Мікола Селяшчук таямнічы І загадкавы




НазваМікола Селяшчук таямнічы І загадкавы
Дата канвертавання06.01.2013
Памер25.53 Kb.
ТыпДокументы
dash1011NS

Мікола Селяшчук – таямнічы і загадкавы


Сёньня ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага мастака Міколы Селяшчука. На ёй пабываў наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.


Мікола Селяшчук НЕ ўбачыў сваю першую і адзіную пэрсанальную выставу ў Нацыянальным мастацкім музэі. Не надрукаваў ніводнага каталёга. Таму і ўзьнікла ідэя зрабіць выставу, прысьвечаную яго 60-годздзью. Экспазыцыя займае ўвесь другі паверх музэя. Пра яе ўнікальнасьць кажа мастак Уладзімер Савіч, які сябраваў з Міколам Селяшчуком чвэрць стагодзьдзя:


“Сёньняшняя выстава – гэта проста ўнікальнейшая выстава. Я думаю, што такой выставы больш ня будзе. Таму што тут вельмі многа твораў з прыватных калекцый. А чалавек, які мае творы ня надта хоча даваць недзе на выставу. Нехта ня хоча, каб ведалі, што ў яго ёсьць твор Селяшчука. Нехта баіцца і за якасьць, і за захаванасьць. Тут многія нават баяліся, каб не прапала нешта. Але гэта выстава ўнікальная, амаль што ўсе, каго мы папрасілі, усе далі”.


Сярод наведнікаў выставы й адзін з сяброў Міколы Селяшчука мастак Ўладзімер Тоўсьцік. Ён называе спадара Селяшчука буйным майстрам, вялікім творцам:


“Душа чалавека часоў зьмен рэжыму, катаклізмаў, злому Савецкага Саюза... Ён вельмі быў такі чульлівы. І нават у лірычных творах гэта адчуваецца. Ёсьць лірычныя творы, якія ўсё роўна носяць нейкае сацыяльнае адценьне ў раньняй творчасьці. А ў больш позьнім пэрыядзе такі, ведаеце, казачна-фантастычны. Гэта мастак. Ён мае пэрыяды свайго сталеньня. Ён розны”.


Мастацкі музэй мае 12 жывапісных твораў Селяшчука, значная колькасьць знаходзіцца ў іншых музэях, і прыватных калекцыях, у тым ліку замежных. Цяпер будуць весьціся перамовы, каб са збору саюза мастакоў яго творы перайшлі ў музэй.


“Мастак заўжды зь вялікімі гонарам і задавальненьнем падкрэсьліваў свае вельмі цёплыя і шчырыя адносіны да беларускай спадчыны, надаючы ёй сучаснае мэтафарычнае, сымбалічнае прачытаньне, -- гаворыцца ў прэсавым рэлізе мастацкага музэю. -- Сама асоба майстра здавалася таямнічай і загадкавай. І стала ўспрымацца яшчэ больш загадкавай пасьля яго трагічнай сьмерці падчас падарожжа ў Італію ў 1996 годзе”.


Мікола Селяшчук нарадзіўся ў вёсцы Вялікарыта на Берасьцейшчыне. Там жыве ягоная 88-гадовая маці Анастасія Селяшчук. Яна таксама была на выставе:


“Задумаў быць мастаком. Адзін раз няма Колі, хмара такая, дождж, маланкі, скаціна папрыходзіла. Няма Колі. Я яго ўсюды шукаю. Няма. Прыходжу дадому, прыходзіць ён. Дзе ж ты быў. Кажа, мастак там быў і я каля яго. Ён любіў гэта”.


-- А які ваш любімы твор сына?


“У мяне ўсе любімыя, бо такое дзіця добрае. Як ён добры быў, ніхто не скажа на яго ні кроплі”.


Алесь Дашчынскі, Менск


Фота:


dash10110001.JPG Маці Міколы Селяшчука


dash10110013.JPG Уладзімер Савіч каля адной з любімых прац М.Селяшчука “Нацюрморт”. Уладзімер Савіч кажа, што ў ягонай калекцыі няма ніводнага твора Міколы Селяшчука, а “Нацюрморт” – гэта проста шэдэўр.


dash10110015.JPGЗлашчасны адвячорак.


dash10110018.JPG Адзін з улюблёных сымбаляў мастака – дарога.


dash10110030.JPG У.Тоўсьцк на выставе (першы зьлева). Колькі грошай можа каштаваць карціна Селяшчука? Спадар Тоўсьцік палічыў гэта пытаньне нетактоўным. палічыў нетактоўным пытаньнем.


dash10110021.JPG Ілюстрацыі да зборніка беларускіх казак “Бацькаў дар”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мікола Селяшчук таямнічы І загадкавы iconМікола Селяшчук таямнічы І загадкавы
Сёньня ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага беларускага мастака Міколы Селешчука. На ёй пабываў наш карэспандэнт...

Мікола Селяшчук таямнічы І загадкавы iconМікола Гусоўскі біяграфія
Мікола Гусоўскі (1470-1533?), беларускі паэт-гуманіст І асветнік эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы,...

Мікола Селяшчук таямнічы І загадкавы iconМікола Шарах. 49 год. Нарадзіўся І жыве ў Полацку. Жанаты, трое дзяцей. Сябра Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі бнф. Хобі: падарожжы, фатаграфія. Найбольш
Мікола Шарах. 49 год. Нарадзіўся І жыве ў Полацку. Жанаты, трое дзяцей. Сябра Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі бнф. Хобі: падарожжы,...

Мікола Селяшчук таямнічы І загадкавы iconПершая ў гісторыі нацыянальнай літаратуры песня пра нас ( Мікола Гусоўскі "Песня пра зубра") Мэта
Першая ў гісторыі нацыянальнай літаратуры песня пра нас ( Мікола Гусоўскі “Песня пра зубра”)

Мікола Селяшчук таямнічы І загадкавы iconМікола Ермаловіч сфармуляваў новую навуковую канцэпцыю ўтварэньня Вялікага княства Літоўскага, удакладніў межы старажытнай Літвы. Ён называе вкл беларускай

Мікола Селяшчук таямнічы І загадкавы iconМікола Хвылявы/ Микола Хвильовий
Мабыць, хутка зажаўцее лісце, І ў неба засумуе стары дуб. Стары дуб быў калісьці ля нашае хаты, у дзяцінстве

Мікола Селяшчук таямнічы І загадкавы iconМікола Гусоўскі Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра І паляваньне на яго
Да найясьнейшай уладаркі І панны боны з ласкі божай каралевы польшчы, вялікай княгіні літвы, русі, прусіі І інш. Панны

Мікола Селяшчук таямнічы І загадкавы iconМікола Лупсякоў. "Мэры Кэт"
Мэта першага ўрока: дапамагчы вучням адчуць настрой эмацыянальнай прыўзнятасці ад пачуцця першага кахання, які застаецца ў апавяданні...

Мікола Селяшчук таямнічы І загадкавы iconМікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009
Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, старшыня тэрміналагічнай камісіі тбм імя Ф. Скарыны Язэп Стэпановіч,...

Мікола Селяшчук таямнічы І загадкавы iconАлесь Сухадолаў значэнне маскі цыгана ў абраднасці беларусаў
Маска-персанаж цыгана была самай распаўсюджанай на тэрыторыі Беларусі [5, с. 29] І амаль круглы год удзельнічала ў святах аграрнага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка