Пералічыце абласныя гарады нашай рэспублікі.

(Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў)

4. Пералічыце краіны , з якімі мяжуе Беларусь.

(Расія, Украіна, Польшча, Літва, Латвія)

5. Каго называюць беларускім першадрукаром?

(Францішка Скарыну)

6. Каго называюць нябеснай заступніцай зямлі беларускай?

(Еўфрасінню Полацкую)

7. Што называюць «беларускім морам»?

(возера Нарач)

8. Як называецца нацыянальны парк, які ў гэтым годзе адзначае юбілей?

(Нацыянальны парк «Белавежская Пушча»)

9. Пад якім дэвізам сёння праходзіць наш першы ўрок?

(Зямля бацькоў — мая зямля)

Вось мы і абышлі нашу радзіму, сустрэліся са сваімі продкамі, пабачылі блакітныя азёры і рэкі, векавыя дубы, бярозавыя гаі і духмяныя лугі, касцёлы і Белую вежу, задумалі, што значыць для нас зямля бацькоў нашых. І дзе б мы ні апынуліся, куды б ні закінуў нас лёс, у нашай душы, у нашым сэрцы заўсёды будзе з намі адчуванне моцнай повязі з родным краем, зямлёй нашых бацькоў.

Беларусь

О Беларусь, мая калыска,
Жыццё маё, прытулак мой!
З гарачаю любоўю нізка
Схіляюся перад табой.

Зямны паклон табе, Радзіма,
Тваім палям, тваім лясам,
Тваім гасцінцам і шляхам.

Алена Бубен http://ztmn-bel.narod.ru/texts/Buben2.htm

Спіс літаратуры

  1. Агейчик, Н. Н. Мой родной город Минск : 1-й кл. : пособие для учащихся (компонет общеобразоват. учреждения) / Н. Н. Агейчик, Н. Н. Максимук, Н. В. Сергун. — 2-е изд., перераб. — Минск : Пачатк. шк., 2007.

  2. Арлова, Г. П. Народная педагогіка ў выхаваўчай рабоце школы. — Мінск: ГВЗАТ «Маладняк», 1995.

  3. Асветнікі зямлі беларускай. — Мінск : Беларус. энцыкл., 2001.

  4. Буткевич, В. В. Мое Отечество. Республика Беларусь: занятия по интересам в 1-м кл. : пособие для учителей общеобразоват. учреждений с рус. и бел. яз. обучения / В. В. Буткевич, Н. Г. Ванина, О. В. Толкачева. — Минск : Пачатк. шк., 2007.

  5. Буткевич, В. В. Мое Отечество. Минск — столица Беларуси: разработка занятий для 2-го кл. / В. В. Буткевич, Н. Г. Ванина, О. В. Толкачева. — Минск : Пачатк. шк. 2007.

  6. Бутрамееў, У. Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай / У. Бутрамееў. — Мінск : Беларус. энцыкл. 1995.

  7. Дзе жыве зубраня: для мал. шк. узросту / уклад. А. С. Масла. — Мінск : Мастац. літ., 2007.

  8. Ліпскі, У. С. Я тут жыву: дзецям пра Беларусь / Уладзімір Ліпскі. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2008.

  9. Марціновіч, Алесь. Святая Еўфрасіння Полацкая, альбо Адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля / Алесь Марціновіч. — Мінск : Беларусь, 2008.

  10. Мая Айчына : хрэстаматыя / уклад. В. У. Буткевіч, Н. Г. Ваніна, А. У. Талкачова. — Мінск : Выд-ва «Пачатковая школа».

  11. Минаева, В. М., Шарапова, И. А. Путешествие в мир родной природы : пособие для учителей нач. кл. — Минск : Універсітэцкае, 2000.

  12. Пачатковая школа. — 2008, № 3, № 6.

  13. Экалогія. — 2009, № 1—8.

Приложение 1

Тэма: «Зямля бацькоў — мая Зямля»

Клас: 2

Мэты:

1) актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе славутых землякоў;

2) выхоўваць пачуццё патрыятызму, годнасці і гонару за сваю Радзіму;

3) развіваць у вучняў пазнавальны інтарэс, жаданне вывучаць гістарычнае мінулае сваёй Айчыны;

4) садзейнічаць выхаванню патрыятычных пачуццяў да роднага краю.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка; вырабы з саломкі, драўніны, з гліны; тканыя і вышываныя вырабы; выстава малюнкаў на тэму «Мой родны кут»; выстава фотаздымкаў знакамітых людзей і славутых мясцін Беларусі; каляровыя алоўкі, аркушы паперы, нажніцы, клей.

Ход урока

I. Арганізацыйны этап

У самым пачатку ўрока гучыць урывак з песні ансамбля «Песняры» «Белая Русь ты мая».

Настаўнік:

На карце вялікага свету

Яна, як кляновы лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток.

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла: Беларусь!

— Хто мы? Мы — беларусы. Бо мы нарадзіліся беларусамі, ускарміліся з беларускай зямлі, узгадаваліся і жывём на Беларусі. Сёння мы ўзгадаем таямніцы і цуды беларускай зямлі, прыўзнімем заслону яе славутай гісторыі, традыцый, даведаемся, якіх знакамітых людзей яна ўзгадавала. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ, бадай, самая галоўная наша задача. Такім чынам, сёння на ўроку мы будзем адказваць на пытанне: «Якая яна, наша Беларусь?»

II. Асноўная частка

1. Завочная экскурсія па выставе вырабаў народных рамёстваў.

Настаўнік. Мы жывём у цудоўнай дзяржаве і з'яўляемся яе грамадзянамі, яе народам. Як называюць у свеце нас, жыхароў Беларусі? (Беларусамі. Беларускім народам.)

Настаўнік. У нашым краі жылі і жывуць вельмі таленавітыя і працавітыя людзі. Вельмі радасна, што традыцыі нашых продкаў захаваліся і мы маем цудоўную магчымасць пабачыць на свае вочы прыгажосць працы чалавечых рук. Звярніце ўвагу на нашу выставу. Вы бачыце вырабы рамёстваў, што былі шырока распаўсюджаны на Беларусі. Якія віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва тут прадстаўлены? (Саломапляценне, вышыўка, ткацтва, выцінанка, кераміка.) Паглядзіце на фотаздымкі і малюнкі традыцыйнага народнага касцюма. Якія яго элементы вы можаце назваць? (Спадніца, кашуля, фартух, сукенка.) Якія тканыя і вышываныя вырабы прысутнічаюць на выставе? (Ручнікі, абрусы, фіранкі.)

Адгадайце загадкі:

Стаіць сасна, на сасне лён, на льне жыта. (Абрус)

Як белакрылы птах, трапечацца ў руках, маркоціцца тады, калі няма вады. (Ручнік)

2. Гутарка аб сімвалах Беларусі.

Настаўнік. Беларусь мае свае дзяржаўныя сімвалы. Назавіце іх. (Герб, сцяг, гімн Рэспублікі Беларусь. Сімвалы дэманструюцца на праектары.) Беларускі народ за доўгія гады свайго існавання стварыў шмат сімвалаў, якія штораз усплываюць перад вачыма кожнага, хто чуе словы «Беларусь», «беларусы». Якія з гэтых сімвалаў вам вядомы? Пры адказе можна карыстацца выставай на дошцы. (Вучні называюць і дэманструюць выявы белага бусла, зубра, Белай вежы, Сафійскага сабора ў Полацку і г. д.)

Сімвалам сучаснай Беларусі стала Нацыянальная бібліятэка ў Мінску. (Дэманструецца слайд.) Над стварэннем гэтага цуду архітэктурнай задумкі працаваў увесь народ Беларусі. Той, хто непасрэдна не ўдзельнічаў у будоўлі, дапамагаў грашовымі сродкамі. За кароткі час існавання бібліятэка стала любімым месцам культурнага адпачынку беларусаў і гасцей нашай краіны. З 2006 года тут праходзяць сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, дыпламатаў, вядомых дзеячаў палітыкі і культуры, сюды прыходзяць, каб знайсці цікавыя і старажытныя кнігі і дакументы, і проста адчуць сваю прыналежнасць да гісторыі і культуры нашай краіны.

Фізкультхвілінка (пад музыку «Лявоніха»)

3. Праца ў групах.

Настаўнік. Сваю любоў да Радзімы кожны выказвае па-рознаму: школьнікі — стараннай вучобай, дарослыя людзі — прафесійнымі дасягненнямі. А некаторыя імкнуцца спалучаць працу з творчасцю.

Заданне для 1-й групы. Намаляваць гістарычныя і сучасныя сімвалы Беларусі (на выбар).

Заданне для 2-й групы. Зрабіць калаж пад назвай «Я люблю Беларусь!» (вучні выкарыстоўваюць выразкі з беларускіх часопісаў, газет, малююць і робяць подпісы).

Заданне для 3 групы. Падрыхтавацца да выразнага чытання верша П. Броўкі «У Беларусі ясныя вочы» (настаўнікам рэкамендуецца прапанаваць вучням алгарытм падрыхтоўкі да выразнага чытання).

У Беларусі — ясныя вочы,

Многа любові ў грудзях:

Звонкае поле, звонкія сосны,

Звонкі і сонечны шлях.

У Беларусі кожны куточак,

Дзе ты не пойдзеш, пяе...

Звонкае слова, звонкая песня,

Звонкае сэрца яе.

Заданне для 4-й групы. 3 «рассыпаных» слоў трэба скласці прымаўкі, прыказкі ці «знайсці пару» (даецца першая частка прымаўкі, а другую трэба адшукаць). Прымаўкі адлюстроўваюцца на мультымедыйным праектары.

Няма смачнейшай вадзіцы... (як з роднай крыніцы).

Дарагая тая хатка... (дзе нарадзіла мяне матка).

Лепш сто сяброў... (чым сто рублёў).

Новых сяброў нажывай... (але старых не забывай).

Родная зямля — маці... (чужая старонка — мачыха).

4. Прэзентацыя выкананых заданняў (кожная група прадстаўляе вынік выкананай працы).

5. Франтальная гутарка з выкарыстаннем слайдаў прэзентацыі з партрэтамі дзеячаў навукі і культуры, чытанне вершаў Я. Купалы і Я. Коласа.

Настаўнік. Шмат выдатных людзей нарадзіла беларуская зямля. Мы павінны ведаць і шанаваць іх. Вось толькі некалькі гістарычных асоб: Ефрасіння Полацкая, Усяслаў Чарадзей, Францыск Скарына, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч.

ІІІ. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Родная зямля, любая Беларусь! Вось яна — святая зямля дзядоў і прадзедаў, гераічнай славы, зямля Скарыны, Купалы, Коласа! Сёння на ўроку мы гаварылі пра нашу родную Беларусь. Паспрабуем зараз разгадаць крыжаванку «Чым мы ганарымся?»



Па гарызанталі:

  1. Марка тэлевізараў, якія выпускаюць у Мінску. (Гарызонт)

  2. Сімвал сучаснай Беларусі, адкрыты ў Мінску ў чэрвені 2006 года. (Бібліятэка)

6. Асветнік, першадрукар, вялікі сын Полацкай зямлі. (Скарына)

8. Літаратурны псеўданім К. М. Міцкевіча. (Колас)

Па вертыкалі:

  1. Сталіца Беларусі. (Мінск)

  2. Магутны звер вагой больш за тону, выява якога змешчана на самым вялікім БелАЗе. (Зубр)

5. Вялікая птушка, белыя крылы якой «накрываюць» Беларусь кожную вясну. (Бусел)

7. Марка халадзільнікаў і пральных машын, што выпускаюць у Мінску. (Атлант)

8. Літаратурны псеўданім I.Д. Луцэвіча. (Купала)

IV. Рэфлексія

На дошцы размешчана карта Беларусі. Кожнаму вучню прапануецца закончыць сказ: «Я люблю Беларусь таму, што...» Адказы запісваюцца на картках, якія маюць форму лістка бярозы, васілька, зубраня, бусліка і г.д. Свае адказы школьнікі агучваюць і прымацоўваюць на карце.

Клас: 3

Мэта:

1) даць агульныя ўяўленні аб нашай рэспубліцы,

2) развіваць цікавасць да мінулага нашага краю, выхоўваць павагу да нашых продкаў.

Форма правядзення: завочнае падарожжа.

Абсталяванне: карта Рэспублікі Беларусь, флажкі, выявы з відамі г.Мінска, герб г. Гомеля, выявы з відамі г. Гомеля.

Ход урока

Уступная частка.

Уступная гутарка

1) У якой краіне мы жывём?

2) Хто мы?

3) Хто нашы бацькі?

4) Як называецца наша Радзіма?

О, край родны, край прыгожы,

Мілы кут маіх дзядоў.

Што мілей у свеце белым

Гэтых ціхіх берагоў?

Асноўная частка урока

1. У гэтым годзе першы ўрок ва ўсіх школах нашай краіны, у кожным горадзе, вёсцы, вёсачцы, у кожным класе ад 1-га да 11-га прысвечаны адной тэме «Зямля бацькоў — мая зямля». І гэта нездарма, бо 2009 год аб’яўлены «Годам роднай зямлі». Сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа па нашай роднай зямлі, каб пабачыць яе хараство, пазнаёміцца з некаторымі старонкамі гісторыі.

А што вы ведаеце аб нашай краіне?

(Адказы вучняў.)

2. Наша краіна знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы. Яе плошча складае больш за 207 тысяч квадратных кіламетраў. Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў. Гэта становішча спрыяе развіццю гандлёвых і культурных зносін з іншымі краінамі, а лёс нашага народа цесна пераплятаецца з лёсам народаў суседніх краін. Хто ж нашы суседзі? З Беларуссю мяжуюць Расія, Украіна, Польшча, Літва і Латвія.

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой.

Твой родны край, твая Айчына —

Жыццё тваё і гонар твой.

Ю. Свірка. Твая Беларусь

На палітыка-адміністрацыйнай карце адлюстраваны межы шасці абласцей Беларусі: Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай.

Хто з вас можа паказаць іх на карце?

Усе багацці нашай краіны ствараюцца яе працавітымі, таленавітымі людзьмі. Колькі нас, жыхароў Беларусі? У нашай рэспубліцы пражывае каля 10 мільёнаў чалавек.

— Як і кожная незалежная краіна, Беларусь мае сваю дзяржаўную сімволіку (слайд).

3. Сталіца нашай дзяржавы горад Мінск (слайды).

Вось туды мы з вамі і адправімся ў першую чаргу.

Мы знаходзімся на гарадскім вакзале.

Далей наш шлях ляжыць на галоўную плошчу горада — плошчу Незалежнасці (слайд).

Мінск — горад-герой. Мы з вамі адпраўляемся на плошчу Перамогі. У гэтым годзе ўвесь беларускі народ адзначае вельмі важную дату ў сваёй гісторыі. — 65 годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (слайды).

4. З Мінска мы адпраўляемся па іншых гарадах нашай краіны.

Ці ведаеце вы гарады нашай краіны?

Праводзіцца гульня «Назвы беларускіх гарадоў». (Настаўнік тлумачыць правілы гульні).

5. Наступны пункт нашага падарожжа — наша малая Радзіма.

Што мы называем малой Радзімай?

А што з’яўляецца нашай малой Радзімай. (Адказы вучняў.)

Сапраўды, горад Гомель для многіх з нас з’яўляецца нашай малой Радзімай.

Раскажыце, што вы ведаеце пра свой родны горад?

(Слайды герба і флага)

А калі да вас прыедзе сябар з другой краіны, ці гораду, якія гістарычныя мясціны нашага горада вы пакажаце і чаму? (Выявы з відамі горада Гомеля.)

А зараз мы з вамі адначасова пабываем у розных частках нашай Радзімы. Вось карта, на ёй вы будзеце адзначаць тыя месцы, дзе пабывалі летам і крыху раскажаце пра іх. (Адказы вучняў.)

6. Зараз мы зноў вяртаемся ў наш клас.

Паглядзіце на карту Беларусі. Гэта не толькі краіна на карце, гэта наша Радзіма, Радзіма нашых продкаў — дзядоў, бацькоў. А Радзіму, як вядома, трэба любіць і шанаваць. Менавіта гэтай тэме народ прысвяціў шмат прыказак і прамавак. А ці ведаеце вы іх?

(Праца ў парах, раздаюцца карткі з заданнямі, трэба знайсці адпаведныя часткі прыказак і прымавак.)

Дарагая тая хатка, ... як з роднай крыніцы

Усякаму мілая ... мягчэй чужой пярыны

Няма смачней вадзіцы, ... як у раі

Родная зямля ... дома лепей

У сваім краі, ... свая старана

Усюды добра, а ... вуглы дапамагаюць

У сваёй хаце і ... дзе радзіла мяне матка

Чалавек без радзімы, ... чужына-мачыха

Радзіма-маці, ... сваё гняздо міла

Усякай птушцы ... што птушка без песні

Заключная частка

А закончыць наш урок, я хацела такімі словамі.

Мая радзіма,

Дзе з-за бору

Узыходзіць месяц уначы,

Дзе ў братнім ладзе, у дружным зборы

Жылі калісьці Крывічы.

Рабілі зрубы залатыя,

Чарогі, гонкія чаўны.

І сцены белыя Сафіі

Над плынню быстрае Дзвіны.

П. Панчанка

Настаўнік вышэйшай катэгорыі Дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 66 г. Гомеля» Алена Уладзіміраўна Цалкова.

Клас: 3

Мэты:

1) садзейнічаць фарміраванню першапачатковага ўяўлення аб гісторыі беларускага народу;

2) садзейнічаць выхаванню патрыятызма, нацыянальнай самасвядомасці.

Форма правядзення: завочная экскурсія.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, аўдыёзапісы, карта Беларусі, дзяржаўныя сімвалы, выявы гербаў абласных цэнтраў, рэбусы, карткі з літарамі.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

Гучыць мелодыя («Люблю цябе, Белая Русь». Ю. Семяняка, У. Карызна)

2. Уступная гутарка

Настаўнік: Добры дзень, мае маленькія сябры! Сёння святочны дзень. Вы сталі вучнями трэцяга класа. 1 верасня — Дзень ведаў. Яго адзначаюць ва ўсіх школах Беларусі.

Тэма нашага першага ўрока «Зямля бацькоў — мая зямля». Мы з вамі пазнаёмімся з таямніцамі i цудамі беларускай зямлі. А для гэтага выпраўляемся у вандроўку па родным кpai. Рака пачынаецца з ручаін. Дрэва мае карані, а чалавечая годнасць нараджаецца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з пашаны да яе спадчыны, з ведання сваей гісторыі, з любові да матчынай мовы.

Вучань:

Xiбa можна кут не любіць,

Дзе твае нарадзілісь бацькі,

Дзе жыццё пражылі дзяды,

Дзе спрадвеку твае карані?

Вучань:

Любы край Беларуссю завецца,

I няма за яго мілей.

I старым, i малым тут утульна,

3 кожным годам жывецца мажней.

3. Асноўная частка ўрока

Настаўнік: Перад вамі карта Беларусі. На ёй мы будзем адзначаць нашы прыпынкі-гарады пры дапамозе картак з выявамі іх герба. Пачынаем падарожжа па краіне. На якой станцыі мы з вамі знаходзімся? Каб адправіцца са станцыі Гомель, трэба разгадаць крыжаванку.

1.










5.




К







4.

К

6.

А







Б

У

Р

Р

2.




У

П

Ы

А

С

3.

С

А

С

Г

О

М

Е

Л

Ь

О

Ж

І

Л

А




Д




Н
















С
















К










1. У нашым горадзе кожныя два гады адбываецца міжнародны харэаграфічны фестываль «Сожскі ...»

2. Як называецца рака, на якой знаходзіцца наш горад?

3. Сталіца Беларусі.

  1. Вялікая птушка, белыя крылы якой «накрываюць» Беларусь кожную вясну.

  2. Вядомы беларускі паэт.

  3. Якая жывёліна намалявана на гербе нашага горада?

Першы прыпынак — Мінск

Настаўнік: Завітаем у сталіцу нашай Радзімы. Як яна называецца? Што вы ведаеце пра Мінск? Хлопчыкі і дзяўчынкі 3-х класаў нашай сталіцы віншуюць вас з днём ведаў і падрыхтавалі для вас заданне. Паглядзіце на экран, паслухайце і адкажыце на пытанне: «Чаму Мінск мае такую назву?» (Слайды).

Настаўнік: Вы добра справіліся з гэтым заданнем, таму мы адпраўляемся на наступную станцыю.

Брэст

Настаўнік: Гэта горад …. Брэст. (Слайды) А яшчэ ў Брэсцкай вобласці знаходзіцца нацыянальны парк Белавежская пушча, якому ў гэтым годзе спаўняецца 600 гадоў. Лес — гэта царства раслін, жывёл, птушак, насякомых. Мы павінны берагчы i захоўваць раслінны i жывёльны свет роднага краю. І тут для нас падрыхтавана заданне.

Гульня «Згубіліся словы»

Да дошкі прымацаваны літары на магнітах. Кожная краіна мае свае дзяржаўныя сімвалы. Трэба пераставіць літары так, каб атрымаліся словы — назвы сімвалаў.

Па аднаму (па чарзе) вучні выходзяць да дошкі i ставяць літары на свае месцы. Kaлi слова адгадана правільна, з'яўляецца яго выява.

г с я ц /сцяг/, г б е р /герб/, і г н м /гімн/

Настаўнік: Кожны горад таксама мае свой герб. Вы добра справіліся і з гэтым заданнем, таму мы працягваем сваё падарожжа

Вучань:

Кліча вецер свежы

Да другой дарогі.

Вабяць з даляў вежы,

Вабіць замак строгі.

Па шляху заходнім,

Там, дзе пушчаў гоман,

Мы ідзём да Гpoднi,

Дзе лагодны Нёман.

Гродна

Настаўнік: Вось і Гродна. Тут вучні мясцовых школ пакінулі для нас ліст. Давайце прачытаем яго.

Вучань:

«Прывітанне паважаныя сябры! Віншуем вас з Днём ведаў. Мы жывем у горадзе Гродна. У нашай вобласці шмат замкаў: Лідскі, Мінскі, разваліны Крэўскага замка, замак у Навагрудку. Беларусь — уладарка шматлікіх рэк. Паглядзіце на экран, паслухайце і адкажыце на пытанне: «Якая рака працякае каля нашага горада?», а яшчэ адгадайце рэбусы, у якіх схаваліся назвы рэк Беларусі»

Т=П В=Н К=Ж

3 + 5 = ? Д + вепр Сок

(Прыпяць) (Днепр) (Сож)

Настаўнік: Хто можа паказаць іх на карце?

Віцебск

Настаўнік: Вось мы хутка дабраліся да новага прыпынку. Гэта горад… Віцебск. Што вам пра яго вядома? (Cлайды) А яшчэ тут кожны год праходзіць фестываль «Славянскі базар». Давайце з вамі паскачам пад вясёлую беларускую песню. Гучыць «Полька беларуская» І. Лучанок, Л. Дранько — Майсюк)

Магілёў

Настаўнік: Нас чакае апошні абласны цэнтр.

Цікавыя паданні звязаны з горадам Магілёвам. Адно з ix сведчыць, што жыў калісьці ў той мясцовасці разбойнік Машэка, якога у народзе звалі Львом. Калі ён загінуў, на магіле насыпалі курган, які атрымаў назву «Магіла Льва». У 1267 годзе на гэтым месцы быў заснаваны горад, названы Магілёвам.

І тут для вас падрыхтавана заданне. На парце у вас ляжаць карткі. Злучыце назву горада з выявай яго герба

4. Заключнае слова настаўніка

Настаўнік: Вось i скончылася наша падарожжа. Мы сёння праглядзелі толькі некалькі старонак з жыцця нашай любімай Бацькаўшчыны. Мы будзем нястомна вывучаць багацце сваей краіны. Любіце нашу Радзіму, ганарыцеся ёю, каб кожны з вас годны быў сказаць: «Люблю цябе, Белая Русь!»

Вучань:

Праз лугі-разлогі,

Паміж рэчак звонкіх

Праляглі дарогі

Роднае старонкі.

...Кожны кут радзімы —

Гэта быль i казка.

Кліча край любімы:

Дзеці, калі ласка!

Настаўнік вышэйшай катэгорыі Дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Гімназія № 51 г. Гомеля» Алена Уладзіміраўна Сакоўская

1   2   3   4

Падобныя:

Урок, с которого начинается 2009/2010 учебный год, проводится по теме «Зямля бацькоў мая зямля» iconРэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу творчых работ "Зямля бацькоў мая зямля"
Аб правядзенні заключнага этапу рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі І тым...

Урок, с которого начинается 2009/2010 учебный год, проводится по теме «Зямля бацькоў мая зямля» iconУрок ведаў "Зямля бацькоў мая зямля"
Мэта: “Выхаванне грамадзяніна сваёй Радзімы, гарманічна развітай асобы, любячай сваю сям’ю, школу; чалавека культуры І высокай маралі,...

Урок, с которого начинается 2009/2010 учебный год, проводится по теме «Зямля бацькоў мая зямля» iconДзіцячыя вячоркі "Зямля бацькоў – мая зямля"
Выхаванне ў сучасных падлеткаў нацыянальнай самасвядомасці на аснове беларускага фальклору

Урок, с которого начинается 2009/2010 учебный год, проводится по теме «Зямля бацькоў мая зямля» iconТэма: "Зямля бацькоў-зямля святая" тып урока:інтэграваны ўрок геаграфіі І беларускай мовы І літаратуры
Мэта: рэалізацыя “халістычнага” прынцыпу адукацыі ў ліцэйскай педагагічнай прасторы

Урок, с которого начинается 2009/2010 учебный год, проводится по теме «Зямля бацькоў мая зямля» iconУладзімір Караткевіч. «Зямля пад белымі крыламі»
«Зямля пад белымі крыламі»; узнавіць веды пра паходжанне назвы «Беларусь»; выявіць першаснае ўспрыманне раздзела твора «Зямля мая...

Урок, с которого начинается 2009/2010 учебный год, проводится по теме «Зямля бацькоў мая зямля» iconРодная зямля ў духоўным свеце
Святога Пісання [13, с. 28]: з зямлі прарасла зеляніна — трава І дрэва, зямля нарадзіла ўсё жывое. Пра гэта гаворыцца на першых старонках...

Урок, с которого начинается 2009/2010 учебный год, проводится по теме «Зямля бацькоў мая зямля» iconУрок "Твая зямля, твая Радзіма названа светла- беларусь",класныя кіраўнікі
Сустрэча з участковым інспектарам, інспектарам існ “Адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей”. Астапчык Т.І

Урок, с которого начинается 2009/2010 учебный год, проводится по теме «Зямля бацькоў мая зямля» iconАлена Каршачок " Старажытная зямля"
Маладзёжным тэатры эстрады”, дзе адбывалася прэзентацыя дыска “Старажытная зямля”

Урок, с которого начинается 2009/2010 учебный год, проводится по теме «Зямля бацькоў мая зямля» iconДокумента
Переход на новые образовательные стандарты в соответствии с буп-2004 (2009-2010 учебный год – 1,5 классы; 2010-2011 учебный год –...

Урок, с которого начинается 2009/2010 учебный год, проводится по теме «Зямля бацькоў мая зямля» iconЗямля бацькоў – жыцця крыніца
Садзейнічаць фарміраванню сацыяльна актыўнай асобы з грамадзянска-гуманістычным светапоглядам

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка