Палітычная геаграфіявасіль хрол – дэпутат ад докшыцаў




НазваПалітычная геаграфіявасіль хрол – дэпутат ад докшыцаў
Дата канвертавання24.11.2012
Памер56.49 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯВАСІЛЬ ХРОЛ – ДЭПУТАТ АД ДОКШЫЦАЎДэпутат Палаты прадстаўнікоў, страшыня камісіі па жыльлёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю й прыватызацыі Васіль Хрол рызыкуе атрымаць падарунак ад сваіх выбарцаў з вёскі Іванаўка. Гэта за тое, што з ягонай прапановы ўвялі падатак на карыстаньне мабільнымі тэлефонамі.(Спадарыня:) “Было напісана ў газэце, што Дзед мароз прынёс яму ў падарунак скотч, каб ён заклееў сабе рот. І мы так сама на апошнія грошы купілі бы яму скотч, каб заклееў сабе рот. За тое, што ён хоча ўвесьці падатак на мабільныя тэлефоны. У нашай вёсцы зусім тэлефонаў няма! На мабільнік мы б грошы сабралі. І набылі б хоць бы адзін мабільны на вёску. І то б было добра. Дык сказалі, што падымуць цэны. На што яго цяпер набываць, калі можа не хапіць грошай?”(Карэспандэнт:) “А вам калі абяцаюць тэлефон правесьці?”(Спадарыня:) “Далі 50 нумароў. Але калі правядуць, невядома”.У сваёй перадвыбарчай праграме Васіль Хрол абяцаў стварыць умовы, каб сем’і маглі атрымаць крэдыт на будаўніцтва жыльля й набыцьцё маёмасьці.Марыя – маці дваіх дзяцей. Ейнае жытло – інтэрнат. Выбрацца адсюль ўжо не спадзяецца.Падаю фрагмэнт гутаркі са спадарыняй.(Карэспандэнт:) “Ці ёсьць жыльлёвая праблема ў Докшыцах?”(Марыя:) “Як і ўсюль – ёсьць”.(Карэспандэнт:) “Людзі якім чынам яе вырашаюць?”(Марыя:) “Уступаюць у кааператывы”. (Карэспандэнт:) “У кааператыў лёгка ўступіць?”(Марыя:) “У нас было лёгка ўступіць”.(Карэспандэнт:) “А атрымаць крэдыт у банку?”(Марыя:) “Таксама адразу далі. Мы падалі дакуманты й ўсё”. (Карэспандэнт:) “Вы пабудавалі сабе кватэру?”(Марыя:) “Адмовіліся. Явыйшола з кааператыву. Сродкаў не хапала. Заробак маленькі”. (Карэспандэнт:) “Колькі трэба было плаціць на месяц?”(Марыя:) ”Сто зь нечым тысячаў”.(Карэспандэнт:) “А ваш заробак колькі складае?”(Марыя:) “Двесьці 130 тысячаў”. (Карэспандэнт:) “Выглядае, што амаль увесь заробак вы б аддавалі…”(Марыя:) “…на кааператыў, на выплату суды”.Дазволю сабе працытаваць выказваньне Васіля Хрола, з выбарчай праграмы чатырохгадовай даўніны: “Я не абяцаю адразу вырашыць усе вашыя праблемы, аднак абавязуюся заўсёды выказваць і абараняць вашыя інтарэсы”.Сёлета, вандруючы па вуліцах Докшыцаў, мне давялося пачуць наступнае:(Карэспандэнт:) “У вас тут ёсьць дэпутат – Васіль Хрол”.(Спадар:) “А толку зь яго, як з казла малака! Толькі нашле паштовак “З новы годам!”. Жанчына да яго хадзіла, каб перанесьці чыгуначны прыпынак на 200 мэтраў. Ён у балоце. Вакзал, які быў, раскралі. Там няма нават вагончыка. Схадзіла жанчына й ніякі чорт нічога не вырашыў. Каб перанесьці ў іх няма рэсурсаў”. (Карэспандэнт:) “Дэпутат у вашай вёсцы часта выбае?”(Спадар:) “Я яго ўвогуле аніразу не бачыў”. Як бы там не было, а ў Докшыцах і наволіцах на сьвет працягваюць зьяўляцца дзеці. Некаторыя маці нават нараджаюць па другому й трэцяму разу.Васіль Хрол некалі абацаў дамагчыся, каб становішча жанчыны ў грамадзтве зьмянілася, каб на дзяцей дзяржава плаціла большую грашовую дапамогу.Разам са спадарыняй Алай мы п’ем каву, седзячы за сталом у звычайнай вясковай хаце. Побач на ложку ляжыць мой цёска – маленькі Ягорка.(Карэспандэнт:) “Колькі зараз выплочваецца дапамогі на адно дзіця?”(Ала:) “На аднаго дзіця, калі зарэгістраваны шлюб, дапамога ад дзяржавы складае 67 тысячаў. Ну, а калі, вось як я, зьяўляюцца маці-адзіночкай, дапамогі даюць 120 тысячаў. Самі лекары кажуць, што людзі сёньня не рэгіструюць шлюбы. Гэта для таго, каб пасьля гадаваць дзіця на 120 тысячаў рублёў. Паглядзіце, якая ў нас дарагая вопратка для дзіцяці! Нават як для дарослых. А дзіця расьце й вопраткі трэба шмат. І таму грошай ніколі не хапае”.(Карэспандэнт:) “Паводле вашых падлікаў, колькі грошай трэба, каб гадаваць дзіця?”(Ала:) “Тысячаў 250 і я мяркую, што ўсе б былі задаволенныя. Нашыя жанчыны. Незважаючы на ніякія цяжкасьці, хочуць нараджаць дзяцей. І дзяржаве трэба дапамагчы”. Зноў перанясуся на вуліцы Докшыцаў.Зазначу, што ўсё сем тысячаў насельніцтва ўмоўна можна падзяліць на тры часткі. Адныя праз паўсядзённыя цяжкасьці сталі падазронымі й злымі, замкнуліся ўнутры сябе. Другія, такіх меней за ўсё, пры кожным зручным выпадку, выказваюць сваю незадаволенасьць. А ў трэціх на ўсё жыцьцёвыя сытуацыі ёсьць адмысловая зброя. І завецца яна гіроніяй.(Спадар:) “Ну, як жывецца пенсіянеру? Дужа добра! Я атрымаў пенсію – праеў яе. Венік зьвязаў – рубель маю. Гарэлку ня п’ю. Паліць – не палю. Да бабаў ўжо не хаджу, бо стары”.(Карэспандэнт:) “Жыцьцё добрае?”(Спадар:) “Каб лепей, дык і ня трэба”.(Карэспандэнт:) “Пэнсіі хапае?”(Спадар:) “Аж ня ведаю, куды дзяваць! Хачу раздаваць дык ніхто не бярэ”.(Карэспандэнт:) “Ва ўсіх грошы ёсьць?”(Спадар:) “Ага! Ай! У Докшыцах усё добра! Ну, што ты першы раз замужам?!”(Карэспандэнт:) “Хацеў яшчэ запытацца пра вашага дэпутата ў Палаце прадстаўнікоў?”(Спадар:) “А які там дэпутат?! Я яго ніколі не бачыў? Які дурань іх выбірае?! Я яго не выбіраў і выбіраць ня буду!”(Карэспандэнт:) “Людзі як ставяцца да дэпутата?”(Козел:) “Людзі вельмі добра ставяцца. Задаволенныя! Як вясна – трэба дапамагчы пасеяцца, як зіма – з дровамі. Мы шмат дапамаглі Докшыцкаму адьдзяленьню Сельгасхіміі. Выдзелілі ім з вайсковай часткі 4 аўтамабілі КамАЗы. Валкалацкай школе дапамаглі ўсталяваць кампутарны кляс. Шмат такіх прыкладаў можна прыводзіць”.Пры мікрафоне Рыгор Козел, памочнік дэпутата Палаты Прадстаўнікоў. Пэнсіянер, ветеран ворганаў унутраных справаў, дастаўся Васілю Хролу, так бы мовіць, у спадчыну ад папярэдняга народнага абраньніка Іосіфа Палачаніна.Ад пачатку сустрэчы спадар Козел патэлефанаваў свайму шэфу ў Менск, каб атрымаць дазвол на размову. Свае дзеяньні ён патлумачыў адным толькі словам – “дысцыпліна”.(Карэспандэнт:) “Ці газіфікаваныя Докшыцы?”(Козел:) “Гэтае пытаньне ўздымалася. У перадвыбарчай кампаніі Васіль Пятровіч пра гэта казаў. Але рэч у тым, што сродкаў няма. Але наколькі мне вядома на 2005, 2006 годы плянуецца газіфікаваць і наш раён. Гэтыя пытаньні ў бліжэйшай будучыні будуць вырашацца”.Сумёты вакол тутэйшага кінатэатру вышэй за калена. Да ўваходу нават сьцежку не прачысьцілі. Супрацоўнікі райвыканкаму жаляцца, што кіно ў жыхароў Докшыцаў не ў пашане. Бальшыны ўжо даўно прыдбала спадарожнікавыя талеркі. І цяпер абяцаньне Васіля Хрола, цытую, “аказаць садзейнічаньне ў будаўніцтве кінаканцэртнай залі”, гучыць ня надта актуальна.А вось пра намер народнага абраньніка ўзьвесьці новы стадыён памятае шмат хто. Аматары кажуць, што асалоду ад футболу на роўнымі полі з зьлёным траўнікам не здольны замяніць аніякі адмысловы спартовы канал.(Карэспандэнт:) “Пра стадыён. Пачалі будаваць. Як была справа далей?”(Спадар:) “Паўгады ці год там нейкая валтузьня была. А тады кінулі й сказалі, што няма грошай. Вось і ўсё абяцаньне”.(Карэспандэнт:) “Хоць нешта яны зрабілі?”(Спадар:) “Толькі дрэнаж залажылі. Але ці дзейнічае гэтая сістэма, ці не – гэта сказаць цяжка. Лужыны на стадыёне стаяць пасьля дажджоў. І усё. Раней абцалі, а цяпер ужо й не. Бо, пэўна, ведаюць, што ня выканаюць нічога. Ніхто ня хоча займацца гэтым стадыёнам. Палову каменьняў адтуль пасьцягвалі. Яны доўга ляжалі. А людзі бачаць, што не будуецца. А падмуркі свае трэба закладваць”.Першы намесьнік старшыні райвыканкаму, галоўны тутэйшы ідэёляг Іван Камінскі, хваліўся мне, што апазыцыі ў Докшычах няма. Маўляў, ў гэтым нашаму раёну пашанцавала. Ну, ёсьць там жменька людзей, якая нічога канкрэтнага ня робяць і аўтарытэтам у насельніцтва не карыстаюцца.Настаўнік замежнае мовы Уладзімер Мядзюха стаіць начале тутэйшай суполкі Беларускага народнага фронту. Пра вынікі дэпутацтва Васіля Хрола ён адгукаецца адмоўна. Але й заплянаваныя на восень парляманцкія выбары аптымізму спадару Мядзюху таксама не дадаюць.(Карэспандэнт:) “З вашага гледзішча, хто можа скласьці альтэрнатыву Васілю Хролу на наступных парлямантскіх выбарах?”(Мядзюха:) “Цяжка сказаць. У нас у Докшыцах няма такой яскравай асобы, якая б магла скласьці яму канкурэнцыю. Наколькі я ведаю, будзе вылучаць сваю кандыдатуру прадстаўнік ад Беларускага народнага фронту– Яраслаў Берніковіч. Ён жыве ў Глыбокім. Але я ня ўпэўнены ў тым, што ён пераможа”.Бадай што адзіны чалавек, які б мог пацягацца з Васілём Хролам – гэта Юры Страілаў. Ён ў Докшыцах асоба без перабольшаньня легендарная – адзіны, каго асьцерагаюцца тутэйшыя вертыкальнікі. Пэнсіянер мог бы чытаць шматгадзінныя лекцыі пад умоўным назовам “Як змагацца з чыноўнікамі”.У розныя часы гэты інвалід 3-яе групы памогся, каб са сваіх пасадаў паляцелі кіраўнік філіі спажывецкай кааперацыі, дырэктар саўгасу, начальнік раённай міліцыі й нават старшыня райвыканкаму.Стратэгія тут вельмі простая: спачатку ён паралельна расьледваў крымінальныя справы, калекцыянаваў інфармацыю кшталту хто-дзе-што скраў, хто хабар атрымаў, альбо закон парушыў. А пасьля бамбіў скаргамі ўсемагчымыя высокія інстанцыі.(Карэспандэнт:) Якія праблемы мусіць узьняць у сваёй праграме будучы дэпутат Палаты прадстаўнікоў?(Страілаў:) Стварыць працоўнгыя месцы, дапамагаць прыстарэлым, наладзіць барацьбу з п’янствам, зрабіць так, каб у Докшыцах заставаліся маладыя людзі.Юры Страілаў ня пойдзе на выбары зь меркаваньняў узросту й стану здароўя. А значыць паўнавартаснай канкурэнцыі Васіль Хролу ня будзе. І ў гэтым парадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі й вертыкальнікі бяспрэчна пагаджаюцца.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіявасіль хрол – дэпутат ад докшыцаў iconПалітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў
Мы наведваем прыбіральню, каб, так бы мовіць, пазбавіцца адыходаў жыцьцядзейнасьці свайго арганізму. Калі цісьнеш на рычаг зьліўнога...

Палітычная геаграфіявасіль хрол – дэпутат ад докшыцаў iconПалітычная геаграфіяроберт часнойць – дэпутат ад смаргоні
А што вы думалі? Апошні раз ён бачыў такое яшчэ ў мінулым стагодьдзі. Ва ўсёй Эўропе квіткі, напісаныя рукою даўно экспануюцца ў...

Палітычная геаграфіявасіль хрол – дэпутат ад докшыцаў iconПалітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў
Ляхавічы Берасьцейскай вобласьці аддаюць паревагу халадам. Нізкая тэмпетарура замінае інкліваму распаўсюду пахаў. А таму колькі месяцаў...

Палітычная геаграфіявасіль хрол – дэпутат ад докшыцаў iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіявасіль хрол – дэпутат ад докшыцаў iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіявасіль хрол – дэпутат ад докшыцаў iconНачная Свабода 0412 Госьць
Госьць: Былы дэпутат Вярхоўнага савету 12-га скліканьня Сяргей Антончык +375,296,418,373

Палітычная геаграфіявасіль хрол – дэпутат ад докшыцаў iconАляксандар чачора дэпутат ад крычава
Уявім сярэднестатыстычнага чалавека. Ён толькі што прехаў ў горад Крычаў Магілеўскай вобласьці. Новая старонка жыцьця. Усё ад самага...

Палітычная геаграфіявасіль хрол – дэпутат ад докшыцаў iconНачная Свабода 060 8 Госьць
...

Палітычная геаграфіявасіль хрол – дэпутат ад докшыцаў iconНачная Свабода 0605 Госьць
Госьць: былы дэпутат Гомельскага гарадзкога савету, сябра аргкамітэту ў справе стварэньня лібэртарна-сацыялістычнага руху “Разам”,...

Палітычная геаграфіявасіль хрол – дэпутат ад докшыцаў iconТэма "Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка "
Тэма “Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка ”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка