Атака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня




НазваАтака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня
Дата канвертавання06.01.2013
Памер22.09 Kb.
ТыпДокументы
Kvia0726Noch


Атака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня


Кляшчы пераносяць небясьпечныя для здароўя і жыцьця хваробы – кляшчовы энцэфаліт і хваробу лайма. Гэтыя насякомыя найбольш актыўныя пры канцы вясны і на пачатку восені, але сёлета надзвычай цёплая зіма зьмяніла карціну, патлумачылі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя. Першы зварот да мэдыкаў у Беларусі быў зарэгістраваны ўжо ў сярэдзіне студзеня, у Менску – у сакавіку. Звычайна ў сярэдзіне лета кляшчы ня вельмі актыўныя з-за сьпёкі, але сёлета колькасьць пацярпелых ад іх укусаў ўдвая большая за такі ж час у папярэднія гады. Чым небясьпечныя кляшчы, як абараніць сябе ад укусаў, і як паводзіць сябе ў выпадку, калі клешч патрапіў на цела чалавека? Адказы ў досьледзе Севярына Квяткоўскага:


У Цэнтры гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя паведамілі, што толькі за травень-чэрвень з укусамі зьвярнулася больш за дзесяць тысяч людзей. Для параўнаньня летась за ўвесь цёплы сэзон па дапамогу зьвярнулася 32 тысячы жыхароў Беларусі.


Спэцыяліст Цэнтру раіць адразу ж зьняць зь цела кляшча:


“Нас рэглямэнтуе час, які клешч знаходзіўся на целе. Чым менш ён там сядзеў, тым меншая небясьпека заразіцца хваробай лайма”. Наша мэта дасьледаваньня кляшчоў – каб чалавек прафіляктычна пасьпеў пралячыцца, не пасьпеўшы захварэць”.


Кляшча зь цела можна выдаліць наступным чынам:


«Самы зручны і даступны для ўсіх спосаб выдаленьня кляшча – участак з кляшчом апрацоўваецца стэрыльнай іголкай. Скура разам з кляшчом заціскаецца, а іголкай выдаляюць кляшча як стрэмку – падчапляюць ля галаўной часткі».


Самая небясьпечная хвароба, якую можа пераносіць клешч – энцэфаліт.

Кляшчовы энцэфаліт разбурае нэрвовую сыстэму. Хвароба пачынаецца прыблізна праз два тыдні пасьля таго, як вірус патрапіў у кроў. Тэмпэратура цела падвышаецца да 39-40 градусаў, зьяўляецца боль у мышцах, патлівасьць, рэзь у вачох. Сымптомы падобныя да грыпу, таму людзі часьцяком не зьвяртаюцца да спэцыяліста і хвароба прагрэсуе. У выніку хваробы надыходзіць паралюш мышцаў твару, шыі, плечаў, рук і ног. У выпадку паралюшу дыхальнай сыстэмы надыходзіць сьмерць.


У хваробы лайма – зьнешнія праявы гэткія ж, як пры энцэфаліце. Калі яе не лячыць, сымптомы могуць зьнікнуць, але хвароба прыме хранічную форму, і праявіцца празь месяцы ці гады. У адрозьненьне ад энцэфаліту, хвароба лайма вылечваецца антыбіётыкамі.


Кляшчоў, якія патрапілі на цела дзіцяці альбо чалавека, які кепска пераносіць антыбіётыкі, варта несьці на досьлед у мэдычную ўстанову. Пра сродкі абароны ад небясьпечных казюрак распавядае егер зь Берасьцейшчыны Аляксандар:


«Перш на перш трэба распрануцца, ды прыняць душ – агледзець сябе. Трэба каб гузікі былі зашпіленыя. На галаве пажадана, каб была якая панама ці кепка. Папшыкацца сродкам супраць камароў ды кляшчоў. Я, напрыклад, набыў сабе «энцэфалітку» -- панамку, спускаю сетку, і ўсё».


Тым, хто не трапляе ў групу рызыкі, трэба папросту зьвярнуцца ў сваю паліклініку, дзе лекар прызначыць прафіляктычнае лекаваньне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Атака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня iconАтака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня
Чым небясьпечныя кляшчы, як абараніць сябе ад укусаў, І як паводзіць сябе ў выпадку, калі клешч патрапіў на цела чалавека? Адказы...

Атака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня iconКалі чакаецца добрае надвор’е, гавораць : "Заўтра будзе цёпла, бо камары таўкуць ". Як трэба закончыць выраз?
У народзе пры нагляданні за паводзінамі камароў прагназуюць надвор’е наступнага дня. Калі чакаецца добрае надвор’е, гавораць

Атака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня iconВадим Панов Атака по правилам Тайный город 3 «Вадим Панов. Атака по правилам»
Инквизиции. Судьбы магов и колдунов, загадка библиотеки Ивана Грозного, возведение и снос Сухаревой башни, невероятные происшествия...

Атака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня iconГруппа экспертов нато во главе с экс-госсекретарем США мадлен Олбрайт пришла к заключению о том, что компьютерная атака против жизненно важных инфраструктур стран альянса должна приравниваться к вооруженному нападению, что оправдывает ответный удар военными средствами
Ическая атака на командные и контрольные системы альянса или на энергетические сети может привести к ответным коллективным оборонным...

Атака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня iconНапрыканцы лістапада, пачынаючы з 1954 года, многія краіны адзначаюць Сусветны дзень дзяцей. Свята з’явілася ў календары па ініцыятыве Генеральнай асамблеі аан
Напрыканцы лістапада, пачынаючы з 1954 года, многія краіны адзначаюць Сусветны дзень дзяцей. Свята з’явілася ў календары па ініцыятыве...

Атака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня iconКвадрат : атака / командную кнопку / укрыться
Когда в кругу сетки уменьшается, это означает более высокую вероятность хит убить

Атака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня iconУ менску знаходзіцца член кіруючай ў эміраце Дубай сям’і шэйх Саід бен Мактум Аль Мактум. Ён прыехаў на пачатку жніўня паўдзельнічаць у спаборніцтвах па
Саід бен Мактум Аль Мактум. Ён прыехаў на пачатку жніўня паўдзельнічаць у спаборніцтвах па стэндавай стральбе. За гэты час ён пасьпеў...

Атака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня iconWz-orkiestra
Напрыканцы студзеня гэтага году падобны канцэрт пасьпяхова прайшоў у Варшаве пры падтрымцы Войтэка Маеўскага І мазавецкага цэнтра...

Атака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня iconПольск.: Tadeusz Dołęga-Mostowicz, псеўданім: Т. М.; 10 жніўня 1898, хут. Акунёва, цяпер Глыбоцкі раён верасень 1939 пісьменнік, журналіст
Т. М.; 10 жніўня 1898, хут. Акунёва, цяпер Глыбоцкі раён — верасень 1939 — пісьменнік, журналіст

Атака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня icon2. Следчая Касынкіна Т. В. вынесла нематываваную пастанову, чым груба парушыла патрабаванні часткі 3 артыкула 137 кпк, якім, у прыватнасці, устаноўлена, што ў выпадку поўнай альбо частковай адмовы ў задавальненні хадайніцтва орган, які вядзе крымінальны працэс, выносіць, матываваную
Бяляцкі. 5 жніўня ў адносінах да затрыманага абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцца пад варту. 12 жніўня праваабаронцу выставілі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка