Спампаваць 29.93 Kb.
|
Да ўвагі аматараў роднага слова! Тым, хто любіць сваю родную мову, хто неабыякавы да яе лёсу, хто хоча граматна пісаць і гаварыць па-беларуску. Дадзеная інфармацыя і для вучняў старэйшых класаў, якія будуць здаваць тэсты па беларускай мове для паступлення ў ВНУ,ССНУ. Гэтыя звесткі і для вас, паважаныя бацькі! У 2011/2012 навучальным годзе мы прапануем наступныя факультатывы па беларускай мове:
З 1 верасня 2010 г. уступіў ў дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 24 чэрвеня 2008 г., адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 28 чэрвеня 2008 г. і падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 г. Міністэрствам адукацыі вызначаны пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона – 3 гады (з верасня 2010 г. да жніўня 2013 г.). Праграма прызначана для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд. Арфаграфічная пісьменнасць з’яўляецца адным з паказчыкаў маўленчай і агульнай культуры чалавека. Для таго каб авалодаць арфаграфіяй, неабходныя добра развіты маўленчы слых, веданне граматыкі, валоданне аналітыка-сінтэтычнымі ўменнямі, дастатковы запас лексікі, развітыя памяць, мысленне. Усё гэта вас чакае на факультатыўных занятках “Вывучаем беларускі правапіс.” Далучайцеся неабыякавыя і цікаўныя, таленавітыя і дапытлівыя! 2. “Грані слова: ад гука да сказа” (5 клас) Мэта прапанаванага курса – павысіць увагу да гукавога афармлення, семантыкі, сінтаксічнай спалучальнасці, спосабаў утварэння і складу слова з мэтай увядзення яго ў актыўны слоўнікавы запас вучняў 3. “САКРЭТЫ СЛОВАЗМЯНЕННЯ І ФОРМАЎТВАРЭННЯ”( 6 клас) Тут можна павысіць тэарэтычны ўзровень ведаў па пытаннях словазмянення і формаўтварэння часцін мовы на аснове адабранага моўнага матэрыялу, які забяспечыць аптымальнае засваенне складаных пытанняў лінгвістыкі з апорай на развіццё формаў актыўнага валодання маўленнем і будзе садзейнічаць прымяненню ведаў у творчай сітуацыі. 4.” СЛОВА Ў ТЭ КСЦЕ” (7 клас) У ходзе заняткаў вы асэнсуеце значэнне самастойных і службовых часцін мовы ў тэксце. Гэтыя веды дапамогуць зразумець функцыю пэўнай моўнай адзінкі ў арганізацыі маўлення, разгортванні і стварэнні тэкстаў розных стыляў і жанраў, адметныя асаблівасці тэкстаў. Такім чынам будзе створана трывалая аснова для развіцця асобы вучня, яго сацыялізацыі, узбагачэння яго духоўнага свету, выхавання любові і пашаны да роднага слова, нацыянальнай культуры. 5.” ГЭТЫ НЯПРОСТЫ ПРОСТЫ СКАЗ” (8 клас) Мова захоўваецца ў памяці чалавека не ў выглядзе сказаў, якія кожны раз фарміруюцца ў канкрэтнай маўленчай сітуацыі, а ў выглядзе мадэлей, схем, элементаў, якія ў працэсе напаўнення лексікай, інтанацыяй і жывой экспрэсіяй граматычна аб’ядноўваюцца і ўтвараюць сказы рознай будовы. Такім чынам, з дапамогай сказаў думкі не толькі выражаюцца, але і фарміруюцца. Усяму гэтаму вы зможаце навучыцца на дадзеным факультатыўным занятку. Падрыхтоўка да ЦТ! 6. “ПРАКТЫКУМ ПА АРФАГРАФІІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ”(10-11 кл.) Мэта прапанаваных факультатыўных заняткаў заключаецца ў павышэнні арфаграфічнай пісьменнасці вучняў, развіцці культуры пісьма. 7. “ПРАКТЫКУМ ПА ПУНКТУАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ”(11 клас) На гэтых занятках фарміруецца ўменне арыентавацца ва ўмовах вуснага і пісьмовага маўлення, правільна выбіраць з набору правілаў тое, якое адпавядае канкрэтнай сітуацыі маўлення. Такое ўменне значна аблягчае задачу засваення саміх правіл, бо прымушае ў розных пунктуацыйных з’явах бачыць агульнае і адрознае, дапамагае глыбей асэнсоўваць атрыманыя раней веды па сінтаксісе і пунктуацыі (VІІІ – ІХ класы) і карыстацца гэтай інфармацыяй пры выбары правільнага напісання. Факультатыўныя заняткі могуць быць арганізаваны на платнай аснове згодна з улікам запытаў навучэнцаў і іх бацькоў! Думайце пра будучае—рабіце ўдумлівы выбар! |
![]() | Але мы не будзем расказваць вам, як важна любіць сваю мову. Мы будзем разам з вамі весяліцца, спаборнічаць І проста спяваць | ![]() | Тыя,хто дадзеным судзілішчсам хоча спыніць нашу палітычную дзейнасць,скажу- не спадзевайцеся |
![]() | Запрашаюцца прыняць удзел у апытанні не толькі тыя, хто стала карыстаецца беларускай мовай з ранняга дзяцінства, але таксама І тыя,... | ![]() | Запрашаюцца прыняць удзел у апытанні не толькі тыя, хто стала карыстаецца беларускай мовай з ранняга дзяцінства, але таксама І тыя,... |
![]() | Сёньня мы працягнем размову пра лятарэйны бізнэс у Беларусі, пачатую напярэдадні | ![]() | Радзiма– бо тут мы нарадзiлiся, бо яна нам самая родная з усiх краiн на цэлым свеце |
![]() | Мэты: актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, рамёствы, родную мову І славутых землякоў; развіваць творчае мысленне,... | ![]() | ... |
![]() | На "Дажынках" таксама людзі. Хай бы паслухалі нармальныя, без агітацыі (ці са схаванай агітацыяй:) песьні І проста сваю родную беларускую... | ![]() | Давайце пачнем ад таго, хто такі сябар. Сябар – гэта чалавек, якому мы давяраем, хто нам найбольш сімпатычны |